Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка15/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   23

11. Некаторыя выпадкі дапасавання выказніка да дзейніка
Пры дзейніку выказнік можа ўжывацца як у адзіночным, так і ў множным ліку.

У множным ліку выказнік ужываецца:

1) калі адносіцца да дзейніка, выражанага спалучэннем назоўніка назоўнага склону з назоўнікам творнага склону: Дзед з Сымонам пад вярбою селі буру пераждаць (К-с); Сярожа са сваёй мамай стаяць на трамвайным прыпынку (Б.). Калі пры такім спалучэнні выказнік стаіць у адзіночным ліку, то дзейнікам з’яўляецца толькі назоўнік у назоўным склоне: Вясны чакаў Міхал з сям’ёю (К-с.); Сядзіць на сонцы каля хаты Марына з сынам на руках (К-с.);

2) калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў: Таполі, і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым (Я.П.); Ні снег, ні мароз, ні буры-віхуры не спыняць гвардзейскіх палкоў (Бр.); Я і Сцёпка ідзём па лясной дарозе (В.Х.);

3) калі выказнік стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, то ён ставіцца або ў множным, або ў адзіночным ліку: І па хаце пабеглі гаворка і смех (Бр.); На гонях красуе пшаніца і жыта (Куп.). Выказнік у форме множнага ліку найчасцей бывае пры дзейніках са значэннем асобы: Даўно не бачыліся Ніна і Аляксей (І.М.). Выказнік абавязкова ставіцца ў форме множнага ліку, калі першы або апошні з аднародных дзейнікаў ужыты ў форме множнага ліку: Шумяць высокая атава і Буга жоўтыя віры (Вял.); Многа ранаў глыбокіх пакінулі нам навальнічныя дні, ліхалецце, вайна (М.Т.); І сэрцы, і воля, і думы народа злучыліся ў плыні адной... (К-с.). Але: Стаяў шум, крыкі, лаянка (Лыньк.);

4) калі дзейнік, выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам, падкрэслівае, што асоба ці прадмет дзейнічаюць актыўна: У хаце сядзелі тры дарослыя дачкі лесніка (Шам.); Тры вучні і чацвёрты настаўнік узышлі на ганак школы і спыніліся (К-с.); Дзве машыны стаяць крыху наперадзе іншых (Сам.); Дзве бярозы шумяць пад акном (Астр.). Калі акцэнт робіцца на колькасць прадметаў, якія дзейнічаюць пасіўна, выказнік ужываецца ў адзіночным ліку: У маёй торбе ляжала толькі два рабчыкі (Чарн.); З Васілінай працавала восем яе сябровак (Хадк.);

5) калі дзейнік выражаны спалучэннем зборнага лічэбніка з назоўнікам (хаця найчасцей ужываецца выказнік пры такіх словазлучэннях у форме адзіночнага ліку): Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць, што ідуць двое людзей (К.Ч.); Двое рабочых разбівалі на кавалкі даўжэзны прэнт (К.Ч.). Але: Двое чалавек сядзела на возе (К.Ч.); Трое коней пасвілася на поплаве (К.Ч.); Нарэшце з’явілася чацвёра салдат з вінтоўкамі і загадалі Ігнату ісці за імі (Лыньк.).

У адзіночным ліку выказнік звычайна ўжываецца:

1) калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка са словамі многа, мала, колькі, некалькі, шмат, няшмат, багата (інакш кажучы, калі ўвага акцэнтуецца на агульнай, прыблізнай колькасці, сукупнасці як адушаўлёных, так і неадушаўлёных прадметаў): У атрадзе багата было партызан з гэтай вёскі (Лыньк.); За ім [Сёмкам] ехала некалькі хлопцаў, узброеных шаблямі, карабінамі і гранатамі (Лыньк.); Мала людзей засталося на полі (Гал.);

2) калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка няпэўна-колькаснага значэння (большасць, палова, меншасць, рад, шэраг, грамада, чарада, дзясятак, сотня, пара, двойка, пяцёрка і г.д.): Палова людзей засталася ў гэтым канцы вёскі... (Дам.); Частка людзей адразу ж вярнулася ў пакой (К.Ч.); Большасць паўстанцаў рассеялася, разышлася па хатах (В.Х.).

3) калі колькасна-іменнае спалучэнне дзейніка абазначае адрэзак часу або спалучэнне лічэбніка з назоўнікам абазначае прыблізную колькасць: Мінула некалькі гадоў пасля нашай апошняй сустрэчы. Чалавек з дзесяць прыехала музыкаў (М.Н.); Вярталася іх чалавек сто пяцьдзясят, маладыя заставаліся ў восьмай дывізіі (Грах.); І сышлося на нараду чалавек з трыццаць (Крап.);

4) калі дзейнік выражаны спалучэннем адмоўных і няпэўных займеннікаў з назоўнікамі ўскосных склонаў: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае (К-с.); Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад... (Я.М.).


12. Матэрыялы да марфалагічнага практыкума

«Самастойныя часціны мовы»
Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. Што вывучае марфалогія? Як звязана яна з сінтаксісам?

2. Якія пераходныя з’явы назіраюцца ў сістэме часцін мовы? У чым іх сутнасць?

3. Чым абумоўлена важнасць назоўніка як сродку намінацыі?

4. Чаму назоўнік называюць «дырыжорам» граматычнага аркестра?

5. Што называецца скланеннем назоўніка?

6. Якія рысы ўласцівы прыметніку як часціне мовы?

7. На якія лексіка-граматычныя разрады падзяляюцца прыметнікі?

8. Што такое ступені параўнання прыметнікаў і як яны ўтвараюцца?

9. Што абазначае лічэбнік як часціна мовы?

10. Якія колькасныя лічэбнікі змяняюцца па ліках? па родах? маюць адну граматычную форму? дзве граматычныя формы?

11. На аснове якіх прымет вылучаецца займеннік як асобная часціна мовы?

12. Чаму займеннікі называюць словамі-«ўказальнікамі»? словамі-«замяняльнікамі»?

13. Чым абумоўлена важнасць дзеяслова ў сістэме намінатыўных сродкаў мовы?

14. У чым выяўляецца нацыянальная спецыфіка дзеяслова?

15. Якія вы ведаеце граматычныя катэгорыі дзеяслова? лексіка-граматычныя разрады?

16. Што называецца спражэннем дзеяслова?

17. У чым выяўляецца дваістасць граматычнай прыроды дзеепрыметнікаў?

18. Чаму дзеепрыметнікі нельга безагаворачна лічыць самастойнай часцінай мовы?

19. Чаму дзеепрыслоўе называюць другарадным выказнікам?

20. Якое функцыянальнае прызначэнне дзеепрыслоўяў?

21. Якую заканамернасць пабудовы сказа з дзеепрыслоўямі трэба ўлічваць?

22. Па якіх прыметах вылучаецца прыслоўе як часціна мовы? Чым прыслоўе адрозніваецца ад іншых часцін мовы?

23. Якія функцыі выконвае прыслоўе ў сказе?


Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы студэнтаў пад кантролем выкладчыка
1. Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Падкрэсліце адушаў- лёныя назоўнікі, назавіце іх граматычныя прыметы.

Сустракацца (дзядуля, атрад, настаўнік), бачыць (хлопцы, дрэвы, зубры, баравікі), любіць (кветкі, людзі, моладзь, кнігі), вартаваць (стагі, статак, кураняты), разводзіць (карпы, парэчкі), есці (гарох, лешч, брусніцы).



2. Запішыце беларускія адпаведнікі. Вашы меркаванні аб назоў- ніках у абедзюх мовах.

 Поведение, сумерки, крупа, конопля, черника, грудь, дрожь, ясли, дрова, смотрины, баловство, обручение, хитрость, двойня, дверь, чернила, совесть.

 Золотая медаль, маленький гусёнок, гроздь винограда, неправильная дробь, потянуло гарью, высокий тополь, вкусное яблоко, длинная тень, уверенная поступь, полевая ромашка, сильная боль, двухлетний гусь, содержательная запись, пёстрая шаль, белая лебедь, горькая полынь, высокий стебель, купить в аптеке, сказать дочке, вспоминать о товарище, закопать в земле.

 Зелёный огурчик, крепкий узелок, далёкий огонёк, песенка сестрички, перочинный ножик, тонкий ремешок, мелкий дождик, родная землица, речушка юности, молодая яблонька, приподнятая бровь.



3. Складзіце па два сказы з наступнымі назоўнікамі, каб яны абазначалі асоб мужчынскага і жаночага полу.

Суддзя, дэкан, кандуктар, дырэктар, дэпутат, стажор, пераможца, донар, прафесар, інжынер.



4. Падбярыце да наступных назоўнікаў прыметнікі, запішыце, у дужках абазначце род назоўнікаў.

Какаду, лебедзь, кашнэ, бюро, эсэ, табу, рэзюмэ, шымпанзэ, атэлье, алібі, канферансье, амплуа, жэле, бра, маэстра, калье, кімано, гну, калібры, ранцье, пано, лібрэта, таксі, парцье.



5. Выпішыце зборныя назоўнікі. Падбярыце (па магчымасці) да іх рускія адпаведнікі.

Садавіна, гародніна, збожжа, авёс, журавіны, карэнне.

Бялізна, мэбля, акуляры, вопратка, рыззё.

Пушча, гай, гушчар, дубняк, лістота, чарот.

Калектыў, вучнёўства, настаўніцтва, сход, моладзь, грамадства.

Табун, звяр’ё, птаства, дзятва, машкара.



6. Складзіце па два сказы, у адным з якіх прапанаваныя назоўні- кі ўжываюцца з канчаткам -а(-я), а ў другім з -у(-ю).

Закон, сад, рамонак, гардэроб, лістапад, пропуск.


7. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Саша, медаль, дзіця, 367, паўтара кіламетра, ніхто, сам, Жэня Петрыкаў, прафесар Гугнін, г.Барысаў, Зоя Рыбка, тысяча дзевяцьсот сорок пяты год.



8. Запішыце наступныя назоўнікі:

а) у родным склоне адзіночнага ліку: твар, медаль, край, ранак, лоб, алфавіт, косінус, турнір, авёс, шоўк, атэізм, холад, дубняк;

б) у творным склоне адзіночнага ліку: Шклоў, Кузьма, калега, глыб, дзіця, імя, моладзь, цень, палын, прафесар Барысаў, Зоя, любоў;

в) у месным склоне адзіночнага ліку: каваль, інструктар, дагавор, малако, двор, Мазыр, трактар, трактарыст, герой, доктар, Караткевіч;

г) у творным склоне множнага ліку: госць, дзверы, косць, маці, плечы, вуха, грошы, граблі, вішня, байка, асоба, нажніцы.

9. Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі і запішыце іх, складзіце 7 сказаў (на выбар) з гэтымі словазлучэннямі.

Чалавечы, чалавечны (род, учынак, жыццё, адносіны, голас, жыллё); балотны, балоцісты (мясцовасць, край, асака, птушка, бераг, яліна, прастор, трава); лясны, лясісты (масіў, раён, мясціна, дарога, гушчар, сцежка, кветкі, бераг); вадзяны, водны, вадзяністы (паверхня, гладзь, снег, прастор, шлях, пáра); цікавы, цікаўны (пытанне, хлопчык, апавяданне, сусед); ганарысты, ганаровы (вахта, грамата, прэзідыум, госць, месца, званне, чалавек, абавязак); эфектны, эфектыўны (праца, поза, голас, вынікі).



10. Запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання нас- тупных прыметнікаў.

Шчаслівы, марозны, лясісты, добры, дрэнны, кульгавы, жывы, вялікі, малы, сумленны, прынцыповы, дакладны, карысны, таварыскі, бадзёры, задумлівы, смуглявы.



11. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце прыналежныя пры-метнікі, дапасуйце іх да наступных назоўнікаў, словазлучэнні запішы- це.

(Мележ) стыль, (старшыня) загад, (Толя) дзённік, (Валодзя) кнігі, (дзядуля) падарунак, (Сяргей) лодка, (Сцёпка) ліст, (дачка) паліто, (Алёнка) вочы.



12. Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса -ск- ад наступ- ных назоўнікаў. Да прыметнікаў падбярыце назоўнікі і запішыце сло- вазлучэнні.

Гродна, таварыш, Брэст, чэрвень, Хатынь, Палессе, Слаўгарад, Асіповічы, Каўказ, калмык, Маладзечна, Старыя Дарогі, прапагандыст, гігант, снежань.



13. Спалучыце лічэбнікі з назоўнікамі. Словазлучэнні запішыце (лічэбнікі пішыце словамі).

3 (сястра, акно, дзверы, хлопчык, боты, чалавек);

4 (браты, сын, сані, радавы, дзяўчынка, кацяня);

5 (акно, рабочы, коні, дзверы, дзяжурны, школьнік);

6 (стол, гусі, кніга, ручка, ягня, настаўніца);

9 (верабей, дзеці, пласкагубцы, студэнтка, вароты).



14. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца наступныя словы.

Трэці, тройка, тры, трое, тройчы, трайны,трайняты, па-трэцяе, траіцца, утраіх, патроіць, трохступенчаты; пяцёра, пацёрка, пяцярня, пяты, пятак, пяцьсот, упяцярых, пяцёрачнік; чатыры, чацвёра, учатырох, учацвярых, чвэрць, чвэртка, па-чацвёртае, чатырохпавярховы, чацвёрты, чатырохсоты, адна чацвёртая; восем, восемдзесят, увасьмёх, восемсот, увасьмярых, васьмёрка, васьмёра, восьмы.



15. Перакладзіце і запішыце па-беларуску наступныя спалучэнні слоў.

Метрах в двухстах от озера, четыре новых дома, в полутора километрах от железнодорожной станции, сегодня – седьмое ноября, два целых и три десятых сантиметра, три пятых населения, дедушке – около семидесяти.



16. Растлумачце значэнні ўстойлівых словазлучэнняў. Складзіце з імі 7 сказаў (на выбар).

Адчуваць сябе на сёмым небе. На першы погляд. Ведаць як свае пяць пальцаў. З першых рук. У адны рукі. На першых парах. Адны вочы блішчаць. Іграць у адну дудку. Між двух агнёў. Адно шчасце. Стаяць адной нагой у магіле. На адзін твар. На адзін капыл. На адзін зуб. Згінацца ў тры пагібелі. Адным махам. З пятага на дзясятае. Дзясятаму заказаць. Сем пятніц на тыдні. Сёмая вада на кісялі. Аднага поля ягады. За сямю пячаткамі. Сем пядзяў лоб. Гнацца за двума зайцамі. Зорка першай велічыні. Як дзве кроплі вады. Да сёмага поту. За сямю замкамі.



17. Складзіце дыялог (сачыненне-мініяцюру) з пытальнымі зай- меннікамі хто? што? які? колькі? на тэму «У кнігарні».

18. Запішыце займеннікі ў пачатковай форме і вызначце «чац- вёртае» лішняе з пункту погляду наяўнасці суадносных форм ліку.

1. Майго, пра нас, якое, тых.

2. Гэтаму, цябе, якому-небудзь, іншы.

3. Таго, вам, такім, нейкаму.

4. Мяне, свайго, сам, чым-небудзь.

19. Перакладзіце на беларускую мову, адзначце розніцу ва ўжы- ванні некаторых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.

1. Может быть, я тебе чем-нибудь смогу помочь. 2. Кто-то вошёл в соседнюю комнату. 3. Каждый час дня и ночи имеет какую-либо свою особенность. 4. Она закрыла лицо обеими руками. 5. Чьи-то шаги послышались из-за поворота. 6. Некем заменить на этой работе. 7. Не с кем посоветоваться в последнее время. 8. Мне не на кого пенять – сам виноват. 9. А ведь, пожалуй, кое в чём он был прав. 10. А я кое-кого из вас, кажется, знаю!



20. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і складзіце 5 сказаў з імі (на выбар). Вызначце разрады, склон і лік займеннікаў.

Сёе-тое; само сабой; сам сабе гаспадар; на табе; не ў сваёй талерцы; як сам не свой; як сваё вуха; сам-насам; ні за якія грошы; стаяць на сваім; ні тое ні сёе; сам сабе; усякая ўсялячына; есці свой хлеб; як ні ў чым не бывала; той свет; мала што; на ўвесь голас; ні за што ні пра што; хто ў лес, а хто па дровы; такой бяды; што ёсць духу; не сваім голасам; ні з таго ні з сяго; нічога сабе ніякага; з усіх ног; на кожным кроку; нешта нейкае; абы-што; гэты свет; на сваю галаву; усёй душой; на свае вочы.



21. Праспрагайце дзеясловы.

Смяяцца, прыбегчы, пад’есці, перадаць.



22. Размяркуйце дзеясловы: 1) якія ўжываюцца з постфіксам -ца, -цца.

Паведамляецца, зміласцівіцца, змяняецца, падвяргацца, акопвацца, абагаціцца, акалочвацца, змыкацца, прапаноўвацца, замоўчвацца, змяркацца, змілавацца, спусташацца, адклеіцца, бадзяцца, выспацца, дадумацца, заляцацца, зелянецца, кланяцца, набегацца, напрацавацца, саромецца, смяяцца, сумнявацца, хвалюецца, храбрыцца.



23. Да дзеясловаў, якія абазначаюць спевы, падбярыце назвы птушак, што іх спяваюць.

Шчоўкаць, клекатаць, кракаць, кукарэкаць, цінькаць, скрыпець, буркаваць, кігікаць, крычаць, крумкаць, сакатаць, каркаць, гагатаць, такаваць, куваць.



Для даведак: сініца, гусь, драч, качка, певень, варона, бугай, зязюля, кнігаўка, груган, глушэц, курыца, голуб, бусел, салавей.

24. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні і запішыце іх. Растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Признавать себя виноватым, оклеивать обоями, засевать рожью, показывать пример, что-то комбинировать, засаливать огурцы, овладевать знаниями, обессилеть совсем, подписывать протокол, разрумяниваться от волнения, удваивать счёт.



25. Выпраўце памылкі ў сказах і выпраўленыя сказы перакла- дзіце на рускую мову.

1. Вы смяецеся (смеяцеся) з меня (з мяне).

2. Куды вы бежыце (бяжыце) так хутка?

3. Развенчаны (развянчаны) аўтарытэт.

4. Невынасімая (нязносны / нясцерпны) боль.

5. Разарыўшыйся фермер (фермер, які разарыўся).



26. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і вызначце марфалагіч-ны склад кампанентаў. З 7 (на выбар) фразеалагізмамі складзіце ска- зы.

На чым свет стаіць; не браць у рот; не паказваць вачэй; падвесці пад манастыр; паехаць з рогату; паказаць зубы; перабраць меру; розуму не дабяру; распускаць нюні; трымаць сэрца; цягнуць жылы; чэрці носяць; выбіць козыры з рук; хоць зубы выберы; садзіцца на канька; намяшаць гарох з капустай; садзіцца на мель; заглядваць у шклянку; пуд солі з’есці; стрыгчы купоны; даваць ход; звязаць язык; давесці да шаленства; адкуль сыр-бор разгарэўся; спаліць масты; пускаць казла ў агарод; лізаць пяткі; пакласці зубы на паліцу; браць за жабры; трымаць у чорным целе; па жывому рэзаць; стаяць у вачах.



27. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прыведзеных рускіх дзеепрыметнікаў.

Раскинувшийся сад, невидимый луч, угрожающее положение, протопленная печь, вынужденные колебания, поступательное движение, осознанная ошибка, выжатый лимон, странствующий музыкант, трудя- щийся человек, почитаемый коллега, выдающийся писатель, соответству- ющие выводы, распустившийся цветок, затухающие колебания.



28. Спішыце крылатыя выслоўі, выдзеліце у дзеепрыметніках суфіксы і растлумачце іх ужыванне. Зрабіце словаўтваральны аналіз дзеепрыметнікаў.

1. Дзе не праехаць, не прайсці – я поўз, я лез упарты. Я не шкадую! Дзесяці не бітых біты варты (А. Куляшоў). 2. Ім трэба было ісці няходжаным полем непражытага жыцця (І. Мележ). 3. Жыве загінуўшы герой у светлай памяці людской (А. Александровіч). 4. Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле (П. Панчанка). 5. Непражытыя дні адлятаюць ціха, нічым не азмрочаныя, ніякай шчырасцю не сагрэтыя (А. Савіцкі). 6. Кветцы засохшай зноў не цвісці (Я. Купала).



29. растлумачце значэнні фразеалагізмаў, зрабіце марфемны і словаўтваральны іх разбор і складзіце з імі сказы.

Склаўшы рукі; паклаўшы зубы на паліцу; карацей кажучы; не зводзячы вачэй; не шкадуючы сіл; падціснуўшы хвост; вачэй у сабакі пазычыўшы; падмазаўшы пяткі; закасаўшы рукавы; на лес гледзячы; як пшаніцу прадаўшы; сцяўшы зубы; задраўшы нос; паклаўшы руку на сэрца; не пераводзячы духу; не даючы спуску; няўрокам кажучы; вылупіўшы вочы; не пакладаючы рук.



30. Знайдзіце памылкі ў сказах і выправіце сказы.

1. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 2. Над полем, хатамі нябёс блакітны шыр, і галубы крылатыя прарочаць шчасце, мір. 3. Прабуюць моц сваіх крылляў, імкліва носячыся ў небе, прыгожыя ластаўкі. 4. Расійскія хакеісты – мацнейшыя ў свеце. 5. Вёска была ў паўтарах кіламетрах ад шашы. 6. У першай брыгадзе было чатырыста семдзесят два цяляты. 7. У кожнага вучня свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падысці. 8. Часам птушка садзілася на галлё хвоі, і тады з яе сыпаўся снег. 9. Дзед прапанаваў унуку прачытаць яго запісы. 10. Гэта пытанне трэба было задаць мне, а не яму. 11. Сяргей Паўлавіч нас было пахваліў, дык у нас і закружылася галава. 12. Сотнікаў здолеў выцерпець усе пакуты і ісці на смерць непераможаным. 13. Адзін з вучняў, устаўшы з-за парты, чакаў настаўніцкага прысуду. 14. Вынутыя з вокнаў дубэльты аднеслі ў майстэрню. 15. Не шукаючы, не знойдзеш. 16. Пабываўшы ў кабінеце дэкана факультэта, студэнтамі былі зроблены адпаведныя вывады. 17. Снег тоўстым пластам кладзецца на халодныя яблыні, да зямлі прыгнуўшы маладзенькія галіны. 18. Трохі пачакаўшы, выццё, яшчэ больш жудаснае, паўтарылася зноў.



31. Утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання прыс- лоўяў.

Высока, добра, цяжка, мала, многа, дрэнна.



32. Спішыце, раскрыўшы дужкі. Растлумачце правапіс прыслоў- яў і блізкіх да іх спалучэнняў слоў.

(На)заўсёды, (на)заўтра, (у)пустую, (на)двое, (у)абрэз, (да)волі, (там)сама, (да)хаты, (што)ночы, (у)адзіночку, (па)другое, (на)жаль, (усё)адно, сам(на)сам, (па)мойму, (як)раз, (на)памяць, (усё)роўна, (без)разбору, (як)след, (пад)вечар, (у)высь, (з)ранку (да)вечара, (а)поўначы, дзень(у)дзень, (на)вока, (з)ходу, (без)аглядкі.



33. Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор прыслоўяў.

Уголас, вясной, па-беларуску, утраіх, раўнюсенька, гэтаксама, дзесьці, смела, пазнавата.



34. Запішыце сказы з прыслоўямі і іншымі часцінамі мовы з прыназоўнікамі.

Зусім – з усім, зверху – з верху, бясконца – без канца, замужам – за мужам, удвух – у двух, углыб – у глыб.



35. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, падбярыце да іх сінані- мічныя выразы і з 5 фразеалагізмамі складзіце сказы (на выбар).

Сям-там; сяк-так; раз-пораз; сам-насам; так і так; так сабе; толькі ўсяго; час ад часу; дзень у дзень; раз у раз; гады ў рады; як кінуць вокам; слова ў слова; дзень пры дні; як дыхнуць; не да смеху; як панесці; куды вочы глядзяць; без дай прычыны; ні за грош; да ўпаду; не да твару; не да слыху; не пад сілу; з горам папалам; на ўсе лады.



36. Зрабіце марфалагічны разбор самастойных часцін мовы.

Кветцы засохшай зноў не цвісці (Я. Купала).



37. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце ў дужках тып спражэння дзеясловаў.

Многие достижения нашей науки похожи на воплощенную в жизнь мечту. С невиданной быстротой создаются новые вещества и необык- новенные материалы. Не успел родиться поливиниловый спирт полиакрил- нитрил, как на его основе изготовили замечательное волокно – бензолон. Искусственное волокно и пластмассы, синтетический каучук и высоко- молекулярные полимеры стали вырабатывать из мономеров и полу- продуктов. Новый строительный материал – шлакоситаллы – намного превосходит по своим свойствам бетон, кирпич. Новый клей для железо- бетона – клеебетон – обладает явным преимуществом по сравнению с эпоксидным клеем. Прекрасным подарком для строителей явились и бело- снежные квадратики, напоминающие сахар-рафинад, – стеклоплитка, при- дающая красоту и изящество железобетонным деталям. Уникальным сырь- ем для химической промышленности считают кубанские газоконденсаты: их можно использовать для производства пластических масс и синте- тических тканей, красителей и полипропилена (Т. Якубович).



38. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце ў дужках тып спражэння дзеясловаў.

Завершен второй этап реконструкции Мозырского НПЗ

Завершен очередной, второй этап реконструкции Мозырского нефтеперерабатывающего завода (НПЗ). Он реализовывался на протяже- нии трех лет и потребовал вложений в размере около 50 миллионов долларов США. Приблизительно половина стоимости работ была профинансирована за счет средств предприятия, остальные работы – за счет кредита. Теперь НПЗ получил возможность повысить глубину переработки нефти и увеличить производство экологически чистого топлива.

В соответствии с расчетами, на проведение третьего и четвертого – основных этапов реконструкции Мозырского НПЗ – потребуется не менее чем 150 миллионов долларов США. Как и ранее, предприятие рассчитывает на собственные силы, а также на средства кредиторов и инвесторов. Предполагается, что реконструкция завода, основными акционерами которого являются концерн «Белнефтехим» и белорусско-российская нефтегазовая компания «Славнефть», будет завершена в декабре 2003 года (Егор Звонников, БелоПАН).

39. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце асаблівас- ці ўжывання дзеепрыметнікаў (причастий) у беларускай і рускай мо- вах.

Книга – это духовное завещание одного поколения другому, совет умирающего старца юноше, начинающему жить, приказ, передаваемый часовым, отправляющимся на отдых, часовому, заступающему на его место. Вся жизнь человечества последовательно оседала в книге: племена, люди, государства исчезали, а книга оставалась. Она росла вместе с человечеством, в нее кристаллизовались все учения, потрясающие умы, в нее записана та огромная исповедь бурной жизни человечества, та огромная автография, которая называется всемирной историей. Но в книге не одно прошедшее: она составляет документ, по которому мы вводимся во владение настоящим, во владение всей суммой истин и усилий, найденных страданием, облитых иногда кровавым потом, она – программа будущего. Итак, мы будем уважать книгу. Это – мысль человека, получившая относительную самобытность, это – след, который он оставил (А. Герцен).


1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка