Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў



Дата канвертавання15.05.2016
Памер40.26 Kb.
Гродзенская Абласная пракуратура
СКАРГА
МГА ”Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў” атрымала шматлікія звароты ад грамадзян Рэспублікі Беларусь. У зваротах выказваецца заклапочанасць будаўнічымі працамі, якія вядуцца сёння ў гістарычнай частцы г. Гродна пад выглядам яе рэканструкцыі.
Падчас правядзення рэканструкцыі гістарычнай часткі г. Гродна адбываюцца шматлікія парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці, аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама нямэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў.
У якасці пацверджання прыводзім наступныя факты:

  1. Падчас рэканструкцыі Савецкай плошчы г. Гродна (вясна 2006 г.) былі знішчаныя культурныя пласты XIV-XIX стагоддзяў. Дадзены факт пацвярджаецца Прадпісаннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 001 ад 17.04.2006 г. (дадатак №1).

Заказчыкам-АПП ”Інстытут “Гроднаграмадзянпраект” і падрадчыкам ААТ “Гроднапрамбуд” парушаныя патрабаванні артыкулаў 15, 28 і 82 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, а таксама пункты 6, 9, 10, 11 Палажэння “Аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ”, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў ад 22.05.2002 г. №651. Дадзены факт пацвярджаецца лістом Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь ад 21.06.2006 г. №01-16/К-289 (дадатак №4)

  1. У аніводным з горадабудаўнічых праектаў не прадугледжана "карэннай рэканструкцыі" гістарычнай Савецкай плошчы дзеля ўдасканальвання руху транспарта па ёй. Наадварот, рух аўтатранспарту павінен быць зняты з Савецкай плошчы і накіраваны ў абыход гістарычнай часткі горада. Працы, што праводзяцца па рэканструкцыі, не адпавядаюць горадабудаўнічым праектам. Гэта з'яўляецца парушэннем Генеральнага плана г. Гродна, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 2003 г. № 332. Дадзены факт пацвярджаецца лістом Навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БелНІІГорадабудаўніцтва" ад 09.08.2006 г. (зарэгістраваны за № 526 ад 14.08.2006 г.) і лістом Навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БелНІІГорадабудаўніцтва" № 04/1018 ад 23.08.2006 г. (дадатак № 2 і 3 адпаведна).

  2. Запланаванае пашырэнне Старога моста (праз р. Нёман ад пл. Савецкай) не прадугледжана Генеральным планам г. Гродна, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 2003 г. № 332, "Схемай развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі г. Гродна", горадабудаўнічай дакументацыі; з'яўляецца парушэннем Закона "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці" (арт 51, №2, 3).

  3. Запланаванае пашырэнне Старога моста (праз р. Нёман ад пл. Савецкай) прывядзе да павелічэння транспартнай плыні ў гістарычным цэнтры г. Гродна, што супярэчыць Закону "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны" (арт. 33, 34), а таксама прывядзе да парушэння забеспячэння элементарных умоў жыццядзейнасці людзей, чым парушаецца Закон "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці". Гэты факт пацвярджаецца лістом Навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БелНІІГорадабудаўніцтва" № 04/1018 ад 23.08.2006 г. (дадатак 3).

  4. Экспертыза пашырэння Старога моста была праведзеная ў адрыве ад "Схемы развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі г. Гродна", што лічым недапушчальным у дадзенай сітуацыі.

  5. Этапнасць правядзення работ па рэканструкцыі гістарычнай часкі г. Гродна не адпавядае Генеральнаму плану г. Гродна, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 2003 г. № 332, "Схеме развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі г. Гродна", горадабудаўнічай дакументацыі. Дадзены факт пацвярджаецца лістом Навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БелНІІГрадабудаўніцтва" № 04/1018 ад 23.08.2006 г. (дадатак 3).

  6. Падчас рэканструкцыі адбываецца неабгрунтаваная вырубка здаровых дрэў на Савецкай плошчы, у парку імя Жылібера, па вул. Завадской (каля былога рачнога вакзала), што з’яўляецца парушэннем Закона “Аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў”. У жніўні 2006 г. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пакарала старшыню аблкамітэта Віктара Вільчыка за неабгрунтаваную вырубку дрэў пры рэканструкцыі Савецкай плошчы, які не меў да гэтага ніякага дачынення. Гэта падцвярджае артыкул “Асфальт требует жертв” у газеце “Советская Белоруссия” (“Беларусь сегодня”) ад 16 студзеня 2007 г.

  7. Пад выглядам капітальнага рамонта зносяцца будынкі (вул. Урыцкага 5, 12, 15, 21, вул. Сацыялістычная 44, вул. Горкага 2), якія ўваходзяць у склад комплекснай гістарычна-культурнай каштоўнасці 1 катэгорыі – гістарычны цэнтр г. Гродна, што з’яўляецца парушэннем Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны".

Такім чынам, пры рэканструкцыі гістарычнай часткі г. Гродна адбываюцца шматлікія парушэнні Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці, аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама нерацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.


Зыходзячы з пералічанага вышэй, ПРОСІМ ВАС:

  1. Праверыць зазначаныя факты парушэння заканадаўства аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны, аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, аб горадабудаўнічай і архітэктурнай дзейнасці, а таксама факты нерацыянальнага выкарыстання грашовых сродкаў.

  2. Прыняць меры па прыпыненні работ па рэканструкцыі гістарычнай часткі г. Гродна.

  3. Прыцягнуць вінаватых асобаў да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, аб горадабудаўнічай і архітэктурнай дзейнасці, а таксама па фактах нерацыянальнага выкарыстання грашовых сродкаў.

Дадаткі:

  1. Прадпісанне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 001 ад 17.04.2006 г. (на двух старонках у 1 экз.)

  2. Ліст Навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БелНІІГрадабудаўніцтва" ад 09.08.2006 г. № 04/970 (на 1 старонцы ў 1 экз.)

  3. Ліст Навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БелНІІГрадабудаўніцтва" ад 23.08.2006 г. № 04/1018 (на 3 старонках ў 1 экз.)

  4. Ліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21.06.2006 г. №01-16/К-289 (на 2 старонках ў 1экз.)

: images
images -> Беларуская мова (прафесійная лексіка)
images -> Вучэбная праграма для спецыяльнасці
images -> «магілёўскі інстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»
images -> Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
images -> “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова
images -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
images -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
images -> Пан езус прыгавораны да смерці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка