Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў 1920-я гады ХХ ст. План семінара



Дата канвертавання15.05.2016
Памер85.7 Kb.



Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў 1920-я гады ХХ ст.
План семінара


  1. Асноўныя мадэрнісцкія літаратурныя напрамкі і іх мадыфікацыя.

  2. Мадэрнізм і беларуская літаратура.

  3. Характарыстыка падзей грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі (устляванне савецкай улады, падзел краіны на дзве часткі, культурныя цэнтры Мінск і Вільня).

  4. Актывізацыя культурна-грамадскага жыцця (адкрыццё БДУ, Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі).

  5. Палітыка беларусізацыі, яе плённае ўздзеянне на агульны стан нацыянальнай культуры.

  6. Пісьменніцкія арганізацыі «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «БелАП»: іх задачы, станоўчая і адмоўная роля ў літаратуры.

  7. Значэнне беларускай літаратуры 1920 –х гадоў, яе роля ў далейшым літаратурным развіцці.


Рэфераты:


  1. Прыход у літаратуру маладога пакалення аўтараў. Літаратурны рух у 1920-я гады (М. Гарэцкі, В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, Ф. Аляхновіч і інш.).

  2. Маладнякоўская паэзія і проза: ідэя стварэння новага пралетарскага мастацтва і пошукі арыгінальных вобразна-выяўленчых сродкаў.

  3. Прычыны нерэалізаванасці праграмы аб’яднання «Узвышша».



Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 285 – 289.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 32 – 50, Т. 2, с.62 – 133.

  3. Лекцыі (ВМК).


Ідэйна-тэматычны змест беларускай прозы 1930-х гадоў ХХ ст.
План семінара


  1. Уклад пісьменнікаў старэйшага пакалення (Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, З. Бядулі і інш.) у літаратурны працэс.

  2. Характарыстыка ідэйна-светапоглядных змен у беларускай літаратуры 1930-х гадоў. У чым заключаюцца нарматывы метаду сацрэалізму?

  3. Што характэрна для ідэйна-тэматычнага зместу беларускай прозы 1930-х гадоў?

  4. Паказ падзей, сітуацый, канфліктаў у беларускай прозе 1930-х гадоў: рэальнае і ідылічнае, класавае і гуманістычнае.

  5. Чалавек як аб’ект адлюстравання і носьбіт грамадскіх ідэй у прозе дадзенага перыяду.

  6. Раманны эпас і яго ідэйна-мастацкія асаблівасці ў прозе 1930-х гадоў.


Заданні


  1. Паэтызацыя духоўнага хараства беларускай жанчыны ў аповесці К. Чорнага «Люба Лук’янская».

  2. К. Чорны: багацце вобразаў і тыпаў, каларытнасць і падтэкставасць персанажаў у рамане «Бацькаўшчына» (1931).

  3. Праблематыка, масштабнасць, тэндэнцыйнасць і схематызм раманнага эпасу К. Чорнага (раман «Трэцяе пакаленне»).

  4. Панарамнасць жыцця беларускай вёскі ў рамане К Крапівы «Мядзведзічы»(1932).

  5. Аўтарская трактоўка падзей калектывізацыі ў рамане М. Зарэцкага «Вязьмо».


Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 218 (метад сацрэалізму).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 2, с. 62 – 133.

  3. Лекцыі (ВМК).


Разнапланавасць творчага таленту К. Крапівы
План семінара


  1. Жыццяпіс К. Крапівы. Сімвалічны змест абранага псеўданіма.

  2. К. Крапіва – байкапісец: праблематыка баек і традыцыі народнай смехавой культуры ў творах.

  3. Зварот пісьменніка да пародыі і сатыры (паэмы «Біблія» (1926), «Шкірута» (1928), «Хвядос – чырвоны нос» (1930).

  4. Панарамнасць рамана «Мядзведзічы» (1932): супярэчлівасць вясковага свету, бытавы характар раманных калізій, прычыны няскончанасці твора.

  5. Драматургія аўтара: ідэйна-мастацкія асаблівасці першых п’ес «Канец дружбы» (1933), «Партызаны» (1937), «Хто смяецца апошнім» (1939).

  6. Тэма Вялікай Айчыннай вайны і яе мастацкае вырашэнне ў драмах «Проба агнём» (1943), «Валодзеў гальштук» (1943), «З народам» (1948), «Людзі і д’яблы» (1958).

  7. Нетрадыцыйнасць паказу рэчаіснасці ў сатырычнай камедыі «Мілы чалавек» (1945): наватарства формы, багацце камедыйных прыёмаў.

  8. Лірычная камедыя «Пяюць жаваранкі» (1950): уплыў тэорыі бесканфліктнасці на твор.

  9. Філасафічнасць фантастычнай камедыі «Брама неўміручасці» (1972).

  10. Адметнасці псіхалагізму драмы «На вастрыі» (1982).

Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 315 – 317.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 2, с. 657 – 672.

  3. Лекцыі (ВМК).


Матэрыялы да практыкума «Беларуская літаратура перыяду

Вялікай Айчыннай вайны»
План семінара


  1. Грамадска-палітычная атмасфера пачатку вайны (трагедыя 1941 года, ваенныя дарогі беларускіх пісьменікаў).

  2. Абарваныя вайной жыцці (26 літаратараў Беларусі паводле кнігі «Скрыжалі памяці» (2005): М. Сурначоў, З. Астапенка, Л. Гаўрылаў, Р. Мурашка, А. Пруднікаў. Х. Шынклер, М. Сямашка і інш.).

  3. Праблема выбару беларускай творчай інтэлігенцыі: калабаранты і іх лёс.


Заданні


  1. Паэтычны зварот Я. Купалы да беларускага народа (верш «Беларускім партызанам»).

  2. Мастацкае адлюстраванне ваеннай рэчаіснасці праз жанр балады: А. Куляшоў «Ліст з палону», А. Вялюгін «Уральскі танк», П. Броўка «Рана», П. Панчанка «Герой».

  3. Адлюстраванне гістарычнага мінулага і вобраза Беларусі ў ваеннай лірыцы (П. Панчанка «Курганы», П. Броўка «Кастусь Каліноўскі», М. Сурначоў «У стоптаным жыце»).

  4. Фальклорныя матывы ваеннай паэзіі (М. Танк «Родная мова», П. Броўка «Будзем сеяць, беларусы!», П. Глебка «Родны хлеб», А. Куляшоў «Над брацкай магілай»).

  5. Характарыстыка беларускага паэтычнага эпасу вайсковага часу: паэмы А. Куляшова «Сцяг брыгады» (1942), «Прыгоды цымбал» (1944); П. Броўкі «Паэма пра Смалячкова» (1942), «Беларусь» (1943); М. Танка «Янук Сяліба» (1943); Я. Коласа «Суд у лесе» (1942), «Адплата» (1944); П. Панчанкі «Маладосць у паходзе» (1945).

  6. Эпічныя і драматычныя творы ваеннага перыяду. Паказ гераізму і патрыятызму чалавека: К. Чорны «Маленькая жанчына», «Вялікае сэрца»; М. Лынькоў «Ірына», «Астап», «Васількі», «Салют».

  7. Своеасаблівасць узнаўлення вайны ў прозе К. Чорнага («Пошукі будучыні», «Млечны шлях»).

Асноўная літаратура


  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 8 – 40.

  2. Лекцыі (ВМК).


Беларуская літаратура ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
План семінара


  1. Грамадска-палітычная атмасфера першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (вяртанне да мірнай працы, працяг сталінскіх рэпрэсій, арышты і высылка ў Сібір беларускіх пісьменнікаў С. Грахоўскага, А. Звонака, Б. Мікуліча, С. Шушкевіча і інш.).

  2. Літаратура і ідэалогія: пастановы ЦК ВКБ (б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград» (1946); «Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні» (1946); ЦК КП (б) Б аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна-мастацкіх часопісаў і газеты «Літаратура і мастацтва» (1947).

  3. Сацыялістычны реалізм і яго ўздзеянне на развіццё тагачаснай літаратуры: адбітак тэорыі бесканфліктнасці на творчай практыцы пісьменнікаў.


Заданні


  1. Паэмны эпас: яго мастацкія вартасці і складанасці развіцця (М. Танк «Люцыян Таполя» (1946); П. Броўка «Хлеб» (1946); Я. Колас «Рыбакова хата» (1947); А. Куляшоў «Новае рэчышча» (1948), «Толькі ўперад» (1950).

  2. Адраджэнне і развіццё шматтэмных і шматжанравых панарамных эпічных палотнаў (І. Мележ «Мінскі напрамак» (1952); І. Шамякін «Глыбокая плынь» (1949); А. Кулакоўскі «Расстаёмся ненадоўга» (1952 –1954).

  3. Схематызм і спрошчанасць паказу жыцця беларускай вёскі ва ўмовах калгаснай сістэмы (І. Шамякін «У добры час» (1952); Я. Брыль «У Забалоцці днее» (1950), «На Быстранцы» (1955).

  4. Набыткі і страты пасляваеннай драматургіі: п’есы К. Крапівы «З народам» (1948); А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў» (1947); К. Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» (1952).

  5. Наватарства ў паказе тагачаснай рэчаіснасці (камедыя А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка» (1953).

  6. Узнаўленне падзей і вобразаў гістарычнага мінулага ў драматычнай трылогіі М. Клімковіча «ГеоргійСкарына» (1946 –1955); п’есе В. Вольскага «Машэка» (1946).


Асноўная літаратура


  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 42 – 80.

  2. Лекцыі (ВМК).


Беларуская літаратура другой паловы 1950-х –1970-я гады (4 гадзіны)
План семінара


  1. Грамадска-палітычная атмасфера адзначанага перыяду (асуджэнне культу асобы Сталіна, хрушчоўская «адліга», літаратурныя змены).

  2. Аднаўленне гістарычнай панарамы беларускай літаратуры: рэабілітацыя рэпрэсаваных пісьменнікаў (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, М. Чарот, Т. Кляшторны, У. Хадыка,М. Зарэцкі і інш.); вяртанне да творчай дзейнасці У. Дубоўкі, С. Грахоўскага, А. Звонака, П. Пруднікава, Я. Пушчы, Я. Скрыгана, М. Хведаровіча, С. Шушкевіча і інш.).

  3. Шматвектарнасць літаратурнага працэсу ў 1960-я гады: прыход у літаратуру «філалагічнага пісьменніцкага пакалення» (І. Навуменка, І. Чыгрынаў, У. Караткевіч, Р. Барадулін, В. Адамчык, С. Гаўрусёў, І. Пташнікаў, Е. Лось, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, А. Вярцінскі, П. Макаль, Н. Гілевіч, В. Зуёнак і інш.).

  4. Светапогляднае аднаўленне беларускай літаратуры другой паловы 1950 – 1960-х гадоў (пераасэнсаванне жыцця, выяўленне сацыяльнага крытыцызму, пафас гуманізму і маральна-духоўных каштоўнасцей).



Рэфераты:


  1. Істотныя змены ў творчасці паэтаў франтавога пакалення (П. Броўка, П. Панчанка, А. Куляшоў, М. Танк і інш.).

  2. Наватарская манера асвятлення ваенных падзей у творчасці В. Быкава, А. Адамовіча, А. Асіпенкі.

  3. Развіццё інтымнай і пейзажнай лірыкі (П. Броўка, Р. Барадулін, А. Вялюгін і інш.).

  4. Ваенныя матывы ў лірыцы 1950 – 1960-х гадоў (П. Панчанка, Н. Гілевіч, А. Пысін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, Р. Барадулін і інш.).



Заданне
Аналіз раманнага эпасу 1950 –1970-х гадоў: шматграннасць адлюстравання жыцця (І. Шамякін «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні»).

Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 444 – 467 (некаторыя аўтары).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4, с. 8 – 72.

  3. Лекцыі (ВМК).


Беларуская літаратура другой паловы 1950-х –1970-я гады (працяг)
План семінара



  1. У чым заключаюцца адметнасці звароту да гістарычнай тэматыкі дадзенага перыяду (на прыкладзе кніг У. Караткевіча «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969)?

  2. Разгляд філасофіі гісторыі ў прозе (У. Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»).

  3. Рамантычная версія мінулага ў творах У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда».

  4. Аналіз раманнага эпасу 1950 –1970-х гадоў: шматграннасць адлюстравання жыцця (І. Шамякін «Снежныя зімы»); беларускі менталітэт і нацыянальны характар (І. Мележ «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»).

Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 444 – 467 (некаторыя аўтары).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4, с. 8 – 72.

  3. Лекцыі (ВМК).


Наватарскія пошукі А. Макаёнкка ў драматургічным жанры
План семінара


  1. Асаблівасці развіцця беларускай драматургіі ў 1970 – 1985 гадах.

  2. Складанасці жыццёвага і творчага шляху А. Макаёнка.

  3. Злабадзённасць камедыі «Выбачайце, калі ласка» (1954).

  4. Адлюстраванне актуальных праблем сельскай гаспадаркі ў камедыі «Каб людзі не журыліся» (1957).

  5. Камедыйнае майстэрства А. Макаёнка у п’есе «Лявоніха на арбіце» (1961).

  6. Адметнасць і жанравая спецыфіка трагікамедыі «Зацюканы апостал» (1969).

  7. Традыцыі і наватарства трагіфарса ў п’есе «Трыбунал» (1971).

  8. Раскрыццё праблем вясковага жыцця ў камедыі «Таблетку пад язык» (1972).

  9. Парадаксальнасць і мастацкая прадбачлівасць камедыі «Кашмар» (1979).

  10. Своеасаблівасць тэматыкі і сюжэтна-камедыйнай будовы трагікамедыі «Пагарэльцы» (1980).

  11. Маральна-этычная праблематыка сентыментальнага фельетона «Верачка» (1979).

  12. Асаблівасці спалучэння філасафічнасці і сарказму ў п’есе «Дыхайце эканомна» (1982).


Асноўная літаратура


  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 4, с. 237 – 269.

  2. Лекцыі (ВМК).



: bitstream -> 123456789 -> 8192
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка