Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка22/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

23. Назавіце лексіку паводле сферы ўжывання

24. Што такое тэрмінасістэма? Назавіце спецыфічныя асаблівас- ці тэрмінаў.

25. Дайце азначэнне паняцця «фразеалагізмы». Назавіце тыпы фразеалаізмаў паводле семантыкі.

26. Якія функцыі выконвае мова?

27. Затранскрыбіруйце словы.

Нясвіжская, несмяротнае, збіраешся, айсберг, більярд, недасведча- насць, прыезджы.



28. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Саша, 257, абедзве сястры, паўтара кілаграма, ніхто, сам, дзіця.



29. Запішыце дзеясловы ў 1-й 2-й асобах множнага ліку цяпераш- няга часу.

Падстрыгчыся, адбегчыся, наесціся, аддаць, адбіць, пісаць, сячы, смяяцца, скакаць, хацець.



30. Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор слоў.

Заўвага: для разумення сэнсу ў дужках падаецца аднакарэннае слова або падбіраецца сінонім ці робіцца спасылка на часціну мовы.



Узор: высок- а ; высока ← высокі – марфалагічны, суфіксальны.

Адабраць (адбіраць), адабраць (адобрыць); аказацца (падаць голас), аказацца (выявіцца, апынуцца); горка (назоўнік), горка (прыслолўе); вяр- шок (старая мера даўжыні), вяршок (верх); абсмаліць; бессардэчна; агля- нуцца; беларус; небеззаганна; дапрацоўваць; абавязак; выгнуць; аглянула- ся, утрымацца, Палессе, збалансаваны, прынясіце, падмацаваўшыся, назбі- раўшы, знаходзячыся.


31. Падбярыце і запішыце беларускія адпаведнікі.

Дверь, чернила, черника, конопля, двухлетний гусь, замысловатая роспись, левая туфля, приподнятая бровь, злая собака, перочинный ножик, речушка юности, маленький камешек, два правильных ответа, в десяти шагах от озера, три целых и четыре десятых сантиметра, вскакивать, дого- вариваться, в десятом часу утра, смеяться над самим собою, жениться на хорошей девушке, вне конкуренции, пишите по адресу, дом в три этажа, видно птицу по полету, удариться в амбицию, чтоб не сглазить, у черта на куличках, дедушке – около семидесяти.



32. Запішыце сказы і падкрэсліце дзейнікі і выказнікі. Пастаўце, дзе трэба, працяжнікі,

1. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, як і работнік, адмысловы (К-с).

2. Зямля не любіць пустваць – жадае быць жытнёвым полем (К-с).

3. На карце свету мая Беларусь як дубовы лісток (Вял.).

4. Поле шырокае, урадлівае. Бульба свая, з агарода.

5. Сам сабе чалавек не вораг (К.Ч.).

6. Прыпяць рака-казка, легенда (І.Ш.).

7. Рукі хоць рэпу сей (К-с).



33. Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку. Складзіце схемы сказаў.

1. Глядзела маці як цяжэла жыта пагнала ў трубку проса і аўсы і ўспамінала ўсё што перажыта і гладзіла тугія каласы (Грах.).

2. Злажыць зруб удалося небагата бо хутка ўчапіліся маразы паваліў снег але аснова што б там ні казалі была і ўсю зіму цешыла вока… (І.Ш.).

3. Мы гаварылі пра ўсё і калі я раптоўна змаўкаю яна не здзіўляецца (Б.).

4. І бацька моўкне і чакае што скажа дзядзька або маці і ціха стала ўраз у хаце чутно як муха пралятае (К-с).

5. Як не можа быць дзіцячага пісьменніка які не разумее і не любіць дзяцей так і не можа быць настаўніка што выбраў спецыяльнасць не па закліку душы (Віт.).

6. Ты (настаўніца) узышла на ганак новай школы ты гэтым дзецям блізкая свая і ўжо сябе не лічыш навасёлам бо тут твой дом і тут твая сям’я (Грах.).

7. Пасажыраў у вагоне было нямнога і Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да другога каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць дзе яго новая школа (К-с).


34. Вызначце стылістычную характарыстыку фразеалагізмаў (міжстылёвы, гутарковы, кніжны).

Хоць боб малаці; мазгі ўставіць; з курамі спаць класціся; клёцкі з душамі; аднаго поля ягады; з зубоў ірваць; вочы прадаваць; душу пасвіць; смяшыць курэй; не коз воз; і сячэ і паліць; грэць змяю на грудзях; адвакату язык на лапату; не на смех развязваўся ў бога мех; не ідзе сучка баразной; нясеянае радзіцца; ад зубоў адлятае; ледзянее кроў; пісаць крывёй сэрца; на горкі яблык; другое дыханне; воўчае мяса; каінава пячаць; цялячае захапленне.



35. Знайдзіце ў сказах адхіленні ад норм літаратурнай мовы. Вы-праўце сказы.

1. Прабуюць моц сваіх крылаў, імкліва носячыся ў небе, прыгожыя ластаўкі. 2. Разам злучылася ўсё – і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 3. Мы ўсе ліхаманкава шукалі дзейны спосаб выхаду са складанай вытворчай сітуацыі. 4. У яго бібліятэцы не хапае двух кніг Караткевіча. 5. Даўно ўжо абветрылі дарогі, пашарэла зямля і добра ўрунела жыта. 6. Жыццё і дабрабыт селяніна заўсёды залежылі ад надворья. 7. Бацька збіраўся пасадзіць каля варот невялікае дрэўка. 8. Нагрэтыя за дзень зямля, дрэвы і паветра ніяк не маглі застыць. 9. Спыніўшыся сярод сцежкі, сабака доўга брахала незаядлым, асіплым голасам. 10. Шум, крыкі, лаянка чулася з суседняга дома. 11. Плот быў вялікі, на ім можна было перавесці нават некалькі машын. 12. Трое незнаёмых раптам выйшлі на дарогу як раз перад нашай машынай. 13. Столька людзей прыйшлі тады на сустрэчу з Нілам Гілевічам. 14. Яна ўжо не магла нічога сказаць: плач сціскаў ёй сэрца да болі. 15. У кожнага студэнта свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падыйсці. 16. Расійскія фігурысты – мацнейшыя ў свеце. 17. Валодзька, рыючы ілбом пульхнаю зямлю, выў і роў ад болі, ад крыўды, але не гаварыў нічога.


Матэрыялы для кантролю кіруемай

самастойнай работы студэнтаў
Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:
1. Якую ролю ў сказе выконваюць даданыя члены сказа?

2. У чым сутнасць падзелу азначэнняў на дапасаваныя і недапасава- ныя?

3. У чым асаблівасць прыдатка як азначальнага даданага члена сказа? Як адрозніць азначэнне з прыдаткам ад складанага слова?

4. Якую задчу выконвае ў сказе дапаўненне? З чым звязаны падзел дапаўненняў на прамыя і ўскосныя?

5. Што абазначаюць у сказе акалічнасці?

6. Якія прыметы ляжаць у аснове аднародных членаў сказа?

7. Калі паміж аднароднымі членамі ставіцца коска?

8. Якія знакі прыпынку ставяцца пры аднародных членах у сказах з абагульняльнымі словамі?

9. Якое месца сярод спосабаў ускладнення займаюць адасобленыя даданыя члены сказа?

10. Якія ўмовы адасаблення даданых членаў сказа і правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры іх?

11. Што называецца звароткам? Якую ролю ў сказе ён выконвае? Пералічыце правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры зваротку.

12. Якое прызначэнне пабочных слоў, словазлучэнняў, сказаў?

13. Якое прызначэнне ўстаўных слоў, словазлучэнняў, сказаў?

14. Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні, сказы?

15. Што такое параўнальны зварот? Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку пры параўнальных зваротах.

16. Якія сказы адносяцца да аднасастаўных? Якія віды сказаў вылучаюцца ў межах аднасастаўных выказнікавых? аднасастаўных дзейні- кавых?

17. Які сказ называецца складаным? Якія вылучаюцца тыпы скла- даных казаў?

18. Што называецца простай мовай? ускоснай мовай? Якія знакі пры- пынку маюць сказы з простай мовай?

19. Што такое пунктуацыя? Якое яе значэнне?
Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю
1. Прадоўжыце. Паводле функцыі, якую знакі прыпынку выкон- ваюць у сказах, яны падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя знакі прыпынку служаць…



2. Абазначце графічна ў сказах прыдаткі, якія выражаны агуль- нымі назоўнікамі.

1. Зорка Венера ўзышла над зямлёю (Багд.).

2. Цётка Таццяна развіталася з Андрэем і накіравалася да сваёй хаты (Пестр.).

3. Я чую заўжды сваю Бесядзь-раку і шчырыя, родныя матчыны песні (Пр.).

4. І той рыбак Сымон Латушка з вачэй знікае ў той жа час (К-с).

5. Бор шуміць над ракою Арэсай (Пр.).



3. Абазначце ў сказах прамыя дапаўненні.

1. Жыццё даецца для радасці, для шчасця (Шам.).

2. Час гоіць нават самыя балючыя раны (Саб.).

3. Слова, дум ніхто не звяжа (Куп.).

4. Дубы любяць сонечнае святло, цеплыню і не баяцца вільгаці (В.В.).

5. Скукуе зязюля адвечне «ку-ку» (Куп.).

6. Глушак даў «добры дзень», з цікавасцю паглядзеў, як Нохім корміць каня (І.М.).

4. Расстаўце знакі прыпынку і абазначце графічна аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа.

1. Ён не працуе імшу правіць (К-с).

2. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны (К-с).

3. Толькі мы ды радзіма ды балотны гушчар помнім кожнага імя знаем многіх у твар (Гл.).

4. Вецер усё мацнеў і хутка ўсё і неба і дарога і чэзлыя балотныя хмызнякі патанула ў снежнай завірусе (Лыньк.).

5. Абвітыя хмелем галінкі і лісце спляліся над галаваю так густа што праз іх не магло прабіцца сонца (Сач.).

6. Урэшце Сцёпка спыніўся на думцы пабачыцца як-небудзь з Аленкаю (К-с).

7. Міхал з Антосем як старыя займалі месцы канцавыя (К-с).

8. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў (Лыньк.).

9. Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця (Бяд.).

10. Воўк авечак бярэ не выбіраючы (Прык.).

11. Наўкол пляменнікі сядзелі на дзядзьку пільна ўсе глядзелі як ён рукавы закасаўшы па тарцы шоргаў шапку зняўшы (К-с).



5. Запішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку і абгрунтуйце іх.

1. Ой бярозы ды сосны партызанскія сёстры вас ніколі ў жыцці не забыць (Р.). 2. Адкажы мне вербачка адкажы ты мне мілая чаму ты ўсё смуцішся журышся пахілая (К-с). 3. Мы пазналі без памылкі выдаў шэлест цемнаты што прывезлі нам пасылкі тэлеграмы і лісты (Гл.). 4. Міхал навошта ўжо таіцца? любіў-такі павесяліцца (К-с). 5. Той хто праўды шукае ў нас знойдзе яе (М.Т.). 6. А я хаджу і радуюся. Ведаеш чаму? (Шам.). 7. Таўпехаецеся як Марка на пекле і больш нічога (Куп.). 8. Тут каля акна малінаўка пяе і стукае жаўна (Б-ч). 9. Рыбак быў дзядзька наш Антоні як і работнік адмысловы а Уладзік пасвіў дзесь каровы травіў чужыя сенажаці а дома з дзецьмі была маці (К-с). 10. Адсырэлі запалкі бо калі поўз набілася снегу ў кішэні (Кул.). 11. У народзе кажуць беражлівым быць лепей жыць («Звязда»). 12. Ёсць куток на зямлі дзень адзін пражывеш назаўсёды цябе зачаруе (М.Т.). 13. Мы гаворым пра ўсё і калі я раптоўна змаўкаю яна не здзіўляецца (Б.). 14. А там дзе першы крок рабілі дзе нашы мацеркі жывуць растуць бярозы і рабіны і лісце падае ў траву (Бур.). 15. Уночы звінелі пілы стукалі сякеры танкісты будавалі пераправу (І.Ш.).



6. Складзіце сказы, каб адзін і той самы назоўнік у форме назоў- нага склону выступаў у сказе ў функцыі дзейніка, выказніка, зварот- ка, прыдатка.

Шчасце, Наваполацк, радасць, Саша.



7. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове. Сказы запішы- це.

1. Стой брат Алесь спыніўся Лабановіч захоплены спакоем раніцы і хараством таго што было навокал ты паглядзі што за слаўнота! (К-с). 2. Паліцаі ў двары схапіліся за вінтоўкі ён (Рыбак) яшчэ паспеў гэта згледзець а назад ўжо не зірнуў – крыкнуў за мной і нырнуў пад жардзіну ў плоце (В.Б.). 3. Я не такая з роздумам прызналася Лада і тут жа горача запэўніла але не стала горшая тата! (Шам.). 4. А што такое мука запытаў Лабановіч і сам адказаў мука гэта ўсё тое што прычыняе нам боль і непрыемнасць (К-с). 5. Сказаць не кепска тут хлапчыне прамовіць часам гаспадыня а ўсё ж дамок свой моцна цягне і кожны к матцы сваёй прагне (К-с).


Модуль «Стылістыка і культура мовы»
Кантрольныя дыктанты
1Балючая роспач Васіля
Васіль пайшоў дадому. Пайшоў невясёлы, але і не з такой балючай роспаччу, як мінулы раз: нібы прывыкаў ужо да бяды. Быццам адчуваў ужо, што страчанага, як ні кідайся, не вернеш: з воза ўпала – прапала, трэба прымяркоўвацца да новага стану. Можа ж і на той зямлі, калі папапяцца добра, дабіцца чаго-небудзь можна. Няхай не ўдосталь, але і з тою, перабіваючыся, пражыць неяк можна. А калі крута будзе, то і ў прыработкі якія-небудзь падацца…

І зырчала зноў у клопатнай маркоце неспакойная і заваблівая памяць пра Ганну: зноў нібы звала Ганна яго ў недаступны свет. І зноў здавалася: вось-вось Васіль разарве ўсё, што аблытала яго – прападзі яно пропадам, – і пойдзе, вольны, шчаслівы… І не чуў ужо халоднага ветру, што пранізваў зрэбныя штаны, што шыўся пад світу. І вочы нават цешылі гэтыя першыя нясмелыя сняжынкі, што мітусліва прыхарошвалі зямлю блізка і ў далечы, у якой ён угадваў купы дрэваў ля Глінішч, ля таго сяла, дзе была Ганна.

Калі ішоў полем паўз Глінішчы, выбраў з няроўнага рада стрэх і дахаў гонтавы верх школы, ледзь стрымаў сябе, каб не збочыць. Не ведаў, як пасля ўсяго сустрэне Ганна, чуючы вялікую вінаватасць перад ёю, толькі ўсхвалявана, растрывожана глядзеў зводдалек. Павольна, няцвёрда ішоў ад сяла, нялёгка адольваў непаслухмянае жаданне, што спыняла, цягнула назад. Ужо за грэбляй, каля Куранёў, апанавала іншае: проста не мог глядзець на цагельню, на сваю паласу, здзеклівую чарнату якой падбельваў снег. Нават стаў, доўга, пацямнелы, стаяў, не гледзячы туды і не маючы сілы скрануцца. Пайшоў тады, калі ззаду, з Алешнікаў, стаў пад’язджаць хтосьці…(Паводле І. Мележа).
2. Непакой Рыбака
Праз гадзіну яны ўжо добра адышліся ад таго балота і брылі па пахілым доўгім касагоры. Ішлі надта марудна. Рыбак адчуваў, што неўзабаве пачнецца світанак, што мінаюць апошнія гадзіны ночы і што вельмі проста цяпер не паспець. Калі ранак застане іх сярод поля, тады ўжо, відаць, не выкруціцца. Яму ўвесь час карцела ісці шпарчэй, але Сотнікаў усё марудней перастаўляў ногі, часта спыняўся і зноў кашляў.

Увогуле, іх ратавала, мусіць, тая акалічнасць, што снег тут быў неглыбокі, ногі правальваліся, але не дужа, не тое што на балоце. Скрозь у доле шарэў быльнёг, і Рыбак стараўся ісці па ім, там было найменш снегу. Ён не хацеў спускацца ў лог: баяўся засесці ў гурбах, на пагорках неяк было надзейней. Але іх след ззаду надта выразна азначаўся на касагорыне. Убачыўшы яго, Рыбак ажно жахнуўся: так проста было дагнаць іх цяпер, нават уночы. Азіраючыся назад, ён падумаў: «Якая б небяспечная ні была дарога, што ўжо ледзь не загубіла нас сёння, зноў трэба выбівацца на яе, бо толькі на дарозе можна схаваць сярод іншых свой след».

І ён з надзеяй пачаў азірацца па баках: недзе ж павінна быць хоць якая-небудзь дарожка. Між тым наўкола ляжала чыстая снегавая разлога, сям-там цьмяна стракацела кустоўе, адзінокія палявыя дрэўцы; у адным месцы здалёку невыразна зачарнелася штось паўзамеценае ў снезе. Падышоўшы бліжэй, Рыбак згледзеў, што гэта валун. Дарогі ж нідзе не было. Тады ён крута павярнуў угору – так было цяжэй, але падумалася, што можа наверсе, за пагоркам, яны ўбачаць лес. Можа б тады ўдалося зашыцца ў яго, а паліцаі невядома яшчэ ці адважацца адразу сунуцца следам…(Паводле В. Быкава).


  1. Палескія дарогі

Ад усіх трох галоўных дарог раёна збочвала мноства меншых дарог, дарожак, сцежак. У кожнай дарогі і дарожкі былі свой характар, свой нораў. Толькі нямногія з іх і нядоўга ціха ішлі полем ці лесам; большасць, ледзь Апейка з’язджаў са шляху ці байчэйшай дарогі, адразу ўлазіла ці ў мокрыя зараснікі, ці ў балотнае куп’ё.

За балотамі, за зялёнай тванню ды зараснікам абапал грэблі таратайка Апейкава праз нейкі час выбіралася на меншую ці большую выспу, і колы ў летнія сонечныя дні мякка сеялі пясок або дробны, як мука, пыл. Выпаўзала, круцілася поле, млелі на сонцы палоскі звычайна беднай збажыны. Ішлі палоскі зацярушанай пылам бульбы, вецер прыносіў салодкі пах грэчкі. За вытаптаным выганам, амаль заўсёды пры балоце, Апейку абступалі хаты – новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад даўнасці. За шыбамі, за платамі сустракаліся цікаўныя вочы: чым далей ад вялікай дарогі, тым радзей бачылі тут чужога чалавека…

У кожным сяле былі ў Апейкі цяпер знаёмыя, прыяцелі; калі не спяшаўся вельмі, нават кіруючыся далей, ён спыняў каня, завітваў у хату. Людзі ведалі, што любіў юравіцкі госць, як пачастунак, цікавую гаворку… Гаворкі цікавыя і карысныя былі і самому Апейку: тут, у гэтых людзей, было мора навін, такіх патрэбных яго душы, якая хацела быць заўсёды з народам…

Калі ён ехаў далей, побач часцяком ішло некалькі дзядзькоў, цётак, чародка цікаўных малых – праводзілі. За крайнімі хатамі таратайка зноў кацілася пясчанымі каляінамі, разам з якімі і ўбягала ў яшчэ адно балота. Абапал зноў мяняліся зараснікі шызаватых лазнякоў ды бліскучага алешніку, зноў ядавіта зелянела раска, цёпла пахла тванню. Трашчала галлё пад коламі. што добра дрыжалі, курыўся пыл, руды, тарфяны (Паводле І. Мележа).


  1. Круглянскі мост

Сцёпка здорава ўгрэўся, пакуль бег, але цяпер, заняты ўвагай да моста, не здагадаўся нават расшпіліць гузікі ды зняць шапку. Трохі спачыўшы ў засені, ён зразумеў, што, мабыць, давядзецца паляжаць тут доўга: на дарозе ў сасоніку яшчэ нікога не было відаць. Затое з боку мястэчка неўзабаве паказалася нейкая фурманка, якая хутка каціла дарогай да моста. Яшчэ праз нядоўгі час стала відаць, што гэта брычка; запрэжаны ў яе ладны буланы конік рухава кідаў капытамі, наравіста выгінаючы прыгожую, з коратка падстрыжанай грываю, шыю. Сцёпка сцяміў, што гэта хтосьці з начальства. Сапраўды, хутка брычка спынілася каля тых, што капалі, там жа апынуўся і вартавы; не злазячы з сядзення, чалавек у шэрым паліто нешта загаманіў, другі, з лейцамі ў руках, сядзеў ля яго моўчкі. Неўзабаве, аднак, ён заварушыўся, гукнуў на каня, і брычка з ціхім стукатам пакацілася па дашчаным насціле моста.

Сцёпка шчыльней прытуліўся да зямлі, нават зацяў дыханне; яны праехалі зусім блізка ад яго, але нават не зірнулі ў яго бок, і Сцёпка ўздыхнуў, з прыемнасцю адчуваючы вясновыя пахі замлі.

Зноў пацягнуўся час. Сонца ў небе павольна падымалася над лесам; мабыць, ужо гадзін дзесяць, калі не болей. Сцёпка часцей, чым на мост, пазіраў цяпер назад, на дарогу, чакаючы ўбачыць там Міцеву фурманку з Рослікам. Але там доўга нікога не было, і хлопца пакрысе пачаў агортваць неспакой: ці не здарылася што на дарозе?



Вартавы разы тры прайшоўся сюды-туды па мосце і зноў павярнуў у гэты канец… Адчуўшы штось новае ў паводзінах паліцая, Сцёпка азірнуўся і з-пад навіслай альховай галінкі ўбачыў, як з горкі ў хвойнічку шпарка і неяк весела нават коціць уніз знаёмы іх Рослік (Паводле В. Быкава).
ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМЫ ВУСНЫХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ I РЭФЕРАТАЎ


  1. Кастусь Астрожскі  славуты гетман Вялікага Княства

Літоўскага.

  1. Давыд Гарадзенскі  слаўны абаронца Айчыны ад крыжакоў-

заваёўнікаў.

  1. Казімір Лышчынскі  выдатны беларускі гуманіст.

  2. Барбара Радзівіл  чорная дама Нясвіжскага замка.

  3. Мікалай Радзівіл Чорны  магутны рыцар нашай

незалежнасці.

  1. Францыск Скарына  беларускі і ўсходнеславянскі

першадрукар.

  1. «Катэхізіс» С. Буднага  першая беларуская кніга.

  2. Кастусь Каліноўскі  змагар за Бацькаўшчыну.

  3. Мікола Гусоўскі і яго паэма «Песня пра зубра».

  4. Тадэвуш Касцюшка  выдатны палітычны і ваенны дзеяч Рэчы

Паспалітай.

  1. Мітрафан Доўнар-ЗапольскІ – бацька беларускай гістарычнай

навукі.

  1. Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі.

  2. Яўхім Карскі  бацька беларускай філалогіі.

  3. Іван Луцкевіч  вястун нашаніўскай пары.

  4. Вацлаў Ластоўскі  выдатны палітычны і культурны дзеяч.

  5. Лёс і трагедыя: Усевалад Ігнатоўскі.

  6. Зыгмунт Мінейка  сын Беларусі і нацыянальны герой

Грэцыі.

  1. «Залаты век» у гісторыі беларускай дзяржавы.

  2. Славутыя жанчыны Беларусі.

  3. Таямніцы Мірскага замка.

  4. Старажытны Менск.

  5. Замкі на зямлі Беларусі.

  6. Саламея Русецкая  знакамітая лекарка і падарожніца XVIII ст.

  7. Якуб Наркевіч-Ёдка  прафесар электраграфіі і магнетызму.

  8. Уладзіслаў Дыбоўскі - рыцар навукі з Нянькава.

  9. Станіслаў Нарбут  народны лекар з Браслава.

  10. Ігнат Дамейка  сын Беларусі і народны герой Чылі.

  11. Ян Чэрскі  славуты географ і падарожнік.

  12. Аркадзь Смоліч і яго «Геаграфія Беларусі».

  13. Аляксандр Кавалеўскі  славуты вучоны-біёлаг.

  14. Уладзімір Кавалеўскі заснавальнік эвалюцыйнай

палеанталогіі.

  1. Сцяпан Кутарга вучоны  прыродазнаўца, заолаг і геолаг.

  2. Міхаіл Гамаліцкі прафесар фізіялогіі.

  3. Антон Жэбрак  вядомы вучоны-генетык і селекцыянер.

  4. Аляксандр Чыжэўскі  Леанарда да Вінчы XX ст.

  5. Увекавечаны і на Месяцы: Вітольд Цяраскі.

  6. Чырвоная кніга Беларусі.

  7. Белавежская пушча.

  8. Бярэзінскі запаведнік.

  9. Тапанімічныя назвы Беларусі.

  10. Возера Нарач.

  11. Тры назвы аднаго возера (Князь-возера, Жыцкае, Чырвонае).

  12. Возера Свіцязь.

  13. Геалагічныя помнікі прыроды Беларусі.

  14. Кветкі  жывыя барометры.

  15. Дрэвы-помнікі на Беларусі.

  16. Грыбы Беларусі (іх назвы ў беларускай і рускай мовах).

  17. Рыбы Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  18. Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

  19. Табліца Мендзялеева (назвы хімічных элементаў у беларускай і

рускай мовах).

  1. Цудоўныя выдумкі прыроды.

  2. У пошуках гармоні Сусвету: Іван Яркоўскі.

  3. Да ісціны  найпрасцейшым шляхам: Васіль Ермакоў.

  4. Караль Чаховіч  эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі.

55. Жыгімонт Урублеўскі  уладар холаду.

56. Аляксандр Садоўскі  даследчык таямніцаў святла.

57. «Арыфметыка» Л.Ф.Магніцкага.

58. Казімір Семяновіч  вынаходнік шматступеневай ракеты.

59. Карл Шыльдэр  «ракетны генерал».

60. Казімір Чаркоўскі  аўтар арыгінальнага праекта падводнай

лодкі.

61. Герман Мінкоўскі  выдатны нямецкі матэматык і фізік.



62. Мікалай Капернікстваральнік навуковай карціны свету.

63. Еўклід і яго «Пачаткі».

64. М.І.Лабачэўскі  заснавальнік нееўклідавай геаметрыі.

65. А.Ампер  заснавальнік сучаснай электрадынамікі.

66. Альберт Эйнштэйн і стварэнне тэорыі адноснасці.

67. Нільс Бор і яго квантавыя пастулаты.

68. Адкрыццё радыёактыўнасці: Анры Бекерэль.

69. Чарльз Бэбідж  вынаходнік першага камп’ютара.

70. Французскі матэматык Алексіс Клод Клеро.

71. С.I.Вавілаў  знакаміты фізік-эксперыментатар.

72. К.Э.Цыялкоўскі  вынаходнік у галіне касманаўтыкі і ракетнай

тэхнікі.


73. П.Л.Капіца  выдатны фізік і канструктар-наватар.

74. Рымская і арабская сістэмы лічбаў.

75. Адлік часу. Гісторыя календара.

76. Як мы лічым. 3 гісторыі лікаў.

77. 3 гісторыі дробаў.

78. Геаметрычныя фігуры (іх назвы ў беларускай і рускай мовах).

79. Беларускія назвы метрычных адзінак.

80. Венгерскі кубік Рубіка.

81. Арыфметычныя рэбусы.

82. «Фізікі» і «лірыкі».

83. Крыж Ефрасінні Полацкай выдатны помнік старажытнага

мастацтва.

84. Яўстах Тышкевіч  руплівец нашай старасветчыны.

85. Уладзіслаў Сыракомля  вяшчун славы і волі.

86. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун.

87. Прадвеснік Адраджэння: Францішак Багушэвіч.

88. Адам Міцкевіч  славуты паэт, вялікі сын нашага народа.

89. Язэп Драздовіч у гісторыі беларускага мастацтва.

90. Напалеон Орда і яго знакамітая серыя «Альбомы».

91. Музыка ў камені: Нясвіжскі замак.

92. Марыя дэ Кастэлян заснавальніца Нясвіжскага парку.

93. Мастацтва пэндзля і разца: жывапісныя палотны, фрэскі і

скульптуры старажытнага Нясвіжа.

94. Слуцкія паясы.

95. Музеі г.Мінска.

96. Міхал Клеафас Агінскі  аўтар паланеза «Развітанне з

Радзімай».

97. Міхал Казімір Агінскі  гетман-кларнет.

98. Напалеон Орда і яго музычная спадчына.

99. Антоній Радзівіл  аўтар музыкі да оперы «Фаўст».

100. Нясвіжская Мельпамена: Францішка Уршуля Радзівіл

(Вішнявецкая).

101. Радзівілы і тэатр.

102. Міхал Ельскі  скрыпач і кампазітар XIX ст.

103. Станіслаў Манюшка і яго музыка.

104. Рыгор Шырма і яго харавая капэла.

105. Загадка смерці Моцарта.

106. Музычныя школы на Беларусі ў ХVІ-ХVШ стст.

107. 3 гісторыі беларускіх музычных інструментаў.

108. Славутыя музычныя калектывы Беларусі.

109. Музыка ў маім жыцці.

110. Язэп Руцкі  выдатны педагог, пісьменнік і рэлігійны дзеяч.

111. Казімір Нарбут  вядомы прадстаўнік педагагічнай думкі на

Беларусі 60-х гг. XVIII ст.

112. Ян Амос Каменскі  педагог-гуманіст.

113. Зігмунд Фрэйдзаснавальнік псіхааналізу.

114. К.Д.Ушынскі тэарэтык і рэфарматар педагогікі.

115. Развіццё педагагічнай думкі на Беларусі ў ХVІ-ХVIІ стст.

116. Педагагічныя таварыствы на Беларусі ў XX ст.

117. Праблемы беларускага нацыянальнага выхавання.

118. Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

119. Здольнасці чалавека.

120. Почырк і характар.

121. Мова жэстаў.

122. Узаемаадносіны дзяцей і бацькоў.

123. Будзьце міласэрнымі!

124. Праблема «цяжкіх» падлеткаў.

125. Псіхалогія публічнага выступлення.

126. Інтэлект і яго развіццё.

127. Колер і яго ўздзеянне на псіхіку чалавека.

128. Асоба і калектыў: праблема лідэрства ў калектыве.

129. Тэмперамент і паводзіны чалавека.

1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка