Аўтаматызацыя гука [р] у прамых складах і словах



Дата канвертавання27.07.2016
Памер37.19 Kb.
Тэма “Аўтаматызацыя гука [р] у прамых складах і словах “

.

Задачы:

фарміраваць уменне правільна вымаўляць гук [р] у прамых складах і словах, удасканальваць уменне ўтвараць назоўнікі множнага ліку роднага склону, вызначаць колькасць складоў у слове, выконваць рытмічныя рухі пальцамі абедзвюх рук, развіваць уменні дакладнага артукулявання, вымаўляць склады са зменай сілы голасу, выхоўваць цікавасць да занятка.

Абсталяванне: ноутбук, карцінкі-сімвалы для правядзення артыкуляцыйнай гімнастыкі, мячык, крышкі для пальчыкавай гульні .

Ход занятка

1. Арганізацыйны момант

- Скажы, а ў цябе дома ёсць кнігі? Ты любіш іх разглядаць? Хочаш, мы сёння адправімся з табой у віртуальны кніжную краму (кнігарню)? Там вельмі шмат цікавых і незвычайных кніг.



2. Пальчыкавая гульня

- Тады збіраемся. Абуваем на «ножкі» чаравікі (дзіця і педагог апранаюць на пальцы рук крышкі): крочым пальчыкамі па стале


Крышкі пальчыкі абулі,

Смела ў іх наперад шагнулі.

І пайшлі яны па завулку

На вясёлую прагулку.

(змена рук)

Пальцы - нібы балерынкі,

Але ж абутыя ў бацінікі.

Кожны пальчык - быццам ножка,

Толькі шаркае трошкі.

3.Артыкуляцыйная гімнастыка

- Ішлі, ішлі. Ўбачылі арэлі. Давай гушкацца («Арэлі»). Пагушкаліся? Пойдзем далей. Ішлі, ішлі. Раптам на шляху перашкода. Трэба пераступіць («язык пераступае праз зубы»). Пайшлі далей. Вось маляр фарбуе дом («маляр»). Дапамаглі маляру, адправіліся далей. Ой, конік! Давай пакатаемся! («Конік») Здорава!

- Так нам доўга прыйдзецца ісці. Давай паедзем на машыне. Паглядзі, якая машына незвычайная ёсць у мяне! (Слайд 2) Завядзі матор! (дзіця ізалявана вымаўляе гук Р). А цяпер націсні на газ, праверым, як працуе рухавік (Слайд 3. Вымаўленне гуку ізалявана з рознай працягласцю).

4. Вымаўленне гуку у складах

- Паглядзі, якія машыны едуць побач. У іх матор па-рознаму працуе. Пакажы як (Слайд 4. Вымаўленне гуку у складах са зменай сілы галасу). У вялікай машыны матор гучна працуе. Пакажы. А як гэта машына працуе?

-Вось мы і прыехалі! Паглядзі, як шмат кніг у гэтай краме. (Слайд 5) А вось гэта кніга самая незвычайная. (Слайд 6) У ёй, напэўна, вельмі шмат розных казак. Давай яе адкрыем.

5. Вымаўленне гуку ў словах

- (Слайд 7) На старонках жывыя карцінкі. Хто тут намаляваны? (дзіця называе карцінкі: ракета, Бураціна). Правільна. Я назаву іх яшчэ раз, а ты ўважліва паслухай і скажы, які гук чуецца ва ўсіх гэтых словах (педагог называе словы, вылучаючы гук Р). Малайчына! Ва ўсіх словах чуецца гук Р. У гэтай кнізе сабраны малюнкі і героі, у назве якіх ёсць гук Р. Ты ўжо ўмееш яго вымаўляць.

- Давай адкрыем наступную старонку. (Слайд 8-11) Назаві карцінкі. (педагог сочыць за выразным вымаўленнем гуку Р).

6. Гульня “Адзін-шмат” (з мячом)

Адчыняем наступную старонку. (Слайд 12) Наш знаёмы Кот у ботах прапануе нам пагуляць у гульню “Адзін-шмат”.

Рак- шмат ракаў

Ружа –шмат ружаў

Робат- шмат робатаў

Піраміда- …

Гітара - …

Варона- …

Сарока - …

7. Фізхвілінка

Раз – падняцца, пацягнуцца.

Два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – у далоні тры хлапкі,

Галавою тры кіўкі.

На чатыры – рукі шырэй,

Пяць – рукамі памахаць.

Шэсць – ціха сесці.



8. Гульня “Цягнік” (вызначэнне колькасці складоў у слове)

- Давай вернемя да кнігі і адчынім наступную старонку. (Слайд 13-18) Наш знаёмы

« цягнік" хоча пагуляць з намі. Дзіця называе карцінку, якая з'явілася на экране, і паказвае адпаведную частку цягніка. На экране выконваецца праверка.

9. Гульня “Падкажы слова”

- Гартаецца далей. (Слайд 19) Хто гэта? (калабкі). Калабкі любяць складаць сказы. Толькі яны няўважлівыя і заўсёды ўсё блытаюць. Дапаможаш ім? (Дапамагу)

Педагог чытае радкі, якія з'яўляюцца на экране (слайды 19-21). Дзіця выпраўляе, дабаўляючы слова. Пасля адказу дзіцяці, карцінкі на экране перамяшчаюцца на адпаведнае месца. Калабкі радуюцца дапамозе дзіцяці.
Расцвілі на кветніку ... КОЗЫ.

У агарод залезлі ... РУЖЫ.


У слана велізарны ... РОБОТ.

На заводзе зроблены ... хобат.


Поўзае каля рэчкі ... МАК.

Расквітае ў полі ... РАК.



9. Вынік

- (Слайд 22) На гэтых старонках чароўная кніга табе пляскае ў ладкі! (з'яўляюцца пляскаць ладкі, затым матылькі і кветкі) Ты справіўся са ўсімі заданнямі. Што табе спадабалася, калі «гарталі» чароўную кнігу? (называць карцінкі, у назве якіх ёсць гук Р, гуляць у гульню « цягнік», дапамагаць калабкам) Які гук мы сустракалі на старонках кнігі? (Р) Спадабалася табе ў віртуальнай краме кніг? (Спадабалася) Але нам пара вяртацца ў дзіцячы сад.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка