Бастунскія яслі- сад – сярэдняя школа Тэма: эпоха пятра вялікага



Дата канвертавання15.05.2016
Памер100.92 Kb.
Бастунскія яслі- сад – сярэдняя школа
Тэма:
ЭПОХА ПЯТРА ВЯЛІКАГА
(8 клас)


Юзвік Т.С.,

настаўнік гісторыі

Мэта ўрока: сфарміраваць уяўленне пра эпоху Пятра I.
Задачы урока:

навучалъныя: вызначыць прычыны i сутнасць рэформ Пятра, пазнаёміць вучняў з рознымі ацэнкамі дзейнасці Пятра I;

развіваючая: садзейнічаць развццю творчых здольнасцей вуч­няў, актывізацыі ix разумовай дзейнасці;

выхаваўчая: на прыкладах з жыцця i дзейнасці Пятра I паглыбіць уяўленне вучняў аб ролі асобы ў гісторыі.

Тып урока — вывучэнне новага матэрыялу.
Эпіграф да урока:

"Россию поднял на дыбы".

(А.С.Пушкін.)

Ход урока

Арганіўацыйны момант:


Калі вы слухаеце, вы многае забываеце,

Калі вы бачыце, то , вы разумееце, 

Калі вы дзейнічаеце, вы вучыцеся.
А запрашаю вас да сумеснай працы на ўроку.
Вы згодны вучыцца разам- тады ў дарогу.
Праверка д/ з: Рашэнне тэста- узаемаправерка.

Тэст: Пачатак праўлення Раманавых

1.Міхаіл Фёдаравіч быў выбраны ў 1613 годзе на царстваванне:

1) Выбранай радай; 3) Земскім саборам;

2) Сенатам; 4) Баярскай думай;
2.Земскі сабор выбіраў новага цара з :

1) польскай дынастыі;

2) рускага дваранства;

3) шведскай дынастыі;

4) французскай дынастыі
3.Земскі сабор 1613 года:

1) спыніў Лівонскую вайну;

2) змяніў парадак прэстоланаследдзя;

3) выбраў новага цара;

4) паклаў пачатак новай дынастыі.
4. Міхаіл Раманаў ўнук:

1.Барыса Гадунова;

2.Васіля ІІІ;

3. Івана Грознага.

4.Кацярыны ІІ

5.Земскі сабор адбыўся :

1.1413;


2.1313;

3.1513;


4. 1613.
6.Перамір’е Расія з РП заключыла ў:

1.1618;


2.1518;

3.1814


4. 1456.
7. На Балотнай плошчы ў Маскве быў пакараны смерцю ў 1670 годзе:

1. Сцяпан Разін;

2.Кузьма Мінін;

3.Іван Балотны


8. Саборнае ўлажэнне земскім саборам было прынята:

1) 1549;

2)1649;

3) 1548;


4)1648.

9.Асноўнай апорай абсалютнай манархіі Расіі ў XVII ст сталі:

1.дзяржаўны апарат; 5) армія;

2. прыказы; 6) суддзі;

3) дз’які і пад’які; 7) дваране

4) сяляне

10.Цар Міхаіл Раманаў умацаваў уладу і апіраўся :

1) Баярскую думу;

2) царкву;

3) Земскія саборы;

4)”тайную”малую думу

Ключ да тэсту:



  1. 1

  2. 2

  3. 3,4

  4. 3

  5. 1

  6. 1

  7. 1

  8. 2

  9. 1,5

  10. 1,3,4


I. Уступная частка.

Настаўнік зачытвае ўрывак з паэмы А.С.Пушкіна "Медны коннік".


На берегу пустынных волн

Стоял он, дум великих полн,

И вдаль глядел..,

И думал он:

Отсель грозить мы будем шведу,

Здесь будет город заложен

На зло надменному соседу.

Природой здесь нам суждено

В Европу прорубить окно.

Затым вучням прапануюцца пытанні:



  1. Як вы думаеце, каму i якім падзеям з гісторыі Расіі будзе пры-
    свечаны наш урок?

  2. Ці вядомы вам гістарычны дзеяч, пра якога ідзе размова ў паэме? Што вы ведаеце пра яго?

  3. Хто аўтар гэтага твора?

Перад вамі ацэнка дзейнасці Пятра 1. Прачытайце і адкажыце: Ці аднолькавая яна?



«Мы сталі грамадзянамі свету, але перасталі быць у некаторых выпадках грамадзянамі Расіі - вінаваты ў гэтым Пётр! Ён вялікі безумоўна, але яшчэ мог бы Узьвялічся больш, калі б знайшоў спосаб прасьвятліць розум расейцаў без шкоды для іх грамадзянскіх дабрачыннасцей ».Карамзін
«Пётр I не баяўся народнай свабоды, немінучага следства асветы, бо давяраў свайму магутнасці і пагарджаў чалавецтва, можа быць, больш, чым Напалеон ... Гісторыя ўяўляе каля яго рабства ».

А. С. Пушкін

Пушкароў:

«Шмат няўдач і расчараванняў зведаў Пётр, вялікія былі ахвяры, якія ён патрабаваў ад народа, але вялікія былі і яго дасягненні».
«Але ёсць і нямала плям на сонцы Пятра Вялікага. Еўрапеізацыя , якая праводзіцца ім насіла гвалтоўны, спешным, малопродуманный і таму шмат у чым павярхоўны характар ​​...

«На ўвесь XVIII стагоддзе і шырэй - пецярбургскі перыяд рускай гісторыі - кладзецца адна гіганцкая цень - Пятра Вялікага - імператара-рэфарматара. І хай ён дзейнічаў у тым напрамку, якое цалкам вызначылася пры яго бацьку, хай яго рэформы народжаныя самой логікай гістарычнага развіцця XVII ст .... - усё роўна нельга адмаўляць, што менавіта Пётр стаў стваральнікам новай Расеі »

С. В. Бушуеў
-Як ацэніваюць гісторыкі дзейнасць Пятра?

( Адказы вучняў)


Сапраўды, па ацэнцы дзейнасці Пятра I i яго рэформ спрэчкі не ўціхаюць з часу яго смерці. Ставяцца пытанні: Чаму Пятра называюць Вялікім? Можа, за яго двухметровы рост? Пра яго казалі: "То акадэмік, то герой, то мараплавец, то цясляр", цар суровы, але справядлівы i дэмакратычны; цар, які "прарубіў акно ў Еўропу". Дык хто ён на самай справе? Злы геній ці прарок у сваей Айчыне?

И сёння нам патрэбна будзе адказаць на гэтае праблемнае пытанні, вызначыць свой погляд на конт дзейнасці Пятра 1.

А тэма нашага ўрока “ Эпоха Пятра Вялікага”

Эпіграф урока: Россию поднял на дыбы”
П. Вывучэнне новага матэрыялу

План


  1. Перадумовы рэформ.

  2. Пачатак праўлення Пятра I.

  3. Рэформы Пятра I.

  4. Паўночная вайна (1700—1721 гг.).

  5. Санк-Пецярбург

- Давайце вызначым мэты ўрока.

(Адказы вучняў)
1. Перадумовы рэформ

( вывучаюцца вучнямі самастойна (§ 25, п. 1).



  • Што такое “Рэформа”?

  • Якім словам можна замяніць слова “рэформа”?

-Вы павінны адказаць на пытанне: Што ўяўляла сабой Расія ў канцы XVII ст.?

( раздаецца тэкст, у якім прапануецца выправіцъ памылкі з дапамогай падручніка)

У канцы XVII ст. Расія была адной з самых эканамічна развітых краін свету. Правячая дынастыя Рурыкавічаў была зацікаўлена ў хуткім развіцці мануфактурнай вытворчасці, гандлю.

У той час у Расіі існавала рэгулярная, добра ўзброеная армія, ваенна-марскога флоту. Але дзяржава не мела выхадаў да мора, што стрымлівала развццё гандлёвага i культурнага абмену. Шлях у Еуропу праз Чорнае мора заступала Швецыя, а праз Балтыйскае мора — Асманская імперыя.

Парверка тэксту і прапаную адказаць на пытанне:

- Што ўяўляла сабой Расія ў канцы XVII ст.?

- Для чаго былі патрэбны рэформы ў Расіі?

Давайце абагульнім : Якім было становішча Расіі?
2. Пачатак праўлення Пятра I.
Праглядзіце ўважліва фідэафільм і адкажыце на пытанні, якія знаходзяцца на карцы №2. ВЫКАНАЙЦЕ ЗАДАННЕ ПАДР.СТ 142 П.2
Відэафільм
Заданне : з пытанняў і адказаў складзіце расказ “Пачатак праўлення Пятра”

Дапамога: ПАДР.СТ 142 П.2



Пытанні:

  1. Якія роды вялі барадзьбу за ўладу? (Міраслаўскія і Нарышкіны)

2.Якія 2 малалётнія цары апынуліся на троне? (Петр 1 і Іван 5)


3.Куды быў сасланы Петр Софьяй? ( Сяло прэабражэнскае)
4. Якім навукам навучаўся малады цар? ( Матэм, артэлер.справу)
5. Ці падабаўся яму еўрапейскі ўклад жыцця? ( Так)
6 У якім узросце Петр 1 стаў адзіным царом. ( 24 гады)

(Вучні адказываюць на пытанні )


(Абагульненне вучняў і настаўніка)


  1. Рэформы Пятра I.

Будзем працаваць ў групах. Кожны атрымоўвае сваё заданне.

1 група. Рэформы дзяржаўнага кіравання.

1. Выпішыце, якія змены былі ў дзяржаўным кіраванні.



  1. У "Табелі аб рангах" вызначаліся наступныя чыны: канцлер, правадзейны тайны саветнік, калежскі асэсар, генерал-фельдмаршал, генерал, палкоўнік, штаб -каштан. Якія з іх захаваліся да сённяшняга часу?

  2. 3 якой рэформай Пятра I звязана паняцце "сінод"?

II група. Ваенныя рзформы.

  1. Вызначце, у чым быў сэнс ваенных рэформ?

  2. Прадоўжыце кароткі расказ. Пасля паражэння над Нарвай у 1700 г. Пётр загадаў зняць частку званоў з цэркваў i манастыроў. Да 30 тыс. пудоў звонавай медзі было завезена ў Маскву. Пасля Петр I загадаў...

  3. Як вы зразумелі выраз ” падобныя на еўрапейцаў”


I11 група. Паўночная вайна.

  1. Складзіце план вывучэння пытання.

  2. Знайдзіце на карце месцы буйнейшых бітваў і абазначце іх на контурнай карце.

  3. Чаму Расія атрымала перамогу ў вайне?

( Кожная група абараняе сваё заданне.)

- Я прапаную вам праглядзець уважліва відэафільм і дапоўніць свае адказы .

Прагдляд відэафільма
5.Санк-Пецярбург

-Вы ведаеце гісторыю гэтага горада, калі не, то паслухайце свайго сябра.



Прэзентацыя” Санк-Пецярбург”
-У пачатку ўрока мы знаёміліся з ацэнкай дзейнасці Пятра Вялікага. А зараз я вам прапаную даць сваю ацэнку.

-Устаньце тыя, хто лічаць, што рэформы былі дадатнымі?

Астатнія, я разумею , прытрымліваюцца іншага погляду.

Калі ласка абмяркуйце ў групах і адкажыце :Чаму вы так лічыце?

( адказы дзяцей )


  • У выніку абмеркавання ў каго- нібудзь змяніўся погляд ? Чаму?

  • Я думаю, што мы яшчэ звернемся да гэтага пытання на наступных ўроках гісторыі.

  • Пра эпоху Пятра Вялікага можна расказываць шмат цікавага, але сёння мы паспрабуем скласці пасланне ў будучае, што вы лічыце галоўным і што патрэбна каб ведалі іншыя.

  • Можна працаваць індывідуальна, у парах , групах.

( Работа і абмеркаванне)


  • Вяртаемся да эпіграфа дошцы .

-Ці адпавядае эпіграф уроку?

-"Россию поднял на дыбы".

( Адказы вучняў)

-Выкажыце сваю думку па ўроку:

_

+

Цікава









-Выстаўленне адзнак і Д/З :

На выбар:

Скласці крыжаванку па тэме

ці заданне для суседа па парце,

абгрунтуйце адказ на пытанне "Ці быў Пётр I рэвалюцыянерам ці рэфарматарам на троне?".

Дадатковы матэрыял 2 групе:

Да пачатку XVIII ст. ўсё заходняе ўзбярэжжа Балтыкі кантралявала Швецыя . Пад яе ўладай апынуліся і тыя тэрыторыі на ўсходзе Фінскага заліва , якія стагоддзямі належалі Расіі. Балтыйскае мора ператварылася ў , свайго роду , « шведскае возера» . Гэта не магло не выклікаць турботы суседніх са Швецыяй краін. Для барацьбы з яе валадарствам на Балтыцы в1699 г. быў заключаны Паўночны саюз у складзе Расіі , Даніі і Саксоніі.

Вайна пачалася ў 1700 годзе. Аднак першы яе этап прынёс саюзнікам суцэльныя няўдачы . У Нарвская бітве шведы страцілі 3 тыс. чалавек , а рускія - 8 тыс. салдат 1451 гармат і ўсе запасы харчавання. У выніку руская армія ў самым пачатку вайны засталася без артылерыі. Пётр I загадаў здымаць званы з цэркваў і пераплаўляць іх у гарматы. У народзе загаварылі пра яго « цар - Антыхрыст » .
Аднак в1702 г. рускія войскі штурмам авалодалі крэпасцю Нотебург у вусце Нявы . З улікам ключавой ролі ў выхадзе на Балтыку Пётр пераназваў яе ў Шлісельбург ( «горад - ключ» ) . Вясной1703 г. на Няве быў закладзены Санкт - Пецярбург.

Заданні да відэафільма”Пачатак праўлення Пятра 1”

1.Якія роды вялі барадцьбу за ўладу?


2.Якія 2 малалётнія цары апынуліся на троне?
3.Куды быў сасланы Петр Софьяй?
4. Якім навукам навучаўся малады цар?
5. Ці падабаўся яму еўрапейскі ўклад жыцця?
6 У якім узросце Петр 1 стаў адзіным царом.









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка