Асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе



Дата канвертавання22.07.2016
Памер19.14 Kb.
АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН НА ДАРОЗЕ

Каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння, трэба вывучыць Правілы дарожнага руху. Гэтых правіл няшмат, але яны вельмі важныя. І таму неабходна, каб яны ўвайшлі ў звычку.

        Нельга выходзіць на праезную частку дарогі з-за транспарту, які стаіць.

        Нельга гуляць каля праезнай часткі дарогі – гэта вельмі небяспечна.

        У начны і вячэрні час сутак трэба абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі (флікерамі).

        Пешаходы павінны рухацца па тратуарах ці пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці – па абочынах.

        Пераходзіць праезную частку трэба толькі па пешаходным пераходзе і толькі на зялёны сігнал святлафора.

        Пешаходы павінны перасякаць праезную частку па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці – на перакрыжаваннях па лініі тратуараў ці абочын.

        На пешаходных пераходах, якія рэгулююцца, пешаходы могуць выходзіць на праезную частку пасля таго, як ацэняць адлегласць да транспартных сродкаў, што набліжаюцца, іх хуткасць і пераканаюцца, што пераход будзе для іх бяспечным.

        Пераходзячы дарогу, пешаходы не павінны затрымлівацца ці спыняцца на праезнай частцы, калі гэта не звязана з захаваннем бяспекі руху.

        Пры набліжэнні транспартных сродкаў з уключаным пробліскавым маячком і спецыяльным сігналам пешаходы павінны ўстрымацца ад пераходу праезнай часткі, а тыя, што ўжо знаходзяцца на ёй, павінны ўступіць дарогу.

Па дарозе на стадыён Коля сустрэў свайго сябра Алёшу. Алёша прапанаваў яму:


— Пойдзем на «зебру» паглядзім.
Здзівіўся Коля — у іх горадзе заапарка няма, адкуль зебра ўзялася? А Алёша, схапіўшы Колю за руку, заспяшаўся на цэнтральную вуліцу. Здалёк заўважыўшы на асфальце белыя палоскі, Алёша паказаў на іх рукой і сказаў:
— Вось яна!
Коля спыніўся, агледзеўся, але ніякай зебры не заўважыў.
Заданне: дапамажыце Колю знайсці «зебру» на вуліцы. Растлумачце, чаму яна тут намалявана. Не забудзьце расказаць Колю, як трэба пераходзіць праезную частку вуліцы.
ВЕДАЙ
ПРАВІЛЫ


ДАРОГ!



АТРАД ЮІД Карцэвіцкай сярэдняй школы


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка