Багатырскія спаборніцтвы фізкультурная забава



Дата канвертавання02.07.2016
Памер36.48 Kb.
УЗГОДНЕНА

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

___________ Ж.Н. Казура

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі-сад аг. Нарач”

БАГАТЫРСКІЯ СПАБОРНІЦТВЫ
Фізкультурная забава

для старэйшай групы

Падрыхтавала:

Кіраўнік фізічнага выхавання

З. Л. Серада


Дата правядзення

______________________________________________________________________________________________________________________________

НАРАЧ, 2013

Багатырскія спаборніцтвы

Фізкультурная забава для старэйшай групы

Мэта: садзейнічаць стварэнню добрага настрою, атмасферы аптымізму і радасці; садзейнічаць фарміраванню патрэбы ў здаровым ладзе жыцця; забяспечваць валоданне дашкольнікамі рухальнымі навыкамі і элементарнымі ведамі аб фізічнай культуры; ствараць умовы для рознабаковага развіцця дзяцей; выхоўваць патрэбу ў сістэматычных занятках фізічнымі практыкаваннямі.
Гучыць песня А.Н.Пахмутавай “Багатырская наша сіла”.

Пад музыку заходзяць маршам 2 багатыры. Музыка сціхае.


1 багатыр. Прывітанне табе, багатыр магутны! Куды пуць-дарогу трымаеш?

2 багатыр. І табе прывітанне, магутны багатыр! А шлях мой ляжыць да краю Нарачанскага. Сабірае там княгіня вялікая багатыроў слаўных на спаборніцтвы. Будзем мерацца мы сілай багатырскай, каб вызначыць самых магутных, самых слаўных багатыроў на зямлі Беларускай.

1 багатыр. І я таксама хачу сілай памерацца!

2 багатыр. Тады давай збіраць дружыны слаўныя. Прынясуць нам дружыны нашы балы дадатковыя.

1 багатыр. А як убачыць народ нашы сілы багатырскія, дык пойдзе слава пра багатыроў беларускіх па ўсёй зямлі вялікай!
Дзеці дзеляцца на дзве каманды “Віцязі” і “Добры моладцы”
1 багатыр. Вітаю вас, слаўныя багатыры і багатырыні! Настаў час паказаць вам вашу сілушку, спрытнасць удалую, адвагу багатырскую! Але спачатку пакляніцеся, што біцца будзеце ў баі справядлівым і зямлю родную не пасаромееце!
Дзеці: Не пасаромеем!
1 багатыр. А рассудзіць баі ратныя просім светлых княгінь Жанну свет Мікалаеўну, Марыну свет Леанідаўну і Ганну свет Васільеўну.
Перад спаборніцтвамі багатырам трэба падрыхтавацца, рукі-ногі параўняць і плечы размяць.
АРП па музыку А.Н.Пахмутавай “Багатырская наша сіла”


  1. спаборніцтва. “Коннікі”

1 багатыр. Што гэта за багатыр без каня добрага! Няхаў пакажуць нашы дружыны, як яны на конях скакаць умеюць.


  • Дзеці “садзяцца на каня” (гімнастычная палка) і галопам скачуць да фініша і назад. Перадаюць палку наступнаму члену каманды.


2 спаборніцтва “Сілачы”

1 багатыр. Эх, помню сыходзіліся мы са Змеем Гарынычам на масце Смародзінавым! Пра подзвіг мой не ў адной казцы пісана, не ў адной песні пеена. А няхай і нашы багатыры сойдуцца на масце і пакажуць сілушку сваю ратную!


  • Па ўдзельтніку ад кожнай каманды становяцца на скамейку. У кожнага па “булаве” (торбы, набітыя ватай). Удзельнікі стараюцца, б’ючы “булавой”, збіць саперніка з “маста”. Удзельнік, які ўтрымаўся на скамейцы прыносіць сваёй камандзе ачко.


3 спаборніцтва. “Меткія багатыры”

  • Удзельнік каманды павінны дабегчы да фініша і закінуць паветраны шарык у абруч, які трымае адзін з багатыроў. Вярнуўшыся да каманды, ён перадае эстафету наступнаму дзіцяці. Перамагае каманда, якая закінула больш шарыкаў у абруч.


4 спаборніцтва “Багатыразнаўства”

1 багатыр. Наступнае спаборніцтва незвычайнае. Мы памераемся не толькі сілай, але і розумам багатырскім. Праверым, наколькі дружыны ратныя ведаюць гісторыю подзвігаў багатырскіх.

Якая каманда першае знойдзе адказ на мае пытанні, тая і бал заробіць.


1 пытанне: Якіх казачных багатыроў вы ведаеце?

2 пытанне: Як называецца галаўны ўбор багатыра?

3 пытанне: Якая зброя была ў багатыроў?

4 пытанне: З кім біліся багатыры ў казках?


5 спаборніцтва “Замак Цуды-Юды”

  • На фінішы устанаўліваюцца кубы мяккага модуля, на якіх стаяць кеглі (зубцы замка). Удзельнік павінен прапаўзці тунель, і мячом збіць адзін з зубцоў замка. Затым вяртаецца бягом да каманды і перадае эстафету. Перамагае каманда, якая хутчэй закончыць эстафету і саб’е больш зубцоў.


6 спаборніцтва “Змей гарынавіч”

  • Да стула або стойкі прывязваюцца паветраныя шарыкі (галовы Змея Гарынавіча). Удзельнік каманды падбягае і “мячом” збівае “галаву Змея Гарынавіча”. Затым бягом вяртаецца да каманды і перадае меч наступнаму дзіцяці.

1 багатыр. Вось і завяршыліся спаборніцтвы. Дружыны ратныя паказалі нам сваю сілу, спрытнасць і розум багатырскі! Бачу я, што сапраўдныя багатыры не перавяліся на зямлі Беларускай! Ёсці яшчэ каму пастаяць за гонар яе і славу!

2 багатыр. А цяпер, прашу вас, княгіні светлыя, рассудзіць судом справядлівым, чыя дружына паказала большую мужнасць і сілушку?
Падводзяцца вынікі.
Дружыны атрымліваюць узнагароды.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка