Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка13/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23

5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Параўнайце будову словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах і выдзеліце неадпавед- ныя.

«Для разгрома фашизма и освобождения Франции он сделал больше целых дивизий». Так писали в сентябре 1945-го парижские газеты по случаю приезда во французскую столицу Александра Флеминга, приветствуя его горячее многих боевых генералов. Один из английских высокопоставленных военных прямо заявил: «Пенициллин спас жизнь 95 процентов всех раненых, считавшихся еще несколько лет назад безнадежными». Сам же Флеминг, выступая во Французской академии с речью, отметил, что у него были многочисленные предшественники. Да, это действительно так. Само название антибиотика  а пенициллин был первым в этой серии чудодейственных лекарств – происходит от термина «антибиозиз», который в 1889 г. предложил французский врач П. Вниллемэн для обозначения взаимного подавления организмов. В 1877 г. Л. Пастер писал о подавлении некоторыми грибками роста столбнячной бациллы. За четыре года до Вниллемэна В. Бабес говорил о том, что микроорганизмы могут выделять особые вещества, которые подавляют другие... (Д. Складнев).



6. Прачытайце тэкст і перакладзіце на беларускую мову. Пра што новае вы даведаліся? Чаму важна адрозніваць гукі і літары?

Букву и звук путать нельзя. А часто путают,  притом всегда страдает звук: его называют буквой (сказывается преклонение перед письменной речью). Говорят: «Слушая Яхонтова, я наслаждаюсь каждым словом, каждой буквой». Как будто, выступая на сцене, он писал, а не произносил стихи!

Буква  это фигурная линия, рисунок (недаром многие художники прославились как мастера рисованного шрифта), рисунок произнести нельзя...

Неразличение звука и буквы мешает понять строение языка. И.А.Бодуэн де Куртенэ писал: кто смешивает звук и букву,письмо и язык, «тот только с трудом отучится, а может быть и никогда не отучится смешивать человека с паспортом, национальность с алфавитом, человеческое достоинство с чином и званием», т. е. сущность с чем-то внешним (М.Панов).



7. У кожным радзе аднакаранёвых слоў графічна абазначце корань і вызначце яго значэнне. Якія словы з прыведзеных аднака- ранёвых не маюць канчатка, а якія маюць нулявы канчатак?

Весялосць, вясёлы, весела, весяльчак, весялун, развесяліцца;

два, двойчы, двойка, падвоіць, дванаццаты, двое, двайняты,

дваякі, двухсотгоддзе, дваюрадны, дваіцца.



8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Якія з выдзеленых слоў маюць агульны корань у рускай і беларускай мовах, а якія адроз- ніваюцца?

Сумерки  плавный переход от светлого времени суток к ночи вече- ром и обратно  утром; оптическое явление в атмосфере Земли, когда по- гружение Солнца под горизонт невелико и оно подсвечивает верхние слои атмосферы. Это создает на поверхности Земли рассеянное, сумеречное освещение. Продолжительность сумерек определяется промежутком вре- мени между заходом Солнца за горизонт и моментом, когда необходимо прибегать к искусственному освещению; она зависит главным образом от географической широты места наблюдения и склонения Солнца, т.е. положения его в данный день года на эклиптике (Энциклопедический словарь юного астронома).



9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Параўнайце марфем- ны склад і правапіс выдзеленых слоў у рускай і беларускай мовах.

Геометрия  одна из наиболее древних математических наук. Первые геометрические факты мы находим в вавилонских клинописных таблицах и египетских папирусах (III тысячелетие до н.э.), а также в других источниках. Название науки «геометрия»  древнегреческого происхожде- ния. Оно составлено из двух древнегреческих слов: ge  «Земля» и metreo  «измеряю».

Возникновение геометрических знаний связано с практической деятельностью людей. Это отразилось и в названиях многих геометри- ческих фигур. Например, название фигуры трапеция происходит от греческого слова trapezion  «столик», от которого произошло также слово «трапеза» и другие родственные слова. Термин «линия» возник от латинского linum  «лён, льняная нить». Еще в древности геометрия превратилась в дедуктивную, строго логическую науку, построенную на основе системы аксиом. Она непрерывно развивалась, обогащалась новыми теоремами, идеями, методами. Интересы геометров и направления их научных исследований порою менялись в процессе исторического развития этой науки, поэтому нелегко дать точное и исчерпывающее определение, что такое геометрия сегодня, каков ее предмет, содержание, методы (Энциклопедический словарь юного математика).

8. арфаграфія
1. Асноўныя палажэнні
Арфаграфія (грэч. orthos – правільны і grapho – пішу) – раздзел мо-вазнаўства, які вывучае сістэму агульнапрынятых, узаконеных, абавязковых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. Менавіта агульнапрызнаныя правілы ўстанаўліваюць адзіныя пісьмовыя нормы, якія дапамагаюць мове ажыццяўляць сваю асноўную (камунікатыўную) функцыю, а таксама спрыяюць развіццю культуры.

Беларускі правапіс – гэта цэласная, заканамерная сістэма, у аснове якой ляжаць аб’ектыўныя адносіны паміж вуснай і пісьмовай мовай. У сувязі з тым што правілы арфаграфіі не з’яўляюцца аднатыпнымі, у беларускай арфаграфіі можна вылучыць наступныя раздзелы: 1) літарнае абазначэнне гукавога складу слоў; 2) правілы злітнага, праз злучок (дэфіс), раздзельнага напісання слоў; 3) правілы ўжывання вялікай і малой літары; 4) правілы пераносу слоў; 5) правілы графічнага скарачэння слоў.

Кожны раздзел арфаграфіі асноўваецца на пэўных прынцыпах. Прынцып арфаграфіі – асноўная заканамернасць, на якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Прынцыпы арфаграфіі вызначаюць выбар аднаго напісання з шэрагу магчымых. Так, напрыклад, слова грузчык можа быць запісана як гружчык, грусчык, грушчык, і пры гэтым чытацца аднолькава. Менавіта ў такіх слабых пазіцыях (а арфаграфія вывучае слабыя пазіцыі ў адрозненне ад графікі, якая вызначае адпаведнасць паміж гукамі і літарамі ў моцных пазіцыях) трэба кіравацца пэўным правілам пры выбары літары для перадачы гука. Такое месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых напісанняў, што адпавядае існуючым правілам ці традыцыі, называецца арфаграмай (грэч. orthos – правільны, gramma – пісьмо). Да арфаграмы могуць адносіцца асобныя літары, напісанне слоў разам, праз злучок, асобна, перанос, а таксама графічныя скарачэнні слоў.

Напісанні, якія не патрабуюць прымянення арфаграфічных правіл, называюцца апорнымі напісаннямі: дарога, дзецям, краявід, перавозчык – абазначэнне націскных галосных; рака, зіма, вясна, знімаць – абазначэнне зычных перад галоснымі і санорнымі: мядзведзь, цень, боль, аб’ядноўваць, вось, боязь, ганьба, дзядзька, касьба, малацьба, жальба, Вязьма – абазначэнне мяккасці (спрадвечнай, этымалагічнай) мяккім знакам на канцы слоў пасля зычных з, с, дз, ц, л, н, а таксама перад цвёрдымі зычнымі і інш.

Апорныя напісанні неабходна ведаць, таму што на іх аснове ствара-юцца арфаграфічныя напісанні і з іх дапамогай правяраецца большасць ар-фаграм.
 Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі

Правапіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы грунтуецца на двух асноўных прынцыпах: фанетычным і марфалагічным (або фанематычным, марфематычным).



Фанетычным прынцыпам прынята называць такі прынцып напісання слоў, які адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Гэты прынцып адлюстроўвае пазіцыйныя чаргаванні фанем (фанема – адпаведная ёй літара). Графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца.

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

1. Правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах літары а (аканне): сок – сакавіты, сэрца – сардэчны, мова – маўленне, горны – гара, літаратура, бухгалтар, майстар, трыа, адажыа, сальфеджыа, Токіа, Ватэрлоа.

2. Правапіс на месцы е, ё пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам літары я (яканне): мёд – мядовы, вёска – вясковы, зелень – зялёны, вечар – вячоркі, Аляксей, Ярмоленка, Бялград, яфрэйтар. дзяжурны, янот, дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворныя ад іх.

3. Правапіс: а) й пасля прыставак на галосны: зайсці, выйграць, выйсці; б) ы – пасля прыставак на зычны (за выключ. прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, дэз-, транс-): узысці, сыграць, адыграцца.

4. Правапіс большасці спалучэнняў галосных у запазычаных словах: біёлаг – біялогія, патрыёт – патрыятычны, геніяльны, акіян, абітурыент, іон,фразеолаг – фразеалогія, маянэз, Ліён, Іакагама, Іашкар-Ала, Нью-Ёрк, Ёфе.

5. Правапіс галосных у складаных словах: Наваполацк, чарнавокі, даўгавечны, чарнабровы, Новалукомль, жывёлагадоўля, рознакаляровы, фондасховішча, вогнеўстойлівы, збожжаўборка, паліклініка, полісемія, шэравокі, рэдкалессе, землямер, землекарыстанне, кінастудыя, мотакрос, штогод, своеасаблівы, радыёзавод, часопіс; але: фатаграфія, матавоз, матацыкл – выключэнне.

6. Правапіс прыстаўных галосных і зычных: імгла, аржаны, гэты, гэй, вокны, воблакі, павук, Ларывон, ніводзін, Тадэвуш, але: ордэн, опера, унія, універсал; Орша, Уладзімір, Об, Ушачы; улада, учора, участак, унук – не пішацца прыстаўная в у словах іншамоўнага паходжання, уласных назвах, перад [у], які развіўся з [в].

7. Правапіс ў (нескладовага): паехаў, настаўнік, аўдыторыя, ехалі ў двух аўтобусах, маўзалей, паўночна-ўсходні, жанчына-ўрач, газета «Звязда» ўдзельнічала ў конкурсе, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, для ўніята; але траур.

8. Літара у (складовае) захоўваецца: а) у пачатку імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў: на Ушаччыне, Дубоўка Уладзімір; б) у іншамоўных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус: кансіліум, страус; прэзідыум, радыус, соус, в) пад націскам незалежна ад месца: Брэсцкая унія, групоўка ультра, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух ( ух ты!), уй ( уй, які ты смешны!); г) у канцы іншамоўных слоў пасля галосных: фрау, Шоу, Ландау, ток-шоу, ноу-хау.

9. Правапіс прыставак на з, (с): раскінуць, збіць, рассыпаць, бяс-прыкладны, бездакорны, цераспалосіца, узлесак, скінуць, усклікнуць.

10. Напісанне адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік, ростань.

11. Напісанне некаторых спалучэнняў зычных у корані і на стыку кораня і суфікса:

а) правапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалагічных [здн], [згн], [лнц], [рдц], [рдн], [стн], [стл]: позна, бразнуць, сонца, сэрца, міласэрны, бліснуць, абласны, паслаць, шчаслівы; тое ж у запазычаннях: кантрасны, кампосны, фарпосны;

б) напісанне літары ц на месцы спалучэнняў каранёвых ц, т, ч, к і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): студэнцкі, юнацкі, пухавіцкі, кра-вецкі;

в) напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, ч, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгоства, хараство, мноства, птаства; адэскі, беларускі, палескі;

г) напісанне падвойнага ч на месцы спалучэнняў цк, к і ч: Случчына, Беласточчына, але: Навагрудчына.

12. Напісанне літары т на месцы спалучэння дт на канцы іншамоўных слоў: Брант, Шміт, Рэмбрант, Кранштат.

13. Правапіс д – дз, т – ц (дзеканне і цеканне): у садзе, на самалёце, абедзве, дзеці, людзі; тыгр, дыстанцыя, дэбют; дзюна, бардзюр, цюль, цюльпан, гвардзеец, вахцёр, манцёр, сульфідзін, гетэрадзін; Бацвіннік, Мацвей, Уладзіслаў; Ядвіга, Людміла, Скідаль, Хрысціна, Дэтройт, Дзюсельдорф (ва ўласных назвах дзеканне і цеканне перадаюцца згодна з вымаўленчымі нормамі і традыцыяй).

14. Правапіс падоўжаных зычных: суддзя, галлё, калоссе, збожжа, ноччу, зацішша, насенне, вільгаццю, палоззе.

15. Перадача на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у словах пяшчота, шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, нішчымніца і вытворных ад іх.

Марфалагічны (або фанематычны, марфематычны) прынцып заключаецца ў аднолькавай перадачы марфем слова незалежна ад іх вымаўлення: Нясвіж – нясвіжскі – у Нясвіжы. Паводле гэтага прынцыпу гукі ў слабых пазіцыях на пісьме перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных. Такім чынам захоўваецца графічнае адзінства марфемы.

На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

1. Правапіс звонкіх – глухіх зычных: айсберг, більярд, дзядзька, касьба, просьба, моладзь, грыб, код, дарожка.

2. Напісанне прыставак і прыназоўнікаў на , , а таксама прыназоўнікаў на : адкінуць, абкапаць, надпісаць; перад сабою, над хатай, аб сценку, пад снегам, праз хвіліну, з суседам, без сумлення.

3. Правапіс шыпячых – свісцячых зычных: на рэчцы, мыешся, збіраешся, на дошцы, на сцежцы; зжаць, сшытак, бясшумна, прыезджы, адважся.

4. Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных (не перадаецца на пісьме асіміляцыйная мяккасць [з’, с’, дз’, ц’]): мядзведзь, дзверы, свята, спіць, мосцік, цвісці, змена, збіць, смех.

5. Правапіс д, т у спалучэнні з афрыкатамі ц, ч: на кладцы, у вопратцы, у хатцы, перакладчык, даследчык, пераплётчык, лётчык, матчын.

6. Правапіс каранёвых д, з перад суфіксамі -ск-, -ств : параходства, грамадства, гарадскі, французскі, каўказскі, сілезскі, завадскі.

7. У словах, утвораных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к з суфіксальным с на пісьме перадаюцца як ц: гарняцкі, лясніцтва, казацкі, славацкі, беластоцкі.

8. У словах неславянскага паходжання на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, цюркскі, узбекскі, таджыкскі, нью-ёркскі.

9. У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на ка, кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам –ск- знікае: ямайскі (Ямайка), крупскі (Крупкі), церахоўскі (Церахоўка), але: касабланкскі.

10. Напісанне спалучэнняў -тс-, -цс-,-чс- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на m, ц, ч: агенцтва, адвакацкі, парламенцкі, выдавецтва, кравецкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, баранавіцкі.

11. Калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на ж, ш, х (у тым ліку і пры чаргаванні), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных назвах перадаюцца толькі адным с: множ  мноства, таварыш  таварыства, птах  птаства, а таксама княжыць  княства. У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, чаргаванне адсутнічае: Буг  бугскі, шах  шахскі, казах  казахскі.

12. У прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж  нясвіжскі, Прага  пражскі, Балхаш  балхашскі, латыш  латышскі.

13. Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не змог, не быў, не прачытаў, без канца, без веры, без дажджу.

14. Правапіс літары і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс-, а таксама ў некаторых складаных словах: міжірыгацыйны, звышідэйны, звышінфляцыя, субінспектр, контрігра, трансіярданскі, медінстытуцкі, бортінжынер, але дэзынфармацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэгратар, падынтэграваць, перадынфарктны, перадыспытны, абынтэлігенціцца.

15. Правапіс літары я ў словах (каранёвае я захоўваецца незалежна ад месца націску), правапіс якіх трэба запомніць, а таксама правапіс я ў суфіксах назоўнікаў -язь, -ядзь: ячмень, ясакар, тысяча, месяц, памяць, пояс; дробязь, роўнядзь, боязь.

Беларуская арфаграфія рацыянальна спалучае ў сабе фанетычны і фанематычны прынцыпы.

У сучасным беларускім правапісе сустракаюцца таксама традыцыйныя (гістарычныя) і дыферэнцыйныя напісанні.

Традыцыйныя напісанні – гэта такія напісанні, якія захоўваюцца на аснове этымалогіі і традыцыі, хоць і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма.

Да традыцыйных напісанняў у сучаснай беларускай мове адносяцца:

1. Напісанне літары е ў першым складзе перад націскам: а) заўсёды захоўваецца е ў словах іншамоўнага паходжання: легенда, медаль, абеліск, метро, секунда, зеніт і інш. б) захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, кераміка, Херсон, Герасім.

2. Напісанне у (складовага) у пачатку ўласных назваў пасля галосных: Дубоўка Уладзімір, Далёкі Усход, Наталля Уладзіміраўна, рака Урал, каля Узды, за Уралам.

3. Напісанне вялікай літары ў дакументах, назвах найвышэйшых дзяржаўных пасад і міжнародных арганізацый: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Заява, Аўтабіяграфія.

4. Напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка:

Сляза на вейках закіпіць,

Бяда прыломіць плечы,

Запомні, покуль будзеш жыць, -

Людзей работа лечыць (Л. Дайнека).

5. Напісанне зычных у словах: Вялікдзень, экзамен, вакзал, гекза- метр, штрэйкбрэхер, экземпляр і інш.

Дыферэнцыйныя напісанні служаць:

1) для адрознення сугучных слоў або іх форм (у асноўным уласных і агульных назоўнікаў): лось і Лось (Еўдакія Лось – вядомая беларуская паэтэса), колас і Колас (Якуб Колас), танк і Танк (Максім Танк), гарадок і Гарадок (назва населенага пункта), бурак і Бурак (Я.І. Бурак – вядомы беларускі вучоны, даследчык роднай мовы);

2) для размежавання канчаткаў творнага склону аманімічных павод- ле гучання прозвішчаў і геаграфічных назваў: з Растовым (Івановым, Бары- савым, Петрыкавым) і пад Растовам (Іванавам, Барысавам, Петрыкавам);

3) для адрознення напісання прыстаўкі з-, с- у залежнасці ад значэння ў словах, утвораных ад дзеяслова ісці: сыходзіць (з дарогі), зыходзіць (з меркавання);

4) як стылістычны сродак вылучэння слоў з пэўнай сімволікай: Ісус Хрыстос, Божая Маці, Буда, Бог, Зеўс, Пярун (міфалагічныя і рэлігійныя індывідуальныя назвы); Баран, Жаба, Асёл, Баба-Яга, Дзед-Мароз, Ліса, Заяц (назвы дзеючых асоб у мастацкіх творах); Каляды, Вялікдзень, Блага- вешчанне, Дзяды, Радаўніца, Купалле, Масленіца (назвы традыцыйных святаў, пастоў) і інш.
 Правапіс мяккага знака і апострафа

І.Правапіс змякчальнага мяккага знака
Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага (апорныя напісанні) і пішацца пасля літар з, с, дз, ц, л,н:

1. На канцы слоў: повязь, Базель, гусь, карась, мядзведзь, моладзь, папараць, госць, столь, Фаніпаль, чырвань, Чэрвень.

2. У сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі (захоўваецца і тады, калі пры змене слова цвёрды зычны становіцца мяккім): касьба, пісьмо (пісьменнік), дзядзька, бацька, стрэльба, ганьба.

3. Пасля мяккага л перад любым зычным, акрамя л: разгульваў, пальцы, вольна, вельмі, льдзіна, але: вяселле, галлё, гуллівы.

4. У некаторых граматычных формах: а) у назоўніках перад канчаткамі -мі: дзецьмі, грудзьмі, людзьмі, коньмі; перад суфіксам -чык, калі слова без яго канчаецца на -нь: корань – карэньчык, агонь – агеньчык, прамень – праменьчык, б) у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і ад слова восень перад суфіксам -ск-: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, снежаньскі, восеньскі, у суфіксах -еньк-, -эньк-, -аньк-: маленькі, даражэнькі, прыгожанькі; в) у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: сядзьма, кіньма, гляньма; перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це, а таксама постфіксам -ся: сядзьце, устаньце, кіньце, надзенься, агледзься, звесься; г) у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот; д) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь); е) у постфіксе -сьці і яго варыянце -сь: штосьці (штось), калісьці (калісь), дзесьці (дзесь).
Мяккі знак не пішацца:

-пасля мяккіх зычных перад мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі: змена, свет, песня, звер, цвісці, здзяйсненне, абедзве – абодва, дзве – два;

паміж падоўжанымі зычнымі: суддзя, палоззе, раздолле, калоссе, каменне, багацце;

- пасля зацвярдзелых зычных ж, дж, ш, ч, р, ц: нож, дождж, ноч, ціш, шыр, моц;

- пасля губных б, п, м, ф: голуб, стэп, верф, сем;

- перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, якія не з’яўляюцца назвамі месяцаў: смаргонскі, любанскі, хатынскі, конскі, гарынскі,чань-чунскі, цянь-шанскі, цзінанскі;

пасля н перад ш: меншы, іншы;

- у назоўніках перад суфіксам -чык, калі слова без яго канчаецца не на -нь, мезен – мезенчык, канец – кончык, балон – балончык.

ІІ. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

Раздзяляльны мяккі знак і апостраф паказваюць на раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным.



Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных з, с, дз, ц, л, н:

1. У словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, мадзьяр, канферан- сье, парцьеры, мільён, каньён;

2. Ва ўласных імёнах (імёнах па бацьку, прозвішчах, геаграфічных назвах) перад суфіксальным -еў- (-ёв-), утвораных ад імён на -ій: Марэсьеў, Аркадзьеў, Кандрацьевіч, Анатольевіч, Арсеньевіч;

Заўвага. Калі імёны па бацьку ўтвораны ад імён без канцавога -ій, то ў адпаведнасці з вымаўленнем яны пішуцца без раздзяляльнага мяккага знака: Арсень – Арсеневіч, Васіль – Васілевіч, Аркадзь – Аркадзевіч.Аднак такія напісанні не з’яўляюцца афіцыйна зацверджанымі.

3.У словах Ілья, Касьян і Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільіч, Касьянаў, Ульянаўна, Ульянаўск, разалью, нальеш, выльецца.

Апостраф пішацца перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я і націсным і :

1) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных) на зычную: аб’інець, між’ярусны, пад’езд, ін’екцыя, без’языкі, раз’юшаны, кан’юнктура,суб’ект, ад’юнкт;

2) у складаных словах пасля двух-, трох-, чатырох-, шмат-: двух’ярусны, трох’ярусны, чатырох’ярусны, шмат’ярусны, шмат’ёмісты;

3) у сярэдзіне слоў пасля цвёрдых зычных, акрамя [з], [дз], [с], [ц] і [ў]: надлоб’е, сям’я, пяцібор’е, куп’істы, Арэф’еў, саф’ян, Мар’іна Горка, вераб’я, кустоўе, салаўі, здароўе, але: лью.

Апостраф не пішацца:

1) пасля ў(у нескладовага) перад е,ё,і,ю,я: саўюць, абаўецца, салаўі; 2) у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: дзяржюрвыдавецтва, цэхячэйка, трэд-юніёны.


 Агульныя правілы напісання слоў разам,
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка