Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка5/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

2.3. ПРАФЕСІЙНАЯ і ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА
Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.

Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.



Спецыфічныя рысы тэрмінаў

  1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г.зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

  2. Стылістычная нейтральнасць.

  3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыяналь- ную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.

  4. Адназначнасць, г.зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – працэс утварэння новых слоў і «раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў», абзац – адступленне ўправа ў пачатку радка і частка тэксту паміж такімі адступ- леннямі).

5. Сістэмнасць, г.зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна (страта тэрмінам спецыяльнага значэння): рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту, а эліпс у матэматыцы – разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай.

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.

У выніку можна выдзеліць некалькі груп такіх тэрмінаў-сінонімаў:

два іншамоўныя тэрміны: гавань – порт, відэатэрмінал – дысплей, кадзіраванне – шыфраванне, камкордар – відэакамера і інш.;

іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс, імпульс – колькасць руху, полісемія – мнагазначнасць і інш.;

У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлег- лыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем): актыў– пасіў, бедная руда – багатая руда, дэ-юрэ – дэ-факта, лізіс – крызіс і інш.; словаўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі ці ўласнабеларускімі асновамі і прэфіксамі): баланс – дэбаланс, гіпертанія – гіпатанія, увод – вывад, гашаная вапна – нягашаная вапна і інш.

Тэрміны-амонімы часцей за ўсе адносяцца да розных тэрміналагіч- ных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфало- гія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаў- стве – гэта раздзел граматыкі, які вывучае формы слова, у анатоміі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл, у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад..

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульна- ўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузка- спецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агуль- назразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыяліс- таў «шырокага профілю», занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т.зв. спецыялістаў «вузкага профілю» (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс, інварыянт, субморф, валіза і інш.).

Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.

Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.

Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульна- навуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрык- лад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характары- заваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функцыяна- ваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсю- джаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.

Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрна- цыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднас- ных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Іnternet  інтэрнэт і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца «чыстымі» інтэрнацыяналіз- мамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы. Сярод запазычанняў – лексемы лацінскай (адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, аўдыт, актава дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, апафема, гематыт, графіт, амонімы, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтар, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыа, валюта, гальванометр, фірма, сола, вэксаль, банк) і іншых моў.

Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца адаптацыя, частковае парпарадкаванне іх законам беларускай мовы:

а) гукі [ж], [дж], [р], [ў], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (брызент, джоўль, журы, чартар і інш.);

б) фрыкатыўны гук [г] (гігіена, гіпотэза);

в) аканне (геаметрыя, фальклор);

г) дзеканне-цеканне (гандзізм, дзюбель, траверцін);

Словы іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца графіцы і правілам арфаграфіі беларускай мовы (рус. фьючерс – бел. ф’ючарс, рус. география – бел. геаграфія, рус. автограф – бел. аўтограф, рус. биограф – бел. біёграф). Але не ўсе іншамоўныя тэрміны асвойваюцца ў беларускай мове, многія з іх складаюць выключэнні з правілаў напісання, напрыклад: дактыль, верлібр, рэфрэн і многія іншыя.

Пры перакладзе іншамоўных слоў на беларускую мову:



  • не адбываецца пераход е ў я: перыметр, аперацыя;

  • э пішацца незалежна ад націску: дэтэрмінант, эксперымент;

  • гукі [д], [т] перад суффіксамі –ір-, -ін-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ік- перадаюцца літарамі дз, ц: камандзіроўка, валанцёр, арыенцір.

Паводле будовы тэрміны могуць быць аднаслоўныя (джоўль, прамая, прынтар) і шматслоўныя тэрміны-словазлучэнні (дысперсія хвалі, інфра- чырвонае выпраменьванне, апрацоўка ў акісляльным асяроддзі). Адмет- насцю сучаснай тэрміналогіі з’яўляюцца трох і больш кампанентныя тэр- міны, якія абазначаюць цэласнае паняцце.

Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабаў утварэння, да якіх адносяць лексіка-семантычны, сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, асно- ва- і словаскладанне, складана-суфіксальны і абрэвіятурны.


Спосабы ўтварэння тэрмінаў
1. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т.зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.), калена (с.-г.) і калена (металург.), барабан, валік, вочка (металург.), парасонік просты (бат.).

2. Сінтаксічны спосаб – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў, самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік, хоць у беларускай мове пашыраны і больш кампанентныя словазлучэнні: патэнцыяльная энергія, дысперсія хвалі, рэгрэсіўная асіміляцыя, вільготнасць паветра, генератар пераменнага току, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата і пад.

3. Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з’яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў:


  • ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-,-янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав-(Гандзі  гандзізм, Канфуцый  канфуцыянства, Хрыстос  хрысціянства, Эйнштэйн  эйнштэйній, Калумбія  калумбіт, Брайль  брайлеўскі шрыфт, Талстой  талстоўства, Дыяфант  дыяфантавы ўраўненні);

  • пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў -нн-, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік);

  • пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);

  • пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы-(я), -фікацы-(я), -іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш. (гістарызм, газіфікацыя, праграміст, мантаж, хімізацыя).

4. Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб):

  • пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-, інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя, суперфасфат, антыцелы);

  • пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў (звышпрыбытак, процідзеянне, уваходны бок  выходны бок).

5. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накален- нік).

6. Аснова- і словаскладанне – таксама пашыраны спосаб папаўнен- ня тэрміналагічнай лексікі:



  • пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, -графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон,- бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш. (хранометр, храналогія, гідрастат, гекельфон, авіялайнер, аўтограф, відэазапіс);

  • пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўтваральнік, корма- здабыча, вільгацеізаляцыя, архівасховішча).

7. Складана-суфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далу- чэннем суфіксаў: шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацёрка і інш.

8. Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя, бэр – біялагічны эквівалент рэнтгена, перфакарты, міні-ЭВМ, персанальная ЭВМ і інш.

Неўласцівыя для беларускай мовы суфіксы -ірава-(-ырава-) у іншамоўных дзеясловах ужываюцца, калі:

а) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з суфіксамі -ава-(-ява-): суміраваць – сумаваць;

б) дзеяслоў без суфікса -ір-(-ыр-) губляе сваю семантычную акрэсленасць: лакіраваць; в) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць

У беларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цель- не маюць пашырэння, ім адпавядаюць лексемы з суфіксамі -нік-, -льнік-: показатель – паказнік, а не паказацель, преобразователь – пераўтваральнік, а не пераўтварацель.

У некаторых прыметніках замест запазычаных -аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный – функцыйны, полиноминальный – паліномны. Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы -ав- (-ов-, -ев-) (параўнальна з суфіксам -н-): выборочный – выбаркавы (выбарачны); блочный – блокавы (блочны) .

Шырокаўжывальныя суфіксы дзеепрыметнікаў -уш-, -ющ-, -ем-, -им- пры перакладзе з рускай мовы на беларускую часцей перадаюцца: суфіксам -льн-, калі тэрмін-словазлучэнне абазначае пэўную якасць (возрастающая функция – нарастальная функцыя; интегрируемая функция – інтэгравальная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб’ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый – ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель – інтэгроўны множнік, нормирующй множитель – нармоўны множнік).

У сувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларус- кай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый – інтэгруемы, интегрирующий – інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий – нармуючы (нармавальны).

Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца наступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм – лагарыфм, жэнератрыса – генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ – электронная вылічальная машына) і словаўтваральныя, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі з рускай мовы (дзеліва – дзялімае, астача – астатак, блокавы – блочны, функцыйны  функцыянальны).


2.4. Лексікаграфія
Лексікаграфія вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў.
К
Слоўнікі

энцыклапедычныя

лінгвістычныя

універсальныя

галіновыя

біяграфічныя

аднамоўныя

двухмоўныя

(перакладныя)



шматмоўныя

(перакладныя)



тлумачальныя частотныя

гістарычныя арфаграфічныя

дыялектныя фразеалагічныя

тэрміналагічныя слоўнікі эпітэтаў

слоўнікі сінонімаў слоўнікі антонімаў

марфемныя словаўтваральныя


ласіфікацыя слоўнікаў




Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазнача- ныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуко- выя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядо- мых дзеячаў навукі і культуры і інш:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў. Самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах;

б) галіновыя – па адной якой-небудзь галіне ведаў: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5 тамах (1983-1986 гг.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.);

в) біяграфічныя прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзейнасці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.):

а) тлумачальныя (нарматыўныя слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя) абавязкова даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» і г.д. Сюды трэба аднесці і «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М. Булыкі (1999 г.) у 2 тамах;

б) этымалагічныя раскрываюць паходжанне слоў. З 1978 г. ідзе выданне такога слоўніка;

в) арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў: «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы (новыя правілы беларускага правапісу)» І.Л.Капылова, Т.М.Маркулінай (2010 г.); «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П. Лобана, М.Р. Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М.Б. Бірылы (1987 г.) і інш.;

г) фразеалагічныя растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэн- няў, ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку, звесткі пра паходжанне: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах І.Я. Лепешава (1993 г.), «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Е.С. Мяцельскай, Я.М. Камароўскага (1972 г.), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава (1981 г., 1993 г.);

Ёсць і двухмоўныя фразеалагічныя слоўнікі: «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» 3. Санько (1991 г.).

д) марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М. Бардовіча, Л.М. Шакуна (1989 г.);

е) слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М.К. Клышка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.);

ж) слоўнік эпітэтаў сістэматызуе і апісвае вобразныя азначэнні: Н.В. Гаўрош «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (1998 г.);

з) «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (1994 г.) дае тлумачэнне прыкладна 3300 слоў, блізкіх па гучанні, але розных павод- ле значэння.
ЛІТАРАТУРА


  1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. - Мн.:БДПУ, 2004 - 207 с.

  2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. - Мн.: Наву- ка і тэхніка, 1987. - 240 с.

  3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучы- лішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998 - 330 с.

  4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, - Мн., 1989-С. 3-10.

  5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. - Мн.: Народная асвета, 1993. - 398 с.

  6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

  7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

  8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.

  9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руковод- ство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. - 6-е изд., стереотип. - Мн., ТетраСистемс, 2002, - 288 с.

  1. Доклады Белорусского государственного университета информа- тики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, инфор- матика, экономика и управление. - Мн., 2005. - № 4, - 100 с.

  2. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. - Мн.: Беларусь, 1994. - 160 с.


3. Матэрыялы для выкарыстання ў працэсе навучання
3.1. Матэрыялы да семінара-практыкума «Дыферэнцыяцыя лексікі беларускай мовы. Характарыстыка лексіка-семантычных груп»
Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:
1. Чым адрозніваюцца граматычнае і лексічнае значэнне слова?

2. Назавіце тыпы лексічных значэнняў.

3. Як фарміруюцца паняцці? Ці могуць лексічныя значэнні супадаць з паняццямі? Не супадаць з імі?

4. Якія значэнні ўзніклі раней – канкрэтныя ці абстрактныя? Чаму?

5. Якія значэнні звязаны з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці, з эмацыянальна-эстэтычным?

6. Чаму аднаму і таму ж значэнню слова людзі даюць розныя тлумачэнні?

7. Дзе фіксуюцца лексічныя значэнні слоў?

8. Ці ўсе словы могуць развіваць пераносныя значэнні? Ад чаго гэта залежыць?

9. Ці могуць метафарычныя значэнні з часам губляць сваю вобразнасць? Прывядзіце прыклады.

10. Якія пераносныя значэнні выступаюць як тропы?

11. Якія амонімы з’яўляюцца прадметам вывучэння лексікалогіі?

12. Як размяжоўваюцца ў тлумачальных слоўніках амонімы і мнагазначныя словы?

13. Якія тыпы амонімаў існуюць у мове?

14. Чым адрозніваюцца паронімы і лексічныя амонімы?

15. Якімі фактарамі падтрымліваецца існаванне паронімаў у мове?

16. Як сінанімія звязана з мнагазначнасцю?

17. Ці могуць быць сінонімамі словы розных часцін мовы?

18. У чым вартасць сінонімаў для гаворачай асобы? для мастака слова?

19. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго слова?

20. Чаму больш за ўсё антонімаў у якасных прыметнікаў і адпаведных прыслоўяў?



Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка
1. Запішыце сказы, у якіх бы слова зямля мела наступныя значэнні: 1) суша; 2) мацярык; 3) планета; 4) краіна; 5) радзіма; 6) грунт; 7) глеба; 8) поле (ніва); 9) месца жыцця і дзейнасці.

2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні. Да прыметнікаў падбярыце сінонімы.

Мяккі хлеб, мяккі голас, мяккі знак, мяккі характар; чыстая падлога, чыстае сэрца, чыстае сумленне, чыстая выпадковасць; яркае святло, яркія фарбы, яркі талент; цвёрдая воля, цвёрдыя веды, цвёрды позірк, цвёрдая глеба, цвёрды зычны, цвёрдае дрэва; белы пух, белая армія, белы свет; востры нож, востры зрок, востры пах, востры аловак, вострае слова, востры боль, востры смак;глыбокія канавы, глыбокія веды; воўчы след, воўчы апетыт; ружовыя кветкі, ружовыя мары; светлыя фарбы, светлыя надзеі, светлая будучыня; жалезны станок, жалезны характар, жалезныя нервы.



3. Спішыце сказы і вызначце тыпы амонімаў.

1) Ой, вы дзеці, мае дзеці, дзе ж мне шчасце сваё дзеці (Куп.). 2) Якія ў вас на тварах міны, які агонь душы пячэ, калі здымаеце вы міны, што ўчора ставілі яшчэ? (П.М.). 3) Кавалі зброю кавалі, каб іх каралі каралі (В). 4) І гэты край, дзе нарадзіўся, рос, дзе днее, вечарэе і світае, усё ад зор далёкіх і да рос – твая Радзіма, родная, святая (Р.Б.). 5) Стары казак ведаў многа казак. 6) Такая варта пахвалы не варта. 7) Белае пакрывала снегу пакрывала і палі, і лясы, і лугі. 8) Як брыльянты, гінуць росы на зялёнай сенажаці: сонца косы, нашы косы не даюць паўдня ім знаці (Куп.).


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка