Беларуская мова і літаратура Корбан Т. В



Дата канвертавання03.07.2016
Памер109.79 Kb.
Беларуская мова і літаратура
Корбан Т. В.,

метадыст вышэйшай катэгорыі

ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы
Паспяховае развіццё сістэмы сучаснай адукацыі магчыма пры наяўнасці бесперапыннай адукацыі і асобаснага прафесійнага самаразвіцця педагогаў. Змены ў грамадстве і адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў і навыкаў, павышэння прафесійнага майстэрства. Сучаснаму педагогу неабходна валодаць канцэптуальным мысленнем, даследчыцкімі, аналітычнымі, творчымі, рэфлексіўнымі здольнасцямі.

Адным з найважнейшых звёнаў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі з’яўляецца метадычная работа, якая забяспечвае прафесійнае развіццё педагогаў, фарміраванне і ўдасканаленне іх прафесійнага майстэрства.

У 2011/2012 метадычная работа з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры на ўсіх узроўнях павінна забяспечыць своечасовае і якаснае асваенне педагогамі нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, сучасных падыходаў да выкладання беларускай мовы і літаратуры, садзейнічаць азнаямленню педагогаў з эфектыўным педагагічным вопытам па ўкараненні змен у правапісе беларускай мовы, па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій і г.д.

У 2011/2012 навучальным годзе для ўсіх узроўняў метадычнай службы прапануецца агульная тэма “Асноўныя напрамкі ўдасканалення адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры” для планавання метадычнай работы.



Рэспубліканскі ўзровень

Паведамляем, што ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2011/2012 навучальным годзе плануецца правесці наступныя мерапрыемствы:

1. Базавае павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў (з 14.11.2011 па 26.11.2011 г.). Праграма базавага павышэння кваліфікацыі складаецца з трох раздзелаў: актуальныя напрамкі развіцця нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, псіхолага-педагагічная падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, прадметна-метадычная падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У праграму ўключаны наступныя актуальныя пытанні: кампетэнтнасны падыход у адукацыі, гуманістычнае выхаванне школьнікаў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, фарміраванне камунікатыўнай кампетэнтнасці настаўніка, шляхі павышэння эфектыўнасці ўрока, нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры (круглы стол), сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы, метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове, сучасная беларуская літаратура ў адукацыйным працэсе, сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай літаратуры, метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, электронныя сродкі навучання па беларускай мове і літаратуры і інш.

2. Мэтавае павышэнне кваліфікацыі метадыстаў Р(Г)ВМК, педагагічных работнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, «Павышэнне эфектыўнасці метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры» (з 20.02.2012 па 03.03.2012 г.). Для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў мэтавага павышэння кваліфікацыі прадугледжаны наступныя пытанні: псіхалагічныя асаблівасці работы з педагогамі, андрагогіка і акмеалогія як тэарэтычныя асновы метадычнай дзейнасці, асноўныя напрамкі дзейнасці метадыста, фарміраванне, вывучэнне і абагульненне эфектыўнага педагагічнага вопыту, тэхналагічны падыход у арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, мадэлі арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў рэгіёне, патрабаванні да сучаснага ўрока і інш.

3. Рэспубліканскі семінар «Кампетэнтнасны падыход у выкладанні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры» (лістапад 2011 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі раённых метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры. На семінары плануецца разгледзець і абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Кампетэнтнасны падыход у адукацыйнай парадыгме: сутнасць, прынцыпы.

2. Кампетэнтнасная мадэль сучаснага настаўніка.

3. Рэалізцыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры

4. Фарміраванне ключавых і прадметных кампетэнцый у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры (з вопыту работы настаўнікаў) і інш.

4. Рэспубліканскі семінар-нарада для метадыстаў абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі і метадыстаў Р(Г)ВМК “Каардынацыя метадычнай дзейнасці з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры” (красавік 2012 г.).

Абласны ўзровень

На базе абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі рэкамендуем правесці наступныя міжкурсавыя мерапрыемствы:

1. Інструктыўны семінар-нараду для метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. На інструктыўнай нарадзе прапануем разгледзець пытанні нарматыўнага прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры, вызначыць асноўныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі ў 2011/2012 навучальным годзе.

У сувязі з тым, што ў 2011/2012 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года, на семінары неабходна разгледзець рэкамендацыі па арганізацыі якаснага навучання беларускай мове ў пераходны перыяд.

2. Навучальны семінар “Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове”. У праграму семінара можна ўключыць наступныя пытанні:


  • Тэарэтычныя асновы лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання мове.

  • Метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове.

  • Фарміраванне ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў працэсе вывучэння розных раздзелаў курса беларускай мовы.

  • Рэалізацыя лінгвакультуралагічнага падыходу на факультатыўных занятках.

  • Фарміраванне каштоўнасных арыентацый на ўроках беларускай мовы на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу.

3. Абагульняючы семінар “Сучасны ўрок беларускай мовы: традыцыі і перспектывы”. Прапануем прыкладны пералік пытанняў, якія могуць быць разгледжаны на семінары:

  • Канцэптуальныя асновы сучаснага ўрока беларускай мовы, патрабаванні да яго.

  • Мэтавызначэнне як адзін са складнікаў эфектыўнага ўрока беларускай мовы.

  • Метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку беларускай мовы.

  • Эфектыўная кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроку мовы.

  • Традыцыйныя і нетрадыцыйныя ўрокі мовы і інш.

Раённы ўзровень

Для работы раённых метадычных фарміраванняў прапануецца агульная тэма “Складнікі эфектыўнага ўрока”.



І. Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў раённых (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы

Інструктыўна-метадычная нарада

(секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры)

Тэрмін правядзення: жнівень

Форма правядзення: семінар-нарада

Навукова-метадычны блок

Нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе:

  • нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

  • інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2011/2012 навучальным годзе».

  • стандарты, канцэпцыі, вучэбныя праграмы па беларускай мове і літаратуры;

  • вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове;

  • вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры.

Вучэбна-метадычны блок

Арганізацыйна-зместавыя асаблівасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд:

  • аналіз работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 г. «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»;

  • рэкамендацыі на 2011/2012 навучальны год па далейшым укараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Практычны блок

Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе:

  • аналіз метадычнай работы за 2010/2011 навучальны год;

  • актуальныя напрамкі метадычнай работы ў 2011/2012 навучальным годзе;

  • планаванне работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2011/2012 навучальны год.

Фарміраванне станоўчай матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Тэрмін правядзення: лістапад

Форма правядзення: семінар-практыкум

Навукова-метадычны блок

  • Віды матывацыі вучэбнай дзейнасці на ўроку ў вучняў розных узроставых груп.

Вучэбна-метадычны блок

  • Матывацыйная дзейнасць настаўніка і вучняў на розных этапах урока: арганізацыйна-матывацыйным, інфармацыйна-пошукавым і кантрольна-рэфлексіўным этапах.

  • Метады і прыёмы павышэння матывацыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры: панарама педагагічных ідэй і знаходак.

  • Павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры праз правядзенне разнастайных мерапрыемстваў у пазавучэбны час (з вопыту работы настаўнікаў).

Практычны блок

  • Распрацоўка рэкамендацый па павышэнні матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Арганізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку

Тэрмін правядзення: студзень

Форма правядзення: семінар

Навукова-метадычны блок

  • Прынцыпы арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку.

  • Віды пазнавальнай дзейнасці вучняў і формы яе арганізацыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Вучэбна-метадычны блок

  • Арганізацыя самастойнай работы вучняў на розных этапах урока (панарама адкрытых урокаў).

  • Фарміраванне навыкаў самакантролю і ўзаемакантролю на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Практычны блок

  • Аналіз урока з пазіцыі кіравання вучэбнай дзейнасцю вучняў на ўроку.

Павышэнне выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры

Тэрмін правядзення: вясеннія канікулы

Форма правядзення: абагульняючы семінар

Навукова-метадычны блок

  • Канцэптуальныя падыходы да выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры.

  • Роля ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей у павышэнні выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

Вучэбна-метадычны блок

  • Фарміраванне каштоўнасных арыентацый у вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” (прадстаўленне вопыту).

  • Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроку і іх выхаваўчая роля (прадстаўленне вопыту).

Практычны блок

  • Распрацоўка рэкамендацый па эфектыўным выкарыстанні выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

Праблемныя групы

Для работы праблемных груп (часовых груп, у склад якіх уваходзяць метадысты раёна і вопытныя настаўнікі) прапануецца распрацаваць наступныя пытанні:

1. Аналіз нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры і падрыхтоўка рэкамендацый па яе выкарыстанні.

2. Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове.

3. Культуралагічны аспект выкладання беларускай літаратуры.

Творчыя групы

У 2011/2012 навучальным годзе для работы творчай групы рэкамендуецца працаваць па адным з наступных напрамкаў:

1. Выкарыстанне сучасных сродкаў навучання, у тым ліку ЭСН, на ўроках беларускай мовы і літаратуры як адзін з фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.

2. Распрацоўка сцэнарыяў мерапрыемстваў да святкавання юбілеяў беларускіх пісьменнікаў (120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы і г.д.), матэрыялаў да школьных алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, інтэлектуальных спаборніцтваў і інш.



Школа перадавога педагагічнага вопыту (ШППВ)

У аснове работы школы перадавога педагагічнага вопыту ляжыць працэс азнаямлення, вывучэння эфектыўнай педагагічнай практыкі па пэўнай праблеме і ўкаранення яго ў адукацыйны працэс. Для работы ШППВ можа быць прапанавана наступная агульная тэма: “Арганізацыя эфектыўнага адукацыйнага працэсу па беларускай літаратуры”. У межах акрэсленай тэмы можна запланаваць наступныя тэматычныя заняткі:

1. Работа настаўніка па фарміраванні ў вучняў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай літаратуры.

2. Эфектыўныя метады і прыёмы аналізу мастацкіх твораў розных жанраў.

3. Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай літаратуры.

4. Сучасны ўрок літаратуры: панарама адкрытых урокаў.



Школа ўдасканальвання педагагічнага майстэрства

Работу школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства (ШУПМ) неабходна планаваць на аснове цяжкасцей і праблем, якія былі выяўлены ў прафесійнай дзейнасці педагогаў (часцей малавопытных) на дыягнастычнай аснове. ШУПМ павінна дапамагаць настаўнікам у іх прафесійным станаўленні.

Работу вышэйназаванага метадычнага фарміравання ў 2011/2012 навучальным годзе можна арганізаваць па тэме “Удасканаленне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры”. Прыкладная тэматыка пасяджэнняў ШУПМ:

1. Праектаванне ўрока на аснове кампетэнтнаснага падыходу.

2. Формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на уроку.

3. Арганізацыя эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку.

4. Сістэмны падыход да аналізу і самааналізу ўрока.

Школа маладога настаўніка (ШМН)

Дзейнасць гэтага метадычнага фарміравання накіравана на аказанне маладым педагогам у авалоданні “азамі” прафесіянальнага майстэрства. У рабоце ШМН неабходна асвятляць наступныя пытанні:



  • вядзенне школьнай дакументацыі;

  • санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўрока;

  • планаванне і правядзенне ўрока;

  • аналіз і самааналіз урока;

  • асаблівасці планавання факультатыўных заняткаў і інш.

Неабходна адзначыць, што ў ходзе ажыццяўлення метадычнай работы з педагогамі неабходна аддаваць перавагу актыўным формам навучання (семінары-практыкумы, круглыя сталы, дзелавыя гульні, педагагічныя масты, прэзентацыя перадавога педагагічнага вопыту і г.д.). маладых педагогаў найбольш дзейснымі будуць такія формы работы, як трэнінгі, майстар-класы, семінары-практыкумы, кансультацыі і інш.

Вынікі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне, агляд лепшых дасягненняў педагогаў могуць быць прадстаўлены на метадычным фестывалі напрыканцы навучальнага года.



Літаратура

  1. Глинский, А. А. Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении : пособие для руководящих работников и специалистов учреждений общего среднего образования и системы повышении квалификации / А. А. Глинский. – Минск : Зорны верасень, 2008. – 252 с.

  2. Конаржевский, Ю. А. Анализ урока / Ю. А. Конаржевский. – М. : Образовательный центр «Педагогический поиск», 1999. – 336 с.

  3. Ксензова, Г. Ю. Оценочная деятельность учителя / Г. Ю. Ксензова. М. : Пед. общество России, 2000. – 122 с.

  4. Кульневич, С. В. Анализ современного урока / С. В. Кульневич, Т. П. Лакоценина. – Ростов/нД : Творческий центр «Учитель», 2001. – 176 с.

  5. Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі: зб. навук. арт. / уклад. А. І. Бельскі. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 228 с.

  6. Лукьянова, М. И. Личностно-ориентированный урок: конструирование и диагностика: Учебно-методическое пособие / М. И. Лукьянова. – М. : Центр «Педагогический поиск», 2006. – 176 с.

  7. Мурына, Л. А. Асноўныя светапоглядныя кампаненты лінгвакультуралагічнага падыходу і шляхі яго рэалізацыі пры навучанні мовам у школе / Л. А. Мурына, Г. М Валочка // Веснік адукацыі. – 2007. – № 1. – С. 20 – 23.

  8. Поташник, М. М. Как подготовить и провести открытый урок / М.М. Поташник, М. В. Левит. – М. : Педагогическое общество России, 2003. – 112 с.

  9. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск: НІА, 2001. – 212 с.

  10. Скороходова, Н. Ю. Психология ведения урока / Н. Ю. Скороходова. – СПб. : Речь, 2002. – 148 с.

  11. Хуторской, А. В. Современная дидактика / А.В. Хуторской. – СПб. : Питер, 2001. – 544 с.

  12. Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 6–7.




: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка