Беларускае пяціборства-хiі магілёў 16 студзеня 2013 года Заданне 1



Дата канвертавання15.05.2016
Памер45.34 Kb.
Беларускае пяціборства-ХIІ Магілёў 16 студзеня 2013 года
Заданне 1 (матэматыка – 30 + 50 балаў). Развяжыце з падрабязнай аргументацыяй задачы:

а) Матэматыка за справядлівасць: Тры жанчыны згатавалі аднолькавы сняданак на вогнішчы, для якога Соня прынесла 5 пален дроў, Галя – 8 пален, а Каця, у якой дроў не было, аддала ім 13 тысяч рублёў. Якім чынам Соня і Галя павінны падзяліць гэтыя грошы па справядлівасці?

б) Матэматыка за бяспеку. На вуліцах гарадоў вы часта бачыце каналізацыйныя люкі, закрытыя чыгуннымі крышкамі. Чаму гэтыя крышкі робяць круглымі, а не якойсьці іншай формы (напры­клад, квадратнымі)? Ёсьць некалькі прычын для гэтага, але назавіце галоўную (галоўная прычына, натуральна ж, матэматычная). Ці зможаце вы прапанаваць крышку іншай формы з захаваннем той жа ўласцівасці? Можа, яна акажацца па нейкіх паказніках лепшай за круглую?
Заданне 2 (мова). Прачытайце ўважліва тэкст ніжэй і выпішыце ў патрэбнай форме словы ці словазвароты, якія там напісаны з памылкай. (Да прыкладу, прачытаўшы сказы “Дзядуля прынёс у хату вялізную ахапку сухіх сасновых дроў” “Паважаныя пасажыры, своечасова ап­лачвайце за праезд!”, “Вася пайшоў у лес за грыбамі” вы выпішаце папраўленыя словы: вялізны ахапак, аплачвайце праезд, у грыбы ці па грыбы). Словы можна так і выпісваць у адзін рад, аддзяляючы коскамі. За кожную знойдзеную памылку 5 балаў мінус па 2 балы за кожную па­мылку, дапушчаную вамі ў сваёй працы.


Летам 1802 года ў маёнтку Мядзвядка (15 км ад Міра) ў сям’і старшыні наваградскага земскага суду Іпаліта Дамейкі нарадзіўся сын Ігнат. Але ў Мядзвядке Ігнат пражыў толькі сем гадоў, да смерці бацькі. Далей яго выха­ваннем і адукацыяй займаліся бацькавы бра­ты. Адзін навучыў яго гаспадарыць на зямле, другі зацікавіў прыродазнаўчымі навукамі. У 14 год Ігнат стаў студэнтам фізіка-матэматыч­нага факульцета ў Вільні. Там ён далучыўся да дзейнасці таемнага таварыства філаматаў (сяброў навукі), створанага Тамашам Занам і Адамам Міцкевічам “для дабра зняволенай айчыны”. Атрымаючы па заканчэнні ўнівер­сіцета ступень магістра матэматыкі, Ігнат стаў гаспадарыць у маёнтку Заполле, які на­лежаў аднаму з яго дзядзькоў, і дасягнуў пос­пехаў у гаспадарке, стаўшы вядомым у Літве аканомам. У 1823 годзе таварыства філаматаў было выкрыта паліцыяй, арыштавалі і Ігната. Пакаранне яму выдзелілі нястрогае – выслалі пад нагляд паліцыі ў сваё Заполле. Але калі ў Польшчы пачалося паўстанне супраць улады маскоўскага цара, Ігнат уцёк з дому і далучыў­ся да паўстанцаў. Паўстанне было задушана, Ігнат падаўся ў Парыж, дзе заняўся выдавец­кай справай і пашырыў сваю адукацыю, скон­чыўшы за тры года горную школу.

Яму прапанавалі працу ў Чылі, краіне, якая толькі што вызвалілася з-пад іспанскага пры­гнёта. Ён прыняў прапанову, бо з дзяцінства марыў пра вандроўкі ў далёкія краіны.



Два месяца Дамейка плыў на маленькім караблю праз акіян да Рыа-дэ-Жанэйра, яшчэ столькі блукаў па бязмежным прасторам Паў­днёвай Амерыкі на конях і мулах. У Чылі Ігнат узяўся за працу з вялікім энтузіязмам, абсле­дуючы гэтую краіну ўздоўж і ўпоперак, рызы­куючы жыццём, здароўем, дзе засынаючы ад стомы, дзе стогнучы ад болі… Калі скончылі­ся пяць гадоў яго працы па кантракце, ён хацеў ехаць на радзіму. Але чылійскія ўлады ўпрасілі яго папрацаваць яшчэ. Яму прапанавалі пасаду прафесара ўніверсітэта ў Сант’яга. І ён пагадзіў­ся, бо разумеў, што на радзіме паўстанца пры­муць няветліва… Да 38 гадоў ён не жаніўся, бо ўсё марыў вярнуцца ў родную Літву. Але знай­шлася дзяўчына, якая скарыла яго сэрца, ён ажаніўся на пятнаццацігадовай Генрывеце дэ Сатамаер…
Калі вас зацікавіла жыццё нашага выбітнага земляка, Нацыянальнага Героя Чылі, імем яко­га названы горад, універсітэт, вуліцы, горы, ад­крытыя ім мінералы, аманіты, раней невядомы від фіялкі ды шмат чаго яшчэ, то шукайце звесткі пра яго ў бібліятэке. Але сёння за кні­гамі ў бібліятэку ходзяць менш, бо шматлікай інфармацыяй забяспечвае інтэрнэт. Дзе б не было, шукайце інфармацыю пра Ігната Дамей­ку – і вы адкрыеце для сябе чароўны свет ціка­вейшага чалавека і будзеце ганарыцца краінай, якая такіх людзей нараджае…


Заданне 3 (літаратура – да 35 балаў). Калі вы вучыліся ў 8 класе, то, магчыма, пазнаеце героя адной п’есы, які абураўся людской мітуснёй: “Людзі добрыя ўсе, мо толькі забыліся пра гэта... Бягуць, едуць, ляцяць... Ці то ўцякаем ад некага, ці то даганяем – ліха нас ведае, якая нам галавешка ў штаны трапіла... Як у чыгунку жывём! Як быццам нас на агонь паставілі... Аж бурбалкі, аж пара прэ... Немаведама хто толькі гэту поліўку сёрбаць будзе, калі яна ўрэшце зварыцца...”. Прыгадайце яго імя (5), мянушку (5), назву (3) і аўтара (7) твора. Магчыма, вы ўспомніце іншых герояў п’есы (3+3)? Якія яшчэ творы гэтага аўтара вы ведаеце (па 3 за кожную назву)?
Заданне 4 (гісторыя). Ці ведаеце вы нашых славутых землякоў, ураджэнцаў ці жыхароў Магілёўшчыны (калі ведаеце, назавіце імя, прозвішча і дадайце яшчэ штосьці пра іх)

нашы сучаснікі:

а) Гімнастка, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, ганаровая грамадзянка Магілёва?

б) Мастак, які на сваіх карцінах узнаўляе старажытны Магілёў, яго карціны маюцца ў многіх музеях Магілёва, найперш у краязнаўчым музеі?

в) Расійскі паэт, які пераклаў на сучасную расійскую мову “Слова аб палку Ігаравым” і “Песню пра зубра”?

г) Папулярная маскоўская спявачка, якая прадстаўляла Расію на Еўрабачанні-2005?

д) Браты, заслужаныя майстры спорту ў веславанні, чэмпіёны Алімпійскіх гульняў?

з ранейшых часоў:

е) Літаратар, паэт, драматург, тэатральны і грамадскі дзеяч ХІХ ст. Нарадзіўся ў Панюшкавічах пад Бабруйскам. За падтрымку паўстання Каліноўскага быў арыштаваны і год правёў у турме.

ё) Друкар, асветнік, літаратар XVII ст. Друкаваў кнігі ў Кіеве, Куцейне, у Магілёве выдаў свой “Буквар”.

ж) Бурмістр Магілёва ў 60-я гады XVII ст., які ўзначаліў паўстанне магілёўцаў супраць маскоў­скіх акупантаў.

з) Выбітны даследчык гісторыі Магілёва, хаця нарадзіўся не ў Магілёве, археолаг (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.). Яго імя носіць абласны краязнаўчы музей.

і) За ваенныя заслугі пад час ІІ сусветнай вайны 4 беларусы атрымалі званне Героя двойчы. Трое з іх (усе – танкісты) – ураджэнцы Магілёўшчыны; бюст аднаго з іх – у Магілёве, другога – у Глуску, трэцяга – у Горках.



Дадатак: магчыма, вы ведаеце, хто такія

(к) Ота Шмідт;

(л) Сяргей Грахоўскі?

Па 5 балаў за кожны адказ.


Заданне 5 (некалькі пытанняў з фізікі – 10 + 15 + 20 балаў).

а) На стале два яйкі – сырое і зваранае. Вам хочацца з’есці варанае. Як яго распазнаць?

б) Навальніца: бліскаюць маланкі, грыміць гром. Калі гэта не побач, то не страшна. А калі побач, то трэба думаць, як уратавацца. А як разабрацца, на якой адлегласці ад вас адбываецца навальніца?

в) Зараз не дзіва – касмічныя палёты. У касмічных караблях касманаўты знаходзяцца ў стане бязважкасці. А што гэта такое – стан бязважкасці? І як ён узнікае?

Старшыня аргкамітэта “Беларускага пяціборства” М.Булавацкі

: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка