Беларусь мусiць баранiць сваю незалежнасьць



Дата канвертавання01.07.2016
Памер31.87 Kb.
БЕЛАРУСЬ МУСIЦЬ БАРАНIЦЬ СВАЮ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ

Заява
Напад мiлiцыi i ўнутраных войскаў на мiрную дэманстрацыю ў цэнтры Менску, якая праводзiлася ў гонар 82-х угодкаў абвяшчэньня незалежнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублiкi, сьведчыць пра новую фазу сiлавых рэпрэсiяў супраць беларусаў. Галоўная артэрыя сталiцы праспэкт iмя Ф.Скарыны на працягу 10 км быў ачэплены ўнутранымi войскамi, спэцпадразьдзяленьнямi з сабакамi i мiлiцыяй. Усюды была растаўлена ваенная бронетэхнiка (некалькi дзесяткаў адзiнак). На плошчы Якуба Коласа, месцы збору мiрных дэманстрантаў, было арыштавана больш за 500 грамадзянаў, у тым лiку дзясяткi журналiстаў. Схопленыя былi таксама прадстаўнiк АБСЭ Крыстофер Панiко i дэпутат Сейму Польшчы Мар'юш Камiнскi, замежныя госьцi i тэлеапэратары. Пераважная большасьць арыштаваных былi iнтэрнаваныя на тэрыторыi вайсковых частак.

Арышты праводзiлiся з прымяненьнем грубай сiлы i супрваджалiся жорсткiм зьбiцьцём. Асноўнаю прыкметаю i повадам для арыштаў была гаворка па беларуску. Вайсковай апэрацыяй па "зачыстцы" беларускай сталiцы кiраваў Мiнiстр унутраных справаў гэнэрал Сiвакоў (расеец i выканаўца загадаў Масквы). Гэты факт быў засьведчаны ягоным уласным выступам у вячэрняй iнфармацыйнай праграме Беларускага тэлебачаньня таго самага дня. Ранiцай 25 сакавiка адбылася тэлефонная размова Пуцiна i Лукашэнкi. I няма сумнiву, што старэйшы па рангу кагэбiст аддаў загад ("просьбу") не дапусьцiць антыiмпэрскiх i антырасейскiх выступленьняў напярэдаднi абраньня яго прэзыдэнтам Расеi. Падпарадкаваны Маскве рэжым паслухмяна выканаў загад.

Вайсковая апэрацыя супраць мiрнага насельнiцтва ў Менску выразна засьведчыла акупацыйны характар iснуючага рэжыму ўлады. Акцыя 25 Сакавiка высьветклiла сутанасьць палiтычных падзеяў у Беларусi i паказала, што:



  • канцэнтрацыя ўвагi на нiбы-та "перамовах" апазыцыi i рэжыму, трансфармаваных ў нiбы-та "дыялёг" (усеагульную гаварыльню),

  • падрыхтоўка да выбараў у "палату" (псэўдапарлямант),

  • абмеркаваньне ўдзелу апазыцыi ў гэтых выбарах дзеля ўваходжаньня ў "рэальнае" палiтычнае поле,

  • дэбаты аб выбарчым законе ў псэўдапарлямант

ёсьць "спэктакль", рэжысёры якога знаходзяцца ў Маскве. Мэтамi гэтага "спэктаклю" зьяўляюцца: прыхаваньне рэальных працэсаў акупацыi Беларусi i ў далейшым яе легiтымiзацыя, узаконьваньне рэжыму Лукашэнкi. Заплянавана гэтую легiтымiзацыю правесьцi праз псэўдапарлямант. Для наданьня легiтымнасьцi створана калабаранцкая "апазыцыя" Лукашэнку, якая падтрымлiвае iмiтацыю "перамоваў" i "дыялёгу" з рэжымам. На жаль шэраг мiжнародных арганiзацыяў i асаблiва Група АБСЭ ў Менску супрацоўнiчаюць з калябаранцкай апазыцыяй i падтрымлiваюць iмiтацыю "перамоваў" i "дыялёгу".

Маштабы, жорсткасьць i характар рэпрэсiяў супраць мiрных грамадзянаў 25 сакавiка сьведчаць пра адпрацоўку сцэнару ваеннага (надзвычайнага) становiшча ў Беларусi. Стала зразумелым, што ўлады робяць стаўку не на перамовы i дэмакратычныя выбары. Рэпрэсiўныя сiлы Беларусi знаходзяцца пад камандай расейскiх гэнэралаў i прарасейскай акупацыйнай улады. Вызначылiся два асноўныя напрамкi расейскай адкрытай агрэсii: зьнiшчальная вайна ў Чачэнii i паступовае ўвядзеньне ваеннага становiшча ў Беларусi.

Расея ня спынiцца на гэтых двух напрамках. Яна выкарыстоўвае Чачэнiю i Беларусь як палiгоны для адпрацоўкi яшчэ больш маштабных агрэсiўных дзеяньняў. Маскоўскi агрэсар дэманструе сiлу, апрабовае тэрарыстычныя мэтады i iнфраструктуры, прывучае i адаптуе ўласнае грамадзтва i мiжнародную супольнасьць да вайны i гвалту. Захад павiнен зразумець спараўдныя маштабы пагрозы для Цэнтральна-Усходняй Эўропы i ўсяго чалавецтва.

Беларускi Народны Фронт i яго Кансэрватыўна-Хрысьцiянская Партыя - БНФ рашуча асуджаюць парушэньне канстытуцыйных правоў i прымяненьне гвалту супраць мiрных грамадзянаў.

Мы прапануем ўсiм партыям i арганiзацыям спынiць гульнi з незаконным рэжымам ў "дыялёгi" i "дэмакратычныя" выбары i ня ўводзiць у зман беларускае грамадзтва. Прапануем скансалiдавацца на галоўнай праблеме для беларускiх грамадзянаў - абароне незалежнасьцi Беларусi ад расейскай агрэсii. Мы зыходзiм з таго, што лукашысцкi рэжым утрымлiвае ўладу незаконна. Ён нелегальны. Ён варожы для Беларусi. Таму мы прапануем выказаць агульнае патрабаваньне да Вярхоўнага Савета 13-га склiканьня, яго Старшынi i выконваючага функцыi Прэзыдэнта Беларусi Сымона Шарэцкага тэрмiнова прыняць рашучыя захады па стварэньнi законнага Ўраду i iншых уладных ворганаў для далейшага фармаваньня законнай улады ў Беларусi. Беларускае грамадзтва падтрымлiвае такiя дзеяньнi.

УСЁ НА АБАРОНУ БЕЛАРУСI АД РАСЕЙСКАЙ АГРЭСII! УСЁ НА ЛIКВIДАЦЫЮ АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКI! УСЕ НА БАРАЦЬБУ ЗА СВАБОДУ I ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!

Прынята Кiраўнiцтвам Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" i Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ


30 сакавiка 2000 года, Менск.




Зянон ПАЗЬНЯК, Старшыня Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" i Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ
Анатоль КРЫВАРОТ, Адказны Сакратар Управы Сойму БНФ i Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi - БНФ

Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка