Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка21/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Прадмова

Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) як сістэма ўзаемазвязаных і ўзаемадапаўняемых сродкаў навучання, распрацаваных у адпаведнасці з вучэбнай праграмай і выбранай дыдактыкай, скіраваны на рэалізацыю адукацыйнага стандарту, павышэнне кампетэнцыі будучых спецыялістаў і дае выкладчыку магчымасць прагназіраваць вынікі навучання (дыягностыка), праводзіць заняткі па засваенні новага матэрыялу (пазнавальны этап) на больш высокім узроўні, адкрывае магчымасць не толькі сістэматызаваць, паглыбляць і абагульняць веды студэнтаў на розных відах заняткаў (семінары, практычныя заняткі, практыкумы, тэсты, прэс-канферэнцыі, дыскусіі і інш.), але і весці пастаянны ацэначны кантроль вучэбнай дзейнасці студэнтаў (рэйтынгавая сістэма).

Тэсты і заданні пісьмовага кантролю арыентаваны на выяўленне ўз- роўню і аб’ёму засваення першакурснікамі асноўнага вучэбнага матэрыя- лу.

Колькасць заданняў, ступень іх складанасці (па кожным пройдзеным раздзеле праграмы) вырашае сам выкладчык, зыходзячы з патэнцыяльных магчымасцей групы (падрыхтаванасці студэнтаў, іх інтэлектуальнага ўзроўню).

У працэсе работы выкладчык можа мяняць заданні, прыўносіць новыя, такім чынам удасканальваючы сістэму кантролю ведаў студэнтаў.
Для ацэнкі паспяховасці вывучэння студэнтам дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» ці вызначэння рэйтынгу прапануюцца наступныя крытэрыі:


  1. За 100%-нае наведванне лекцый у семестры (6 гадзін лекцый ×1 = 6 балаў); за 100%-нае наведванне практычных заняткаў; выступленні на практычных занятках і прэс-канферэнцыі; за паспяховае выкананне кант- рольных заданняў (28 гадзін практычных заняткаў ×2 = 56 балаў).

  2. За ўдзел ва ўніверсітэцкіх навуковых канферэнцыях – 5 балаў; за ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях – 10 ба- лаў.

  3. За публікацыі ў навуковых зборніках і часопісах – 5 балаў.

  4. Перадэкзаменацыйная (перадзаліковая) падрыхтоўка студэнтаў – 3 балы.

  5. Экзамен (залік) па дысцыпліне – 15 балаў.

  6. Калі пасля вывучэння дысцыпліны ў семестры рэйтынг студэнта R < 50 % (50 балаў), то студэнт не выканаў вучэбны план па дадзенай дысцыпліне і не дапускаецца да экзамену (заліку).

  7. Для допуску да экзамену (заліку) студэнту неабходна набраць балы, якіх нестае, пры дапамозе апытвання (пісьмовага ці вуснага), тэс- ціравання па тэмах заняткаў, якія прапушчаны, інакш кажучы, студэнт павінен выканаць на «здавальняюча» неабходны мінімум вучэбных задан- няў, якія былі не выкананы ў семестры.

  8. Калі пасля вывучэння дысцыпліны ў сесестры рэйтынг студэнта задавальняе ўмове 60 % ≤ R < 70 %, то студэнт атрымлівае адзнаку «4» балы; 70 % ≤ R < 80 % – «5» балаў; 80 % ≤ R < 91 % – «6-8» балаў; 92 % ≤ R < 100 % – «9» балаў; R 100 % – «10» балаў.

  9. Адзнака «10» балаў выстаўляецца тым студэнтам, хто дасягнуў самага высокага выніку пры вакананні заданняў павышанай цяжкасці і вылучэнні іх работ на рэспубліканскую навуковую канферэнцыю.

  10. Студэнтам, якія ў працэсе вучобы набралі 80 і больш працэнтаў (балаў), выстаўляецца залік аўтаматычна.

  11. Яшчэ адзначым, што кантрольныя тэсты і заданні дапамогуць выкладчыку вызначыць не толькі кампетэнтнасць студэнтаў па вывучае- мых тэмах, але і выявіць іх адносіны да вучобы, да вывучаемага матэ- рыялу.

  12. Тым студэнтам, якія не справіліся з кантрольнымі тэстамі і заданнямі, даецца пэўны час на падрыхтоўку, а пасля праводзіцца інды- відуальная гутарка па пройдзенай тэме.


РАЗДЗЕЛЫ «Фанетыка. Арфаэпія. Арфаграфія»
1. Назавіце фанетычныя законы беларускай мовы.

2. Дайце азначэнне: Яканне – гэта…

3. Як суадносяцца паняцці «гук» і «фанема»?

4. Запішыце тэкст. Вызначце (вусна) суадносіны паміж гукамі і літарамі ў словах.

Думка ходзіць, дзе захоча:

ад зямлі да зор і сонца

Няма думкам забаронцы.

Думка праўду кажа ў вочы

І вялікім і малому –

Гора будзе твайму дому!

Свежы, іншы вецер вее,

Хоць ён вее ціха.

А хто зло-няпраўду сее,

Той зжынае ліха (Я. Колас).

5. Затранскрыбіруйце тэкст.

Беларуская мова спалучае ў сабе дзіўную мяккасць, а зрэдку і цвёрдасць, замілаваную пяшчотнасць і шырокую магутнасць, плаўную пявучасць і хуткую дынамічнасць, старажытнасць і маладосць. У гэтай мове гучыць сэрца і душа народа, добрага, працавітага, сціплага і сумленнага (Р. Гарэцкі).



6. Зрабіце фанетычны разбор (па варыянтах).

Падзямелле, дасведчанасць.



7. Назавіце няпарныя гукі па цвёрдасці–мяккасці.

8. Як звязаны фанетычныя законы з нормамі арфаэпіі і прынцы- памі арфаграфіі.

9. Вызначце і запішыце санорныя гукі, якія ёсць у наступных выказваннях (кожны гук запішыце адзін раз).

1. Мова – гэта самае чалавечнае з таго, што ёсць.

2. Яшчэ адну мову варта вывучаць таму, што яна пракладзе табе шлях яшчэ да аднаго народа. Слова – адзенне ўсіх фактаў, усіх думак.

10. Вызначце ў словах колькасць літар і гукаў. Падкрэсліце сло- вы з чатырма мяккімі зычнымі гукамі.

Падзямелле, несмяротнае, сцюдзёная, пасляслоўе, нясвіжская, абнадзеіць, правасуддзе, зацвярдзелыя, асіміляцыя, пісьменнік, збіраю, дзверы, пацвердзіць, схіліць, трансляцыя.



11. У якіх з прыведзеных слоў сустракаюцца гукі [л], [с], [ш]?

Сонца, шчасце, лёгкі, перапісчык, аб’ездчык, лось, бярозка, сцежка.



12. Вызначце чацвёртае лішняе.

1. Вочы, волас, возера, воблака.

2. Вузкі, вусны, вулкан, вулей.

3. Ікра, іншы, іскра, іхні.

4. Свісток, смех, схема, след.

5. Горад, гісторыя, ганак, трагедыя.

6. Падзямелле, падзяліць, адзначыць, падзол.

13. Падкрэсліце, у якіх словах гукі [і], [а] з’яўляюцца прыстаўны- мі.

Над ілбом, разбіць ільдзіны, мераць на свой аршын, чакаць з аўторка, з авечай шкуры, не верыць ілжы, з амшэлай хаты, зрабіць з істужкі.


14. Якімі фанемамі адрозніваюцца наступныя пары слоў?

Узор: конь [н’] – кон [н].

Розны – росны, нос – нёс, хаджу – хачу, галка – галька, рыс – рысь, быт – быць, масла – мяса, марал – мараль, маразы – маразі, цэлы – целы, біць – быць, прыдзірка – прыцірка, зборны – спорны, маёр – матор, рэдка – рэдзька, дзеканне – цеканне, проза – проса.



15. Ад назоўнікаў – уласных назваў – утварыце прыметнікі. Складзіце з імі сказы, каб у адным выпадку прыметнік пісаўся з вялі- кай літары, у другім – з малой.

Скарына, Наваполацк, Гродна, Брыль.



16. Запішыце скарочана словы і словазлучэнні.

Член-карэспандэнт, сантыметр, квадратны метр, грам, кілаграм, прафесар, назоўны склон, напрыклад, гэта значыць, XI–XVI стагоддзі, раён, горад, таварыства, жаночы род, астраномія, міфалогія, спецыяльны тэрмін, выконваючы абавязкі, гістарызм, дзеепрыслоўе, стары стыль, паў- востраў, складаназлучаны.



17. Запішыце наступныя словы па-беларуску, складзіце з імі сло- вазлучэнні, абазначце націск у рускім і беларускім варыянтах.

Ремень, развитие, одиннадцать, оба, некоторые, малый, крупа, крапи- ва, конопля, имя, изолированный, знахарь, зеркало, задаром, доска, глиня- ный, вчера, верба, арест, ближе, двойня, дверь, брусника, поведение.



18. Колькі літар у беларускім алфавіце? Колькі гукаў яны абаз- начаюць?

19. Назавіце дыграфы ў беларускай мове.

20. У залежнасці ад семантыкі, якую назоўнік набывае ў кантэк- сце, некаторыя з іх маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчаткі -а(-я) і -у(-ю). Складзіце па два словазлучэнні ці сказы, у адным з якіх прапанаваныя назоўнікі ўжываюцца з канчаткамі -а(я), а ў другім -у(ю).

Пропуск, гардэроб, загад, закон, ясень, інструмент, лістапад, дом, пад’езд, колер.



21. Запішыце словы па-беларуску, аб’ядноўваючы іх у групы згодна з правіламі вымаўлення і правапісу.

Ветеран, дрезина, дровосек, резиденция, рессора, церемониться, эпи- тет, червонец, мельхиор, фиорд, коллегиальность, аккордеонист, аудиен- ция, аукцион, идеолог, приоритет, отвезти, диверсия, о человечестве, Вла- дивосток, двести, гвардеец, Шмидт, контрастно, немилосердно, аванпост- ный, счастливый, беззаконие, бессмертный, апассионата, беллетристика, аффикс, омуль, вьюн, львёнок, заржавленный, замглить, лжец, на льду, возвышенность, семена, аттракцион, богатство, молодёжью, двадцатый век, одиннадцать, полугодие, Мекка, отмель, окись, охра, взморье, ёж, Ольга, правительство, уния, удилище, научный, угловой, здоровье, двухъ- ярусный, пятьюдесятью восьмью, беречь, серьёзный, дробью, пиявка, меньше, воробьи, объездной, миллиард.



22. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх напісанне.

Б…фак, г…рань, з…леніва, ад…сіт, характ…рыстыка, Ры…-дэ-Ж…нейра, інж…нер, П…труся, г…н…рал, канц…лярыя, бран…нос…ц, ал…н…ня, с…рвіс, І…русалім, І…рдан, контр…гра, за…кацца, ад…сці, і…нізацыя, за …льнозаводам, за…мгліць, а…кцыён, тры…мвірат, перпету…м-мобіле, пя…чаны, с…б…люб, дзя…ка, аб’е…чык, ман…ёр, м…лод…я, паўго…е, ра…чыніць (цеста), ненавіс…ны, кантрас…ны, ра…ада, ра…саднік (хваробы), чалавеканенавіс…нік, на…удзіць, на…огул, Радзі…он, …окаць, …урна, дз…веры, снежан…скі, хатын…скі, цян…-шан…скі, ін…екцыя, аб…інець, між…ярусны, Чэрвен…скі ра…н, (В, в)ыканаўчы (К, к)амітэт (В, в)іцебскага (А, а)бласнога (С, с)авета (Н, н)ародных (Д,д)эпутатаў.


МОДУЛЬ «ЛЕКСІКАЛОГІЯ»
Пытанні для вуснага кантролю:
1. Чаму аднаму і таму ж значэнню слова людзі даюць розныя вытлумачэнні?

2. Як у лексічнай семантыцы можа праяўляцца нацыянальная спецы- фіка мовы?

3. У якіх выпадках ужыванне амонімаў прыводзіць да двух- сэнсоўнасці?

4. Ці могуць узаемазамяняцца паронімы ў межах аднаго кантэксту без змянення сэнсу выказвання?

5. Ці могуць уступаць у сінанімічныя адносіны службовыя словы?

6. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго сло- ва?

7. Чым адрозніваюцца паняцці спрадвечна беларуская і ўласна- беларуская лексіка?

8. Ці паяўляюцца ўласнабеларускія словы ў цяперашні час?

9. Чым тлумачыцца няўхільны рост запазычанага лексікону беларус- кай мовы?

10. Чаму найбольш часта пры запазычанні наглядаюцца фанетычныя змены слова?

11. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

12. Чаму немагчыма дакладна вызначыць колькасць слоў асобнай мовы?

13. Чаму нацыянальная спецыфіка мовы ў большай ступені выяў- ляецца ў лексіцы, чым у марфалогіі і сінтаксісе?

14. Ці можна ў беларускай мове вылучыць пласт экзатычных слоў? З чым гэта звязана?

15. Чым растлумачыць, што рэестр беларуска-рускага слоўніка ў якасных адносінах не паўтарае рэестра руска-беларускага слоўніка?

16. Якая тэндэнцыя характарызуе сучасную навуку і тэхніку? (Стварэнне інтэрнацыянальнай тэрміналогіі або новатвораў на базе ўлас- нага лексічнага матэрыялу. Чаму?)

17. Пры вывучэнні якіх пытанняў, акрамя чыста лінгвістычных, вам спатрэбяцца слоўнікі? Якія?
Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю:
1. Дайце азначэнне: Паронімы – гэта…

2. Назавіце тыпы амонімаў. Прывядзіце прыклады.

3. Запішыце сказы па варыянтах, дзе наступныя словы з’яўлялі- ся б мнагазначнымі і амонімамі.

Забег. Дысцыпліна. Справа. Бор. Праспект. Запусціць.



4. Запішыце прыметнікі-сінонімы (па варыянтах), якія выража- юць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) адмоўныя рысы характару.

5. Складзіце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, якія высту- палі б то ў прамым, то ў пераносным значэнні.

Абцерціся, абчысціць, адгрымець, выкапаць, выкачацца, вылецець, лакіраваць, лопацца, мянціць, няньчыцца, памякчэць, прыціснуць, распі- саць, сцэментаваць, трубіць, усплысці, хіліцца, чысціць, штампаваць.



6. Замяніце словазлучэнні сінанімічнымі словамі.

Узор: Апытальны ліст – анкета.

Штучнае абвадненне, крывяносны сасуд, стваральнік літаратурнага твора, аб’ява аб спектаклі, штучны вадаём для плавання, апісанне жыцця.



7. Закончыце пачатыя прыказкі.

1. Поле бачыць… 2.Кінь за сабою… 3. Узяўся за гуж… 4. Рыхтуй летам сані… 5. Пагонішся за двума зайцамі… 6. Слова – срэбра… 7. Хто парасё ўкраў… 8. … у лес глядзіць. 9. … чым журавель у небе. 10. Адна галава добра… 11. Воўк сабакі не баіцца… 12. Лепш з разумным згубіць… 13. Не май сто рублёў… 14. Чалавек страляе… 15. Не рабі ліхога… 16. Чулі звон… 17. За што купіў… 18. Не наеўся…



Для даведак: маўчанне – золата; то і не наліжашся; а лес чуе; за тое і прадаю; таму ўвушшу пішчыць; знойдзеш перад сабою; ды не ведаюць, дзе ён; колькі ваўка не кармі; і не бойся нікога; лепш сініца ў руках; а зімой калёсы; а май сто сяброў; а дзве – лепш; ніводнага не зловіш; але звягі не любіць; чым з дурнем знайсці; не кажы, што не дуж; ды далёка дыбаць; а чорт кулю носіць.

8. Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя.

1. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку). 2. У гады Вялікай Айчыннай вайны мой дзядуля (паступіў, уступіў) у армію. 3. Настойлівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху. 4. Такі (факт, фактар) не мог быць не заўважаным. 5. На (экскаватары, экскалатары) мы падняліся на другі паверх універмага «Беларусь». 6. Кожны год мы набываем (абаненты, абанементы) на цыкл канцэртаў. 7. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова. 8. Пасля (кантакту, антракту, кантракту) у зале панавала ўрачыстая цішыня. 9. (Антракт, такт, кантакт, кантракт) спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні і мацнее з кожным (кантрактам, антрактам, тактам, кантактам).



9. Да падкрэсленых слоў запішыце сінонімы.

Ліст апалы – настрой апалы; палец анямелы – пасёлак анямелы; птушкі аперыліся – дзеці аперыліся; дзеці бягуць – сцежка бяжыць – час бяжыць – думкі бягуць; зямля благая – характар благі – слова благое – намеры благія; колас буйны – рост буйны – раса буйная – вучоны буйны; чалавек выйшаў – кніга выйшла – запасы выйшлі – недарэчнасць выйшла.



10. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.

1. Блакітны, братэрскі, відэлец, маёнтак, цалкам, батлейка, абцугі, бавоўна, абцас.

2. Свіран, жвір, клуня, рэзгіны, венцер.

3. Бутэрброд, гальштук, лямпа, штурм, дах, ланцуг, ліхтар, грунт, пляц, цыбуля, фунт, фарба, бухгалтар, слесар, кафля, вяргіня, варштат, барліна, друшляк, ура.

4. Мітынг, танк, матч, джоўль, фініш, блакнот, ліфт, старт, байкот, блакада, блюмінг, шлюпка, шхуна, накаўт, трамвай, трэнер, фальклор, шампунь.

5. Авангард, прызёр, касцюм, канферансье, бюлетэнь, армія, катлета, ампула, будуар, дэбаты, дэманстрацыя, жэле, кашнэ, тратуар, фасон, філе.

6. Дэмакратыя, афарызм, аўтаномія, бактэрыя, алфавіт, аўтамат, бібліятэка, педагогіка.

7. Аркуш, вета, прафесар, тэрмін, доктар, экзамен, каляндар, шкала, кашуля, кубік, турбаваць.

8. Валюта, арка, дуэт, нетта.

9. Баклага, атаман, гарбуз, шалаш, аркан, барыш, кайданы, катарга, атава, барсук, арда, шашлык, буланы, кінжал, баран, каўбаса, бурка, шапка.



11. Запішыце дзесяць тэрмінаў па вашай спецыяльнасці.

12. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.

Вершы пісаць, як любіць і цярпець.

З праўдаю лёс залучыць назаўсёды.

Не ўчора пачатак,

не заўтра канец

падзеям і думкам узлётным (Л. Геніюш).



13. Да архаізмаў і гістарызмаў падбярыце сучасныя беларускія словы. З пяццю ўстарэлымі словамі складзіце і запішыце сказы.

Аснач, аэраплан, балагол, борць, буклі, булат, вакацыі, веча, вуглякоп, вярста, вятрыла, губерня, дзесяціна, дзясніца, дойлід, езуіт, жырандоль, іспыты, кляйноты, ланіты, лемантар, магістрат, памор, рагавень, радца, раць, рэляцыя, сажань, саха, сеча, станавы прыстаў, травень, тэстамант, чада, чало, штандар, дзіда, дыярыуш, рамёны, атрамант, фальварак.



14. Заміж прапушчаных слоў устаўце адпаведныя па значэнні неалагізмы.

1. У … прымалі ўдзел не толькі дыпламанты конкурсу, але і артысты, запрошаныя ў якасці пачэсных гасцей. 2. Працэс … паступова пашыраецца і на беларускую вёску. 3. Стрыгалёў сумеўся: … бясстрасна адлюстроўваў усе памылкі, дапушчаныя ў разліках. 4. Цяжка было ўявіць, што гэта жывая жаночая фігура – усяго толькі прафесіянальна выкананая … 5. Пасля сустрэчы многім прыхільнікам творчасці маладога артыста стала зразумела, што рэпутацыя рызыканта – гэта толькі тэатральны …, далёкі ад жывога характару. 6. Новая мадэль аўтамабіля выканана ў лепшых традыцыях сусветнага …



Для даведак: галаграма, імідж, дызайн, урбанізацыя, гала-канцэрт, дысплей, відэакліп, нонсенс.
15. Словы-тэрміны беларускай флоры размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.

Журавіны, брусніцы, суніцы, шыпшына, лілея, ажына, парэчкі, ясакар, бэз, вольха, папараць, святаяннік, чарот, каноплі, глог, бружмель, агрэст, ядловец, багавінне, пырнік, блёкат, язмін, вяргіня, аксаміткі, вярба, дзьмухавец, канюшына, трыпутнік, сланечнік, трыснёг.



16. Выпішыце словазлучэнні са словамі-амонімамі.

Гранатавы сок – гранатавы бранзалет, бракаваць сілы – бракаваць тавар, страшэнная бура – бура пачуццяў, пустое вядро – пусты чалавек, клубы дыму – клубы па інтарэсах, люты звер – люты чалавек, жалезныя цвікі – жалезныя нервы, хімічная рэакцыя – палітычная рэакцыя, глыбокая рака – глыбокая думка, спартыўныя гонкі – гонкі лес, добрыя парады – ваенныя парады, група крыві – партызанская група, купіць гасцінец – родны гасцінец.


раздзелы «Фразеалогія. Афарыстыка»
1. Як вы разумееце тэзіс: фразеалагізмы – устойлівыя адзінкі мовы?

2. Дайце азначэнне: афарызмы – гэта…

3. Вызначце, ці праяўляюцца ў фразеалогіі з’явы мнагазначнас- ці, варыянтнасці, сінаніміі, антаніміі, аманіміі. Свае разважанні пац- вердзіце прыкладамі.

4. З выклічнікавых фразеалагізмаў паводле семантыкі выпішы- це фразеалагізмы моўнага этыкету.

1. Памагай бог, з богам, з лёгкай парай, хлеб ды соль, у добры час, калом зямля, ціпун на язык, няхай сарочка не чапае.

2. Ісцінны бог, як бог свят, адсохні мне язык, праваліцца мне на гэтым месцы, не сысці мне з гэтага месца, каб я так жыў, слова гонару, чэснае слова.

3. Колькі лет колькі зім, дзень добры, маё шанаванне, бывай здароў, усяго добрага, міласці просім, чым хата багата.



5. Са слоў у дужках падбярыце патрэбнае па сэнсе і запішыце фразеалагізмы. З пяццю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Як гара з (галавы, рук, плеч) звалілася. Вярзці (яблыкі, слівы, грушы) на вярбе. Як (сабака, карова, кот) языком злізала. Біцца як (птушка, звер, рыба) аб лёд. Вакол (пальца, носа, рукі) абвесці. З мухі (слана, ваўка, вярблюда) рабіць. Малако (у роце, на губах, на вусах) не абсохла. У (ката, свінні, сабакі) вачэй пазычыўшы. Хоць ваўкоў (страляй, ганяй, лаві). Як гром з (чыстага, бязвоблачнага, яснага) неба. Усыпаць (дубцовай, лазовай, бярозавай) кашы. Як (гусь, сабака, кот) наплакаў. Зімою (лёду, снегу, пяску) пашкадуе. Бачыць на тры сажні (наперад, пад зямлёю, у цемнаце). Па слова ў (энцыклапедыю, кішэню, слоўнік) не лезе. Хоць (рэдзьку, моркву, рэпу) сей. (Муха, камар, страказа) носа не падточыць. Заварочваць (лейцы, аглоблі, хамуты). Лавіць (ластавак, вераб’ёў, варон). Закідаць (кветкамі, шапкамі, мячамі). (Кату, сабаку, чалавеку) па пяту. Белая (ліса, варона, кошка). Ад (дажджу, ветру, снегу) валіцца.



6. Назавіце аўтараў крылатых выслоўяў.

1. Прэтэнзій у яго – хапіла б на слана, заслуг жа – як у зайца.

2. Думка ходзіць, дзе захоча.

3. Была б свіння – а лужа будзе.

4. Кожны чалавек – гэта цэлы свет.

5. Бурай змеценае лісце не вяртаецца не голле.

6. Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай.

7. І тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька.



Аўтары: Якуб Колас, Янка Купала, Кузьма Чорны, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Корбан, Міхась Скрыпка, Іван Мележ, Кандрат Крапіва, Максім Багдановіч.

7. Укажыце аўтараў фразеалагізмаў.

Людзьмі звацца, хварэць на пана, асадзі назад!, выдраць лысаму ва- ласы, сена на асфальце, кветкі з чужых палёў, свінтус грандыёзус.



Аўтары: М. Багдановіч, Ф. Багушэвіч, А. Звонак, А. Русак, П. Броў- ка, А. Макаёнак, Я. Брыль, Ю. Гаўрук, М. Стральцоў, К. Крапіва, Я. Колас, Я. Купала.

8. Адкажыце, у якім сэнсе гаворыцца, што:

1) не варта язык біць каля зубоў; 2) сказанае слова да губы не вернеш; 3) язык у разумнага ў галаве, у дурного на зубах; 4) еш пірог з грыбамі, ды трымай язык за зубамі; 5) галава адна, а языкоў дзесяць; 6) выткнуўся з языком – ні туды ні сюды.



9. Назавіце ў фразеалагізмах характэрныя асаблівасці беларус- кай мовы.

Сэрца ледзянее; як чорт уссеў; кішкі марш іграюць; хоць у дамавіну кладзі; чорт з ведзьмай жэніцца; нялёгкая прынесла; як хто падмяніў; чорт дзяцей калыша; з пятага на дзесятае; вялікае сэрца; у цемя не біты; з-пад сучкі яйцо ўкрадзе; кампасціраваць мазгі; сёмая вада на кісялі; з глуздоў з’ехаць; вадой не разальеш; зладзейка з наклейкай; нябесная канцылярыя; блёкату аб’есціся; на валовай скуры не спішаш; цьма цьмушчая; ні мычыць ні целіцца; на вуснах мёд, а на сэрцы лёд; паказаць як барсук дзяцей гладзіць.



10. Затранскрыбіруйце фразеалагізмы.

Бяздонная бочка; як пугаю па вадзе; трацейскі суддзя; на поўным сур’ёзе; лебядзіная песня; і куры не шэпчуць; серада з-пад пятніцы; ціш і гладзь; даваць трасцу з хваробай; прычапіць дзяркач; кампасціраваць мазгі; карона не зваліцца; адпякуцца пірагі; купіла хвост залупіла; жыдкі лыткі; на жабін скок; малоць непадсяваючы; ні з пушчы ні з поля; без фігі ні да носа; і касцей не збярэш.


Модуль «ФУНКЦЫЯНАВАННЕ беларуСкаЙ мовЫ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ»
1. Дайце азначэнне: Беларуская нацыянальная мова – гэта… Назавіце формы беларускай нацыянальнай мовы.

2. Якія этапы гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі: XIV–XVI стст., XIX – пачатак XX ст.?

3. Дапішыце.

Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць: …



4. Як суадносяцца мова і маўленне?

5. Назавіце віды маўленчай дзейнасці, адзінкі маўлення, тыпы маўлення.

6. Дапоўніце.

Адзінкамі фанетыкі з’яўляюцца : 1) гук, 2) …



7. Запішыце асноўныя асабліваці фанетычнай сістэмы беларус- кай мовы.

8. Дайце азначэнне.

Фанема – гэта…



9. Што такое склад? Назавіце тыпы складоў.

10. Што такое націск? Якімі асаблівасцямі характарызуецца бе- ларускі націск?

11. Што такое праклітыкі і энклітыкі? Пацвердзіце прыкладамі.

12. Якія існуюць стылі вымаўлення? У чым іх адметнасць?

13. Што вывучае графіка?

14. Што такое алфавіт? Колькі літар у беларускім алфавіце?

15. Назавіце асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

16. Якія літары беларускага алфавіта з’яўляюцца адназначнымі, якія – двухзначнымі?

17. Якія зычныя гукі абазначаюцца з дапамогай дыграфаў?

18. У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу? Якія правілы грунтуюцца на ім?

19. У чым сутнасць фанематычнага (марфалагічнага) прынцы- пу? Якія правілы будуюцца на іх?

20. Што такое традыцыйнае і дыферэнцыраванае напісанні? Якія правілы грунтуюцца на гэтых прынцыпах?

21. Запішыце зычныя, пасля якіх пішацца мяккі знак. Падма- цуйце адказ прыкладамі.

22. Запішыце тыпы лексічных значэнняў паводле В.У. Вінагра- дава.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка