Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч



Дата канвертавання03.07.2016
Памер15 Kb.
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч

Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Маці, Бараноўская Галіна Аляксандраўна, і бацька, Бараноўскі Міхаіл Парфіравіч, працавалі ў мясцовай школе.

Ва ўзросце 6 гадоў пайшоў у Елкаўскую сярэднюю школу, якую скончыў з сярэбраным медалём у 1999 годзе.У школе лёгка даваліся такія прадметы, як матэматыка, фізіка, інфарматыка, меў выдатныя вынікі па фізічнай культуры. Міхаіл рос актыўным. Кожны год удзельнічыў у раённых алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, хіміі і гісторыі, неаднаразова абараняў гонар школы на раённых спаборніцтвах па бегу, баскетболу і валейболу. З маленства цікавіўся радыёінжынерыяй і марыў звязаць свой лёс з ваеннай службай. Менавіта пагэтаму абраў спецыяльнасць інжынера радыёсістэм на факультэце супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, якую выдатна скончыў у 2004 годзе. За гады вучобы ў акадэміі ўдзельнічаў у ваенна-навуковай рабоце: меў адну рацыяналізатарскую прапанову, апублікаваў два артыкулы, удзельнічаў у ІХ рэспубліканскай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Рэспублікі Беларусь “НІРС-2004” у горадзе Гродна.

У 2005 годзе паступіў у аспірантуру УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, якую скончыў у 2008 годзе. За час вучобы таксама было шмат публікацый, распрацавана 3 рацыяналізатарскія прапановы. Вынікі работы дакладваліся на 6 канферэнцыях: VІІ, VІІІ, ІХ ваенна-навуковых канферэнцыях УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”(Мінск 2005, 2006, 2007), ІІІ і ІV навукова-практычных канферэнцыях ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны (Мінск 2006, 2008), 43-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і адзьюнктаў БДУІР (Мінск 2007).

У цяперашні час у званні “маёр” працуе выкладчыкам на кафедры тактыкі і ўзбраення зенітных ракетных войск УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”. Мае медаль “90 гадоў ПС РБ”

Аўтар


настаўнік геаграфіі

Елкаўскай СШ



Давыдчык Наталля Чаславаўна







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка