Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка20/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


2.МОВА І МАЎЛЕННЕ

(ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ ДА МОДУЛЯ «КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ»).


1.Паняцці «мова», «маўленне», «культура маўлення». Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення

Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Мова – гэта сістэма сродкаў зносін. Маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы, ці функцыянаванне мовы.

Вуснае і пісьмовае маўленне – формы праяўлення мовы як сродку зносін. Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў, таму значнае месца адводзіцца мелодыцы, тэмпу, тону, тэмбру голаса, паўзе, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі і інш. Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень эмацыянальнасці.

Пісьмовае маўленне характарызуецца наступнымі асаблівасцямі;

1) адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццевых абставін і агульнага жыццёвага вопыту, што на 90% палягчае ўзаемаразуменне ў размоўным маўленні;

2) адсутнасць дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі;

3) максімальна ўзбагачаны слоўнік, і пры гэтым пераважна за кошт адцягненых паняццяў;

4) максімальна ўскладнены сінтаксіс.

Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст). Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо, а вынікам яе з’яўляецца выказванне і тэкст. Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Афармленне думкі адбываецца без выказвання – гэта ўнутранае маўленне, а з выказваннем – гэта знешняе маўленне. Унутранае маўленне характарызуецца фрагментар- насцю, хуткасцю мыслення, сцісласцю. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Знешняе маўленне можа быць вусным ці пісь- мовым, маналагічным ці дыялагічным.

Тэкст – гэта аб’яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць знакавых адзінак, асноўнымі якасцямі якой з’яўляюцца звязнасць, цэльнасць і закон- чанасць. У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і арганізацыі тэксту адрозніваюць такія тыпы, як апісанне, апавяданне, разважанне.


2.1. Матэрыялы да стылістычнага практыкума

«МОВА І МАЎЛЕННЕ»
Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. У якіх слоўніках і якім чынам перадаецца стылістычная афарбоўка лексічных сродкаў беларускай мовы?

2. Чаму нейтральныя сродкі агульнай стылістычнай сістэмы менш важныя, чым стылістычна афарбаваныя?

3. Чаму словы афіцыйна-справавога стылю называюцца «канцыля- рызмамі»?

4. У якіх стылях мовы пераважна ўжываюцца словы высокай стылістычнай афарбоўкі? зніжанай афарбоўкі?

5. Адзін стыль ці розныя функцыянальныя стылі абслугоўваюць на- вуковая тэрміналогія і грамадска-палітычная тэрміналогія?

6. Аб якім жанравым абмежаванні сведчыць памятка «паэтычнае»?

7. Ці ўплывае эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова на яго прыналежнасць да пэўнага функцыянальнага стылю?

8. Ці можа ў фарміраванні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі ўдзельнічаць слова? словаўтваральныя сродкі мовы?

9. Якія вы ведаеце станоўчыя і адмоўныя адценні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі слова?

10. Як з пункту погляду стылістычнай нормы растлумачыць той факт, што памет станоўчай экспрэсіі ў слоўніках менш, чым памет адмоў- най экспрэсіі?

11. Ці абсалютным з’яўляецца статус нейтральных слоў? Дакажыце на прыкладах.

12. Што такое стылістычная норма як разнавіднасць літаратурнай нормы?

13. На прыкладах пакажыце адрозненне стылістычнай памылкі ад стылістычнага недагляду.

14. Чаму граматычныя парушэнні заўсёды кваліфікуюцца як памыл- кі, а сярод стылістычных парушэнняў вылучаюць і памылкі і недагляды?

15. Ці ўсе сказы з дапушчанымі памылкамі можна адрэдагаваць? Які характар памылак не пакідае магчымасці рэдагавання?

16. Якая роля СМІ і мастацкай літаратуры ў замацаванні і развіцці стылістычных норм?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка:
1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч  – грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісь- меннік, літаратуразнавец».

2. Вызначце характар памылак, дапушчаных абітурыентамі ў сачыненнях. Прапануйце сваю рэдакцыю сказаў.

1. Жняя ўвасабляе сабой ідэал беларускай працоўнай жанчыны, якая авеяна любоўю да людзей. 2. Ганна і Васіль, якія выраслі па суседству, ніколі нават падумаць не маглі, што іх адносіны стануць нестабільнымі. 3. Гэты самачынны ўчынак урадніка не застаўся незаўважаным. 4. Верш «Мужык» Янка Купала заканчвае ўзбуджаным настроем селяніна. 5. Веру, што мая вялікая, свабодная, неабсяжная, шматнацыянальная краіна будзе шчаслівай, магутнай і квітнеючай. 6. З самага дзяцінства гне яна сваю маладую постаць на панскім надзеле. 7. Сялянскае жыццё-быццё так заняпала, што яны былі ўжо гатовыя стаць у першыя шарэнгі адважных барацьбітоў з паншчынай. 8. Янка Купала ўвесь час марыў, каб яго творчасць была прысвечана працоўнаму народу. 9. Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі забіты раней селянін выступае як нешта большае. 10. Стары Хамёнак гатовы быў сваю нявестку зраўняць з глебай. 11. Ціха ў гэтым святым месцы, толькі чуецца звон званоў.



3. Вызначце эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку выдзеленых слоў (памянш.-ласк., пагардл., іранічн., неадабр., жарт., зневаж., груб., высак., памянш.-зніж.).

1. На Украіне пан Патоцкі, пан з Канёва родам, з сваёй хеўрай гаспадарыць над бедным народам (Куп.). 2. Чаго ён баіцца? Што забяруць правы? Ці што самому прыйдзецца рамантаваць сваю калымагу (Шам.). 3. …Ніколі не быў з пароды «сачкоў», ніколі не перакладваў сваёй работы на чужыя плечы (У. Кар.). 4. Карней павітаўся са Шчэрбам, хоць відно было: не надта ён узрадаваўся прысутнасці суседа – зубаскала (Шам.). 5. Вы таленту не разумееце, тупіцы. (Кор.) 6. Клім… ціскаючы Сідараву руку, прамовіў: – Нюхаўка ў цябе, відаць, добрая – акурат на чай заспеў (П.Г.). 7. У гэтых чынадралаў, якога б рангу яны ні былі, усё зводзіцца толькі да таго, каб душыць і цугляць народ (С.А.). 8. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць даволі густа (Кор.). 9. Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў (Ж.).



4. Падбярыце адпаведныя сінонімы кніжнай афарбоўкі да прыведзеных слоў.

Абаронца, прывід, раўназначны, заняпад, аб’яднанне, народ, абрысы, паражэнне, перавага, дасведчаны, пераважаць, вандроўца, азначэнне, ус- туп, падробка, фактар, самавучка, катастрофа, пейзаж, абслугоўванне.



Для даведак: інтэграцыя, апалагет, чыннік, кампетэнтны, фальсіфіка- цыя, дэмас, катаклізм, контуры, прэамбула, фіяска, прыярытэт, прэваліра- ваць, дэфініцыя, сэрвіс, фантом, ідэнтычны, дэкаданс, аўтадыдакт, пілі- грым, ландшафт.

5. Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць размоўна-гутарковы характар.

Пускацца ў вандроўку; волат мастацкага слова; агульначалавечыя каштоўнасці; ускладаць надзеі; падупасці здароўем; важкі аргумент; стаў- ленне да жыцця; сядзець на дыеце; абраць правільны накірунак; шуснуць у гушчар; арэол славы; несці страты; прыняць да свайго хаўрусу.



6. Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжсты- лявымі.

Праявіць цікавасць, мець месца, недавыкананне плана, давесці да ведама, ажыццяўляць кіраўніцтва, мерапрыемствы, працаўладкаванне, зай- маць жылплошчу, прыняць пад увагу, аказаць уплыў, ахапіць усімі форма- мі выхавання, ажыццявіць на практыцы, распачаць вытворчасць, выклю- чыць магчымасць, мабілізаваць сілы, асвятліць пытанне, мець на мэце, ра- біць захады, аказаць садзейнасць, прыцягнуць да адказнасці.



7. Размяжуйце дзеясловы ў два слупкі: тыя, якія маюць эмацыя- нальна-экспрэсіўную афарбоўку, і тыя, якія не маюць такой афарбоў- кі.

Набіць (руку), знюхацца, насабачыцца, паабцерціся (у новым калек- тыве), пасеяць (грошы), загарэцца (новай ідэяй), зачахнуць, выкручвацца (перад люстэркам), цягнуць, вынюхаць (навіны), аблапошыць, зжахнуцца, адкапыліць (губу), муштраваць, налопацца, чаўпці, зневажаць, драпаць, заляцацца, згламэздаць, аперазаць, дамагчыся, дрыхнуць, разбазарыць, хітраваць, падсунуць, патраціць, валачыцца, сноўдацца, атрымаць, хап- нуць, зваліцца (з ног), рваць (глотку), зарыць (носам), трапаць (ногі).



8. Растлумачце, якія пераносныя значэнні могуць набываць наступныя словы ў беларускай мове.

Слота, таўкач, яндоўка, цэбар, круцёлка, мяла, глушэц, сыч, мяшок, агонь, смала, авечка, сухар, цяля, спружына, піла, лятун, мядзведзь, калун, затычка, жук, уюн, слімак, порах, кручок, п’яўка, калода, дуб, завіруха, стрэмка, самародак.



9. У кожным радку знайдзіце слова, якое не мае эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.

1. Раменьчык, складанчык, каменьчык, струменьчык, вузельчык.

2. Штуршок, дручок, гарадок, сняжок, паясок.

3. Весялушка, дачушка, сакатушка, стужка, мушка.

4. Аблачынка, пярынка, катрынка, дзяўчынка, машынка.

5. Відовішча, ямішча, дамішча, лапішча, вятрышча.



10. Вызначце ў радах сінонімаў стылістычна-нейтральныя сло- вы.

Мармытаць, бурчаць, казаць, гаварыць, бубнець, мянціць, сакатаць, трашчаць, гаманіць, пляскаць, гергетаць; гукаць, зваць, клікаць; вучань, шкаляр, школьнік; бельмы, буркалы, вочы, зіркачы, лупы, зекры; прыпеўкі, частушкі, дрындушкі; крычаць, плакаць, раўсці, выць, ныць; прасіць, ныць, клянчыць, вымольваць, выпрошваць; бесчалавечны, люты, бессардэчны, злы, жорсткі; неспрактыкаваны, нявопытны, зялёны, жаўтадзюбы; хата, дом, палац, хаціна, харомы; прылада, інструмент, прыбор, струмант, прычындалы; яда, харч, правізія, закуска, дэсерт, правіянт.



11. Прыдумайце сказы, у якіх прыведзеныя словы праяўлялі б іранічнае адценне.

Букваед, ідылія, дульцынея, усёзнайка, вяльможа, версіфікатар, старызна.



12. Якая асаблівасць прыведзеных тэрмінаў (юрыдычных, металургіі, эканомікі, глебазнаўства). Вызначце арфаграмы і растлу- мачце правапіс прыведзеных тэрмінаў.

Абаліцыя, аўтаркія, апартэід, дзеяздольнасць, законнасць, ільготы, насілле, патранат, натарыус, прэамбула, рэпарацыя, шпіянаж, эксгумацыя, экспертыза.

Альфа-промні, бэта-промні, калібравальныя валкі, коксавыя вілы, дросы, зубы, маршчыны, адходы, адбіткі, поле напружанняў, пустоты, ву- сы.

Выдаткі вытворчасці, выдаткі абарачэння, аргтэхзахады, вагі, страты, хібы, знешнія пазыкі, грошы, абаротныя сродкі, абаротныя фонды, фінан- сы.

Воды грунтовыя, воды паверхневыя, пяскі буйназярністыя, адкладан- ні азёрна-алювіяльныя, адкладанні чацвярцічныя, работы землеацэначныя, солі несарбаваныя.

13. Дакажыце, што ніжэйпрыведзеныя фразеалагізмы адлюст- роўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы. Вызначце іх стылістычную характарыстыку.

Араць дарогі, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць, гады ў рады, з жабіны прыгаршчы, на ваду брахаць, мазоліць вочы, вярзці грушы на вярбе, гулу паднесці, гула абсмаленая, давацца ў знакі, убіць у галаву, блёкату аб’есціся, абое рабое, малоць лухту, ад кожнай бочкі шпунт, мяшаць боб з гарохам, дабіць да абуха, даць лазню, цешыць вочкі, макавай расінкі ў роце не было, як калун, як кашаль хваробе, на сем сукоў садзіцца, на сябе вяроўкі сукаць, на тым жа суку сесці, ветрам падшыты, па сабаку з рота скача, ушыцца ў сабачую скуру, чуць свет, куды там, чортам падшыты, студэнт смаргонскай акадэміі, прычапіць дзяркач.



14. Выпішыце з тэксту тэрміны і вызначце, якія яны паводле будовы.

Паны-рада – гэта найвышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялі- кага Княства Літоўскага, які вырашаў галоўныя пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі гаспадарства, адыгрываў значную ролю ў абранні вялі- кага князя, абароне дзяржавы, падрыхтоўцы законапраектаў.

У склад Рады ўваходзілі: ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі тэрытарыяльных адзінак – ваяводстваў), кашталяны (каменданты замкаў і адначасова адміністратары зямельных уладанняў вялікага князя), марша- лак земскі (старшыня на паседжаннях Рады і Сойму), маршалак дворны (начальнік шляхты, што служыла пры двары вялікага князя), найвышэйшы гетман (галоўны начальнік узброеных сілаў), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), земскі падскарбі (міністр фінансаў).

З канца XV стагоддзя роля Рады ў агульнадзяржаўным жыцці ўсё больш узрастала – з дарадчага органа пры гаспадары яна паступова пера- тваралася ў самастойны орган улады. Аб’яднаўшы свае намаганні, паны-рада з часам дамагліся абмежавання ўлады вялікага князя…

На працягу ўсяго часу свайго існавання Рада мела выключна важнае значэнне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцці Вялікага княства

Я. Юхо.


3. ДАКЛАДНАСЦЬ ВЫКАЗВАННЯ І МОЎНЫЯ НОРМЫ

(Тэарэтычныя звесткі для модуля «Культура прафесійнага маўлення»)


Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарастанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення асабліва цесна звязана з лексічнай нормай. Патрэбна пэўныя рэаліі называць адпаведнымі ім найменнямі – словам. Так, А.Е.Супрун пісаў: «Няправільна будзе назваць кракадзіла бегемотам ці веласіпед сахой. З такога словаўжывання будзе вынікаць, што той, хто гаворыць, па-першае, не ведае найменняў для кракадзіла ці вела- сіпеда, а па-другое, не ведае значэнняў слоў бегемот і саха» (гл.: Супрун А.Е. Лекции… С.78). Словы ці фразеалагізмы ў сказе павінны рэалізоў- вацца з тым значэннем, якое замацавала за імі моўная практыка, бо толькі ў такіх умовах выяўляецца ўзаемаразуменне. У адваротным выпадку ска- жаецца сэнс выказвання, дэзінфарміруецца адрасат маўлення (слухач, чы- тач) і з’яўляюцца памылкі семантычнага характару.

Дакладнасць маўлення, як мяркуюць мовазнаўцы, забяспечваецца добрым валоданнем прадмета маўлення – гэта пазамоўныя ўмовы, а такса- ма: 1) веданне сінанімічных магчымасцей мовы і ўменне выбраць з сінані- мічнага рада найбольш дакладнае для пэўнага выпадку слова, 2) веданне і дакладнае размежаванне полісеміі, 3) уменне размяжоўваць паронімы, а таксама амонімы – гэта лінгвістычныя, ці моўныя, умовы дакладнасці (гл.: Лепешаў І.Я. Асновы культуры… С.85).



Асаблівую ролю дакладнасць адыгрывае ў афіцыйна-справавым і навуковым стылях, дзе асаблівае значэнне надаецца выкладу думак, мерка- ванняў, дзе, як правіла, адназначная лексіка, дакладна вызначаныя паняцці.

Лагічнасць маўлення цесна звязана з дакладнасцю, аднак лагічнасць найбольш праяўляецца ў сінтаксісе маўлення, якое будуецца як паслядоў- нае, несупярэчлівае выказванне, дзе часткі звязаны паміж сабой. Так, у ска- зе важна правільна, лагічна спалучаць адно слова з другім, каб яны не пя- рэчылі адно аднаму, правільна абіраць парадак слоў. Напрыклад, звычайна суб'ект дзеяння знаходзіцца на першым месцы, займеннік ужываецца пасля бліжэйшага да яго назоўніка ў той самай форме ліку і роду. (Даглядчыкі так кормяць бычкоў, каб кожны з іх да восені дасягнуў 300 кг), бо ў адваротным выпадку ўзнікае непаразумснне і нават кур’ёз; параўн.: Бычкоў так кормяць даглядчыкі, каб да восені кожны з іх дасягнуў 300 кг.

Сказы павінны быць звязаны паміж сабой, у сувязі з чым вык-лючную ролю адыгрываюць сродкі сувязі паміж сказамі, часткамі тэксту. Гэтым тлумачыцца патрабаванне да структуры лагічнай думкі і лагічнага яе развіцця. Так, напрыклад, выступленне, даклад, артыкул звычайна буду- юцца па лагічнай схеме, яны маюць пастаянную пабудову: 1) уступ, 2) ас- ноўная частка, 3) вывады, ці заключэнне. Такая кампазіцыйная пабудова вызначае найперш навуковы тэкст, бо мэта вучонага  даказаць, абгрун- таваўшы, пэўную з’яву, прывесці чытача (слухача) да яе разумення.

Дарэчнасць цесна звязана з дакладнасцю і лагічнасцю, паколькі моў- ныя сродкі павінны адпавядаць тэме, сітуацыі, мэце выказвання, стылю маўлення, адрасату, нават часу, умовам праяўлення маўленчай дзейнасці. Так, у афіцыйна-справавым ці навуковым стылях недарэчна будзе ўжыван- не, напрыклад, прастамоўных, размоўных слоў, а ў сяброўскай гутарцы, наадварот, канцылярскіх штампаў, выразаў. Па-рознаму будзе весціся раз- мова, пісацца тэкст у залежнасці ад таго, напрыклад, у якіх адносінах знаходзяцца адрасант і адрасат (сацыяльны статус, узроставы паказчык, прычына зносін, месца і час і інш).

Чыстата маўлення забяспсчваецца адсутнасцю ў маўленні дыялект- ных слоў, прастамоўных лексем і выразаў, паразітычных гукаў і слоў, жарганізмаў, плеаназмаў і таўталогіі, без патрэбы ўжытых канцылярызмаў, іншамоўных слоў, русізмаў, шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур.

Адмаўленне пералічаным групам моўных адзінак ва ўжыванні ў маўленні ў пэўных выпадках звязана са стылем. Так, у сацыяльным асярод- дзі непажадана выкарыстоўваць дыялсктныя словы тыпу: шáры, быдта, адылі, рыжышча, але ў мастацкім творы, напрыклад, «Палескай хроніцы» І.Мележа, з пэўнымі стылістычнымі мэтамі ўжываюццца дыялектызмы. Канцылярызмы як трафарэтныя, устойлівыя выразы тыпу: прыцягнуць да адказнасці, прыняць да ўвагі, згодна з пастановай і іншыя з’яўляюцца нарматыўнымі для афіцыйна-справавога стылю, дапушчальнымі ў якасці стылістычнага прыёму ў творы мастацкай літаратуры, але ў іншых стылях проста недапушчальныя, у сувязі з чым К. Крапіва адзначаў, што «канцы- лярызмы больш за ўсё псуюць нашу літаратурную мову, і ім трэба аб’явіць бязлітасную вайну» (гл.: Крапіва К. Аб некаторых пытаннях... С. 163).

Што датычыць прастамоўных слоў і выразаў, жарганізмаў (на халя- ву, перці напралом, скапыціцца, дрыхнуць, дамушнік, макрушнік), то іх ужываннс абмежавана пэўнай сацыяльнай, узроставай ці прафесійнай прыналежнасцю, але ў любым выпадку яны не ўпрыгожваюць маўленне, не робяць гонар асобе.

Наконт іншамоўных слоў, колькасць і роля якіх даволі значная ў моўнай сістэме, варта адзначыць, што іх ужыванне без патрэбы  гэта недаравальная абыякавасць да роднай мовы (чао, ад’ю, арывідэр, о’кей). Русізмы, асабліва ў СМІ,  сведчанне няўважлівасці, моўнай неахайнасці альбо звычкі думаць па-руску, калі пры перакладзе трапляюць такія словы, як мір (свет), учот (улік), пабег (парасткі), вучэнне (вучоба) і інш.

Выкарыстанне слоў-паразітаў (так сказаць, гэта самае, э-э-э, браток, ага, гм і інш.) у любых стылях літаратурнай мовы лічыцца парушэннем нормы, абыякавасцю да маўлення, а ў пэўнай меры і сведчаннем пра нізкі ўзровснь агульнай культуры чалавека.

Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моў- ных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых самых слоў і выразаў. Выключныя магчымасці пазбегнуць паўтораў маюць сіно- німы, якія дапамагаюць выказаць думку вобразна, цікава, неаднастайна, перадаць адценні і выразіць адносіны.

Так, паняцце «многа» выражаецца з дапамогай 66 розных сінонімаў, якія, у залежнасці ад сітуацыі маўлення, могуць быць скарыстаны, напрык- лад: многа, шмат, багата, нямала, безліч, процьма, парадкам, гібель, лес, мора, аж цёмна, дай божа, як грыбоў, хоць адбаўляй, да гібелі і інш.; а паняцце «недахоп» 31 сінонімам, напрыклад: хіба, брак, няспраўнасць, дэфект, загана, вада, агрэх, пахіба, памарка, слабы бок, слабая мясціна, цёмны бок, ахілесава пята і інш.

Дакладна выказаць думку, а слухачу (чытачу) адэкватна ўспрыняць яе дапамагае валоданне мнагазначнымі словамі, іх магчымасцямі семан- тычнага вар’іравання ў кантэксце. Разнастаіць маўленне дапамагаюць роз- ныя прыёмы яго сінтаксічнай арганізацыі.

Багацце лексічных запасаў беларускай мовы часткова адлюстравана ў слоўніках, паколькі няма такога слоўніка, які б зафіксаваў ўсе словы мо- вы. Гэта звязана з тым, што колькасць слоў пастаянна павялічвасцца: пры- ходзяць словы з жывых, народных гаворак, з іншых моў, пашыраецца семантыка вядомых слоў, утвараюцца новыя словы, асабліва тэрміны, абрэвіятуры і іншыя, што звязана з развіццём грамадства, навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва. Чалавек валодае толькі пэўнай часткай слоў, напрык-лад, у творчасці Пушкіна налічваецца 21 197 розных слоў, у набытку Коласа  каля 37 000 розных слоў. Гэта складае, паводле спецыяльных лінг- вістычных даследаванняў, дзесьці каля 10-15% агульнаўжывальнай лексікі. Вось чаму трэба імкнуцца авалодваць як мага большай колькасцю слоў, якія актыўна скарыстоўваюцца, бо багацце маўлення вызначаецца найперш частатой і разнастайнасцю ўжывання слоў, словазлучэнняў. Пры адсутнасці патрэбнага слова, пры абмежаванні моўных сродкаў назіраюцца паўторы, словы-паразіты, што сведчыць пра няўменне думаць, пра нізкія інтэлектуальныя здольнасці асобы.

Выразнасць, наадварот, вызначаецца і дасягаецца спалучэннем колькасці, якасці ўжывання моўных сродкаў: да месца трапны сінонім, эпітэт, метафара, фразеалагізм, параўнанне, прыказка, прымаўка, перыфра- за і інш. Уменне карыстацца самымі звычайнымі словамі, сінтаксічнай арганізацыяй тэксту – гэта таксама сродкі ўзмацнення выразнасці.

Выразнасць як камунікатыўная якасць маўлення найбольш харак-тэрна мастацкаму, публіцыстычнаму стылям, менш гутарковаму. У навуко- вым і афіцыйна-справавым стылях сродкі выразнасці маўлення тычацца асобных жанраў, дзе патрабуецца зацікавіць, прыцягнуць увагу, даць ацэн- ку. Таму лекцыя, дыспут, рэцэнзія, вуснае выступленне характарызуюцца выкарыстаннем розных вобразна-выяўленчых сродкаў мовы (фанетычных, лексічных, марфалагічных, фразеалагічных, сінтаксічных), што павышае ўспрыманне інфармацыі. Але пры гэтым яны вызначаюцца самастойнасцю мыслення аўтара, яго цікавасцю да пытання і кантактам з аўдыторыяй.
3.1. Матэрыялы да стылістычнага практыкума «Дакладнасць выказвання і моўныя нормы»
Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

    1. Вызначце паняцце, абазначанае тэрмінам «культура маўлення»?

    2. Чаму правільнасць маўлення з’яўляецца асноўнай якасцю маў- лення?

    3. Ці аднолькавыя паняцці азначаюць тэрміны «правільнае маўлен- не» і «прыгожае маўленне»?

    4. Як дасягаецца правільнасць маўлення?

    5. Якія якасці маўлення, акрамя правільнасці, вызначаюцца і чаму?

    6. Ваша меркаванне наконт ужывання іншамоўных слоў у вашай галіне навукі?

    7. У чым выражаецца і як дасягаецца багацце маўлення?


Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка
1. Прачытайце ўрывак з артыкула Р. Шкрабы. Да якога стылю належыць тэкст? Вашы аргументы.

Можна беспамылкова меркаваць пра самабытнасць шмат якіх беларускіх прыказак па названых у іх бытавых рэаліях, уласных імёнах, па адлюстраваных у іх народных звычаях. Вось колькі прыкладаў: «Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку», «Грэх у мех, грашаняты ў торбу», «Лапаць з пасталом спрачаліся за лычка пад сталом», «Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача», «Хіцёр Зміцер, але й Саўка не дурань», «Што каму рупіць, той тое жупіць», «Як вучоны, то й налаўчоны», «Калі шанцуе, тады і Халімон танцуе».



2. Запішыце словы і словазлучэнні і вызначце, людзі якіх прафе- сій часцей за ўсё імі карыстаюцца.

Бартэрная здзелка, дарожныя нататкі, рэклама, ценявая эканоміка, лекцыя-гутарка, лірычны верш, рэпартаж, дыпламатычная недатыкаль- насць, дысертацыя, справаздача, міжнароднае камюніке, службовая харак- тарыстыка, дыпламатычная нота, прамова на мітынгу, манаграфія, фелье- тон, вучоныя запіскі, паэма, крымінальны кодэкс, дагавор, нарыс, аб’ява, судовы іск, тэлеінтэрв’ю, палітычны памфлет, таварная біржа, вайсковая прысяга, рэцэнзія на спектакль, тэлефонная размова, адралогія.



Заўвага: з тэрмінамі-прафесіяналізмамі складзіце сказы.

3. Замяніце прыведзеныя сказы канструкцыямі размоўна-гутар- ковага характару, робячы неабходныя лексічныя змены.

1. У мэтах прадухілення псавання харчовых прадуктаў мікраарганіз- мамі прадугледжана апрацоўка іх кансервантамі.

2. Узровень паспяховасці за I семестр пераканаўча дэманструе дзей- насць ужывання новых метадычных прыёмаў.

3. Дырэкцыя лічыць патрэбным падтрымаць Пракаповіч у яе імкнен- ні павысіць прафесійную кваліфікацыю.

4. У сувязі са зменай школьнага раскладу наведванне музея перано- сіцца на аўторак.

4. Назавіце ў сказах навукова-тэрміналагічную лексіку і вызнач- це стылістычную мэту яе выкарыстання.

1. Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу (Карп.). 2. Сын працуе дыпламатам у адной заакіянскай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам (Дуб.). 3. «Наркоз! Вера Паўлаўна!» – устае з табурэціка Яраш (І.Ш.). 4. Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці слых рэжуць мне словы (К.Б.). 5. Прыкметы – спадарожнікі мае вы, прэлюдыі на бальшаках да мэты… (А.Л.). 6. Разальецца сунічны водар, бы спрадвечны бароў бальзам. 7. Не веру ідалам паганым, што выразаюць разьбяры (Куп.).



5. Спішыце і абазначце асноўны і, дзе трэба, пабочны націск.

Мовазнаўства, адзінаццаць, прэм’ер-міністр, вечназялёны, добраах- вотнік, кіламетр, волевыяўленне, зверабой, зверагадоўля, медыкаменты, мнагаслоўе, многагалоссе, выпадак, еўрабачанне, домабудаўніцтва, дабра- душны, камбайнер, зернясховішча, доўгачаканы, архівазнаўства, дыспасер, мысленне, шэсцьдзясят, туманы, параход, металургія, аднастайны, метані- мія, каменны.



6. Запішыце наступныя выразы і пакажыце сэнсаадрозніваль- ную ролю інтанацыі.

1. Дай Бог чутае пабачыць! 2. Зрабіце ласку, заходзьце! 3. Вы сёння цудоўна выглядаеце. 4. Я цалкам задаволены! 5. Не рабі другому, што не люба самому. 6. Ні ў якім выпадку! 7. Вы ўсё зразумелі? 8. Жыццё пражыць – не поле перайсці. 9. Якое там жыццё! Неверагодна!



7. Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.

1. За ўсё мы браліся ўпарта, на ўсё знаходзілі мы спрыт – сядзелі ў шынелях за партай, навукі грызлі мы граніт (П. Броўка). 2. Быў грозны год. Паўночную сталіцу сціскала бітвы зорнае вязьмо (К. Кірэенка). 3. Цар пушчы наіўна і здзіўлена глядзеў на заснежаную роўнядзь круглымі вачыма («Звязда»). 4. Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу (У. Караткевіч).



8. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па стылях (навуковы, афі- цыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы і стыль мастацкай літа- ратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзі- це сказы.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спажывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець рацыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць слова, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пуцёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круглым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай пробы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у Лету, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце станавіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая пасадка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, данайскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.


3.2. ТЭМЫ ДАКЛАДАЎ (РЭФЕРАТАЎ) ДЛЯ ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫІ (НА ВЫБАР ВЫКЛАДЧЫКА):


  1. Чужая мова і спосабы яе перадачы.

  2. Знакі прыпынку і іх класіфікацыя.

  3. Рэформа беларускага правапісу 1933 года.

  4. Гісторыя беларускай навуковай тэрміналогіі.

  5. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

  6. Працяжнік і яго роля ў моўным арсенале Васіля Быкава (Івана Чыгрынава, Івана Пташнікава).

  7. Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

  8. Тапанімічныя назвы Пастаўшчыны (Глыбоччыны, Міёршчыны, Лепельшчыны, Браслаўшчыны).

  9. Рыбы Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  10. Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  11. Табліца Мендзялеева (назвы хімічных элементаў у беларускай і рускай мовах).

  12. Як мы лічым. З гісторыі лікаў.

  13. Геаметрычныя фігуры (іх назвы у беларускай і рускай мовах).

  14. Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

  15. Здольнасці чалавека.

  16. Почырк і характар.

  17. Псіхалогія публічнага выступлення.

  18. Інтэлект і яго развіццё.

  19. Тэмперамент і паводзіны чалавека.

  20. Колер і яго ўздзеянне на чалавека.

  21. Жаргонная лексіка студэнцкага асяроддзя.

  22. Вобразная асацыятыўнасць як адметная рыса творчай індывіду- альнасці Аркадзя Куляшова.

  23. Прозвішча як сродак характарыстыкі героя ў творах Якуба Ко- ласа.

  24. Адлюстраванне эпохі сродкамі мовы ў рамане Леаніда Дайнекі «След ваўкалака».

  25. Асаблівасці перакладу на рускую мову некаторых сінтаксічных канструкцый Івана Мележа «Людзі на балоце» (або «Знак бяды» Васіля Быкава).

  26. Беларуская лексіка ў рускім тэксце рамана Уладзіміра Каратке- віча «Каласы пад сярпом тваім».

  27. Гістарызмы і архаізмы ў творах Уладзіміра Караткевіча (або Леаніда Дайнекі, Уладзіміра Арлова).

  28. Дзеепрыслоўі ў аповесцях Васіля Быкава і сродкі іх перакладу на рускую мову (або ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа).

  29. Дыялектная лексіка ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа (або ў творах Вячаслава Адамчыка, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава).

  30. Мадальныя канструкцыі ў аповесці «Сцюжа» Васіля Быкава.

  31. Лексічныя русізмы ў аповесцях Івана Шамякіна на тэмы су- часнасці.

  32. Мова журналістаў і вядучых праграм беларускага радыё і тэле- бачання.

  33. Стылістыка мовы твораў Васіля Быкава (або Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна).

  34. Сучасная лексіка: сацыяльная абумоўленасць выкарыстання.

  35. Нацыянальная кухня беларуса ў творах мастацкай літаратуры («Тарас на Парнасе», «Новая зямля» Якуба Коласа, «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча, «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча і інш.).


4. МАЎЛЕНЧЫ ЭТЫКЕТ І КУЛЬТУРА ЗНОСІН

(Тэарэтычныя звесткі да модуля)


Тэрмін «культура маўлення» азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Спынім увагу на першым значэнні тэрміна, паколькі носьбіт мовы павінен імкнуцца да высокай культуры маўлення, пад якой разумеецца ўменне правільна, дакладна, выразна перадаваць свае думкі сродкамі мовы. Ва ўсякім разе імкненне да валодання мовай павінна праходзіць праз ўсе наша жыцце і нават «ператварыцца ў звычку, якая павінна стаць арганічнай» (гл.:Будагов Р.А. Как мы говорим … С.4).

Паняцце «культура» ўключае і культуру ўзаемаадносін, культуру маўленчых паводзін. Культура маўленчых паводзін – састаўная частка агульнай культуры.Чым вышэйшы ўзровень культуры чалавека, тым вышэйшая культура маўленчых паводзін. Маўленчыя паводзіны звязаны з сітуацыяй маўлення, з роляй, якую выконвае носьбіт мовы, бо адзін і той жа студэнт,напрыклад, па-рознаму паводзіць сябе ў маўленчай сітуацыі з аднакурснікамі, з выкладчыкам, з дэканам, на экзаменах і на вуліцы.

Правілы маўленчых паводзін рэгулююцца моўным этыкетам. Моўны этыкет– абумоўленая традыцыямі, нормамі маралі сістэма моўных формул (добры дзень, дазвольце, прашу, калі ласка і інш. – выклічнікі моўнага этыкету), якія прымяняюцца з мэтай устанавіць і падтрымаць кантакт з субяседнікам. Моўныя нормы праяўляюцца ў сітуацыях прывітання, развітання, удзячнасці, адабрэння, спачування, віншавання, звароту, прось- бы, парады, загаду і г.д. У формулах моўнага этыкету, які выкарыстоўвае чалавек, адлюстроўваецца ўзровень яго адукацыі, выхаванасці, культуры, маўленчага аясроддзя.

Моўны этыкет – неабходная частка культуры маўленчых паводзін кожнага носьбіта мовы. Самыя агульныя правілы прымянення формул моўнага этыкету – вежлівасць, дабразычлівасць, спагадлівасць, дабрата, павага да старэйшых, жанчын і дзяцей, справядлівасць і г.д.



Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца пра- вільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, выразнасць, дарэчнасць (гл.:Асновы культуры, 1992).

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай мовы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаема- разуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Вось чаму адна з асноўных задач навучання ў школе заключаецца ў тым, каб кожны авалодаў літаратурнымі нормамі беларускай мовы, а ў ВНУ удасканальваў бы іх. Гэта прадвызна- чала правільнасць як галоўную камунікатыўную якасць, пры адсутнасці якой не могуць «спрацаваць» іншыя камунікатыўныя якасці: дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць і г.д. (гл.: Головин Б.Н. Основы культуры речи. С. 41).

Пачатак нарміравання беларускай мовы быў пакладзены Б.Тарашке- вічам. Як пісаў першы старшыня Інбелкульта С.Некрашэвіч: «Да выхаду ў свет у 1918 годзе «Беларускай граматыкі для школ» Б.Тарашкевіча ў нас цвёрда ўстаноўленага правапісу не было… да таго ж у 1926 годзе ўзніка- юць ужо досыць вялікія незадавальненні правапісам Тарашкевіча» (гл.: Працы… С.8). У 1933 годзе быў прыняты першы афіцыйны дакумент «Правапіс беларускай мовы», які быў удасканалены і часткова зменены ў 1957 г. Менавіта апошні варыянт, афіцыйна выдадзены ў 1959 г. як «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Мн.: АН БССР, 1959), з’яўляўся да 1 верасня 2010 г. асноўным даведнікам па пытаннях арфагра- фіі і пунктуацыі. Хаця, зразумела, мова развіваецца, мяняецца, адлюстроў- ваючы змены ў жыцці грамадства, таму пастаянна перавыдаюцца акадэ- мічныя граматыкі, слоўнікі, адзначаючы пэўныя змены адносна правіл пра- вапісу, нормаў вымаўлення і іншых. Па гэтай прычыне ўзнікла неабходнасць падрыхтоўкі праекта новай рэдакцыі «Правіл». Дзяржаўная камісія пасля неаднаразовага абмеркаван- ня падрыхтавала праект новай рэдакцыі «Правіл» і распрацавала праект За- кона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуа- цыі». Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пун- ктуацыі» быў прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэс- публікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 года, адобраны Саветам Рэспублікі На- цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 года і падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года. Гэты закон уступіў ў сілу з 1 верасня 2010 года.

Часам у мове адзначаецца варыянтнасць, якая з’яўляецца натураль- най з’явай існавання моўнай нормы. Так, суіснуюць: бялесы – бялёсы, вуглі (вуглёў) – вугалі (вугалёў), дзіця – дзіцё, коньмі – канямі, лазіна – лазіна, лапушны – лапушысты, ласіца – ласіха, лента – стужка, мачаха – мачыха, навакол – навокал, пагніць – пагнісьці, раніцай – раніцой і інш. Але не ўсе варыянты дапушчальныя ў маўленні, многія з іх парушаюць норму, з’яўляюцца адхіленнямі ад літаратурнай нормы. Напрыклад, можна дагавор, кіламетр, але нельга догавар, кілометр, бо апошнія памылковыя. Таму для выбару правільных варыянтаў, адпаведных норме літаратурнай мовы, лепш за ўсё карыстацца слоўнікамі, даведнікамі (гл., напрыклад: Тлумачальны слоўнік, 1977-1984; Кароткі слоўнік, 1994; Тлумачальны слоўнік, 1996; і інш.).

Правільнасць маўлення выяўляецца ў разнастайнасці літаратурнай нормы, сярод якой выдзяляюцца:

а р ф а э п і ч н ы я нормы, паводле якіх неабходна аднастайна вымаўляць гукі, спалучэнні іх, словы, выказванні. Так, гукі [ч], [р] заўсёды цвёрдыя; гукі [м], [п] перад мяккімі зычнымі і ў канцы слоў выступаюць толькі цвёрдымі: восе[м]дзесят, насы[п]це, восе[м], голу[п]; гукі [з], [с] перад усімі мяккімі, акрамя [ г ’ ], [ к’ ], [ х’], ва ўласных словах павінны вымаўляцца мякка: [ с’ н’ ]ег, [ c’ м’ ]ех, [ с’ в’] яціць, шэ [ с’ ц’], [ з’ л ’]іццё, ку [з ’н’] я, [ з ’ дз’] ей [ с’ н’ ]іць, [ з’ б’]іць; прыназоўнікі на д, б, з вымаўляюцца разам у спалучэнні з наступным словам і ў адпаведнасці з правілам: перад глухім - глухі ( над [т] хатай, аб [ п ] хлебе ), з [ с ] хаты, перад звонкім - звонкі ( над братам, аб дарозе, з бяды ) і інш.;

а к ц э н т а л а г і ч н ы я нормы ўстанаўліваюць месца націску ў слове і спалучэнні слоў, бо націск можа ў розных словах ( параўн.: до́бры, дабрэ́ць, дабрыня́ ), нават у розных формах аднаго і таго ж слова ( рука́ - ру́кі, рукі́ ) быць на розным месцы, рознамясцовым;

а р ф а г р а ф і ч н ы я нормы ўстанавліваюць адзінства напісання слоў, іх частак, напрыклад, пэўныя прыметнікі з суфіксам - ск- у залежнасці ад апошняй літары ўтваральнай асновы могуць падпадаць пад розныя правілы напісання ( параўн.: Адэса + ск = адэскі, сусед + ск = суседскі, Баранавічы + ск = баранавіцкі, Хойнікі + ск = хойніцкі, студэнт + ск = студэнцкі, купец + ск = купецкі);



Л Е К С І Ч Н Ы Я нормы рэгулююць правільнасць выбару слова для пэўнага кантэксту. Напрыклад, з рада сінанімічных слоў: перапынак, паўза, антракт чалавек выбірае адно, якое найбольш дакладна адпавядае кантэксту, спалучаецца з іншымі; альбо нельга спалучаць рознастылёвыя словы тыпу: мадам зараўла; нядобра ўжываць русізмы тыпу: недахват вільгаці, абучэнне моладзі, бо па-беларуску правільна: недахоп вільгаці, навучанне моладзі і інш.;

М А Р Ф А Л А Г І Ч Н Ы Я нормы патрабуюць адзінства ва ўтварэнні і ўжыванні словаформ. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі дроб, запіс, медаль, накіп, насып, палын, сабака, стэп, цень, шынель муж- чынскага роду, таму спалэчэнні з іншымі словамі адметныя ў параўнанні з рускай мовай, дзе гэтыя назоўнікі жаночага роду, параўнайце бел.: цікавы запіс, залаты медаль, шырокі стэп, цень рухаўся, сабака пабег і руск.: ин- тересная запись, золотая медаль, широкая степь, тень двигалась, собака побежала і інш.;

С І Н Т А К С І Ч Н Ы Я нормы вызначаюць межы спалучальнасці слоў, рэгулююць правільнае спалучэнне слоў у словазлучэнні, у сказы, якое грунтуецца як па законах каардынацыі, дапасавання, кіравання, пры- мыкання, так і на сінтаксіных здольнасцях пэўных лексем. Напрыклад, каардынацыя дзейніка і выказніка не дазваляе выкарыстоўваць у ролі дзей- ніка зборны назоўнік з выказнікам-дзеясловам у форме множнага ліку тыпу: студэнцтва стараюцца здаць экзамены, бо сказ няправільны, пра- вільна: студэнты стараюцца здаць экзамены; дзеясловы ветлівасці (дзя- каваць, падзякаваць, аддзякаваць, прабачыць, выбачыць, дараваць) кіру- юць назоўнікамі ў форме давальнага склону ( дзякаваць сябру, аддзякаваць дзядзьку, прабачыць сястру), а ў рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону ( благодарить друга, отбла- годарить дядю, извинить сестре) і інш.

Разам з тым авалодаць літаратурнай нормай мовы яшчэ, зразумела, не азначае ўмець добра пісаць і добра гаварыць. Але толькі валодаючы літаратурнай нормай, можна павышаць культуру маўлення, дбаць не толькі пра правільнае, але і прыгожае маўленне.



4.1. Пытанні і праблемныя заданні для дыскусіі

«Дакладнасць выказвання і культура маўленчых паводзін»
1. Што ўключае ў сябе паняцце «моўны этыкет»?

2. Ці супадаюць паняцці «адукаваны» і «выхаваны, культурны»?

3. Як вы ацэньваеце ходкае ў грамадстве выслоўе «дыпламаваных многа, а разумных мала»?

4. Вашы меркаванні пра культуру ў грамадстве, культуру свайго ася- роддзя, сваю культуру?

5. Якая роля СМІ ў фарміраванні стэрэатыпаў паводзін, культуры?

6. Чаму нацыянальныя стэрэатыпы, якія паказваюць вобразы сусе- дзяў, вельмі часта носяць негатыўны характар?

7. Як вы ацэньваеце стэрэатып паводзін, які склаўся ў кіраўніцтве: «Я начальнік – ты дурак», «Ты начальнік – я дурак»?

8. Які стыль кіраўніка для вас прыемлімы: дырэктыўны (аўтарытар- ны)? дэмакратычны (калегіяльны)? ліберальны (анархічны)?

9. Якая роля стэрэатыпаў ва ўзаемаадносінах людзей розных нацыя- нальнасцей.

10. Якія нормы маўленчай этыкі вы сфармулюеце адносна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах? у дакладах і выступленнях? ва ўзаема- адносінах з кіраўніцтвам? у акружэнні сяброў-аднадумцаў?

11. Як вы разумееце выразы, што пакінулі нам продкі: «Загавары, каб я цябе ўбачыў», «Дай паслухаць, як ты гаворыш, і я скажу, хто ты».

12. Як разумееце і ацэньваеце парады аб паводзінах у размове?

Добра, калі чалавек шмат ведае. Толькі ўмей выбраць, што падыхо- дзіць да гутаркі, умей абмежаваць прадмет размовы, каб весці яе ў патрэб- ным кірунку. Зважай на ўмовы гутаркі, ведай, калі што сказаць: Усё знай, ды не ўсё бай; Многа ведай, ды мала гавары; Трэба знаць, што сказаць; У добрую часіну сказаць, а ў ліхую прамаўчаць (А. Каўрус).

4.2. Матэрыялы для стылістычнага практыкума

«Маўленчы этыкет і культура зносін»
Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:


  1. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?

  2. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?

  3. А якія моўныя сродкі характэрны толькі для пэўнага стылю?

  4. Якім чынам змест і мэтанакіраванасць выказвання ўплываюць на выбар стылю?

  5. Якую ролю выконваюць выяўленчыя сродкі мовы ў вусным маўленні?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка:
1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Тарашкевіч Браніс- лаў Адамавіч – грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны-мовазнавец, пісьменнік-перакладчык, публіцыст».

2.Знайдзіце і выпраўце памылкі, якія дапусціла рэдакцыя, дру-куючы матэрыял ў газеце. Перакладзіце тэкст на рускую мову. Зрабіце вусны пераказ на беларускай мове.

«Як уцяпліць вокны?»

«Такая праблема стаіць зімой перад кожнай гаспадыняй. Чаму праблема? А таму, што хочацца, каб і холад яны не прапускалі, і каб шкло не замярзала і не пацела. Але гэта чамусьці не ўдаецца зрабіць. Можа рэдакцыя дасць якія парады ў гэтым плане?»

Ж. Сюбарава.

Калі звярнуцца да даведнікаў карысных парад, то можна прачытаць прыведзеную ніжэй інфармацыю па ўцяпленню вокнаў на зіму.

Найбольш надзейны і зручны спосаб уцяплення вокнаў – з дапамогай ушчыльняючых пракладак. Добра закрываючы шчыліны, яны забяспечва- юць надзейную герметызацыю. Пры неабходнасці вокны, фрамугі і форткі можна адчыняць.

Прамысловасць выпускае пракладкі з паралону ў выглядзе стужак таўшчынёй 10 і шырын ёй 8 мм без клеевага слою і з клеевым слоем на паверхні адной з граняў. Гэтыя пракладкі можна зрабіць з ліставога пара- лону або паралонавага коўрыка, раскройваючы яго нажом па лінейцы на стужкі неабходнага памеру. Пракладкі прыклейваюць клеем 88Н, БФ-2, клеем-масцікай КН-2 па ўсяму перыметру ўсіх адчыняючыхся элементаў вокнаў у месцах іх прымыкання да каробак. Каб можна было адчыніць фортку, фрамугу, створку, да іх пракладка прыклейваецца толькі адным бокам.

Перш чым уцяпліць акно, яго пафарбаваную паверхню ачысціце ад бруду.

Нанясці тонкі слой клею на тыя паверхні акна, на якія будзе накладзена пракладка. Ад пракладкі прамысловага вырабу з клеевым слоем аддзяліце ахоўную палоску паперы (спачатку даўжыней 15–20 см).

Накладзіце пракладку без нацяжэння, раўнамерна прыціскаючы яе лінейкай або драўлянай рэйкай. Хвілін праз 20 акно трэба зачыніць на некаторы час, пакуль клей поўнасцю не высахне. У кутках пракладку разразаюць і канцы злучаюць пад прамым вуглом.

Каб на двайных вокнах шкло зімой не замярзала і не пацела, нельга паміж рамамі класці вату і іншыя збіраючыя вільгаць матэрыялы, а трэба паставіць паміж імі слоікі з паваранай соллю.

Шкло на вокнах зімой не будзе замярзаць, калі з вонкавага і ўнутранага бакоў, працерці яго сумессю з 10 частак дзенатурыраванага спірту і часткі гліцэрыну.

Нават у самы моцны мароз можна працерці вокны, калі дабавіць у ваду трохі спірту. Калі ж у 0,5 л цеплай вады растварыць 2–3 лыжкі солі, то гэтым растворам легка можна ачысціць шкло ад леду.

Калі не заклейваць вонкавыя рамы, шкло таксама не будзе замярзаць.

Аконныя рамы можна аклейваць на зіму паперай, змочанай у свежым малацэ (Газета «Полоцкий вестник»).



3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падрыхтуйце рэкла- му тавара беларускіх вытворцаў.

Мастера рекламы

Все большего признания добиваются белорусские мастера рекламы. Лучше всего об этом свидетельствуют итоги состоявшегося в Москве IX Международного фестиваля рекламы, в котором приняли участие 17 стран. Беларусь, значительно уступающая по уровню развития и величине рекламных бюджетов таким странам как Германия, Дания, Бразилия, Швейцария и др., по количеству завоеванных наград (11 – 2 золотые, 2 серебряные, 7 бронзовых) заняла почетное III место. Впереди оказались только хозяева фестиваля и искушенные в рекламном деле итальянцы.

Самых высоких эпитетов заслужили творческие находки сотрудников минского рекламного агентства «Крынь». Сразу две их работы были отмечены высшими наградами в конкурсе печатной рекламы в номинации «Транспортные средства и автосервис». По утверждениям опытных специалистов, такое отличие одного агентства в практике фестивалей является уникальным случаем, к тому же оба плаката «Крыни» были изготовлены для одного клиента – известной французской фирмы «Пежо». В других номинациях призерами стали работы таких белорусских агентств и организаций как «Форте», «Белая Корона», «Праймери», «Радио БИ-Эй», «Пингвин» и «ФИТ» (Газета «7 дней». Константин Белоус).

4. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падрыхтуйце паве- дамленне на экалагічную тэматыку.

Как улучшаем экологическую обстановку

На заседании коллегии Минприроды рассмотрен вопрос о работе Витебской горрайинспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды.

Было отмечено, что в последние годы со стороны Витебской горрайинспекции стало уделяться больше внимания вопросам лимитирова- ния в использовании природных ресурсов, выбросов и сбросов загрязняю- щих веществ в окружающую среду, размещения отходов производства и потребления.

Проводимая работа дает в целом положительные результаты. Наме- тились устойчивые тенденции сокращения объемов выбросов и сбросов в окружающую среду загрязняющих веществ и улучшения экологической обстановки в регионе.

Вместе с тем, относительно высокий удельный вес использования природных и особенно энергетических ресурсов на единицу выпускаемой продукции. Основными источниками финансирования природоохранных мероприятий остаются бюджетные средства и средства бюджетных фон- дов охраны природы. Не выполняются мероприятия, которые должны бы- ли финансироваться за счет средств производственных коллективов.

По всем поднятым вопросам и отмеченным недостаткам коллегией Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды приняты соответствующие решения (Газета «Народное слово»).


5. Перакладзіце на беларускую мову.

Закон Республики Беларусь

«О внесении дополнений в Кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях»

Принят Палатой представителей 28 октября 1999 года.

Одобрен Советом Республики Беларусь 18 ноября 1999 года.

Статья 1. Внести в кодекс Республики Беларусь об административ- ных правонарушениях, принятый Верховным Советом Республики Бела- русь 6 декабря 1984 года следующие дополнения:

1. Дополнить Кодекс статьёй 172 следующего содержания:

Статья 172. Нарушение законодательства о языках.

Публичное опорочивание государственных и других национальных языков, которыми пользуется население Республики Беларусь, создание преград и ограничений в пользовании ими – влекут наложение штрафа на граждан от двух до пяти минимальных заработных плат, на служебных лиц – в размере от пяти до десяти минимальных заработных плат.

Статья 2. Это закон вступает в силу через десять дней после его публикации.

Президент Республики Беларусь А. Лукашенко

24 ноября 1999 г., г. Минск, № 325-3


6. Напішыце службовую характарыстыку-рэкамендацыю на ка- легу (па вучобе, працы, камерцыі).
4.3. ТЭКСТЫ ДЛЯ ПЕРАКЛАДУ (кантрольныя заданні)

1. Перакладзіце на беларускую мову.
Стареет Европа, а с ней стареет и Беларусь

Как показывают расчеты экспертов Программы развития ООН, на начало третьего тысячелетия в промышленно развитых странах доля населения в возрасте 65 и более лет составит почти пятую часть от количества всех жителей.

Не намного отстанут государства с переходной экономикой, в том числе и Беларусь. Ожидается, что в 2015 году у нас будет насчитываться уже четырнадцать процентов людей этой возрастной категории. Сегодня Беларусь пока преодолела только 13-процентный барьер. Как видим, население нашей страны также будет неумолимо стареть.

Основной фактор, который влияет на существующее положение – резкое сокращение рождаемости. Буквально во всех странах Европы наблюдается превышение смертности над рождаемостью. Вторая причина заключается в повышении продолжительности жизни, что дополнительно увеличивает процент престарелых людей.

На этом фоне заселение Европейского континента в следующем тысячелетии, безусловно, будет происходить не за счет этнических европейцев, а выходцами из Азии и Африки, где возрастные пропорции и демографические тенденции совсем иные. Беларусь, видимо, ждет такая же судьба (Газета «Звязда». Ю. Ляшкевич).

2. Перакладзіце на беларускую мову.

Основная материальная база предприятия «Новополоцкнефтепро- дукт» была создана в 1981 году. Но отсчет «биографии» оно ведет с далекого 1927 года, когда была сдана в эксплуатацию Полоцкая нефтебаза. Она функционирует и теперь, являясь филиалом «Новополоцкнефтепро- дукта». Первая автозаправочная станция была построена в Полоцке только в 1966 году, на тридцать лет позже самой автобазы. Еще через пятилетку была сдана в эксплуатацию автозаправка в Верхнедвинске, а в Россонах – только в 1983 году. Для сравнения: сейчас автозаправок – 11, еще пять принадлежат другим предприятиям. Создана конкурентная среда, идет борьба за клиента. Актуальная задача предприятия – выбор места для новых автозаправочных станций, приближение культуры обслуживания к западноевропейским стандартам. Современная автозаправочная станция – это не только заправка автомобиля топливом, но и кемпинг, столовая, магазин, – целый комплекс, который может предоставить клиенту самые различные услуги.

Отличительная черта «Новополоцкнефтепродукта» в том, что пред- приятие напрямую связано трубопроводом с Новополоцким нефтеперера- батывающим заводом. Благодаря этому факту оно всегда обеспечено необ- ходимым количеством нефтепродуктов нужного качества и ассортимента (Газета «Звязда»).

3. Перакладзіце на беларускую мову.

Проектные мощности предприятия «Новополоцкнефтепродукт» поз- воляют реализовывать в год 480 тысяч тонн нефтепродуктов, а в принципе это число может быть доведено до 600–650 тысяч тонн. Наибольшее дос- тижение – реализация 380 тысяч тонн в год – выпадает на советские време- на. С 1990 года показатели работы стали падать, какая-то стабилизация началась только с 1996 года. Если взять результаты работы 1990 года за 100 процентов, то за 1996 год они составят всего только 34,5 процента.

Главными потребителями продукции предприятия являются агро- промышленный комплекс – 18 тысяч тонн в год, предприятия министер- ства транспорта – 12,4 тысячи тонн, потребительские товарищества – 1,6, строители – 8,3, жилищно-коммунальное хозяйство – 2,8, нефтехимичес- кий комплекс – 3,6, иные потребители – 17,8 тысячи тонн. Продукция са- мая разнообразная – бензин различных марок, дизельное топливо, топливо для котельных. Работники «Новополоцкнефтепродукта» прекрасно пони- мают, что от их согласованной работы зависит успех и в поле, и на строй- ке, и на железной дороге. Поэтому и работает предприятие 365 дней в году. Для контроля за качеством продукции организована лаборатория, работники которой следят, чтобы все соответствовало утвержденным стан- дартам.

Для своевременного обеспечения потребителей нефтепродуктами приобретен бензовоз «Вольво», который за один рейс может доставить 27 тысяч литров топлива. Планируется закупка еще одного бензовоза на 6,5 тонн на базе автомобиля «Газ» или «Зил». Это позволит увеличить объем услуг по перевозке опасных грузов на 15 процентов. А чтобы ускорить отпуск нефтепродуктов, в 1999 году будет закончен монтаж восьми установок налива АСН 5М «Дельта» (2 – для светлых и 6 – для темных нефтепродуктов). На эти цели выделено 5,2 миллиарда рублей, а всего на обновление и модернизацию будет использовано около 90 миллиардов (Газета «Звязда»).




  1. Слоўнік паняццяў




Акцэнталогія

(лац. accentus – націск, гр. logos – слова, паняцце, вучэнне) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца асаблівасці націску ў словах і ўмовы яго змянення.

Праклітыка

ненаціскное слова, што стаіць спераду націскнога і ў адносінах націску прымыкае да наступнага, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае.

Практычная стылістыка

раздзел стылістыкі, у якім вывучаюцца мэтазгодныя спосабы выкарыстання сродкаў агульнанароднай мовы для найбольш дакладнага выражэння думкі.

Прасодыя

(гр. prasodia – націск, прыпеў) сістэма фанетычных сродкаў – націск, інтанацыя, – звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю; пры іх дапамозе выказванню надаецца пэўны сэнс.

Стылістыка

(stylistique ад гр. stylos – палачка для пісання ў старажытных грэкаў) раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў выражэння ў залежнасці ад характару і ўмоў выказвання і мэты яго.

Стыль мовы

сукупнасць моўных сродкаў і прыёмаў, ужываемых у залежнасці ад мэты і зместу выказвання з улікам абстаноўкі, у якой адбываецца выказванне.

Стылістычныя нормы

агульнапрынятыя заканамернасці адбору, спалучэння і ўжывання стылістычных сродкаў мовы, падпарадкаваныя зместу і мэтанакіраванасці выказвання.

Энклітыка

(гр. enclitike – нахілены назад) слова, што пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да папярэднага слова, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае.


Літаратура
1. Антанюк Л.А. Беларуская і навуковая тэрміналогія. Мн., 1987.

2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., 1992.

3. Беларуская мова. Пад рэд. М.С. Яўневіча. Мн., 1991.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.

5. Каўрус А.А. Культура слова. Мн., 1963.

6. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Выд. 2-е. Мн., 1984.

7. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

8. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.

9. Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. Мн., 1976.

10. Янкоўскі Ф.М. Беларуская мова. Выд. 3-е. Мн., 1978.



кантрольныя тэсты і заданні
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка