Асноўныя даты ў гісторыі Шчучынскага раёна 15 студзеня 1940 г



Дата канвертавання03.07.2016
Памер25.95 Kb.
Асноўныя даты ў гісторыі Шчучынскага раёна

15 студзеня 1940 г.утварэнне Шчучынскага, Васілішкоўскага і Жалудоцкага раёнаў у складзе Баранавіцкай вобласці БССР.

15 чэрвеня 1941 – 13 ліпеня 1944 гг. – акупацыя Шчучына нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

5 мая 1942 г. – утварэнне першага на тэрыторыі Шчучыншчыны партызанскага атрада “Арлянскі”.

18 красавіка 1943 г. – пачатак дзеяння Шчучынскага межпартыйнага цэнтра пад кіраўніцтвам С.П. Шупені.

Красавік 1943 г. – утварэнне Шчучынскага партызанскага злучэння.

Май 1943 г. – разгром нямецкага гарнізона ў Жалудку.

1946 г. – адкрыццё ў Шчучыне Дома піянераў з мастацкімі і тэхнічнымі кружкамі.

1948 г. – адкрыццё пажарнага аддзялення ў Шчучыне.

Люты 1954 г. – пачатак дзеяння Шчучынскага аэрадрома.

1954 г. – у двары Астрынскай сярэдняй школы пастаўлены помнік А.С. Пашкевіч (Цётцы).

1957 г. – адкрыццё Шчучынскай музычнай школы.

1958 г. – пачаў работу завод “Аўтапровад”.

1958 г. – адкрыццё ў Шчучыне сярэдняй школы №2 і музыкальнай школы.

1960, 1962 гг. - у выніку ліквідацыі Васілішкоўскага і Жалудоцкага раёнаў тэрыторыя Шчучынскага раёна набыла сучасныя межы.

1961 г. – у Шчучыне пачаў работу новы хлебазавод.

1961 г. – адкрыццё дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

31 жніўня 1962 г. – Шчучын атрымаў статус горада раённага падпарадкавання.

1962 г. – выйшаў першы нумар раённай газеты “Савецкая вёска” (з 1939 г. раённая газета выходзіла пад назвай “Чырвоны сцяг”).

1963 г. – пачатак вяшчання Шчучынскага радыё.

1970 г. – пачаў працу Шчучынскі масласырзавод.

1973 г. – пабудаваны новы двухпавярховы корпус раённай бальніцы.

Май 1976 г. – адкрыццё ў раённым цэнтры кінатэатра “Беларусь” на 540 месцаў.

1976 г. – Шчучынскай раённай бібліятэцы прысвоена імя А.С. Пашкевіч (Цёткі).

1978 г. – адкрыццё Шчучынскага ПТВ-198.

15 снежня 1982 г. – у Астрынскай СШ імя А. Пашкевіч (Цёткі) адчынены музей паэтэсы.

1983 г. – да 40-годдзя з дня ўтварэння Шчучынскага партызанскага злучэння ў адноўленай партызанскай зямлянцы ў в. Зачэпічы адчынены Музей партызанскай славы.

1986 г. – да 100-годдзя з дня нараджэння А.С. Пашкевіч (Цёткі) у Шчучыне быў устаноўлены помнік паэтэсе.

1989 г. – утварэнне Шчучынскага раённага аддзялення польскага культурна-асветніцкага аб’яднання імя Адама Міцкевіча і хор польскай песні “Прамень”. Аднаўленне набажэнстваў у касцёле Святой Тэрэзы ў Шчучыне.

1990 г. – ў Шчучыне утвораны Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі.

1990 г. – пачала дзейнічаць раённая база юных турыстаў.

1991 г. – адкрыццё станцыі юных тэхнікаў.

1992 г. – раённая газета пачала выходзіць пад назвай “Дзянніца”.

1993 г. – адкрыццё новага Дома культуры і стадыёна “Алімп”.

2004 г. – адкрыццё дзяржаўнай гімназіі г. Шчучына.

2004 г. – упершыню ў раённым цэнтры прайшло “Свята кветак”.

17 ліпеня 2006 г. – прыняцце герба і флага г. Шчучына.

2007 г. – Шчучын адзначыў 470-годдзе з дня свайго заснавання. Да юбілею горада былі праведзены работы па добраўпарадкаванню, на плошчы Свабоды была адноўлена існаваўшая раней башня з гадзіннікам.

14 чэрвеня 2007 г. – зацверджанне гербаў і флагаў гарадскіх пасёлкаў Астрына і Жалудок.

4 кастрычніка 2008 г. – адбылося ўрачыстае асвячэнне закладкі новага праваслаўнага храма Богаяўлення ў Шчучыне.

2009 г. – да 65-годдзя Перамогі ў СШ №1 адкрыты музей баявой славы.

20 лютага 2011 г. – адкрыццё клуба-музея Чэслава Немэна ў в. Старыя Васілішкі.

2011 г. – адкрыццё музея гісторыі адукацыі Шчучыншчыны ў дзяржаўнай гімназіі.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка