Беларуская мова. 9 клас Батура Таццяна



Дата канвертавання01.07.2016
Памер88.53 Kb.
Беларуская мова. 9 клас

Батура Таццяна, метадыст

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”

Тэма: Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак
Мэта: 1)мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць

ведаць: разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак і іх сінтаксічныя прыметы;

умець: адрозніваць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак ад іншых тыпаў складаных сказаў, вызначаць межы і сродкі сувязі прэдыкатыўных частак; будаваць схемы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак (гарызантальныя і вертыкальныя); 2) садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага мыслення, самастойнай працы і працы ў групе; 3) спрыяць выхаванню пачуцця адказнасці за свой выбар, ствараць сітуацыі для выхавання культуры індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці.
Мэта на мове вучняў: на ўроку я даведаюся, што такое складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, навучуся іх знаходзіць у тэксце і адрозніваць ад іншых тыпаў сказаў, змагу паспяхова выканаць выніковы тэст па тэме ўрока.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік (Гардзей, Н. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Н. М. Гардзей, П. Л. Навіцкі, З. М, Тамашэвіч; пад рэд. Н. М. Гардзей. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2001; табліца “Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак” (з кн. Красней, В. П. Беларуская мова ў табліцах і схемах: для школьнікаў / В. П. Красней. – Мінск : Аверсэв, 2008. – С. 162 – 163); сігнальныя карты для адваротнай сувязі; тэставыя заданні № 1, 2.

Ход урока

1. Арганізацыйны этап.

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы, стварыць атмасферу ўзаемадапамогі і супрацоўніцтва.

Настаўнік вітаецца з вучнямі, жадае ім поспеху на ўроку.

Метад “Знак сяброўства”. Настаўнік прапануе вучням зрабіць знак свайму суседу па парце, які б азначаў наступнае: “Ты можаш сёння спадзявацца на маю дапамогу”. (Вучні могуць працягнуць адзін аднаму для поціску рукі, абмяняцца ўсмешкамі, паляпаць па плячы і г.д.).

2. Арыенціровачна-матывацыйны этап.

Мэта: актывізацыя суб’ектнага вопыту вучняў, фарміраванне пазнавальнага інтарэсу, самавызначэнне вучняў на вынік урока.

Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні вучняў, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

Вызначэнне тэмы і мэты ўрока праз праблемную сітуацыю.



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Настаўнік прапануе вучням выканаць невялікі тэст (гл. дадатак 1), а затым праверыць сябе (настаўнік паказвае правільныя адказы, запісаныя на адваротным баку дошкі) і пракаменціраваць.
Настаўнік задае пытанні класу:

  • Якія пазіцыі засталіся вамі не выбранымі? (розныя віды сувязі і сказ № 3).

  • Якія віды сувязі сустракаюцца ў трэцім сказе? (падпарадкавальная і злучальная).

Настаўнік акрэслівае тэму ўрока, прапануе вучням вызначыць мэту ўрока.



Вучні выконваюць тэст, самаправерку і каменціруюць выбар адказаў.

Вучні адказваюць на пытанні.


Вучні фармулююць мэту ўрока.



На дошцы запісана НаШтоБуЗУ:

  • колькі частак у сказах з рознымі відамі сувязі частак;

  • якімі відамі сувязі могуць быць звязаны часткі ў такіх сказах;

  • як будуюцца схемы сказаў з рознымі відамі сувязі;

  • на пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі частак.

3. Аперацыйна-пазнавальны этап.

Мэта: усведамленне вучнямі асноўнага зместу вучэбнага матэрыялу, які вывучаецца на ўроку, пазнавальная актыўнасць вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па тэме ўрока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Прапануе вучням разгледзець і прааналізаваць табліцу “Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі” (дадатак 2), адказаць на пытанні:

  • Чым складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак адрозніваюцца ад іншых тыпаў складаных сказаў?

  • Назавіце мінімальную колькасць граматычных частак у такіх сказах.

  • Якія віды сувязі сустракаюцца ў прапанаваных сказах з рознымі відамі сувязі частак?

Настаўнік падагульняе сказанае і

прапануе прачытаць § 31 с. 162 – 163 і знайсці новую інфармацыю, на што яшчэ не звярталася ўвага на ўроку.
Дае заданне вусна выканаць у парах Пр. 153 (1-3 сказы), а таксама прапануе звярнуць увагу на знакі прыпынку паміж часткамі і паспрабаваць растлумачыць іх пастаноўку.

Настаўнік слухае адказы, робіць заўвагі.


Фізкультхвілінка.
Прапануе папрацаваць у малых групах і выканаць Пр. 157. Кожнай групе даецца па 2 сказы (на выбар настаўніка).

Пры неабходнасці дапамагае групе.

Прапануе групам, якія выконвалі розныя заданні, памяняцца работамі і праверыць. Назірае за работай і ў спрэчных момантах дапамагае вучням.



Вучні аналізуюць табліцу і адказваюць на пытанні.

Чытаюць § 31 і знаходзяць новае (падзел складаных сказаў з рознымі відамі сувязі на сэнсавыя часткі і пабудова вертыкальных схем ).


Выконваюць заданне ў парах і адказваюць.


Фізкультхвілінка.
Працуюць у малых групах: запісваюць сказы, падкрэсліваюць граматычныя асновы, вызначаюць арабскімі лічбамі граматычныя часткі, рымскімі – сэнсавыя. Затым будуюць схемы сказаў. Пры ўзнікненні цяжкасцей на парту ставяць чырвоную сігнальную карту.
Правяраюць выкананне задання іншай групай, насупраць кожнага задання ставяць “+” ці “–“ (“правільна” ці “няправільна”).


4. Кантрольна-карэкцыйны этап.

Мэта: высвятленне ўзроўню засваення новага матэрыялу праз выкананне праверачнага тэста.

Педагагічная задача: стварыць умовы для самакантролю, карэкцыі і самаацэнкі ведаў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Прапануе выканаць тэст (дадатак 3) і зверыць свае адказы з правільнымі.

Выконваюць тэст, правяраюць і ацэньваюць сваю работу.

5. Рэфлексія.

Мэта: усведамленне значнасці вучэбнай дзейнасці і сітуацыя поспеху.

Педагагічная задача: стварыць умовы для самаацэнкі дзейнасці вучняў і ўсведамлення імі асобасных сэнсаў у вывучэнні тэмы.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Прапануе працягнуць выразы (метад “Працягні фразу”):

  1. Сёння на ўроку я даведаўся... разабраўся...

  2. Мне яшчэ трэба папрацаваць над...

  3. Я думаю, разабрацца ў гэтым пытанні мне дапаможа... (падручнік, сябар, настаўнік, табліца ( іншы варыянт)).



Ацэньваюць сваю дзейнасць, акрэсліваюць цяжкасці, якія ўзніклі ў ходзе работы на ўроку.


6. Дамашняе заданне.

Мэта: свядомы выбар і паспяховае выкананне дамашняга задання.

Педагагічная задача: падрыхтаваць вучняў да выбару дамашняга задання.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Запісвае дамашняе заданне на дошцы: § 31, пр. 154, 158 (адно на выбар).

Прапануе пагля дзець і задаць пытанні, калі штосьці выклікае цяжкасці.



Чытаюць умовы практыкаванняў і задаюць пытанні. Выбіраюць дамашняе заданне і запісваюць у дзённік.

Дадатак 1



Тэставае заданне №1

Устанавіце адпаведнасць: якім тыпам сказаў адпавядаюць названыя віды сувязі і прапанаваныя сказы. Адказы запішыце наступным чынам: 1-А-3.



  1. Складаназлучаны сказ.

  2. Складаназалежны сказ.

  3. Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі.

  4. Бяззлучнікавы сказ.

А. Бяззлучнікавая сувязь.

Б. Падпарадкавальная сувязь.

В. Злучальная сувязь.

Г. Розныя віды сувязі.






  1. Замятае вясна снегам ландышаў сцежкі ля хвой, па якіх салаўі нас калісьці вадзілі з табой (У. Карызна).

  2. Я прыйшоў да вас, каб сказаць, што для нас гэта зоры гараць, што не згасне ў крыві маладосць, што шчасце на свеце ёсць (К. Цвірка).

  3. Я тое аддаю, што сам люблю, і аддаю без выгады ніякай, і ў сэрцы адгукаецца падзякай дабро, якое некаму раблю (Я. Міклашэўскі).

  4. Промні сонца ўжо дагаралі, і на моры туман гусцеў.

  5. Будзе дождж ісці – будзе хлеб расці (Прыказка).

Адказы: 1-В-4; 2-Б-1; 3-Б-2; 4-А-5.

Дадатак 2.



Табліца “Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі”

Віды сувязі і прыклады

Схема

1. Злучальная і падпарадкавальная:

1Заміраў тады хлапчына, і 2здавалася яму, 3што ён знае, 4як травінка сваю думае думу (Якуб Колас).

[ 1 ], і [ 2 ], (3што...), (4як...).

2. Бяззлучнікавая і злучальная:

1Я сядзеў ля акна і пазіраў на вуліцу: свяціла сонца, і на дрэвах, парканах, дахах пераліваўся залатымі іскрамі снег.


[ 2 ], і [ 3 ]

І [ 1 ]: ІІ

3. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная:

1І ў непагадзь, і ў ясную пагоду да болю адчуваю кожны раз: 2мы ўсе з таго няскоранага роду, 3што чыстым хлебам корміць нас (С. Грахоўскі).


[ 2 х], (3 што...)

І [ 1 ]: ІІ

4. Бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная:

1Шуміць авёс, 2звініць ячмень, 3і верыш ты ахвотна, 4што каласы цалюткі дзень красуюць бесклапотна (А. Куляшоў).

І




[ 1 ], [ 2 ]


ІІ



і


[ 3 х], (4што…)


Дадатак 3.

Тэставае заданне № 2

1. У складаным сказе з рознымі відамі сувязі можа быць:



а) тры часткі;

б) дзве часткі;

в) чатыры і больш частак.

2. Дапішыце неабходны варыянт.

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі часткі могуць быць звязаны:

а)злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю;

б) падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю;

в) злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю;

г) ____________________________________.

3. Выберыце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.



а) Тут, дзе вучыўся і араць, і сеяць, адкуль панёс і песню ў свет сваю, я з пасівелай галавой стаю і слухаю асін журботны шэлест.

б) Я прыйшоў да вас, каб сказаць, што няма на зямлі небыцця: будзе вечна пад сонцам граць залатое кола жыцця (К. Цвірка).

в) Спявайце, помнячы нязменна: пакуль паэты будуць пець – не быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў не анямець! (Н. Гілевіч).

г) Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы (У. Караткевіч).

д)І хістаецца асока, і шуміць высокі бор, а ў душы не змаўкае струн вясёлых перабор.

4. Складзіце з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак і запішыце. Расстаўце знакі прыпынку.



Сонца, відаць, ужо ўзышло. Але яно не магло прабіцца праз хмары. Хмары завесілі небасхіл.

5. Пабудуйце схему сказа.




Адказы для самаправеркі

  1. а, в.

  2. Злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю.

  3. б, в.

  4. Сонца, відаць, ужо ўзышло, але яно не магло прабіцца праз хмары, што завесілі небасхіл.



І але

ІІ








Заўвага! У чацвёртым заданні вучні могуць прапанаваць іншыя варыянты сказаў і схем.
Ключавое пытанне: Ці трэба сучаснаму маладому чалавеку ў наш імклівы час, час “кліпавага” мыслення ўжываць у сваім маўленні складаныя сказы з рознымі відамі сувязі? Чаму?




: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка