Бандарэнка Пётр Ціханавіч (выпіска з асабістай справы)



Дата канвертавання02.07.2016
Памер14.56 Kb.
Бандарэнка Пётр Ціханавіч

(выпіска з асабістай справы)
Бандарэнка Пётр Ціханавіч нарадзіўся 3 верасня 1901 г. у вёсцы Старая Зенькавіна Кармянскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Бе-ларус, селянін-бядняк. У 1919 г. Кармянскі валасны камітэт РКСМ прымае яго ў камсамол. Кастрычнік 1919 — жнівень 1920 г. — адказны праваднік Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Удзельнічаў у баях на польскім фронце пад Кіевам, Ржышчавам і Чарнобылем у складзе Дняпроўскай флатыліі.

Удзельнічаў у баях супраць Урангеля пад Марыупалем, Бярдзянскам у складзе экспедыцыйнай марской дывізіі — жнівень —кастрычнік 1920 г. Да 1922 г. упаўнаважаны кантралёр, кантралёр асобнага марскога пагранічнага аддзялення пры Асобным аддзеле Чорнага і Азоўскага мораў (г. Ейск, Ана-па). Люты —май 1922 г. — чырванафлоцец другога балтыйскага флоцкага экіпажа, г. Ленінград. Затым да мая 1923 г. — курсант школы рулявых і сіг-нальшчыкаў, а да лістапада — старшыня-рулявы пасыльнага судна "Азімут", Балтыйскі флот. Лістапад 1923 — лістапад 1926 г. — слухач ваенна-марскога вучылішча імя Рошаля, г. Ленінград. Затым — да студзеня 1929 г. —палітрук крэйсера "Камінтэрн" Чарнаморскага флоту. На крэйсеры быў у загранічным плаванні ў Турцыі ў 1928 г. 1929 г. — ваенком тральшчыка "Даратэя" (дыві-зіён тральшчыкаў Чарнаморскага флоту). Да студзеня 1930 г. — ваенком пад-лодкі "Палітрук" Чарнаморскага флоту. Да мая 1934 г. — слухач ваенна-палі-тычнай акадэміі імя Талмачова, г. Ленінград. Да верасня 1937 г. — ваенком, да лютага 1939 г. — ваенком лінкора "Парыжская Камуна". Затым да чэрвеня 1942 г. — начальнік Палітупраўлення Чарнаморскага флоту, а са жніўня да кастрычніка 1942 г. — ваенком Волжскай ваеннай флатыліі. Кастрычнік 1942 — ліпень 1943 г. — намеснік камандуючага па палітчастцы Волжскай ваен-най флатыліі. Да 19 ліпеня 1944 г. — начальнік палітычнага аддзела Ваенна-марскіх устаноў СССР. 19 ліпеня 1944 — 31 мая 1947 гг. — начальнік паліт-аддзела Каспійскай флатыліі. Да лістапада 1949 г. — намеснік па палітчастцы камандуючага Чарнаморскім флотам. 21 лістапада 1949 г. звальняецца з кад-раў Узброеных Сіл па артыкулу 44 пункт "В". Узнагароджаны ордэнамі Чыр-вонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі "20 год РККА", "За абарону Сталін-града", "За абарону Адэсы", "За абарону Севастопаля".
: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка