Беларуская літаратура 12 клас 70 гадзін на год



Дата канвертавання17.06.2016
Памер360.82 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для вячэрніх класаў
12 клас

2015/2016 навучальны год


БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

12 КЛАС

70 гадзін на год (2 гадзіны на тыдзень)



(на вывучэнне твораў – 66 гадзін; на творчыя работы – 4 гадзіны)

Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка: Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. / пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009



№ урока і дата

Тэма раздзела, урока; асноўныя пытанні для вывучэння

Мэты і задачы ўрока

Вучэбныя дапаможнікі, дамашняе заданне

Беларуская літаратура перыяду 1966—1985 гадоў (47 гадзін)

1-2

Беларуская літаратура перыяду 19661985 гадоў (агляд).

Пашырэнне сферы мастацкага даследавання рэчаіснасці. Жанравыя і тэматычныя пошукі літаратуры, паглыбленне яе чалавеказнаўчага і гуманістычнага зместу. Узмацненне аналітызму ў даследаванні мінулага і сучаснасці.

Узбагачэнне светабачання беларускіх паэтаў, іх жанрава-стылёвыя пошукі (Я. Янішчыц, Т. Бондар, Р. Баравікова, А. Разанаў і інш.). Грамадзянскасць і маральна-этычная скіраванасць пафасу паэтычнай творчасці. Павышаная цікавасць да філасофскіх праблем, складаных пытанняў чалавечага жыцця.

Праблематыка беларускай прозы (I. Шамякін, Я. Брыль, В. Адамчык, В. Карамазаў, Л. Левановіч, Я. Сіпакоў, А. Жук, В. Казько, Г. Далідовіч, Г. Марчук, В. Гардзей, В. Гігевіч і інш.).

Здабыткі ў жанрах драмы і камедыі (п’есы К. Крапівы, А. Макаёнка, У. Караткевіча, М. Матукоўскага, А. Петрашкевіча, А. Дзялендзіка, Г. Марчука, А. Дударава і інш.). Праблемнасць, канфліктная аснова твораў беларускіх драматургаў


Даць агульную характарыстыку грамадска-палітычнага, культурнага і літаратурнага жыцця Беларусі перыяду 1966–1985 гг., садзейнічаць пашырэнню ведаў пра асаблівасці развіцця літаратуры ў гэты час; стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для фарміравання ў вучняў умення знаходзіць ідэйна-стылёвыя асаблівасці ў беларускіх творах гэтага часу; забяспечыць развіццё ўмення вылучаць у аповедзе настаўніка асноўнае, канспектаваць згодна з прапанаваным планам; садзейнічаць пашырэнню гістарычнай дасведчанасці вучняў, выхаванню пачуцця гонару за сваю багатую гісторыка-культурную спадчыну

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. Бельскі і інш.; пад. рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск, 2009.

2) Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. — Мінск, 1999—2003. — Т. 3—4, кн. 1—4.

3) Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст.: 20—50-я гг. / пад. агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. — 2-е выд. — Мінск, 2000.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць адказы на пытанні вучэбнага дапаможніка (с. 12, пытанні 4–8)


Іван Шамякін( 9 гадзін)

3

Жыццёвы і творчы шлях І. Шамякіна. Аповесць “Гандлярка і паэт”1: гісторыя напісання твора, праблематыка, сюжэт

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

”Гандлярка і паэт“. Гісторыя напісання аповесці, праблематыка, сюжэт. Тэма трагічнага лёсу жанчыны на вайне



Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, гісторыяй напісання аповесці “Гандлярка і паэт”, праблематыкай і сюжэтам; далучыць вучняў да свядомага ўспрымання матэрыялу пра жыццё і творчасць І. Шамякіна, паспрыяць вучнёўскаму разуменню ідэйнага зместу аповесці, выклікаць цікавасць да аповесці, а таксама да пісьменніка, грамадзяніна, патрыёта

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бельскі, А. Каханне, маладосць і трывогі сэрца / А. Бельскі // Трывожнае шчасце: аповесці / І. Шамякін. — Мінск, 2008. — С. 5–9.

2) Бельскі, А. Жыццё і творчасць І. Шамякіна / А. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 7. — С. 35.

3) Дубіна, А.С. Сістэма ўрокаў па аповесці ”Гандлярка і паэт“ І. Шамякіна / А.С. Дубіна // Беларуская мова і літаратура. — 2007. — №1. — С. 29.

4) Тычына, М. Усё чалавечае. Развагі пра творчасць І. Шамякіна / М. Тычына // Роднае слова. — 2001. — №1. — С. 8–14.

Дамашняе заданне:

І. Падрыхтаваць невялікія паведамленні:

1. “Жыццёвы шлях І. Шамякіна”.

2. “Творчы шлях І. Шамякіна”.

ІІ. Перачытаць першыя дзве часткі аповесці “Гандлярка і паэт”.

ІІІ. Знайсці ў аповесці эпізоды, якія раскрываюць вобраз Вольгі Ляновіч (індывідуальнае заданне)



4

Вобраз Вольгі Ляновіч: каханне ў лёсе гераіні

(аповесць “Гандлярка і паэт”)

Вобраз Вольгі Ляновіч. Каханне ў лёсе гераіні. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта, псіхалагічнай абмалёўцы характараў


Стварыць умовы для развіцця

ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям аповесці, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны, садзейнічаць раскрыццю майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта і псіхалагічнай абмалёўцы характараў; выяўляць адносіны вучняў да твора і ўзнятых у ім праблем; садзейнічаць выхаванню культуры інтымных пачуццяў, цікавасці да твора



Вучэбныя дапаможнікі:

1) Локун, В. Кругі жыцця — кругі літаратуры / В. Локун. — Мінск, 2002.

2) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці І. Шамякіна ”Гандлярка і паэт“ (тэставае заданне, ХІ клас) / М.І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — №7. — С. 45.

Дамашняе заданне:

1. Падрыхтаваць невялікае паведамленне “Каханне ў лёсе Вольгі Ляновіч”.

2. Знайсці ў аповесці эпізоды, якія раскрываюць вобраз Алеся Шпака (індывідуальнае заданне)


5

Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч (аповесць “Гандлярка і паэт”).

Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч. Фарміраванне характару Алеся Гапанюка. Праблема маральнага выбару



Садзейнічаць развіццю ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям аповесці, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны; дапамагчы вучням усвядоміць думку, што канцэнтрацыя маральнай праблематыкі ў аповесці – гэта вынік імкнення пісьменніка выказаць сваю ўласную грамадзянскую пазіцыю, прымусіць і чытача задумацца над асэнсаваннем уяўных і сапраўдных каштоўнасцей у жыцці

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выбарачны пераказ па тэмах:

1. Подзвіг Вольгі Ляновіч.

2. Удзел Вольгі Ляновіч і Алеся Шпака ў падпольнай барацьбе.

3. Узаемаадносіны Вольгі Ляновіч з Алесем

Шпаком.

4. Першая сустрэча Ляновічыхі з немцамі



3

або

Жыццёвы і творчы шлях І. Шамякіна. Аповесць “Непаўторная вясна”: гісторыя напісання твора, праблематыка, сюжэт

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Пенталогія “Трывожнае шчасце” – кніга аповесцей пра даваеннае пакаленне моладзі, якое прайшло праз выпрабаванні вайны. Творчая задума кнігі. Аўтабіяграфічныя моманты ў “Трывожным шчасці”


Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, гісторыяй напісання аповесці “Непаўторная вясна“. Разгледзець асноўную праблему, узнятую ў творы, арганізаваць асэнсаванае ўспрыманне аўтарскай пазіцыі, развіваць у вучняў уменне разумець актуальнасць і агульначалавечае значэнне пастаўленых пісьменнікам праблем; пераконваць на матэрыяле аповесці, што кожны чалавек мае права на шчасце; ствараць умовы для ўзбагачэння эмацыянальнай сферы вучняў, развіцця іх здольнасцей да камунікацыі і маўленчай культуры ў цэлым

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бурак, А.М. Урок – педагагічная майстэрня па аповесці І. Шамякіна ”Непаўторная вясна“ / А.М. Бурак // Беларуская мова і літаратура. —2007. — №1. — С. 36.

2) Давыдава, Д. Урокі па аповесці Івана Шамякіна ”Непаўторная вясна“ / Д. Давыдава // Роднае слова. — 2003. — №1. — С. 54.

Дамашняе заданне:

І група. Падрыхтаваць вуснае паведамленне-разважанне ”Простае шчасце людское…“.

ІІ група. Падрыхтаваць пераказ найбольш цікавага эпізоду аповесці


4-5

Аповесць ”Непаўторная вясна“ – твор пра юнацтва і каханне

Пятро Шапятовіч і Саша Траянава – галоўныя героі пенталогіі. Адлюстраванне даваеннага жыцця моладзі ў аповесці “Непаўторная вясна”. Духоўны свет Пятра і Сашы, іх узаемаадносіны. Паэзія кахання і прыгожых чалавечых пачуццяў. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць твора. Лірычны характар аўтарскага пісьма



Дапамагчы спасцігнуць філасофскі змест твора, вызначыць яго ідэйную накіраванасць, выхоўваць у вучняў маральна-этычныя пачуцці; стварыць умовы для развіцця лагічнага, творчага мыслення праз выкарыстанне абагульняльных прыёмаў разумовай дзейнасці, садзейнічаць узбагачэнню духоўнасці вучняў, паказаць высакароднасць пачуццяў кахання

Вучэбныя дапаможнікі:

Вікторчык, Н.С. Аповесць ”Непаўторная вясна“– твор пра юнацтва і каханне / Н.С. Вікторчык // Беларуская мова і літаратура. — 2007. — №1. — С. 39.

Дамашняе заданне: напісаць сачыненне-мініяцюру ”Кожны з нас шчаслівы, калі…“

6-7

Раман “Сэрца на далоні”: праблематыка, канфлікт, адметнасць кампазіцыі

Праблематыка рамана ”Сэрца на далоні“. Вастрыня канфлікту. Маральна-этычная сутнасць аўтарскай пазіцыі. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны




Стварыць умовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўспрымання рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”, выявіць асноўныя сюжэтныя лініі рамана, засяродзіць увагу на кампазіцыі твора, вызначэнні сімвалічнай назвы рамана; садзейнічаць выхаванню чытацкай асобы

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Анцалевіч, А. Людзі – гэта самае каштоўнае…” (маральная праблематыка рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”) / А. Анцалевіч, В. Забаронак // Роднае слова. — 2000. — № 7. — С. 50–58.

2) Бельскі, А.І. Чалавек – час – мараль у прозе І. Шамякіна / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. — 2005. — №1. — С. 3–8; №3. — С. 22–28.

3) Бельскі, А.І. Раман І. Шамякіна ”Сэрца на далоні“ / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — №8. — С. 14.

4) Шуцьева, Ж. Іван Шамякін – чалавек вялікай душы і таленту: урок па рамане ”Сэрца на далоні“ з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій / Ж. Шуцьева // Роднае слова. — 2009. — №10. — С. 73.

Дамашняе заданне: узнавіць змест рамана І. Шамякіна “Сэрца на далоні”


8-9

Вобразная сістэма рамана “Сэрца на далоні”

Сутыкненне праўды і дэмагогіі ў ацэнках дзейнасці падпольшчыкаў. Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча. Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана. Партызанскае мінулае Яраша. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс




Развіваць уменні аналізаваць матэрыял твора, фармуляваць вывады, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, параўноўваць галоўных герояў твора, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай ацэнкі; садзейнічаць выхаванню ў вучняў асноўных каштоўнасных арыенціраў

Вучэбны дапаможнік:

Мірошнікава, Т.У. Карткі з індывідуальнымі заданнямі па рамане І. Шамякіна ”Сэрца на далоні“ / Т.У. Мірошнікава // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — №9. — С. 33.

Дамашняе заданне: падрыхтаваць паведамленне:

І група. “Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча”.

ІІ група. “Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана”.

ІІІ група. “Партызанскае мінулае Яраша”.

ІV група. “Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс”

10-11

Маладое пакаленне ў рамане “Сэрца на далоні”. Сімволіка назвы твора

Маладое пакаленне ў рамане. Няўстойлівасць жыццёвай пазіцыі Славіка Шыковіча. Складаны шлях духоўнага станаўлення Тараса. Пачатак самастойнага жыцця Славіка і Тараса — напамінак старэйшаму пакаленню аб рэальнай магчымасці ўзнікнення праблемы бацькоў і дзяцей, неабходнасці выхавання новага пакалення. Сімволіка назвы твора



Садзейнічаць развіццю ўменняў даваць агульную характарыстыку галоўным героям, тлумачыць іх учынкі і разважанні, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка; садзейнічаць выхаванню ў вучняў грамадзянскай пазіцыі

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Кендыш, Н.А. Маладое пакаленне ў рамане І. Шамякіна “Сэрца на далоні” / Н.А. Кендыш // Беларуская мова і літаратура. — 2005. — № 1. — С. 9–11.

2) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці І. Шамякіна ”Сэрца на далоні“ (тэставае заданне, ХІ клас) / М.І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — №8. — С. 18.

Дамашняе заданне:

І. Падрыхтаваць разгорнутыя паведамленні:

1. Праблема чалавечых узаемаадносін.

2. Праблема ўзаемаадносін бацькоў і

дзяцей.

ІІ. Прачытаць аповесць В. Быкава “Сотнікаў”



Васіль Быкаў (8 гадзін)

12

Жыццёвы і творчы шлях В. Быкава.

Біяграфія і агляд творчасці В. Быкава. Асоба пісьменніка




Стварыць умовы для паўтарэння і сістэматызацыі ведаў пра асноўныя этапы жыцця і творчасці В. Быкава, засяродзіць увагу на адметнасці творчага аблічча пісьменніка, падрыхтаваць клас інтэлектуальна і эмацыянальна да ўспрымання аповесці “Сотнікаў”, садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў самастойнай працы з друкаванымі навукова-папулярнымі крыніцамі; зацікавіць вучняў неардынарнай асобай празаіка і яго шматграннай творчай дзейнасцю, паспрыяць выхаванню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Барысевіч, Н.І. Асаблівасці вывучэння творчасці В. Быкава ў школе / Н.І. Барысевіч. — 2008. — №7. — С. 12.

2) Васіль Быкаў: альбом / уклад. А. Адамовіч. — Мінск, 1986.

3) Дедков, И. Василь Быков: повесть о человеке, который выстоял / И. Дедков. — М., 1990.

4) Лазарев, Л. Василь Быков: очерк творчества / Л. Лазарев. — М., 1979.

Дамашняе заданне:

І. З усёй вядомай інфармацыі пра Быкава-пісьменніка і чалавека выбраць толькі адзін факт, пра які трэба напісаць адным абзацам свайму замежнаму сябру.

ІІ. Зрабіць тэзісы артыкула вучэбнага дапаможніка (с. 49—59), каб яны датычыліся толькі адметнасцей твораў В. Быкава


13-14

Праблематыка аповесці “Сотнікаў”. Чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін

Праблематыка аповесці. Чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, глыбокі псіхалагізм у іх распрацоўцы. Уменне Сотнікава змагацца да канца ў любых абставінах; вернасць перакананням. Трагічны фінал Сотнікава. Вобраз Рыбака. Здрадніцтва дзеля захавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Персанажы другога плана ў аповесці (стараста, Дземчык, Бася), іх мужнасць. Выкрыццё паліцэйскіх — прыслужнікаў немцаў — у творы (Партноў, Стась Гаманюк, Будзіла). Мастацкая дасканаласць твора. Яго сюжэт і кампазіцыя. Пейзаж у аповесці. Роля мастацкай дэталі ў абмалёўцы герояў і падзей



Паспрыяць вучнёўскаму разуменню філасофскага зместу аповесці, асаблівасці сюжэту і кампазіцыі, выявіць адносіны вучняў да твора і ўзнятых у ім праблем; завастрыць увагу на двух маральных момантах: што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін; на што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма; падвесці вучняў да асэнсавання быкаўскай ісціны: “Ад кожнага залежыць усё!”

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бугаёў, Д.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе / Д.Я. Бугаёў, М.У. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. — Мінск, 2005.

2) Навумчык, М.І. Вывучэнне аповесці В. Быкава ”Сотнікаў“ (тэставае заданне ў ХІ класе / М.І. Навумчык // Беларуская мова і літаратура. —2009. — №10. — С. 25.

Дамашняе заданне:

І. Падрыхтаваць адказы на пытанні вучэбнага дапаможніка (с. 69).

ІІ. Узнавіць змест аповесці “Знак бяды”


15-16

Аповесць “Знак бяды”. Асаблівасці кампазіцыі твора.

Актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці. Вастрыня трагедыйнага канфлікту. Глыбокі псіхалагізм аповесці. Зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага раскрыцця характараў



Паспрыяць вучнёўскаму разуменню філасофскага зместу аповесці, асэнсавання яе наватарства і месца ў творчай спадчыне В. Быкава; дапамагчы вучням выявіць аўтарскую ацэнку падзей і з’яў, апісаных у аповесці; даследаваць, як у творы вырашаецца праблема маральнага выбару паміж подзвігам і здрадніцтвам; развіваць у вучняў уменне параўноўваць герояў, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка; садзейнічаць выхаванню ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Дзеравяга, Т.У. Вывучэнне аповесці В. Быкава ”Знак бяды“ (праблемнае навучанне) / Т.У. Дзеравяга // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — №7. — С. 18.



Дамашняе заданне: зрабіць тэзісны план артыкула вучэбнага дапаможніка “Даваеннае жыццё ў аповесці” (с. 73–76) або “Мастацкая сімволіка твора” (с. 76–77)

17

Свае” і “чужыя”: вобразы здраднікаў і чужынцаў у аповесці “Знак бяды”

Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму. Паказ прыслужнікаў акупацыйнага рэжыму. Прычыны маральнай дэградацыі Гужа, Каландзёнка, Недасекі. Санкцыянаванае зло ў аповесці. Мастацкая сімволіка твора



Вучэбныя дапаможнікі:

1) Хадакоўская, І. Урок-дыспут па аповесці В. Быкава “Знак бяды” ў 11 класе / І. Хадакоўская // Роднае слова. — 1999. — №3. — С. 136–139.

2) Цімашкова, К.Р. Псіхалагічнае даследаванне па аповесці В. Быкава “Знак бяды” / К.Р. Цімашкова // Беларуская мова і літаратура. — 2000. — №3. — С. 71—81.

Дамашняе заданне: падрыхтаваць паведамленні:

І. “Свае” і “чужыя” ў аповесці В. Быкава.

ІІ. Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці “Знак бяды”


18-19

Шлях да подзвігу Петрака і Сцепаніды. Мастацкая сімволіка твора

Маштабнасць характараў галоўных герояў — Петрака і Сцепаніды. Жыццёвая трываласць і маральная мужнасць Багацькаў. Знакі бяды ў аповесці. Экранізацыя аповесці ”Знак бяды“ (рэжысёр М. Пташук). Значэнне творчасці Быкава для развіцця беларускай літаратуры



Дамашняе заданне: падрыхтаваць паведамленне “Праблема гераізму і подзвігу, яе вырашэнне ў аповесці “Знак бяды”

20-21

Урокі развіцця мовы (2 гадзіны)


Кантрольнае сачыненне па творчасці В. Быкава. Тэмы: “Праблема гераізму і подзвігу ў беларускай літаратуры”, “Праблема здрадніцтва ў аповесці В. Быкава “Знак бяды”, “Гераічнае і трагічнае ў аповесці”, “Трагедыя “вялікага пералому” ў асэнсаванні В. Быкава” і інш.

Эрнэст Хемінгуэй (2 гадзіны)

22-23

Звесткі аб жыцці і творчасці Э. Хемінгуэя. Праблематыка аповесці “Стары і мора”.

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Праблемы жыцця і смерці, прыроды і чалавека, пераемнасці пакаленняў.

Галоўны герой аповесці рыбак Санцьяга — чалавек, які не здаецца перад цяжкімі выпрабаваннямі жыцця. Яго аптымізм, высокае пачуццё чалавечай годнасці. Лейтматыў твора. Падтэкст у творы


Раскрыць арыгінальнасць і непаўторнасць манеры пісьма Э. Хемінгуэя, своеасаблівасць яго мастацкага стылю, майстэрства стварэння рэалістычных характараў; развіваць уменне характарызаваць героя на аснове яго партрэта, аўтарскай характарыстыкі, навучыць вучняў разумець сапраўдныя матывы ўчынкаў персанажаў

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Герцык, А. Лiтаратура народаў свету ў школе / А. Герцык. — Мінск, 2007.

2) Герцык, А. Чалавека перамагчы нельга... (аповесць Эрнэста Хемінгуэя “Стары і мора”) / А. Герцык // Роднае слова. — 1999. — №1. — С. 101—116.

3) Лявонава, Е.А. Вывучэнне творчасці Эрнэста Хемінгуэя ў ХІ класе / Е.А. Лявонава // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 2009. — №7. — С. 30.



Дамашняе заданне: вуснае выказванне на тэму “Чалавека можна знішчыць, але яго нельга перамагчы” (паводле аповесці Э. Хемінгуэя “Стары і мора”)

Міхась Стральцоў (3 гадзіны)

24

Звесткі аб жыцці і творчасці М. Стральцова. Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць апавядання “Сена на асфальце”.

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Сена на асфальце“. Эцюды-ўспаміны пра маладосць, каханне, жыццёвыя праблемы і клопаты. Вобраз аўтара-апавядальніка, яго ”самая патаемная і самая душэўная думка“ — прымірыць горад і вёску. Прырода ў творы. Глыбокі лірызм апавядання. Адметнасць кампазіцыі



Выклікаць цікавасць да жыцця і творчасці М. Стральцова, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне, а таксама рабіць паметкі па яго ходу, высветліць, у якой меры сфарміраваны ў іх уменні самастойнага аналізу апавядання па прапанаванай памятцы-алгарытме; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Бугаёў, Д. Шматграннасць / Д. Бугаёў. — Мінск, 1970.

2) Сямёнава, А. Гарачы след таленту / А. Сямёнава. — Мінск, 1979.

3) Шамякіна, Т.І. Творчасць Міхася Стральцова ў ХІ класе / Т.І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — №6. — С. 14.



Дамашняе заданне: вывучыць на памяць урывак з апавядання “Сена на асфальце” (на выбар настаўніка)

25-26

Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў герояў апавядання “На чацвёртым годзе вайны”

«На чацвёртым годзе вайны». Гора і нястачы, прынесеныя ў сялянскую сям’ю вайной, якую кожны з сямейнікаў перажывае па-свойму.

Вобразы старой маці, нявесткі Марусі і яе маленькага сына. Заўчаснае сталенне хлопчыка, яго рашучае жаданне дапамагчы маці і бабулі, узяць на сябе адказнасць за лёс сям’і. Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў



Абудзіць у вучняў успамін аб ахвярах вайны, выхоўваць суперажыванне да іншых людзей, выпрацоўваць навыкі працы над тэкстам для пацвярджэння выказванняў; вызначыць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць зразумець учынкі і паводзіны герояў, раскрыць глыбокі псіхалагізм у паказе характараў герояў; паглыбіць паняцце пра ўнутраны маналог; садзейнічаць выхаванню ў вучняў асноўных каштоўнасных арыенціраў

Дамашняе заданне: скласці план апавядання, падрыхтаваць яго пераказ па плане

Ніл Гілевіч. Вершы: “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..”, “Святочны, старажытны дух калядны...”, “Паклон табе, мой беларускі краю!...”; раман у вершах “Родныя дзеці” (ва ўрыўках) (3 гадзіны)

27

Жыццёвы і творчы шлях Н. Гілевіча. Шырокі тэматычны змест паэзіі

Жыццёвы і творчы шлях паэта. Шырокі тэматычны змест паэзіі. Любоў да Бацькаўшчыны, клопат пра яе лёс, шанаванне роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны. Лірыка прыроды, дружбы, кахання. Глыбокі лірызм, песеннасць вершаў, фальклорныя матывы ў творчасці паэта



Стварыць умовы для пашырэння ведаў пра асноўныя этапы жыцця і творчага шляху Н. Гілевіча-перакладчыка, публіцыста, паказаць адметнасць творчага шляху, выявіць тэматычнае багацце яго паэтычнай спадчыны: пазнаёміцца з вершамі “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..”, “Святочны, старажытны дух калядны...”, “Паклон табе, мой беларускі краю!..”, дапамагчы вучням вызначыць іх тэматыку, даць характарыстыку лірычнаму герою; выклікаць захапленне асобай і творчасцю Н. Гілевіча, садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці

Вучэбныя дапаможнікі:

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. Бельскі і інш.; пад. рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск, 2009.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча”

28-29

Родныя дзеці” як узор рамана ў вершах

Класічныя традыцыі і наватарства ў галіне паэтыкі. “Родныя дзеці” як узор рамана ў вершах. Вобраз Сцяпана Вячоркі




Садзейнічаць стварэнню ўяўлення пра раман у вершах як жанр літаратуры; засяродзіць увагу на кампазіцыі твора; стварыць умовы для развіцця ўмення характарызаваць галоўнага героя Сцяпана Вячорку на аснове яго партрэта, аўтарскай характарыстыкі; звярнуць увагу на лірыка-публіцыстычны характар твора, моўнае багацце рамана; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў

Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш або ўрывак з рамана “Родныя дзеці” (на выбар настаўніка)

І. Чыгрынаў (3 гадзіны)

30-31

Звесткі аб жыцці і творчасці І. Чыгрынава. Апавяданне “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Памяць мінулай вайны і лёс старога лесніка Дземідзёнка. Зварот да традыцыйных каштоўнасцей, гармонія чалавека з прыродай, з людзьмі, з самім сабой. Вобраз аўтара-апавядальніка




Выклікаць цікавасць да жыцця і творчасці І. Чыгрынава, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; стварыць умовы для фарміравання ў вучняў умення ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне, а таксама рабіць паметкі па яго ходу, высветліць, у якой меры сфарміраваны ў іх уменні самастойнага аналізу апавядання па прапанаванай памятцы-алгарытме; садзейнічаць выхаванню чытацкай асобы вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:

Смаль, В.М. Вывучэнне творчасці Івана Чыгрынава / В.М. Смаль, В.М. Смаль // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — №4. — С. 20.

Дамашняе заданне:

І. Падрыхтаваць адказы на пытанні:

1. Да якога пакалення належыць І. Чыгрынаў?

2. Што спрыяла развіццю таленту І. Чыгрынава?

3. Якая тэма з’яўляецца вядучай у яго творчасці?

ІІ. Прачытаць апавяданне І. Чыгрынава “У ціхім тумане”



32

Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны ў апавяданні “У ціхім тумане”

”У ціхім тумане“. Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны. Узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў радзімы. Праблема віны і даравання. Вобразы Рэйдзіхі і Ганны. Гуманістычны пафас апавядання



Стварыць умовы для раскрыцця новых падыходаў да асэнсавання тэмы вайны, дапамагчы прааналізаваць узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў Радзімы; засяродзіць увагу на гуманістычным пафасе апавядання; садзейнічаць выхаванню ў вучняў асноўных каштоўнасных арыенціраў

Дамашняе заданне: падрыхтаваць пераказ апавядання І. Чыгрынава “У ціхім тумане”

Іван Навуменка (3 гадзіны)

33-34

Звесткі аб жыцці і творчасці І. Навуменкі. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам у апавяданні “Сямнаццатай вясной”

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Сямнаццатай вясной“. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам. Раскрыццё ў творы характараў Цімоха, Стасі і іншых герояў.

Эмацыянальнасць зачыну апавядання, лірызм аповеду. Сімвалічнасць вобраза бэзу


Пашырыць уяўленне пра жыццё і творчасць І. Навуменкі, стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў апавяданнямі “Сямнаццатай вясной”, “Хлопцы самай вялікай вайны”; садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў працаваць у групах, рабіць характарыстыку асноўных герояў апавяданняў, даваць сваю ацэнку; стварыць умовы для выхавання ў вучняў здольнасці да суперажывання

Вучэбныя дапаможнікі:

Марціновіч, А. З вышыні пражытага: штрыхі да творчага патрэта І. Навуменкі / А. Марціновіч // Роднае слова. — 2000. — №2. — С. 4—8.

Дамашняе заданне:

1. Падрыхтаваць паведамленне на тэму “Юнакі-патрыёты ў апавяданні І. Навуменкі “Сямнаццатай вясной”.

2. Прачытаць апавяданне “Хлопцы самай вялікай вайны”


35

Шматгранны партрэт пакалення ў апавяданні “Хлопцы самай вялікай вайны”. Жорсткая праўда жыцця

”Хлопцы самай вялікай вайны“. Жорсткая праўда жыцця. Адсутнасць у апавяданні элементаў рамантыкі. Унутраная самаацэнка юнакоў; жаночы, мацярынскі погляд на рэальнасці вайны. Шматгранны партрэт пакалення. Роля мастацкай дэталі ў творы



Вучэбныя дапаможнікі:

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. Бельскі і інш.; пад. рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск, 2009.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць адказ на пытанне “Што агульнага ў апавяданнях “Сямнаццатай вясной” і “Хлопцы самай вялікай вайны”

Рыгор Барадулін. Вершы “Неруш”, “Яна адна, зямля бацькоў”, “Заспаная раніца мжыстая...”, “Пакуль жывеш, развітайся з жыццём...”, “Божа, паспагадай усім...” (3 гадзіны)

36-37

Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна. Народнасць і самабытнасць паэзіі

Жыццёвы і творчы шлях паэта. Народнасць і самабытнасць паэзіі Р. Барадуліна. Сувязь яго творчасці з традыцыямі фальклору, міфалогіі, класічнай літаратуры. Услаўленне роднага слова як духоўнай святыні




Дапамагчы вучням зразумець асноўныя заканамернасці жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, усвядоміць сапраўдную сутнасць і вартасць яго лірыкі; стварыць умовы для развіцця мастацкага густу і ўмення аб’ектыўна ацэньваць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Сабуць, А.Э. Творчасць Р. Барадуліна ў школьнай праграме / А.Э. Сабуць // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — №11. — С. 47.

2) Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію / У. Гніламёдаў. — Мінск, 2001.

Дамашняе заданне:

1. Падрыхтаваць паведамленне на тэму “Жыццёвы і творчы шлях Р. Барадуліна”.

2. Індывідуальныя заданні: падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў “Неруш”, “Яна адна, зямля бацькоў”, “Заспаная раніца мжыстая...”, “Пакуль жывеш, развітайся з жыццём...”, “Божа, паспагадай усім...”


38

Патрыятычныя і маральна-этычныя матывы ў лірыцы Р. Барадуліна

Свет Радзімы-Беларусі ў паэзіі Р. Барадуліна, выяўленне пачуцця любові да зямлі бацькоў. Асаблівасці паэтычнага майстэрства Р. Барадуліна: арыгінальная метафарычна-асацыятыўная вобразнасць, гукапіс, рытміка, рыфма ў яго творах. Шчырасць, даверлівасць пачуццяў у лірыцы кахання, тонкі псіхалагізм і экспрэсіўнасць у іх выяўленні



Стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для развіцця ў вучняў пазнавальных здольнасцей; выявіць літаратурна-эстэтычныя схільнасці, садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача, стварыць умовы для выхавання патрыятызму

Вучэбныя дапаможнікі:

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. Бельскі і інш.; пад. рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск, 2009.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Свет Радзімы-Беларусі ў паэзіі Рыгора Барадуліна”

Яўгенія Янішчыц. Вершы “Чаму ніколі не баюся я...”, “Не воблака, а проста аблачынка...”, “Помню, помню праз гады...”, “Любоў мая...” (3 гадзіны)

39

Звесткі аб жыцці і творчасці Я. Янішчыц. Малая радзіма ў светлых колерах лірыкі

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэтэсы. Малая радзіма, казачная палеская прырода, вясковы і гарадскі побыт, пададзеныя ў светлых колерах у лірыцы. Спроба паяднаць традыцыйны верш і рытмізаваную прозу ў творах




Пашырыць уяўленне пра жыццё і творчасць Я. Янішчыц, стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў яе лірычнымі творамі; садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў працаваць у групах; стварыць умовы для развіцця мастацкага густу і ўменняў аб’ектыўна ацэньваць лепшыя здабыткі нацыянальнай літаратуры; выклікаць захапленне асобай Я. Янішчыц, яе высокай паэтычнай культурай і талентам

Вучэбныя дапаможнікі:

Бельскі, А.І. Паэзія Яўгеніі Янішчыц у школе / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. — 2004. — №3. — С. 38—46.

Дамашняе заданне:

1. Падрыхтаваць выразнае чытанне аднаго з вершаў: “Чаму ніколі не баюся я...”, “Не воблака, а проста аблачынка...”, “Помню, помню праз гады...”, “Любоў мая...”

2. Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта па тэме “Жыццёвы і творчы шлях Я. Янішчыц”


40-41

Тэматычная палітра паэзіі Я. Янішчыц. Эвалюцыя пафасу ў творах

Тэматычная палітра паэзіі Я. Янішчыц. Эвалюцыя пафасу ў творах: ад мажорнага, радаснага да сумнага, трывожнага



Выявіць тэматычнае багацце паэтычнай спадчыны Я. Янішчыц: пазнаёміцца з вершамі “Чаму ніколі не баюся я…”, “Не воблака, а проста аблачынка…”, “Помню, помню праз гады…”, “Любоў мая…” , вызначыць іх тэматыку, даць характарыстыку лірычнаму герою; выявіць літаратурна-эстэтычныя схільнасці, садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача

Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш (на выбар вучняў)

Георгій Марчук (2 гадзіны)

42-43

Звесткі аб жыцці і творчасці Г. Марчука. Навелы “Канон Богу”, “Канон Базару”, “Канон Гарыні”, “Канон Маці”

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Захапляльнае падарожжа па радзіме пісьменніка, асэнсаванне жыцця палешукоў, іх традыцый. Жанрава-стылёвая спецыфіка твораў, іх спавядальнасць. Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей




Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам Г. Марчука, з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту; стварыць зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў яго творчасцю, даць уяўленне пра жанрава-стылёвую спецыфіку твораў; стварыць умовы для развіцця навыкаў камунікатыўнага маўлення, развіваць уменні працаваць са зместам мастацкага твора, выбіраць патрэбнае, абагульняць, рабіць вывады, фарміраваць уласнае меркаванне; садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці

Вучэбныя дапаможнікі:

Белая, А.І. Вывучэнне творчасці Г. Марчука ў школе / А.І. Белая // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 2. — С. 26.

Дамашняе заданне (на выбар):

1. Сціслы пераказ адной з навел Г. Марчука.

2. Падрыхтаваць вуснае выказванне-разважанне па тэме “Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей”


Аляксей Дудараў (4 гадзіны)

44-45

Звесткі аб жыцці і творчасці А. Дударава. Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага ў п’есе “Князь Вітаўт”

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. ”Князь Вітаўт“. Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага. Жанравая адметнасць твора, асаблівасці кампазіцыі




Пазнаёміць з творчай біяграфіяй А. Дударава, узнавіць веды пра драматычныя жанры, падрыхтаваць клас інтэлектуальна і эмацыянальна да ўспрымання п’есы; стварыць умовы для фарміравання асобасных адносін да прачытанага

Вучэбныя дапаможнікі:

1) Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. — Мінск, 2000.

2) Васючэнка, П. Ад Буслая да Вітаўта / П. Васючэнка // Полымя. — 1995. — № 5. — С. 246—268.

3) Завадская, І. «Як цяжка князем быць — і верыць Богу»: пра спектакль «Князь Вітаўт» / І. Завадская // Роднае слова. — 2001. — № 8. — С. 98—99.

4) Ратабыльская, Т.А. «Спыніся, імгненне...»: старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гг. / Т.А. Ратабыльская. — Мінск, 2000.

Дамашняе заданне: падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта па тэме “Жыццё і творчасць А. Дударава”


46-47

Кампазіцыйная і жанравая адметнасць п’есы “Князь Вітаўт . Сістэма вобразаў.

Вітаўт і Ягайла як вобразы-тыпы. Маральна-этычнае завастрэнне канфлікту. Ахвярнасць, вернасць (пакаёўка Алёна) і здрада, халодны разлік, угодлівасць (стражнік Люцень). Праблема асабістага шчасця ў п’есе. Сцвярджэнне ў творы галоўных каштоўнасцей на зямлі: любові, еднасці, згоды і міру



Стварыць умовы для выяўлення аўтарскай пазіцыі ў творы, асноўных сюжэтных ліній; садзейнічаць развіццю ў вучняў умення даваць характарыстыку галоўным героям п’есы, тлумачыць учынкі і разважанні герояў, вызначаць іх узаемаадносіны; выяўляць адносіны вучняў да п’есы і ўзнятых у ёй праблем; садзейнічаць выхаванню павагі да роднага слова, цікавасці да твора

Дамашняе заданне: падрыхтаваць характарыстыку галоўнага героя п’есы; самастойна пазнаёміцца з творам А. Дударава “Радавыя”

Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)

(23 гадзіны)

Паэзія (2-3 аўтары на выбар настаўніка) (8 гадзін)

48-49

Беларуская літаратура на сучасным этапе

(агляд)

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Прыход у літаратуру новых пакаленняў творчай моладзі. Знаёмства з літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў (“Полымя”, “Маладосць” і інш.). Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“


Дапамагчы вучням асэнсаваць літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе, паглыбіцца ў свет паэтычных твораў, пазнаёміць старшакласнікаў з новым пакаленнем творчай моладзі, літаратурнымі часопісамі і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў; раскрыць тэматычнае багацце і жанравую разнастайнасць сучаснай паэзіі (на прыкладзе творчасці двух трох аўтараў); садзейнічаць развіццю мастацкага густу, слоўнікавага запасу, вучыць чытаць, стварыць

Вучэбныя дапаможнікі:

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. Бельскі і інш.; пад. рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск, 2009.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць тэзісны план крытычнага артыкула ”Паэзія“ (вучэбны дапаможнік, с. 193—202)

50

Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі (агляд)

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Утварэнне грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“. Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі, яе грамадзянска-публіцыстычнага і інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у творчасці Максіма Танка, П. Панчанкі, В. Зуёнка, С. Грахоўскага, А. Вярцінскага і інш.

Чарнобыль у творах Я. Сіпакова, М. Мятліцкага, А. Зэкава, М. Башлакова.

Пошукі і наватарства ў галіне паэтычнай формы (Максім Танк, А. Разанаў, Р. Баравікова, М. Мятліцкі).

Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі: М. Башлакоў, К. Жук, М. Шабовіч, К. Цыбульскі, Л. Рублеўская, В. Шніп, П. Вераб’ёў, Т. Трафімава, Н. Шклярава і інш.


умовы для духоўнага ўзбагачэння, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. Бельскі і інш.; пад. рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск, 2009.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць паведамленне “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай паэзіі”

51

Патрыятычнае гучанне лірыкі Я. Сіпакова2.

Патрыятычнае гучанне, спавядальнасць, разнастайнасць вобразаў як рысы індывідуальнага стылю пісьменніка. Пейзажная лірыка Я. Сіпакова. Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку. Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыняў



Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш з сучаснай беларускай паэзіі (на выбар вучня)

52

Я. Сіпакоў – майстар баладнага жанру.

Сіпакоў — майстар баладнага жанру. Лёс славянскіх народаў, адлюстраванне рыс іх характараў у баладах. Лірычная (аповесці ”Крыло цішыні“, ”Усе мы з хат“, кніга апавяданняў ”Пяць струн“), філасофская, прытчавая (зборнік ”Тыя, хто ідуць“) плыні прозы Я. Сіпакова



Дамашняе заданне: зрабіць паведамленне на адну з прапанаваных тэм:

1) “Пейзажная лірыка Я. Сіпакова”,

2) “Аўтабіяграфізм твораў на ваенную тэматыку”,

3) “Вершы на гістарычныя тэмы, спалучанасць у іх эпічнай і лірычнай плыняў”,

4) “Я. Сіпакаў – майстар баладнага жанру”


53

А. Вярцінскі – прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі

А. Вярцінскі — прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі. Сцвярджэнне чалавечай высакароднасці і дабрыні



Дамашняе заданне: зрабіць паведамленне на тэму “А. Вярцінскі — прадстаўнік філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі

54

А. Вярцінскі. Паэма “Песня пра хлеб”. Роля пейзажных малюнкаў

Паэма ”Песня пра хлеб“. Успаміны паэта пра сваё маленства, пра самы дарагі падарунак зямлі — хлеб. Глыбокая любоў да роднай зямлі. Роля пейзажных малюнкаў у паэме



Дамашняе заданне: падрыхтаваць 3–4 пытанні класу па творчасці Анатоля Вярцінскага

55

Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы А. Разанава.

Філасофска-інтэлектуальны кірунак творчасці: суадносіны агульначалавечага (быційнага) і нацыянальна-гістарычнага (асабістага). Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта. Трагізм светаадчування мастака ў творах на гістарычную тэматыку (”Радзіма…“, ”Рагнеда“, ”Стары горад“, ”Парог“). Традыцыі і наватарства: адметнасць жанрава-стылёвых форм, стыль пісьма паэта. Асацыятыўная вобразнасць. Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі



Дамашняе заданне: зрабіць паведамленне на адну з прапанаваных тэм:

1) “Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта”.

2) “Трагізм светаадчування мастака ў творах на гістарычную тэматыку”.

3) “Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі”



56-57

Урок развіцця мовы (2 гадзіны)


Кантрольнае сачыненне па адной з прапанаваных тэм: “Асноўныя матывы творчасці Я. Сіпакова”, ”Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…” (па творах А. Вярцінскага), “Тэма Радзімы ў сучаснай паэзіі”, “Традыцыі і наватарства ў паэзіі А. Разанава” і інш.

Проза (2-3 аўтары на выбар настаўніка) (7 гадзін)

58-59

Асноўная праблематыка сучаснай прозы

Сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы ў сучаснай прозе: В. Казько. ”Хроніка дзетдомаўскага саду“; А. Савіцкі. ”Пісьмо ў рай“, А. Жук. ”Праклятая любоў“; А. Федарэнка. ”Вёска“, А. Казлоў. ”Незламаная свечка“ (на выбар).

Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе: Б. Сачанка ”Родны кут“, ”Еўка“, І. Шамякін. ”Злая зорка“, Л. Левановіч ”Палыновы вецер“.

Лёс народа Заходняй Беларусі ў раманах сучасных пісьменнікаў: В. Адамчык ”Чужая бацькаўшчына“, ”Год нулявы“, Г. Далідовіч ”Заходнікі“ (твор на выбар).

Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе: В. Быкаў. ”У тумане“; І. Чыгрынаў. ”Вяртанне да віны“; А. Адамовіч. ”Нямко“, Г. Марчук ”Крык на хутары“.

Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай прозе: Л. Дайнека, К. Тарасаў.

Адлюстраванне падзей савецкага мінулага: В. Быкаў ”Сцюжа“; І. Навуменка “Вір”; Я. Сіпакоў “Кулак”


Стварыць умовы для раскрыцця тэматычнага багацця і жанравай разнастайнасці сучаснай прозы: повязь мінулага і сучаснага, Вялікая Айчынная вайна ў творах пісьменнікаў, сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы, трагедыя сучаснай вёскі; садзейнічаць развіццю ўмення даследаваць, самастойна здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць іх ва ўласнай дзейнасці; стварыць умовы для духоўнага станаўлення, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:

1. Бельскі, А.I. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцей (80—90-я гг.) / А.І. Бельскі. — Мінск, 1997.

2. Бельскі, А.I. Сучасная беларуская проза / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 4. — С. 20.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць паведамленне “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай прозы”

60-61

І. Пташнікаў як адзін з таленавітых прадстаўнікоў філалагічнага пакалення.

Прырода, малая радзіма, вайна і мір — вызначальныя тэмы творчасці пісьменніка. Трагізм як адметная рыса аповесці ”Тартак“. Гераічны пафас аповесці ”Найдорф“. Вобраз працаўніка, улюбёнага ў родныя мясціны, патрыёта Андрэя Вялічкі (раман ”Мсціжы“). Жанравая разнастайнасць, эмацыянальная напружанасць, дынамізм апавяданняў ”Францужанкі“, ”Тры пуды жыта“, ”Пагоня“. Маляўнічасць мовы, псіхалагізм, філасафічнасць як адметныя рысы індывідуальнага стылю мастака слова






Вучэбныя дапаможнікі:

1) Грыцаль, Т.М. Беларуская літаратура ў школе: вывучэнне сучаснай прозы ў старэйшых класах / Т.М. Грыцаль. — Мінск, 2004.

2) Кандрацьева, М.Г. Гістарычнае мінулае ў творах сучаснай беларускай прозы / М.Г. Кандрацьева // Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 7. — С. 60.



Дамашняе заданне: падрыхтаваць паведамленне на адну з прапанаваных тэм3:

1. “Сацыяльныя і маральна-філасофская праблемы ў сучаснай прозе”.

2. “Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе”.

3. “Лёс народа Заходняй Беларусі ў раманах сучасных пісьменнікаў”.

4. “Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе”.

5. “Тэма гістарычнага мінулага ў творах“.

6. “Адлюстраванне падзей савецкага мінулага ў сучаснай прозе“


62-63

В. Казько – майстар інтэлектуальнай, філасофскай прозы

Асуджэнне вайны праз балючую памяць, драматычны лёс Колькі Лецечкі і яго пакалення (аповесць ”Суд у Слабадзе“). Раман ”Неруш“ у шэрагу іншых твораў пра парушэнне гармоніі зямнога жыцця (”Белы параход“ Ч. Айтматава, ”Цар-рыба“ В. Астаф’ева і інш.). Вобраз Палесся як сімвал нерушнага жыцця. Рэальныя (Мацвей Роўда, Шахрай, дзед Дзям’ян, Нене) і міфалагічныя (жалезны чалавек, Галоска-галасніца) вобразы ў творы



64

В. Карамазаў – адзін з вядучых сучасных празаікаў

Псіхалагізм апавяданняў з першай кнігі пісьменніка ”Падранак“. Горад і вёска, бацькі і дзеці ў аповесці ”Бярозавыя венікі“. Вобраз лесу, ахоўнікі яго таямніц у рамане ”Пушча“. Твор-даследаванне пра В.К. Бялыніцкага-Бірулю ”Крыж на зямлі і поўня ў небе“. Майстэрства пісьменніка ў асвятленні праблем сучаснасці



Драматургія (1-2 аўтары на выбар настаўніка) (6 гадзін)

65-66

Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80–90 гадоў

Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80—90-х гадоў. Традыцыі драматургіі Кандрата Крапівы і А. Макаёнка, творчае выкарыстанне гэтых традыцый маладзейшымі пісьменнікамі.

Узмацненне цікавасці да гістарычнага мінулага: А. Петрашкевіч. ”Прарок для Айчыны“; ”Меч Рагвалода“; I. Чыгрынаў. ”Звон — не малітва“; Р. Баравікова. ”Барбара Радзівіл“ і інш. Сатырычная камедыя М. Матукоўскага ”Мудрамер“, яе маральна-этычная праблематыка. Новая хваля ў беларускай драматургіі


Пазнаёміць старшакласнікаў з асноўнымі тэндэнцыямі ў развіцці беларускай драматургіі другой паловы 80–90-х гадоў, засяродзіць увагу вучняў на традыцыях драматургіі Кандрата Крапівы, А. Макаёнка, стварыць умовы для раскрыцця тэматычнага багацця і жанравай разнастайнасці сучаснай драматургіі: гістарычнае мінулае, Вялікая Айчынная вайна, маральна-філасофская праблематыка; садзейнічаць развіццю ўмення вучняў даследаваць, самастойна здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць іх ва ўласнай дзейнасці; стварыць умовы для духоўнага станаўлення, фарміравання самасвядомасці і маральнага самавызначэння вучняў

Вучэбныя дапаможнікі:

1. Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А. Бельскі і інш.; пад. рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. — Мінск, 2009.

2. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка // Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 7. — С. 60.

Дамашняе заданне:

І. Падрыхтаваць паведамленне на адну з прапанаваных тэм:

1. “Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай драматургіі другой паловы 80—90 гадоў”.

2. “Разнастайнасць і тэматычнае багацце сучаснай драматургіі”.

3. “Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай драматургіі”.

4. “Гістарычныя падзеі 30-х гг. ХХ стагоддзя ў п’есе У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею”.

ІІ. Падрыхтаваць паведамленне аб прагледжаным спектаклі па п’есе сучаснага драматурга


67-68

Рэальныя гістарычныя асобы ў п’есе А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца” або “Прарок для Айчыны”

Канфлікт, рэальныя гістарычныя асобы ў творах. Мастацкая ўмоўнасць у п’есах. Мінулае і будучыня ў творах. Цэнтральны герой п’ес Францыск Скарына як выбітная постаць ХV стагоддзя. Маральныя праблемы і іх вырашэнне. Мастацкая ўмоўнасць у творах. Майстэрства Петрашкевіча-драматурга



69-70

Пьесы С. Кавалёва, іх наватарства. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх

П’есы драматурга для дзяцей (”Драўляны Рыцар“, ”Дарога на Віфлеем“), іх наватарства. П’есы-рымейкі ”Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні“, ”Трышчан ды Іжота“, ”Саламея, або У пошуках шчаслівага месца“, ”Стомлены д’ябал“. Гістарычная аснова і мастацкая ўмоўнасць у іх






1 У адпаведнасці з праграмай настаўнік мае права замест аповесці “Гандлярка і паэт” пазнаёміць вучняў з аповесцю “Непаўторная вясна”.

2 У адпаведнасці з праграмай настаўнік мае права сам выбраць аўтара. Мэты і задачы настаўнік вызначае ў залежнасці ад зместу таго ці іншага ўрока і тэмы, якая разглядаецца (аналагічна пры вывучэнні сучаснай прозы і драматургіі)

3 Дадзенае дамашняе заданне прапануецца на кожным уроку вывучэння тэмы з улікам матэрыялу ўрока



: wp-content -> uploads -> 2015 -> umodos -> ktp
ktp -> Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры
ktp -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна тэматычнае планаванне Для 12 класа вячэрняй школы
ktp -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 11 класа вячэрняй школы
ktp -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
ktp -> Беларускі музычны фальклор
ktp -> Урока і дата правядзення Тэма ўрока Мэта ўрока Матэрыял вучэбнага дапаможніка. Дамашняе
ktp -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская літаратура. 10 Клас
ktp -> Беларуская мова прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 10 класа вячэрняй школы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка