Башлаков Михаил Захарович (Мiхась Башлакоỳ)



Дата канвертавання19.07.2016
Памер59.12 Kb.

Башлаков Михаил Захарович (Мiхась Башлакоỳ)
Родился 27 апреля 1951 года в поселке станция Терюха (ныне – деревня Баштан) Гомельского района. Окончил историко-филологический факультет ГГУ. Работал учителем (в 1975-78 гг. в д. Проокоповка). Стихи начал писать еще в школе. Первые его поэтические строчки были опубликованы в 1968 в районной газете "Маяк".

Пишет на белорусском языке. Поэт.

Автор книг «Касавiца», «Начны паром», «Днi мае залатыя», «Лiлея на цёмнай вадзе», «Як слезы горкiя Айчыны», «Матчыны грыбы перабiраю», «Свiтальныя конi», «Пяро зязюлi паднiму», «Нетры», ”Палын. Чарнобыль“. «Вiно адзiнокiх».

Лауреат литературной премии Баяна, Государственной премии Республики Беларусь. Член СП СССР с 1988 года.

Член Союза писателей Беларуси.

Живет в Минске.



Пяро зязюлi паднIму.
Паэт заусёды ёсць прарок,

Бо ён ад Бога...

Зязюля кiнула пяро

Мне на дарогу...
Хiба дабра я не хацеў

Свайму народу?

Збiрау я словы для людзей,

Як кроплi мёду...
Я шчыра праўду гаварыў.

Чаму ж не чулi?

Кувай прасветлена ў бары,

Кувай, зязюля...
Кувай на роднай старане

Лепшую долю...

Хай словы гучна, як званы,

Гудуць пра волю...
Кусты ляшчыны расхiну —

Цвiце рабiна.

Пяро зязюлi паднiму,

Як лес Айчыны...

Радаўнiца
На Радзiме маёй старажытны ёсць звычай:

На магiлы да продкаў прыходзiць вясной.

Гэты дзень настае...

I нас быццам хтось клiча.

Сцелем белы абрус, тканы ўмелай рукой.
Пасярэдзiне пасха — царыца ў кароне.

Фарбаваныя яйкi, каўбасы, тварог.

Чарка кругам абыйдзе — i радня загамонiць,

I гарэлкi лiне на магiльны мурог.
I, здаецца, пачую голас бабкi Улляны,

3 ёю побач прысядзе яе цiхi Мiхей.

Прыйдзе бацька Захар, дзядзька Федзя загляне.

I зноу чарка па крузе ўсiх абыйдзе людзей.
Вечны сон адляцеў... Адпусцiла сялiба,

Як пачулi яны: нехта помнiць пра iх...

I на гэту гамонку пацiху прыклыпае

Дзед Карней па-суседску ў валёнках старых.
А за iмi прымрояцца даўнiя лiкi.

Наплываюць чаўны паўзабытых плямён.

Ўся Славяншчына тут...

Хто iх, хто iх паклiкаў?

Нiбы рысы жыцця перасеклi далонь...
Гэта памяць жывых сёння, сёння iх клiча...

Ўся Славяншчына тут...

Жыць адзiнай сям'ёй...

На Радзiме маёй старажытны ёсць звычай:

На магiлы да продкаў прыходзiць вясной...
ГУСI ЎСКЛIКНУЛI

Гусi ўсклiкнулi, белыя гусi,

Праляцелi яны нада мной.

На радзiму сваю я вярнуўся

3 пасiвелаю галавой.
Я гляджу на ўсё i нямею.

Занавескi не тыя ў акне.

Узляцець бы... Ды крылы-надзеi

Паабрэзалi ветры мне.


Лес мой горкi, бы конь кульгае.

Як змянiлася ўсё за гады.

I дарэмна, вiдаць, за гаем

Я шукаю свае сляды.


А мяцелiцы, а мяцелi

Беляць голаў маю сiвiзной.



Гусi усклiкнулi, праляцелi,

Гусi белыя нада мной...
: praleska
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Крюченко Тамара Викторовна
praleska -> Алесь дубровский
praleska -> Болсун Михаил Михайлович (Мiхась Болсун)
praleska -> Сборниках «Роднае» и"Пралеска", альманахах «Междуречье», «Славянские колокола»
praleska -> Возисова Лидия Петровна
praleska -> Барановский Александрович (Алесь Бараноýскi)
praleska -> Ганна Мікалаеўна атрошчанка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка