Багдановіч марыя адамаўна 1927-2008 г



Дата канвертавання15.05.2016
Памер15.58 Kb.
БАГДАНОВІЧ МАРЫЯ АДАМАЎНА

1927—2008 г.


Нарадзілася 23 жніўня 1927 года ў вёсцы Навасёлкі Лагойскага раёна Мінскай вобласці.Бацькі Марыі Адамаўны –Адам і Ганна Лашко, працавалі ў калгасе . Брат загінуў у 1944 годзе пад Масквой.
У 1934 годзе Марыя Адамаўна пайшла вучыцца ў Акалоўскую школу. Вучылася па ўсіх прадметах выдатна. У 1941 годзе скончыла сямігодку, 21 чэрвеня атрымала дакумент аб заканчэнні навучання, а 22 чэрвеня пачалася Вялікая Айчынная вайна.Тры гады працавала ў роднай вёсцы на сельскай гаспадарцы. Разам з маці дапамагала партызанам: мыла вопратку, пякла хлеб, даставала соль, запалкі і інш. Двойчы трапляла ў рукі паліцаяў для адпраўкі ў Германію і двойчы ёй удавалася ўцячы.

Пасля вызвалення Плешчаніцкага раёна паступіла на педагагічныя курсы ў г.п. Плешчаніцы. Пасля вучобы ў 1945 годзе накіравана на работу настаўніцай у Пячнянскую пачатковую школу. Пасля трох месяцаў работы захварэла на тыф. Два месяцы лячылася ў Плешчаніцкай бальніцы, бо пасля хваробы былі ўскладненні. Па яе просьбе была пераведзена на працу ў Жасцінаўскую базавую школу. Працавала і адначасова вучылася ў Барысаўскім педвучылішчы, якое скончыла ў 1950 годзе.

З 1960 года была пераведзена на работу ў Акалоўскую сярэднюю школу настаўніцай нямецкай мовы. У 1965 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педінстытут замежных моў. У школе працавала да 1983 года На працягу работы ў школе ўзначальвала камсамольскую і прафсаюзную арганізацыі. З 1970 года да 1973 года працавала завучам школы .

За добрасумленную працу была ўзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У 1970 годзе прысвоена званне “Заслужаны настаўнік БССР.” У гонар 100 – годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна была ўзнагароджана юбілейным медалём.

Для многіх вучняў Акалоўскай сярэдняй школы Марыя Адамаўна была другой маці, карысталася павагай і аўтарытэтам. Некалькі вучняў Акалоўскай СШ скончылі інстытут замежных моў і працуюць у школах рэспублікі.

Марыя Адамаўна Багдановіч была клапатлівай маці. Разам з мужам, Паўлам Іосіфавічам, які доўгі час працаваў настаўнікам гісторыі ў нашай школе, яны выгадавалі трох дачушак, якія падарылі ім 7 унукаў.



У 1994 годзе Марыя Адамаўна перанесла цяжкую хваробу – інсульт, стала інвалідам 2-ой групы. У хуткім часе памёр муж. Жыла ў сваёй дачкі Ларысы ў в. Вішнёўка. У студзені 2008 года памерла.
: gallery -> 183
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
183 -> Расклад заняткаў на ІІ паўгоддзе
183 -> Бруславская Марыя Іванаўна (дзявочая прозвішча Абрагімовіч) нарадзілася ў 1925 годзе ў вёсцы Чысты Бор, дакладней, каля вёскі Чысты Бор, на хутары
183 -> Надумовіч Ларыса Канстанцінаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка