Belarusian historical review



старонка15/21
Дата канвертавання14.05.2016
Памер4.71 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   21

Чатыры пастулаты, што вынікаюць з разгледжанага

Паколькі выкладзены тут аповед завяршаецца не ў мінулым, хай сабе і блізкім, а ў цяперашнім і будучым часе, ён непазбежна набывае прэскрыптыўнае вымярэнне. Бясспрэчна, адзіны рэальна здавальняючы адказ на пытанне „Як займацца сёння дакладнымі і гуманітарнымі навукамі?“ — гэта „займацца імі“, і кожны такі адказ заўсёды нясе пэўную рызыку. Але з гэтага аповеду, здаецца, ясна вынікаюць некалькі прэскрыптыўных пастулатаў. У большай ці меншай ступені яны стасуюцца і да сучаснае сітуацыі (хоць у мае сённяшнія мэты не ўваходзіць фармулёўка яе аўтарытэтнага апісання — такая задача ў кожным разе была б невырашальнаю).


Пастулат разнастайнасці: Ніколі нельга меркаваць, што гісторыя мае адзіны аўтарытэтны метад або прадмет.

Феномен гістарыяграфіі трэцяга падыходу ў сваёй найбольш інтэлектуальна прывабнай форме заклікаў да „татальнай гісторыі“; гэты заклік найшчыльней звязаны з імем Фернана Брадэля. Брадэль разглядаў сваё „Міжземнамор’е і між­земнаморскі свет“ як „спробу напісаць“ такую „гісторыю новага кшталту“70. Але імкненне да „татальнай гісторыі“ не­пазбежна спараджае сваю процілегласць71. Найвялікшы пом­нік такога няўдалага аб’яднання — часопіс „Annales: Eco­no­mies, Sociйtйs, Civilisations“. Можна ўспомніць таксама пра само „Міжземнамор’е і міжземнаморскі свет“ — працу, сцэментаваную ў рэшце рэшт грандыёзным літаратурным вобразам72. І пра пазнейшую Брадэлеву працу „Цывілізацыя і капі­та­лізм“ — буйны збор слаба звязаных між сабою фраг­­ментаў73. Не дзіва, што цяпер сярод назіральнікаў гіста­рыя­графічнае сцэны стала агульным месцам адзначаць „размножванне“ або „расплоджванне“ гісторыі, яе ператварэнне з аднае „гісторыі“ ў шматлікія „гісторыі“74.

Адна з прычынаў таго, што гэтая множнасць набрала размах, — сацыялагічныя змены. У гістарычную прафесію пры­йшлі людзі, для якіх занядбаныя дагэтуль прадметы да­сле­давання выглядалі цікавымі. Так, у Злучаных Штатах узнікненне сацыяльнае гісторыі было ў некаторых важных дачыненнях прыспешана наплывам у прафесію людзей з іншых этнічных групаў, чым „белыя англасаксы–пратэстанты“ — людзей, чые бацькі, адпрэчаныя раней ад палітычнае ўлады, прысвяцілі сваю энергію асіміляцыі ў амерыканскім грамадстве і дасягненню поспеху ў ім. Узнікненне жаночай гісторыі было відавочна звязана з тым, што ў прафесію прыйшло болей жанчын (можна шмат чаго сказаць пра глыбока мужчынскі характар прафесійнае традыцыі; прынамсі, у Злучаных Штатах рост спецыялізацыі акадэмічных галін навукі цягам аднаго–двух пакаленняў пасля 1920 г. карэлюе са спадам долі жанчын сярод навукоўцаў). Члены адпрэчаных раней групаў знайшлі сабе новыя прадметы даследавання, цікавыя для іх часткова таму, што асабісты і сямейны досвед выпрацаваў у іх асаблівую чуйнасць да такіх рэчаў — гэтаксама як ранейшыя гісторыкі з падобных жа прычын засяроджваліся ў сваіх гісторыях на адносна вузкім коле прывілеяваных палітычных дзеячаў.

Вось жа, даследчыкі прафесійна займаюцца прадметамі, якія „відавочным“ цяпер чынам звязаныя з іх уласнымі сацыяльнымі інтарэсамі і досведам (раней такія повязі, як правіла, не былі „відавочнымі“ — з прычыны меншае сацыяльнае разнастайнасці). Каб даць рады гэтаму факту, яны маюць некалькі стратэгіяў. Адна з іх — асіміляцыя. Рэалізуючы стандарт аўтаномнасці, характэрны для „трэцяга падыходу“, гісторык можа прызнаваць, што мае свае сацыяльныя погляды, і ў той жа час заяўляць, што ў ягонай гістарыяграфіі пануе „аб’ектыўнасць“ і прафесіяналізм. Тут нічога не змяняецца, прынамсі навідавоку. Смялейшы варыянт працягвае трымацца прафесіяналізму, але імкнецца ўдасканаліць „вялікі“ ці прынамсі „паноўны“ наратыў, уключаючы ў яго тое, што раней выключалася — скажам, той жа гендэр. Можна нават дакляраваць, што ўрэшце будзе створаны аўтарытэтны выклад мінуўшчыны, „поўная гісторыя“. Тут мы таксама відавочна апынаемся ў межах падыходу 3. Калі браць той жа прыклад з гендэрам, далейшы рух тут павядзе ад „жаночай гісторыі“ да „фемінісцкай гісторыі“, дзе заяўлены аўтарытэт будзе мець ужо хутчэй непрафесійны, чым прафесійны характар. Рух да фемінісцкае гісторыі можа ўключаць у сябе прыняцце агульнапрызнанае догмы, як пры падыходах 1 і 2, або дыялектычныя адносіны да мінуўшчыны і да сваёй асабістай пазіцыі. У апошнім выпадку можа ўзнікнуць спакуса разглядаць гэта як увасабленне падыходу 4.


Пастулат гібрыдызацыі: Заўжды трэба засноўваць сядзібы па–за межамі сваёй дысцыпліны.

Гісторыя ў духу трэцяга падыходу, якая трымаецца аўтаномнасці гістарычнае дысцыпліны, паводле вызначэння (чытач павінен усведамляць, што значная частка маёй аргументацыі тут будзе per definitionem) не дапускае на практыцы існавання іншых формаў аргументацыі пра чалавечы свет, апрача свайго ўласнага. Пры падыходзе 3 іншыя дысцыпліны разглядаюцца, сама больш, як „дадатковыя“ галіны. Так, у 1950–х і 1960–х г. развіццё сувязяў паміж гісторыяй і паліталогіяй прывяло да імпарту ў гісторыю статыстычных метадаў вывучэння людскіх паводзінаў, а ў 1970–х аналагічныя сувязі паміж гісторыяй і антрапалогіяй спрычынілі імпарт новых, культурацэнтрычных спосабаў глядзець на грамадствы мінулага75. У абодвух выпадках міждысцыплінарныя кардоны вакол гістарыяграфіі заставаліся нязменнымі, якія б адкрыцці ні былі прынесеныя гэтымі рэйдамі „паўзверх бар’ераў“76. Пры падыходзе 3 іншыя дысцыпліны разглядаюцца не як сама­стойныя формы аргументацыі, сама адрознасць якіх ад гістарычнага мыслення можа выявіць рэчы, незаўважныя для апошняга, але як крыніцы метадаў і вынікаў, якія імпартуюцца ў гісторыю без правядзення ў ёй фундаментальных зменаў.

Гісторыя ў духу чацвёртага падыходу, наадварот, адказвае на фрагментацыю дысцыпліны і яе прадметаў частковым ці часовым асяленнем у іншых інтэлектуальных супольнасцях. Узнікаюць міждысцыплінарныя гібрыды, сцэментаваныя пэўнай камбінацыяй тэорыі і досведу. Часта гэтыя супольнасці аказваюцца прынагоднымі і лакальнымі; яны залежаць ад выпадковасцяў характару, геаграфіі і інтэлектуальнай культуры; перашкодамі для іх узнікнення служаць міждысцыплінарныя муры і ерархічнасць, а падмацоўваюць іх таварыскасць і эгалітарызм. Але ўсе яны маюць агульны клопат — каб як навесці масты паміж рознымі дысцыплінамі, часова заняўшыся нейкім супольным падыходам ці аб’ектам вывучэння. У кожнай такой групе ўзнікае новая „моўная гульня“, lingua franca, адрозная ад моўных гульняў паасобных дысцыплінаў, з якіх паходзяць яе ўдзельнікі (бо ўдзел у пэўнай дысцыпліне ўсцяж застаецца перадумоваю ўступу ў шматдысцыплінарную моўную гульню)77. У кожнай „гібрыднай“ галіне ствараецца праца новага тыпу, адрознага ад таго, што робіцца ў дысцыплінах, якія да яе прычыніліся.

Цяперашнім часам шматдысцыплінарнае ўзаемадзеянне трансфарматыўнага кшталту ў гуманітарных навуках сустракаецца рэдка. Яно, мабыць, больш характэрна для фізікі і біялогіі, дзе бар’еры паміж дысцыплінамі крыху больш рухомыя і ў адказ на ўзнікненне новых даследчыцкіх задач даволі часта змяняюцца78. Невыпадкова самы слынны выпадак „гістарыя­графіі ў духу чацвёртага падыходу“ адносіцца да гісторыі навукі: гэта „Структура навуковых рэвалюцыяў“ Томаса С. Ку­на79. Напісаная фізікам, які заняўся гісторыяй навукі, гэтая кніга была натхнёная важнымі пытаннямі філасофіі навукі. Прабіваючыся скрозь бар’еры паміж дысцыплінамі, яна адмовілася ад выгодаў, якія нясе з сабою пэўная спецыялізацыя; адвага завяла яе ў праблемныя абшары. Але, часткова з гэтых жа прычын, Кунава кніга прынесла і значныя адкрыцці; і са­праўды, ніводная іншая праца хоць якога гісторыка, напісаная ў ХХ ст., не ўзняла столькі новых праблемаў і не прапанавала столькі новых падыходаў да старых праблемаў80.


Пастулат літаратурнасці: Заўжды трэба адкрыта процістаяць вымыслу ў любой гістарычнай працы.

Колінгвуд у „Ідэі гісторыі“ сцвердзіў, што хоць „чыста ўяўныя светы не могуць канфліктаваць міжсобку і не маюць па­трэбы адпавядаць адзін аднаму“, бо „кожны з іх — свет сам па сабе“, існуе „толькі адзін гістарычны свет“81. Беручы агульна, Колінгвудава сцвярджэнне пра гістарычны свет некарэктнае (бо адзіны гістарычны свет азначае, што светаў, якія супярэчаць фактам, бясконцае мноства), але яно збольшага слушнае як назіранне над гістарыяграфіяй трэцяга падыходу, у якой прывязанасць да аднаго спосабу мыслення мае тэндэнцыю спараджаць адзіны гатунак гістарычнага аб’екта і абмяжоў­ваць магчымыя спосабы тлумачэння. Акрамя таго, Колінгвудава думка азначае, што чым больш гісторыкі аддаляюцца ад Гісторыі, тым больш выступае на першы план „літаратурны“ аспект іхняе працы.

Я закранаю тут пытанні, якія наўрад ці будуць лёгка вырашаны — што ў тэорыі, што на практыцы — але ўзняць іх трэба. Дуалізм „гісторыя — літаратура“ адносіцца да тых, якія маюць абмежаваную аналітычную вартасць: імі асабліва лёгка злоўжываць у палеміцы, як з боку тых, хто ўяўляе, што як ні пішы, усё будзе добра, так і тых, хто пазірае на гэтую пазіцыю з жахам. Пры сутыкненні з дуалізмам такога кшталту часта бывае карысным правесці яго ўскладненне. Нават на першы погляд здаецца ясным, што ў межах агульнага абсягу „літаратурнасці“ трэба адрозніваць прынамсі, назавем іх так, „літаратурны“ і „белетрыстычны“. Пад „літаратурным“ я маю на ўвазе сродкі літаратурнага рамяства: яны, як правіла, адметныя, але ў гістарыяграфіі, прафесійны гатунак якое выпрацаваў для сябе нейтральны тон, мы часта лічым іх ненармальнымі і падазронымі. Пад „белетрыстычным“ я разумею ўсе тыя вымярэнні, у якіх гістарычныя працы адыходзяць ад праўды ў сэнсе адпаведнасці эмпірычнай рэальнасці. У гэтым сэнсе любы прычынна–выніковы аналіз будзе белетрыстычным, бо ён заўсёды уключае ў сябе элементы, супярэчныя фактам. Гэтаксама белетрыстычнаю будзе ўсякая тыпалагізацыя, бо тып — заўсёды ідэалізацыя менш упарадкаванай рэальнасці. Улічваючы складанасць рэальнасці, само азначэнне рызыкуе стаць у гэтым сэнсе таксама белетрыстычным.

Пра літаратурнае вымярэнне шмат пісалі такія тэарэтыкі гістарыяграфіі, як Гайдэн Ўайт, Стэфэн Банн, Ганс Келнэр, Філіп Карар і Фрэнсіс Анкерсміт82. Варта згадаць таксама невялікі корпус стылістычна „эксперыментальных“ гістарычных працаў, якія пачалі з’яўляцца з пачатку 1970–х г. і свядома ці несвядома ідуць у тропы „чацвёртага падыходу“83. У шмат якіх працах, што вызначаюцца большай эксперыментальнасцю, важным фактарам становіцца „голас“; поруч з ім набірае моцы разрыў з агульнапрынятай умоўнасцю гладкапісу і тэндэнцыя гісторыка адкрыта ўмешвацца ў выкладаны ім гістарычны аповед. Такія літаратурныя эксперыменты падказваюць глыбейшую, онталагічную тэзу: гістарычны аб’ект сам па сабе ёсць твор „белетрыстыкі“, нешта, канстытуяванае як „аб’­ект“ праз свядомасць гісторыка і ягоных чытачоў. Гэта не значыць, што „там няма ніякага „там““; але гэта значыць, што канкрэтныя гістарычныя аб’екты, прадстаўленыя ў працы гісторыка, творацца гэтым апошнім (хоць і не з нічога).


Тэарэтычны пастулат: Трэба заўжды будаваць тэорыі.

У свеце, які больш не верыць у адзіную Гісторыю, гісторык можа абудзіць усёагульнае зацікаўленне толькі ў той ступені, у якой ягоная праца закранае тэарэтычныя пытанні. Так, у Амерыцы, якая больш не лічыць сваю гісторыю непа­срэдным працягам палітычнай і канстытуцыйнай гісторыі Вялі­кай Брытаніі, аповед, скажам, пра „парахавы закалат 1605 г.“ можа мець цікавасць толькі ў той ступені, у якой ён уздымае пытанні тэарэтычнага кшталту, адцягненыя ад кан­крэтных падзеяў 1605 г. Аднак, у той жа час, пераўтварэнне аднае „гісторыі“ ў шматлікія „гісторыі“, праблематызуючы бар’еры паміж гісторыяй і белетрыстыкай, гэтаксама праблематызуе і бар’еры паміж гісторыяй і тэорыяй. Прыгадайма, як Колінгвуд спадзяваўся, што філасофія стане гістарычнай, а гісторыя — філасофскай. Пры цяперашнім размежаванні — размежаванні, якое характарызуецца разнастайнасцю і раз’­яднанасцю — гэткі ўдалы сінтэз, свайго роду сярэдні шлях, не здаецца магчымым. Замест гэтага можна прагназаваць, што паміж гісторыяй і тэорыяй будуць узнікаць больш лакальныя і абмежаваныя повязі.

Вось жа, прагназуецца ўзнікненне (1) гістарыяграфіі, якая будзе здатная прыйсці на (лакальную) дапамогу тэорыі, сур’ёзна ўключаючыся ў разгляд тэарэтычных пытанняў84. Ясна, што распавядацца будуць адрозныя адна ад адной гісторыі, залежна ад розных тэарэтычных мэтаў. Прагназуецца (2) рост увагі з боку гісторыкаў да тэарэтычных пытанняў; вядома, тэорыі розныя, і быць уважлівым да іх таксама можна па–рознаму. Прагназуецца (3), што гістарыяграфія стане больш сама­іра­нічнаю, чым прынята ў сучасным стылі, сціплейшаю і больш рэфлексіўнаю ў дачыненні да ўласных дапушчэнняў і высноваў. За свой пачатак яна стане браць не столькі Фукідыда, колькі Герадота. Апавядаючы пра параду Салона Крэзу, Герадот сфармуляваў прынцып напісання сваёй гісторыі — і, мабыць, нашых таксама: згодна з ім, гісторыю нельга спа­знаць з пэўнасцю, пакуль не прыйдзе той момант, калі больш не стане гісторыі і не застанецца чаго спазнаваць85. Нарэшце, уважаючы на вялізныя маштабы корпусу першаснай гістарыя­­графіі — корпусу, управіцца з якім ніяк немагчыма, — пра­гназуецца таксама развіццё (4) гістарыяграфіі ў выглядзе раз­вагаў ці каментароў, што, вытрыманыя ў Мантэневым духу і выкладзеныя ў эсэістычнай форме, будуць дэманстраваць, які сэнс мае гэты корпус для нас цяпер. У такім медытацыйным рэжыме гістарыяграфія чацвёртага падыходу будзе займацца не адкопваннем новых фактаў — то бок не гістарычным да­следаваннем у звычайным разуменні, — а філасофскаю задачай асэнсоўвання фактаў, ужо ў пэўным сэнсе „вядомых“.

Цытуючы — здаецца, па памяці — неназванага аўтара неназванага англійскага перыёдыка, Ранке напісаў аднаго разу: „Гісторыя пачынаецца на хроніцы і канчаецца на эсэ, то бок на развагах пра гістарычныя падзеі, якія знаходзяць адмысловы розгалас“86. Гэтае назіранне нагадвае, што чатыры падыходы — якія ў заходняй традыцыі варыююцца ад дапрафесійнай хронікі (з яе вераю ў звязнасць усёагульнай гісторыі, быццам ужо вядомаю) да постпрафесійнага эсэ — ужо прысутнічаюць у самой дысцыплінарнай традыцыі. Калі чытаць традыцыю пэўным чынам — з пільнай увагаю да супярэчнасцяў — мы можам угледзець выцесненыя пытанні, якія яна ставіць сама перад сабою. У гэтым сэнсе мы проста развіваем нешта такое, што ўжо ёсць у мінулым. Але канкрэтная сацыяльная сітуацыя нашага ўласнага часу — на „Захадзе“ і па–за ім — штурхае да такога чытання і надае яму аўтарытэтнасці.



Аргументацыяй, прадстаўленай у гэтым артыкуле, я ў значнай меры абавязаны свайму ўдзелу ў Праекце універсітэ­та Аёвы па рыторыцы доследу (Project on Rhetoric of Inquiry [POROI]) у 1980—90 г.; асабліва я ўдзячны Доналду Н.Мак–Клоскі і Джону С. Нэлсану [Donald N. McCloskey, John S. Nel­son]. Цягам некалькіх гадоў да гэтай працы прычыняліся наступныя навукоўцы: Лоры Брант, Кевін Бэрнэт, Эн Галахер, Кэры Гудман, Эдысан Гаў, С’юзэн Пібады, Трэнт Уатс і Гарвэл Уэлс [Lori Brandt, Kevin Burnett, Ann Gallagher, Carey Good­man, Addison Hoe, Susan Peabody, Trent Watts and Harwell Wells]. Я таксама ўдзячны шэрагу аспіранцкіх групаў на маіх курсах гістарыяграфіі ў універсі­тэтах Аёвы і Вірджыніі. Варыянты гэтай аргументацыі, па меры яе распрацоўкі, прапаноў­валіся на семінары прафесійнай рыторыкі, Універсітэт Аёвы; у Цэнтры гуманітарных даследаванняў, Мемфіскі дзяржаўны універсітэт; у Цэнтры культурных доследаў, Універсітэт Райса; на семінары гістарычнага факультэта ў Універсітэце Джона Гопкінса; на аспіранц­кім семінары Джорджа Ігерса, Універ­сітэт штата Нью–Ёрк у Буфала; на гістарычным фа­культэце Верманцкага універсітэта; а таксама ў майстэрні па рыторыцы сацыяльнай гісторыі, арганізаванай POROI і N.E.H. ва Універсітэце Аёвы. За запрашэнні дзякую Дэвіду Гілі, Томасу Гаскелу, Дораці Рос, Джорджу Ігерсу, Патрыку Хатану, Джэфры Коксу і Шэлтану Стромквісту [David Hiley, Thomas Haskell, Dorothy Ross, Georg Iggers, Patrick Hutton, Jeffrey Cox and Shelton Stromquist]. Я ўдзячны яшчэ шмат каму за карысныя заўвагі.

Пераклад Міколы Раманоўскага

* Allan Megill. „Grand Narrative“ and the Discipline of History // A New Philosophy of History. Ed. by Frank Ankersmit and Hans Kellner. London, 1995. P. 151—173.

1 Burke P. Overture: The New History, its Past and its Future // New Perspectives on Historical Writing, ed. Peter Burke. Cambridge, University Park, 1991. С. 1.

2 Гл., напр., пра „History the Great Catch–All“: Barzun J., Graff H. F. The Modern Researcher. San Diego, 4/1985. С. 8—13.

3 З пэўнымі агаворкамі і мадыфікацыямі я запазычваю тэрмін „вялікі наратыў“ у Жана–Франсуа Ліятара: Lyotard J.–F. The Postmodern Con­dition: A Report on Knowledge (1979). Trans. Geoff Bennington, Brian Massumi. Minneapolis, 1984. С. XXIII. Гэты тэрмін лёгка можна было б прыняць для азначэння ўсёабдымнага аповеду, арганізаванага паводле прынцыпу „пачатак–сярэдзіна–канец“ — самае відавочнае яго значэнне, калі ўлічыць уплыў Арыстоцеля на нашыя ўяўленні пра наратыў. Не канечне адкідаючы Арыстоцелеў погляд (бо да тае часткі гісторыі, пра якую тут ідзе гаворка, ён пасуе), я ўжываю гэты тэрмін шырэй, азначаючы ім звязны погляд — у прыватнасці, дастаткова шырокі, каб падтрымліваць прэтэнзіі на аб’ектыўнасць.

4 Гл., напрыклад: Blanke H. W. Historiographiegeschichte als Historik. Stuttgart—Bad Cannstatt, 1991 — агляд нямецкай традыцыі гістарыя­графіі, пачынаючы ад 1750 г., на 809 старонках.

5 Асабліва гл. шырока вядомы артыкул Томаса Бэндэра: Bender T. Wholes and Parts: The Need for Synthesis in American History // Journal of American History. LXXIII (1986). С. 110—136; водгукі Нэла Ірвіна Пэйнтэра, Рычарда Ўайтмана Фокса і Роя Розэнцвэйга [Nell Irvin Painter, Richard Wightman Fox and Roy Rosenzweig] і адказ Бэндэра на гэтыя водгукі былі апублікаваныя пад загалоўкам: A Round Table: Synthesis in American History // Journal of American History. LXXIV (1987). С. 107—30. Пра „майстар–наратыў“ для нямецкае гісторыі гл. таксама: Geyer M., Jarausch K. H. The Future of the German Past: Transatlantic Reflections for the 1990s // Central European History. XXII (1989). С. 229—259 (асабліва с. 234—247).

6 Выклад на больш спецыфічным узроўні менавіта амерыканскае гістарыяграфіі гл. у важнай і смелай кнізе Пэтэра Новіка: Novick P. That Noble Dream: The „Objectivity Question“ and the American Historical Profession. Cambridge, 1988. Гэты артыкул можна прачытаць як спробу сягнуць да яе глыбейшых падвалінаў. Пра шматдысцыплінарны падыход да аб’ектыўнасці гл.: Megill A. (ed.). Rethinking Objectivity. Durham, NC, 1994, асабліва: Megill А. Introduction: Four Senses of Objectivity // Ibid. C. 1—10.

7 Яскравае выключэнне сярод гісторыкаў, якіх іначай была б спакуса назваць „прафесійнымі“ — становіць Якаб Буркхарт [Jacob Burck­hardt]. Кажучы на пачатку сваёй працы „Цывілізацыя Рэнесансу ў Італіі“ (нямецкі арыгінал, 1860), што „тыя самыя даследаванні, якія далі матэрыял для напісання гэтае працы, лёгка маглі б у іншых руках не толькі атрымаць цалкам адрозную трактоўку і стасаванне, але і прывесці да істотна іншых высноў“, Буркхарт фактычна адмаўляў паняцце Гісторыі (гл.: Burckhardt J. The Civilization of the Renaissance in Italy. Trans. S. G. C. Middlemore. Harmondsworth, 1990. Part I. Introduction. C. 19).

8 Гл.: Koselleck R. Die Entstehung des Kollektivsingulars // Otto Brunner, Werner Conze, Reinhart Koselleck, eds. Geschichtliche Grundbegriffe: Historisches Lexikon zur politisch–sozialen Sprache in Deutschland. Stutt­gart, 1972—. II. С. 652. Кароткі выклад па–англійску гл.: Koselleck. On the Disposability of History // Koselleck. Futures Past: On the Seman­tics of Historical Time. Trans. Keith Tribe. Cambridge, MA, 1985. C. 200—202 (параўн. заўв. 28 ніжэй). Козэлек развівае тэзу свайго настаўніка Карла Лёвіта, які супастаўляў нямецкае die Geschichte як назоўнік адзі­ночнага ліку з адсутнасцю эквівалентнага тэрміна ў грэцкай мове. Гл.: Lцwith K. Mensch und Geschichte (1960) // Der Mensch inmitten der Geschichte: Philosophische Bilanz des 20. Jahrhunderts. Ed. Bernd Lutz. Stuttgart, 1990. C. 228.

9 Berkhofer R. F., Jr. The Challenge of Poetics to (Normal) Historical Practice // Paul Hernadi, ed. The Rhetoric of Interpretation and the Inter­pretation of Rhetoric. Durham, NC, 1989. C. 188—189. Якім чынам ад за­цікаўленасці кантэкстам прыходзяць да ідэі, што ў рэшце рэшт існуе толькі адзіны кантэкст? Ад назірання, што гістарычная праца „багатая на кантэкст“, на практыцы бывае лёгка перайсці да высновы, што аповед, які ў ёй выкладаецца, „улічвае і інтэгруе ўсё значнае, усіх асобаў ці ўсе рашэнні“; гл.: Kammen M. Historical Knowledge and Under­standing // Selvages and Biases: The Fabric of History in American Culture. Ithaca, 1987. С. 37.

10 Mink L. O. Narrative Form as a Cognitive Instrument // Historical Under­standing. Ed. Brian Fay, Eugene O. Golob, Richard T. Vann. Ithaca, 1987. C. 194—195.

11 Krieger L. Time’s Reasons: Philosophies of History Old and New. Chicago, 1989. C. XI і passim. Прыхільнасць Крыгера да „традыцыйнай гістарычнай дысцыпліны“ прывяла яго да некаторых аблудных прачытанняў, калі ён звярнуўся да гістарыяграфіі 1960–х і 1970–х г. (гл. асаблі­ва с. IX—XII, 1—6), але гэта не адмаўляе вялікіх заслугаў ягонае кнігі. Гл. таксама: Krieger L. Ranke: The Meaning of History. Chicago, 1977, у якой развіваецца падобная аргументацыя, хоць і ў менш агульнай форме.

12 Krieger. Time’s Reasons… C. 170.

13 Стандартны агляд усёагульнай гісторыі на пачатку Новага часу гл.: Klempt A. Die Sдkularisierung der universalhistorischen Auffassung im 16. und 17. Jahrhundert: Zum Wandel des Geschichtsdenkens im 16. und 17. Jahrhundert. Gцttingen, 1960. Гл. таксама: Universal History: A Troub­led Tradition // Breisach E. Historiography: Ancient, Medieval, and Mo­dern. Chicago, 1983. С. 177—185. Апошнім часам усёагульная гісторыя была ўваскрошана ў зусім інакшым, але па–ранейшаму ква­зі­­тэалагічным кантэксце, гл.: Fukuyama F. The End of History and the Last Man. New York, 1992, асабліва раздзел 5, „An Idea for a Uni­versal History“, с. 55—70.

14 Kant I. Idea for a Universal History from a Cosmopolitan Point of View (1784). Trans. Lewis White Beck // Kant. On History. Ed. Lewis White Beck. Indianapolis, 1963. C. 11—26; Kant. An Old Question Raised Again: Is the Human Race Constantly Progressing (1795). Trans. Robert E. Anchor // Kant. On History. C. 137—154. Падрабязны дэканструкцыйны разбор твораў Канта пра ўсёагульную гісторыю гл.: Fenves P. D. A Peculiar Fate: Metaphysics and World–History in Kant. Ithaca, 1991.

15 Kant. Idea for a Universal History… С. 11, 23—36.

16 Kant. Op. cit. С. 25.

17 Kant. An Old Question Raised Again. С. 141—142.

18 Kant. Op. cit. С. 143—145. Пра стаўленне Канта да Французскае рэва­лю­цыі гл.: Krieger. The German Idea of Freedom. Boston, 1957. С. 104—105.

19 Самую дэталёвую фармулёўку гэтага погляду гл.: Hegel G. W. F. The Philosophy of History. Trans. J. Sibree. New York, 1956. Сціслы выклад гл.: Hegel. Philosophy of Right. Trans. T. M. Knox. Oxford, 1952. С. 216—223. У Гегеля тэалагічнае абгрунтаванне вялікага наратыву асабліва відавочнае. Адзначма яго вядомую заяву: „У тым, што сусветная гісторыя ёсць гэты працэс развіцця… палягае сапраўдная тэадыцэя, апраўданне Бога ў гісторыі“ (Philosophy of History. С. 457). Пра ролю „хрысціянскай тэалогіі гісторыі“ ў Гегеля гл.: Dickey L. Hegel: Religion, Economics, and the Politics of Spirit, 1770—1807. Cambridge, 1987. С. 149.

20 Schiller F. von. Was heisst und zu welchem Ende studiert man Universal–Geschichte? // Wolfgang Hardtwig, ed. Ьber das Studium der Geschichte. Munich, 1990. С. 18—36 (27).

21 Гэта адзначае Mink. Op. cit. (сп. 10). С. 189.

22 Гл. Herder J. G. A. L. Schlцzers Vorstellung seiner Universal–Historie // Herder. Sдmmtliche Werke. Ed. Bernhard Suphan. 33 vols. Berlin, 1877—1913. V. С. 436, 438. Гл. таксама: Schlцzer A. W. von. Vorstellung seiner Universal–Historie. 2 vols. Gцttingen, 1772—73. 11. „Vorbericht“. Цытата з Шлёцэра пададзена паводле: Reill P. H. The German Enlightenment and the Rise of Historicism. Berkeley, 1975. С. 47, 232—233, сп. 59.

23 Гл. дадатак Ранке да ўводзінаў у ягоны курс летняга семестра 1848 г. [„Erster Teil der Weltgeschichte oder Geschichte der alten Welt“], пад рэдакцыйнай назваю: Die Universalgeschichtsschreibung seit dem 16. Jahrhundert // Ranke L. von. Aus Werk und Nachlass. Ed. Walther Peter Fuchs and Theodor Schieder. 4 vols. Vienna, 1964—175. IV: Vor­lesung­seinleitungen. Ed. Volker Dotterweich, Walther Peter Fuchs. С. 208—210.

24 Гэта з мноствам падрабязнасцяў паказаў Крыгер. Гл. ягоную працу: Krieger. Ranke… (цытаваную ў заўв. 11). С. 103, 107, 112—115, 124, 151—152 і passim. Дакументацыю зацікаўленняў Ранке ўсёагульнай гісторыяй гл. пад „Universalgeschichte, –Historie“ у прадметным паказніку: op. cit. (сп. 23). IV.

25 Ranke. [Die Notwendigkeit universalgeschichtlicher Betrachtung]. Ibid. IV. С. 297—298. Trans. Wilma A. Iggers, пад назваю: The Role of the Particular and the General in the Study of Universal History (A Manu­script of the 1860s) // Ranke. The Theory and Practice of History. Ed. Georg G. Iggers, Konrad von Moltke. New York, 1983. С. 58—59.

26 Ranke L. Neuere Geschichte seit dem Anfang des 17. Jahrhunderts (28. Oktober 1867—10. Mдrz 1868) // Op. cit. (сп. 23). IV. С. 411. Як слушна зазначыў Крыгер, „раз за разам [Ранке] настойліва паўтарае, што поспех гісторыка ў спасціжэнні аб’ектыўнае звязнасці ўсёагульнае гісторыі — толькі справа часу“ (Op. cit., сп. 11). С. 103.)

27 Ranke L. Idee der Universalhistorie [тэкст лекцыі 1831—32] // Op. cit. (сп. 23). С. 74—75. Скарочаны перакл. — Wilma A. Iggers, пад назваю: On the Character of Historical Science (A Manuscript of the 1830s) // Ranke L. Op. cit. (сп. 25). С. 36.

28 Козэлек даводзіць што ўзнікненне тэрміна „гісторыя“ (die Geschichte) як „зборнага назоўніка ў адзіночным ліку“, ужыванага без дапаўнення, датуецца канцом XVIII ст.: „Толькі прыкладна ад 1780 г. можна казаць пра «гісторыю ўвогуле», «гісторыю ў сабе і для сябе», «чыстую і простую гісторыю»“ — у адрозненне ад гаворкі пра „гісторыю X“ і „гісторыю Y“; гл.: Koselleck, перакл. Tribe. Op. cit. (сп. 8). С. 200. Можна меркаваць, што пашырэнне ўяўлення пра гісторыю як пра “зборны назоўнік у адзіночным ліку“, што адбылося ў ХIX ст., сталася кампенсацыяй за адтэрмінаванне тае будучыні, на якую планавалася апавяданне вялікага наратыву. Калі ўважалася, што вялікі наратыў можна распавесці або пераказаць сёння, не было патрэбы семантычна настойваць на еднасці Гісторыі. Аднак сітуацыя змянілася, калі апавяданне вялікага наратыву было адкладзена.

29 Ranke L. Op. cit. (сп. 27). С. 82—83. Trans. Iggers. С. 44.

30 Леапольд Ранке — Гaйнрыху Ранке, ліст ад сакавіка 1820 г. // Ranke, Leo­pold von. Das Briefwerk. Ed. Walther Peter Fuchs. Hamburg, 1949. С. 18. Перакл. з: Krieger. Op. cit. С. 361.

31 Bury J. B. The Science of History // Fritz Stern, ed. The Varieties of History from Voltaire to the Present. New York, 2/1972. С. 219.

32 Ibid. С. 217. Цытуецца: Thomas Arnold. Lectures on Modern History. New York, 1874. С. 46.

33 Krieger. Op. cit. (n. 11). С. 242.

34 Bury. Op. cit. (n. 31). С. 210.

35 Параўн. вядомае выказванне Ранке: „Я імкнуўся, так бы мовіць, прыглушыць сваё «я» і толькі пераказваць рэчы, якім магутныя сілы да­зволілі ўзнікнуць і якія паўставалі і мацнелі цягам стагоддзяў адна з аднае і адна праз адну“. Ranke. Englische Geschichte, vornehmlich im Siebzehnten Jahrhundert. Fьnftes Buch. „Einleitung“ // Sдmtliche Werke. 2 Gesammtausgabe. 54 vols. Leipzig, 1867—1890. XV. С. 103.

36 Bury. Op. cit. (сп. 31). С. 213, 216.

37 Ibid. С. 219.

38 Droysen J. G. Outline of the Principles of History. Trans. E. Benjamin Andrews (пераклад працы: Droysen. Grundriss der Historik. Rev. 3/1882). Boston, 1893. Sect. 81. С. 47. Гэтая праца змяшчае ў сціслым выглядзе развагі, якія былі разгорнутыя шырэй у пасмяротна апублікаваным рукапісе Дройзэнавых лекцыяў: Johann Gustav Droysen. Historik. Ed. Peter Leyh. 3 vols. Stuttgart, 1977 [тамы II і III чакаюць выхаду]. У гэтае апошняе выданне ўключана (с. 413—488) узнаўленне Grundriss паводле публікацыі 1882 г.

39 Droysen. Trans. Andrews. Appendix II. Art and Method. С. 118. Пар.: Droysen. Historik. С. 69: „дзеі, якімі займаецца нашая навука, …гістарычныя толькі таму, што мы лічым іх гістарычнымі: не самі па сабе і аб’ектыўна, а ў нашым доследзе [Betrachtung] і праз яго“ [з рукапісу Дройзэнавых лекцыяў 1857 г.].

40 White H. den. Droysen’s Historik: Historical Writing as a Bourgeois Science // The Content of the Form. Baltimore, London, 1987. С. 99. Гл. таксама: Jцrn Rьsen. Begriffene Geschichte: Genesis und Begrьndung der Geschichtstheorie J. G. Droysens. Paderborn, 1969. С. 119.

41 Звернем увагу на заяву Дройзэна (Trans. Andrews. Part I. С. 6): „Назі­ранне над сучаснасцю вучыць нас, што кожны факт з розных пунктаў гледжання разумеецца, апісваецца і звязваецца з іншымі па–рознаму; што кожная справа і ў прыватным, і ў грамадскім жыцці атрым­лівае са­мыя разнастайныя тлумачэнні. Чалавеку, асцярожнаму ў мер­ка­ваннях, цяжка будзе выснаваць з мноства настолькі розных вы­каз­ванняў хоць бы збольшага надзейны і трывалы малюнак таго, што ад­бы­валася і якія пры гэтым ставіліся мэты“. Гл. таксама, на тую ж тэ­му, рукапіс ягоных лекцыяў 1857 г.: Historik. С. 113—114, 236—238.

42 Ranke L. The Great Powers (1833). Trans. Hildegarde Hunt Von Laue // Ranke. Op. cit. (сп. 25). С. 65—101, асабліва 99—101. Тут Ранке цвердзіць, што „сусветная гісторыя не прадстаўляе такой хаатычнай, бурнай, супярэчлівай і бессістэмнай чарады дзяржаў і народаў, як выглядае на першы погляд“ (С. 100). Выявіць гэтую падставовую еднасць Ранке памагло перакананне, што еўрапейская гісторыя павінна разглядацца як сусветная — гэткі пункт гледжання быў пашыраны сярод еўрапейскіх інтэлектуалаў ХIX ст. Пра універсалізм Ранке ў агульным плане гл.: Krieger. Elements of Early Historicism: Experience, Theory, and History in Ranke // History and Theory. XIV (1975). С. 1—14, асабліва 9—14. Пра тое, як Дройзэн адмаўляў канцэпцыю еўрапейскай сістэмы вялікіх дзяржаў, гл.: Iggers G. G. The German Con­ception of History: The National Tradition of Historical Thought from Herder to the Present. Rev. ed. Middletown, CT, 1983. С. 106—107. Пра „дысідэнцкі“ статус Дройзэна ў нямецкай гістарычнай традыцыі гл.: Michael J. MacLean, „Johann Gustav Droysen and the Development of Historical Hermeneutics“, History and Theory, XXI (1982), С. 364—365.

43 Гл.: Droysen. Trans. Andrews. Op. cit. (n. 38). Sect. 73. С. 44: „Нават самыя прыватныя з людскіх дачыненняў, імкненняў, чыннасцяў і г.д. маюць пэўную працягласць, сваю гісторыю, і для людзей, уключаных у іх, з’яўляюцца гістарычнымі. Адгэтуль — сямейныя гісторыі, мясцовыя гісторыі, спецыяльныя гісторыі. Але па–над усімі гэткімі гісторыямі ёсць Гісторыя.

44 Новік (Novick, op. cit., сп. 6) у асноўным падтрымлівае маю тэзу, што прафесійныя гісторыкі XX ст. (прынамсі амерыканскія) пераважна згаджаюцца з трэцім падыходам. Пра тое, як гэта адбываецца, можна было б напісаць салідную працу, але адзначым наступныя моманты: (1) Новік вызначыў, што настойванне на аўтаномнасці шырока распаўсюджана ў гістарычнай прафесіі (с. 361—411). Яно — ці не самая характэрная пазіцыя для „трэцяга падыходу“, бо дапускае, што гісторыкі ў прынцыпе могуць прыйсці да погляду на гісторыю, не заплямленага ірэлевантнымі знешнімі ўплывамі, але не патрабуе, каб яны гэта сапраўды рабілі. (2) Ён вызначыў, што гісторыкі, як правіла, дбаюць пра „канвергентнасць“ гістарычнай інтэрпрэтацыі, хоць і сустракаюць на гэтым шляху перашкоду за перашкодай (с. 206—207, 320—321, 438, 457—458, 465 і passim). Прага адзінага аўтарытэтнага наратыву, спалучаная з заўсёднай немагчымасцю яго ўзнікнення, — характэрная рыса трэцяга падыходу. (3) Ён вызначыў шырокую распаўсюджанасць погляду на фрагментацыю як на нешта кепскае (с. 577—591 і passim). Гэта наводзіць на думку, што адзіны аўтарытэтны наратыў — рэч добрая, нават калі яго ніколі немагчыма распавесці. (4) Ён вызначыў, што ідэя і ідэал „аб’ектыўнасці“ (с. 1) — паняцця, якое гісторыкі з гатоўнасцю прызнаюць недасяжным — трывае з даўніх часоў. Вялікі наратыў, зноў жа, адносіцца на ідэальны ўзровень.

45 Разгледзім працу: Wells H. G. The Outline of History, Being a Plain History of Life and Mankind. 2 vols. London, 1920; New York, 1921, якая рашуча пярэчыць адзначанаму тут погляду (гл. асабліва раздзел 41, „The Possible Unification of the World into One Community of Know­ledge and Will“, II, с. 579—589). Збянтэжаная рэакцыя прафесійных гісторыкаў на Уэлса, якая назіраецца ад самых 1920–х г., дэманструе іхняе перакананне, што такіх рэчаў у гістарыяграфіі проста не прынята рабіць.

46 Droysen. Trans. Andrews. Op. cit. (сп. 38). Sect. 15. С. 15. Гл. таксама: Droysen. Vorlesung ьber das Zeitalter der Freiheitskriege. 1/2. Gotha, 1886. С. 4: „Нашая вера дае нам суцяшэнне, што боская рука пад­трымлівае нас, што яна накіроўвае лёсы вялікіх і малых. І гістарычная навука не мае вышэйшае задачы, чым апраўдваць гэтую веру: праз гэта яна стаецца навукаю. Яна шукае і знаходзіць у гэтых бурных хвалях [wьsten Wellengang] напрамак, мэту, план“. Рузэн (Rьsen, op. cit., сп. 40) адмыслова падкрэслівае прыхільнасць Дройзэна да вялікага наратыву свабоды паводле Гегеля (гл. асабліва с. 116—130).

47 Гл.: Dilthey W. Introduction to the Human Sciences (нямецкі арыгінал, 1883). Ed. Rudolf A. Makkreel and Frithjof Rodi. Trans. Michael Neville. Princeton, 1989. С. 50; Oakeshott M. Experience and its Modes. Camb­ridge, 1933. Асабліва с. 92—96; і Oakeshott. The Activity of Being an Historian // Rationalism in Politics and other Essays. New York, 1962. С. 137—167.

48 Філасофія Колінгвуда ўвогуле і ягоная тэорыя гістарыяграфіі ў прыватнасці задаюць нямала цікавых тэарэтычных і экзэгетычных загадак, якія тут разбіраць не выпадае. Сярод разбораў ягонае працы гл. асабліва: Mink L. O. Mind, History, and Dialectic: The Philosophy of R. G. Collingwood. Bloomington, 1969; Van Der Dussen W. J. History as a Science: The Philosophy of R. G. Collingwood. The Hague, 1981; Re­asses­sing Collingwood // History and Theory. XXIX. 1990 [essays by James Patrick, James Connelly, W. Jan Van Der Dussen, Leon J. Goldstein, Michael A. Kissell and G. S. Couse].

49 Абмеркаванню гэтае тэзы прысвечана значная частка „Эпілегаменаў“ [Epilegomena] да працы The Idea of History: Collingwood R. G. The Idea of History. Oxford, 1946. С. 205—334, асабліва 266—302. Кантыянскія карані сваёй тэорыі ён адзначае ў гэтай кнізе некалькі разоў (с. 60, 236, 240).

50 Некаторыя звязаныя з гэтым пасажы гл.: Collingwood R. Op. cit. С. 209, 236, 256.

51 Ibid. С. 210, 231.

52 Collingwood R. An Autobiography. Oxford, 1939. С. 77.

53 Ibid. С. 59.

54 Ibid. С. 79, 147—167.

55 Ibid. С. 167. У гэтым раздзеле Колінгвуд вылучае трох Р. Дж. Колінгвудаў, адзін з якіх жыў „як прафесійны мысляр“ (с. 151), а двое астатніх адпаведна верылі ў еднасць тэорыі і практыкі і агітавалі за яе.

56 Гісторыкі, чытаючы Колінгвуда, як правіла, прамінаюць ягоную „Аўтабіяграфію“; гэта — у спалучэнні з іхняй, характэрнай для „трэцяга падыходу“, перадузятай прыхільнасцю да дакладна вызначаных бар’ераў паміж дысцыплінамі — можа патлумачыць, чаму адмаўленне Колінгвудам аўтаномнасці гістарыяграфіі так часта ігнаравалася. Так, метадалогія гісторыі палітычнае думкі, звязаная з Скінэрам, Покакам [Quentin Skinner, J. G. A. Pocock] і некаторымі іншымі гісторыкамі, часткова натхнялася „аўтанамісцкім“ прачытаннем Колінгвуда; гл.: Skinner Q. Meaning and Understanding in the History of Ideas // History and Theory. VIII. 1969. С. 3—53. Аднак калі Покак, напрыклад, пісаў, што „шлюб“ паміж гісторыяй і тэорыяй спараджае псеўдагісторыю, так што абедзве яны, як тыя сава і арол, не павінны „залятаць на тэрыторыю адна аднае“, або — скарыстаўшы іншае яскравае па­раў­нанне — што гісторыя і тэорыя быццам караблі ноччу: яны могуць абменьвацца між сабой інфармацыяй, але павінны трымацца радыкальна розных курсаў! Пішучы ўсё гэта, ён фармуляваў пазіцыю, рэзка супярэчную Колінгвудавай. Гл.: Pocock J. G. A. Political Theory, History, and Myth: A Salute to John Gunnell // Annals of Scholarship. 1. 1980. С. 23, 24. Стандартнае герменеўтычнае назіранне: інтэрпрэтатар знаходзіць у інтэрпрэтаваным толькі тое, што сам гатовы ўбачыць. У гэтым артыкуле паказваецца такі Колінгвуд, да якога гісторыкі не былі гатовыя.

57 Collingwood R. Op. cit. (n. 49). С. 282—302.

58 Ibid. С. 247 [курсіў мой], 246.

59 Schlцzer. Op. cit. (сп. 22). 11. „Vorbericht“.

60 Ranke L. Op. cit. (сп. 25). С. 297.

61 American Historical Association. Program of the One Hundred Seventh Annual Meeting, December 27—30, 1992, Washington, D.C. Washington, DC, 1992. С. 40.

62 Ankersmit F. R. Historiography and Postmodernism // History and Theory. XXVIII. 1989. С. 137. (Рэд.: беларускі пераклад гл.: Анкерсміт Ф. Гістарыяграфія і постмадэрнізм // БГА. Т. 9. (2002). Сш. 1—2 (16—17). С. 105—128).

63 Ibid. С. 149. Разважанні Анкерсміта пра паняцці „the pull of the frame“ і „notation“ гл. у ягонай працы: Ankersmit F. R. The Reality Effect in the Writing of History; the Dynamics of Historiographical Topology. Amster­dam, 1989, асабліва с. 27—30, 32. Пра паняцце „notation“ гл.: Barthes R. The Reality Effect (фр. арыгінал 1974) // The Rustle of Language. Trans. Richard Howard. New York, 1984. С. 141—142.

64 Гл.: Derrida J. „Diffйrance“, Margins of Philosophy (фр. арыгінал 1971). Trans. Alan Bass. Chicago, 1982. С. 1—27. Паняцце „адпачаткавай адрознасці“ [originary difference] не зводзіцца да радыкальнага тэкстуалізму, які часам — хоць, я думаю, пераважна памылкова — выносяць з твораў Дэрыды.

65 Гл. Rescher N. The Strife of Systems: An Essay on the Grounds and Im­plications of Philosophical Diversity. Pittsburgh, 1985. С. XI, 276—277 і passim.

66 Dogan M., Pahre R. Creative Marginality: Innovation at the Intersections of Social Sciences. Boulder, CO, 1990. Гл. таксама: Geertz C. Blurred Gen­res: The Refiguration of Social Thought (першая публікацыя 1980) // Local Knowledge: Further Essays in Interpretive Anthropology. New York, 1983. С. 19—35. Тэрмін „blurred genres“ [размытыя жанры], аднак, патэнцыйна памылковы, бо „размытасць“ можа ўспрымацца як ня­стача яснасці, а „жанр“ — як адзнака таго, што змена, пра якую ідзе гаворка, ёсць справа ўсяго толькі літаратурнага модусу.

67 Мабыць, цэнтральны яе тэкст — калі тэрмін „цэнтральны“ сюды пасуе — гэта Lyotard. Op. cit. (сп. 3). Гл. таксама: Megill A. What Does the Term „Postmodern“ Mean? // Annals of Scholarship. VI. 1989. С. 129—151.

68 Гл., напрыклад, заўвагі універсітэцкага адміністратара, які займаецца справамі кафедральных пасадаў, павышэння па службе і атэстацыяў: „Мы рэдка прызнаем, што „мультыкультурныя“ напружанні можна знайсці не толькі ў этнічных і расавых пытаннях, але і ў нашых дысцыплінах і паміж імі… Мяне ўражвае, як радыкальна адрозніваецца светапогляд у выкладчыкаў розных дысцыплінаў“. Rodrigues R. J. Rethinking the Cultures of Disciplines // Chronicle of Higher Education. 29 April 1992. С. B1—2.

69 Гл., сярод іншага: Traweek S. Border Crossings: Narrative Strategies in Science Studies and among Physicists in Tsukuba Science City, Japan // Andrew Pickering, ed., Science as Practice and Culture. Chicago, 1992. С. 429—465. Тэма маргінальнасці або стану неадпаведнасці (bachigai) у Трэвік нашмат шырэйшая, чым можна выснаваць з загалоўка; аўтарка прапануе цэлае інтэлектуальнае падарожжа. Пра эпістэмалагіч­ны выйгрыш ад заняткаў маргінальнасцю гл.: Harding S. After the Neut­rality Ideal: Science, Politics, and „Strong Objectivity“ // Social Research. LIX. 1992. С. 567—587, асабліва 577—585.

70 Braudel F. The Mediterranean and the Mediterranean World in the Age of Phi­­lip II (2/1966). Trans. Siвn Reynolds. 2 vols. New York, 1973. II. С. 1238.

71 Гэта ж тычыцца і характэрнага для трэцяга падыходу стандарту аўтаномнасці, якім прынята ганарыцца. Бо калі аўтаномія гісторыі становіць вартасць, то чаму немагчыма „аўтаномія інтэлектуальнае гісторыі“? Гл.: Krieger. The Autonomy of Intellectual History // Journal of the History of Ideas. XXXIV. 1973. С. 499—516. А калі аўтаномія інтэлектуальнай гісторыі будзе вартасцю, то чаму немагчыма аўтаномія любых іншых гісторыяў, такіх, як гісторыя Францыі напачатку Новага часу або Амерыкі напрыканцы Новага часу?

72 Гэта прадэманстравана ў працы: Kellner H. Disorderly Conduct: Brau­del’s Mediterranean Satire // Language and Historical Representation: Getting the Story Crooked. Madison, 1989. С. 153—187.

73 Braudel. Civilization and Capitalism: 15th—18th Century (фр. арыгінал 1979). Trans. Siвn Reynolds. 3 vols. New York, 1981—84.

74 Veyne P. Writing History: Essay on Epistemology (фр. арыгінал 1971). Trans. Mina Moore–Rinvolucri. Middletown, CT, 1984. С. 26: „Гісторыя з вялікай літары… не існуе. Існуюць толькі „гісторыі [таго ці гэтага]“ (вядома, гэта адваротна таму працэсу, які, паводле назірання Козэлека (op. cit., n. 8), адбываўся ў канцы ХVIII ст.). Гл. таксама Фурэ, чый пераход ад „наратыўнай гісторыі“ да „праблемна–арыентаванай гісторыі“ меў на мэце пераадолець сучаснае „памнажэнне гісторыяў“; гл. ягоную працу: Furet. In the Workshop of History (фр. арыгінал 1982). Trans. Jonathan Mandelbaum. Chicago, 1982. С. 16.

75 Пра першае гл.: Aydelotte W. O., Bogue A.G., Fogel R. W., eds. The Dimensions of Quantitative Research in History. Princeton, 1972. Асабліва с. 3—14. Пра апошняе гл.: Hunt L., ed. The New Cultural History. Ber­keley, 1989. Асабліва с. 1—12.

76 Гл.: Novick. Op. cit. (сп. 6). С. 591, сп. 20 — пра гістарычны факультэт Чыкагскага універсітэта: „У Чыкагскім універсітэце… на 1987 г., агулам беручы, палова выкладчыкаў… займала таксама пасады ў іншых аддзяленнях універсітэта, а іншыя актыўна ўдзельнічалі ў праграмах рэгіянальных даследаванняў, якія не прадугледжвалі адмысловых прызначэнняў. І тым не менш пераважная бальшыня без ваганняў і недвухсэнсоўна называла сябе гісторыкамі, а іншыя заняткі стаялі для іх на другім месцы“.

77 Тут наводзіць на думкі праца Ліятара, гл.: Lyotard. Op. cit. (n. 3). Асабліва sect. 13, „Postmodern Science as the Search for Instabilities“. С. 53—60.

78 Разгледзім наступную абвестку з Чыкагскага універсітэта: „Ад 1 ліпеня [1984 г.] факультэты біяхіміі і малекулярнай біялогіі, а таксама факультэт малекулярнай генетыкі і клеткавай біялогіі заступаюць месца факультэтаў мікрабіялогіі, біяхіміі, а таксама біяфізікі і тэарэтычнай біялогіі“. University of Chicago Magazine. VII. 1984. С. 3—4; цыт. з працы: Novick. Op. cit. С. 585 сп. 13. Агульная прыхільнасць да „навуковага метаду“ аблягчае перанос бар’ераў, якія з гэтай прычыны пачынаюць успрымацца як усяго толькі ўнутраныя. Гл. таксама: Noiriel G. Foucault and History: The Lessons of a Disillusion. Journal of Modern History. LXVI. 1994. С. 567.

79 T. S. Kuhn, The Structure of Scientific Revolutions (першае выданне, 1962; перагледжанае і дапоўненае, Chicago, 2/1970). Іншая, больш даступная гібрыдная праца — Hawthorn G. Plausible Worlds: Possibility and Understanding in History and the Social Sciences. Cambridge, 1991.

80 Паколькі папулярнасць гісторыі дыскутуецца, варта, мабыць, адзначыць, што „Структура навуковых рэвалюцыяўразышлася нашмат большым накладам, чым любая іншая акадэмічная праца гісторыка на памяці людзей і чым любая праца з гісторыі, акрамя некаторых „папулярных“. Ад яе першага выпуску 5 сакавіка 1962 г. да студзеня 1991 г. было прададзена 768 774 асобнікаў. (За гэтыя звесткі дзякую Дугласу Мітчэлу [Douglas Mitchell], рэдактару аддзела сацыялогіі і гісторыі ў выдавецтве Чыкагскага універсітэта). Больш за тое, звесткі пра цытаванне ясна сведчаць, што шмат хто з навукоўцаў сапраўды прачытаў гэтую кнігу, прынамсі часткова.

81 Collingwood. Op. cit. (сп. 49). С. 246. Ён, вядома, не адзначае (гл.: Hawthorn. Op. cit., сп. 79), што гістарычны свет суправаджаецца несканчоным мноствам такіх, якія супярэчаць фактам — то бок белетрыстычных.

82 Гл.: White H. Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth–Century Europe. Baltimore, 1973; Bann S. The Clothing of Clio: A Study of the Representation of History in Nineteenth–Century Britain and France. Cambridge, 1984; White H. Op. cit. (сп. 40); Kellner. Op. cit. (сп. 72); Carrard P. Poetics of the New History: French Historical Discourse from Braudel to Chartier. Baltimore, I992; і артыкулы Ф.Р.Анкерсміта, асаблі­ва: Ankersmit F. R. The Dilemma of Contemporary Anglo–Saxon Philo­sophy of History // History and Theory. XXV. 1986. С. 1—27; Ankersmit F. R. The Use of Language in the Writing of History // Hywell Coleman, ed. Working with Language: A Multidisciplinary Consideration of Language Use in Work Contexts. Berlin, 1989. С. 57—81; Ankersmit F. R. Op. cit. (сп. 62 і 63).

83 Гл., напр.: Spence J.D. The Death of Woman Wang. New York, 1978. Davis N. Z. The Return of Martin Guerre. Cambridge, MA, 1983. Davis. Fiction in the Archives: Pardon Tales and their Tellers in Sixteenth–Century France. Stanford, 1987. Rosenstone R.A. Mirror in the Shrine: American Encounters with Meiji Japan. Cambridge, MA, 1988. Farber D. Chicago ’68. Chicago, 1988.

84 Відавочны прыклад — Кун (Kuhn. Op. cit., сп. 79). Прыйсці на дапамогу тэорыі было свядомым намерам з ягонага боку: „Гісторыя, калі разглядаць яе не проста як сховішча анекдотаў ці фактаў, размешчаных у храналагічным парадку, магла б стаць асновай для рашучай перабудовы тых уяўленняў пра навуку, якія склаліся ў нас на цяперашні момант“ (с. 1).

85 Herodotus. The History. Trans. David Grene. Chicago, 1987. 1.32, с. 47—48; 1.91, с. 76—77; 1.5, с. 35.

86 Ranke. Op. cit. (сп. 26). IV. С. 412: „Geschichte beginnt mit Chronik und endet mit Essay, das ist, in der Reflexion ьber die historischen Ereignisse, die dort besonders Anklang findet“. (Падобна, што гэты пасаж Ранке выкарыстаў яшчэ ў праспекце курса летняга семестра 1853 г. — крыніцы я не знайшоў.)
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   21


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка