Бацькоўскі сход Актыўная і падсумоўваючая ацэнка



Дата канвертавання27.07.2016
Памер29.89 Kb.
Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

ДУА “Дзераўнянская СШ”

Канановіч Алена Алегаўна

Бацькоўскі сход

Актыўная і падсумоўваючая ацэнка
Мэта: стварэнне сітуацыі адкрытых зносін паміж педагогамі бацькамі, уключэнне бацькоў у актыўнае абмеркаванне пытанняў аб абмежаванні падсумоўваючай ацэнкі на карысць актыўнай ацэнкі.
Ход

Настаўнік раздае бацькам малюнкі партфеляў, на якіх запісаны мэты, якія ставілі бацькі на першым бацькоўскім сходзе, калі прывялі сваіх дзяцей у 1 клас. (У той час пытанне гучала так: “Што вы чакаеце ад школы? З якой мэтай прывялі іх у 1 клас?”). Затым настаўнік просіць зноў адказаць на пытанне: “Што сёння вы чакаеце ад школы?” (Адказы запісваюцца на дошцы).

-Аб чым вы пытаецеся сваіх дзяцей, калі яны прыходзяць са школы? Што для вас азначае школьная адзнака, якую атрымлівае ваша дзіця? Працягніце сказ: адзнака – гэта…(Выказванні бацькоў запісваюцца на дошцы).

Ці можаце вы станоўча адказаць на пытанне: “Дзякуючы балам, выстаўленым у дзённіку, я дакладна ведаю аб тым, што мой сын (або дачка) ведае, а што не? Абмяркуйце ў групах свае дзіцячыя ўспаміны, звязаныя з адзнакай і падзяліцеся гэтымі ўспамінамі з намі.

-А цяпер я прапаную вам вызначыць праблему, якая актуальна была 60 гадоў таму назад і актуальна зараз, пры дапамозе карціны Ф.П.Рашэтнікава “Зноў двойка” (выказванні бацькоў).

-Разгледзьце ўважліва карціну і паслухайце вытрымкі з дзіцячых

сачыненняў.

Ф.П.Рашэтнікаў

1952 г.


….Атрымоўваць двойку заўсёды крыўдна. Цяжка асэнсоўваць тое, што ты мог напісаць лепш, але ўсё інакш, і цяпер у дзённіку красуецца двойка. Яшчэ цяжэй бачыць засмучаныя твары бацькоў, калі вяртаешся са школы.

…А яшчэ хочацца сказаць пра хлопчыка і сабаку. Сабака прыбег да хлопчыка, ён радуецца яго прыходу, ён нават і не ведае, якую адзнаку прынёс хлопчык. Значыць, усё яшчэ можна выправіць, галоўнае, каб было жаданне. Калі мы паглядзім на твар хлопчыка, то ўбачым сум і сорам. Хлопчык стаіць і асуджана чакае, апусціўшы плечы.


-Задача дарослых не толькі дапамагчы справіцца дзіцяці з унутранымі перажываннямі, але і знайсці аптымальныя шляхі для вырашэння акрэсленай праблемы. Пры гэтым важна памятаць, што настаўнікі і бацькі павінны знайсці агульныя шляхі.

Работа ў групах у адпаведнасці з роляй: “бацькі-вучань”, “настаўнік-вучань”. Адна група агучвае і запісвае прыёмы работы для вырашэння праблемы з пазіцыі бацькоў, другая з пазіцыі настаўнікаў.


бацькі

настаўнік








Прэзентацыя работы груп

Адказ на пытанне: “Ці дастаткова толькі адзнакі, каб вырашыць праблему непаспяховасці вучня?”

Размова аб актыўнай і падсумоўваючай ацэнцы.

Аналіз бацькамі праверачных работ, якія змяшчаюць каментары настаўніка (НаШтоБуЗу запісаны на дошцы).



Рэфлексія “3,2,1”

3-назавіце 3 асноўныя рэчы (ідэі), якія вы зразумелі сёння на бацькоўскім сходзе

2-два моманты, якія вы можаце практычна зрабіць

1-пытанне, якое вас хвалюе.



Раздатачны матэрыял

Парады для бацькоў

  1. Спытайце сваё дзіця, якое вярнулася са школы: “Чаму ты навучыўся сёння”замест: “Якую адзнаку ты сёння атрымаў?”

  2. Не абвінавачвайце дзіця за дрэнныя адзнакі, ацэньвайце веды, заўважайце поспех, нават невялікі. Падтрымлівайце цікавасць да пазнання.

  3. Вучыце аналізаваць памылкі і не баяцца іх. Памятайце, не дапускае памылак толькі той, хто нічога не робіць.

  4. Дапамагайце свайму дзіцяці ставіць мэты, планаваць сваю дзейнасць.

  5. Вучыце даводзіць пачатае да канца. Прыводзьце прыклады з жыцця, якія дапамогуць усвядоміць важнасць выканання справы своечасова.

  6. Прымайце ўдзел у жыцці класа і школы, каб ваша дзіця адчувала падтрымку з вашага боку.

: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Форма №1-иг, лбг
2013 -> План ідэалагічнай І выхаваўчай работы на I чвэрць 2013/2014 навучальнага года
2013 -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
2013 -> Библиотека справочно-библиографический отдел
2013 -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
2013 -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
2013 -> Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыятыва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі",
2013 -> Расклад пазаўрочных заняткаў на I паўгоддзе
2013 -> Дырэктар А. А. Марціновіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка