Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка6/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

4. Запішыце сказы, дзе наступныя словы з’яўляліся б мнага- значнымі і амонімамі.

Справа, лячу, бор, пропуск, гардэроб.



5. Запішыце ў адпаведным парадку сінонімы, якія выражаюць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) яго працавітасць; в) разу- мовыя здольнасці; г) фізічныя якасці; д) знешнасць; е) адмоўныя ры- сы характару.

Абыякавы, адароны, адважны, адчайны, актыўны, акуратны, асцярожны, бескарыслівы, бесклапотны, безразважны, бессардэчны, бесталковы, бестурботны, бесчалавечны, бяздарны, бяздумны, бяздзейны, бязлітасны, бясстрашны, валявы, ветлівы, выдатны, высокі, высакародны, ганарысты, геніяльны, гнеўны, горды, грубы, гультаяваты, далікатны, дапытлівы, дасціпны, дзелавы, дзівосны, добры, дрэнны, дурны, дысцып- лінаваны, жорсткі, жудасны, запальчывы, звар’яцелы, здольны, злапа- мятны, злосны, ілжывы, каварны, кемлівы, клапатлівы, ласкавы, лёгка- думны, лянівы, марудны, моцны, мудры, мужны, мэтанакіраваны, надзвы- чайны, напорысты, разумны, несправядлівы, нястомны, павольны, пасіўны, помслівы, працавіты, працалюбівы, праўдзівы, прадпрымальны, прывабны, прыгожы, прынцыповы, прыстойны, разважлівы, разумны, растаропны, рашучы, рослы.



6. Прачытайце прыказкі. Назавіце антонімы і вызначце іх сінта- ксічную ролю ў сказе.

1) Чорнае белым не стане. 2) Дрэнны пачатак не к добраму канцу. 3) Конны пешаму не таварыш. 4) Лёгка раскідаць, ды цяжка збіраць. 5) Радзіма – матка, чужына – мачаха. 6) Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю – гатовае разбурыш. 7) Работы многа, а толку мала. 8) Хто чужога не шануе, той свайго не мае. 9) Лёгка пасварыцца, цяжка памірыцца. 10) Добрае чуваць далёка, а дрэннае яшчэ далей. 11) Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 12) Плётку ў вуха ўпусці, а ў другое выпусці. 13) Любіш узяць – любі і аддаць. 14) «Учора» не дагоніш, ад «заўтра» не ўцячэш.



7. Прачытайце пары слоў. Адкажыце, як яны называюцца, і пе- ракладзіце іх на рускую мову.

Абагуліць – абагульніць, балотны – балоцісты, буксаваць – буксіраваць, ганаровы – ганарысты, гарысты – горны, квадрат – квадрант, лабіяльны – лабіялізаваны, пісьмовы – пісьменны, рэальны – рэалістычны, чалавечы – чалавечны, эфектны – эфектыўны, давераны – даверлівы, дра- пежны – драпежніцкі, чулы – чуллівы, камандзіраваны – камандзіровачны, дыпламат – дыпламант, дыялект – дыялектызм, ліставы – лісцёвы, факт – фактар, экстэрн – экстэрнат, асабісты – асаблівы, адрасат – адрасант, запа- ведны – запаветны.



8. Вызначце, якія з паронімаў з’яўляюцца адушаўлёнымі назоў- нікамі.

Жняярка – жнейка, дэкаданс – дэкадэнт, сітаўка – сітніца, купаль- шчык – купальнік, яшчар – яшчур, аўчарня – аўчарка, пражэктар – пражэк- цёр, сляпак – сляпень, прэцэдэнт – прэтэндэнт, фабрыкат – фабрыкант, дактарат – дактарант.



9. Знайдзіце ў сказах моўныя хібы і выпраўце памылкі.

1. У гады вайны змагаліся ўсе савецкія людзі: старыя, юная моладзь і дзеці. 2. У Васіля былі няроўныя вочы. 3. Насоўвалася свята. 4. Апейка – выхадзец з народнай гушчы. 5. Агратэхніка іграе вялікае значэнне ў сельскай гаспадарцы. 6. У трылогіі «На ростанях» Якуб Колас паказаў вобраз Лабановіча, які пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі прыехаў працаваць у палескую вёску.



10. Перакладзіце на беларускую мову выказванні пра слова. Якое значэнне надаецца слову? Ваша разуменне кожнага з выказван- няў?

I.Слово может стать живой водой, но может и обернуться сухим палым листом, пустой гремучей жестянкой, а то и ужалить гадюкой. И слово может стать чудом. Но ни впопыхах, ни холодными руками чуда не сотворишь и Синюю птицу не ухватишь (Н. Галь).

II.Слово – дело великое. Великое потому, что словом можно соединить людей, словом можно и разъединить их, словом можно служить вражде и ненависти. Берегись от такого слова, которое разъединяет людей (Л.Толстой).

III.Слово – одно из величайших орудий человека. Бессильное само по себе, оно становится могучим и неотразимым, сказанное умело, искренне и вовремя. Оно способно увлекать за собой самого говорящего и ослеплять его и окружающих своим блеском (А. Кони).



11. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнымі ў рускай. Вашы вывады і назі- ранні над вымаўленнем і правапісам.

Светомузыка – новый экспериментальный вид художественной деятельности, основанный на синтезе музыки и света. Писатели-фантасты до сих пор включают светомузыку в ряд неизменных атрибутов будущего. Но мы уже сегодня можем видеть воочию чудо явления искусства светящихся звуков, которое имеет свою интересную историю. Пионером светомузыки заслуженно признан великий русский композитор А.Н. Скрябин. В 1910 он написал симфоническую поэму «Прометей», в которой впервые в мировой музыкальной практике ввел световую партию с постоянно меняющимися пластическими образами, сочетаемыми с музыкой в разнообразных отношениях, включая и противопоставления звука и света (контрапункт). Этот прием синтеза был назван «слухозрительной полифонией», и современная практика подтверждает жизнеспособность скрябинских идей. Только такой подход позволяет перейти от промежуточного жанра «световых сопровождений» к оригинальным светомузыкальным произведениям, где и звуковая и световая партии создаются совместно, для воплощения единого и целостного художественного образа.

Следует указать, что «прометеевский» замысел Скрябина отнюдь не был изолированным явлением в художественной культуре. Рождение светомузыки подготавливалось всем предыдущим развитием музыки изобразительного искусства. Выдающиеся композиторы издавна пытались воплощать в музыке, казалось бы, недоступные для нее образы видимого мира. Подлинной «музыкальной живописью» являются многие произведе- ния Р. Вагнера, Н.А.Римского-Корсакова, К.Дебюсси, А.К.Лядова... (Энциклопедический словарь юного музыканта).

12. Напішыце сачыненне-мініяцюру «Непаразуменне», у якім ад- люструйце магчымую сітуацыю, калі размаўляюць людзі, карыста- ючыся міжмоўнымі амонімамі, якія ў роднасных мовах абазначаюць іншыя паняцці, часам супрацьлеглыя.

13. Як вы разумееце фразеалагізмы-характарыстыкі чалавека. Выкарыстоўваючы некаторыя з іх, напішыце мініяцюру-разважанне «Шануй свой гонар».

Ні два ні паўтара; вярзе грушы на вярбе; прыходзіць у свіныя галасы; кроў з малаком; мерае на свой капыл; дае волю рукам; з мухамі ў носе; іграе першую скрыпку; у яго сем пятніц на тыдні; ведае як пяць пальцаў; гаворыць пятае праз дзясятае; адчувае сябе на сёмым небе; нос павесіў; лынды б’е; лясы точыць; зорка першай велічыні; пуп зямлі; ні рыба ні мяса; пыльным мяшком стукнуты; з’еў сабаку; майстар на ўсе рукі; ходзіць кругам ды навокала; ведае ўсе хады і выхады; ходзіць на галаве; ходзіць на задніх лапах; не дае ходу; багаты душою; прэ на ражон; лістам сцелецца; ловіць варон; кату па пяту; сем пядзяў лоб; касы сажань плечы; хварэе на панскую хваробу; за розум узяўся; ні богу свечка ні чорту качарга; не лыкам шыты; не з таго месца рукі растуць; белая варона; божы конь; ні ў салдаты ні ў матросы, а падмазваць колёсы; пусці  павалюся, падымі  устану; як дзве кроплі вады; плячысты на жывот; у гарачай вадзе купаны; хоць вады напіся; вады не замуціць; птушка высокага палёту; салаўём разліваецца; сабакам сена косіць; са скуры вылузваецца; б’е ў хамут; аж у роце чорна; мухі не пакрыўдзіць; залатая галава; кісне ад смеху; на хвасце становіцца; у рожкі бярэцца; ні ў зуб нагой; без цара ў галаве; хоць кол на галаве чашы; ветрам падшыты; дзевяноста дзевяць на фронце, адзін на рамонце; тупы як валёнак; нячысты на руку; у сабакі вачэй пазычыўшы.


3.2. «Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання»
Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Чаму для вызначэння слова як усходнеславянскага трэба ўлічваць не толькі прыметы гукавой агульнасці яго ў беларускай, рускай і ўкраін- скай мовах, але і значэнне?

2. Якія мовы трэба параўноўваць, каб высветліць, да якога пласта спрадвечнай беларускай лексікі належыць тое або іншае слова?

3. Да якога слоўніка трэба звярнуцца, каб вызначыць кваліфікацыю слова як агульнаславянскага або ўласнабеларускага?

4. Чым адрозніваюцца паняцці спрадвечна беларуская і ўласнабе- ларуская лексіка?

5. Як растлумачыць, што ў розныя перыяды развіцця мовы працэнт запазычаных слоў розны?

6. З якіх моў магчыма прамое запазычванне ў беларускую мову, з якіх – непрамое?

7. У чым заключаецца працэс засваення запазычанай лексікі?

8. Ці можа дыялектызм стаць агульнаўжывальным словам?

9. Што ўваходзіць у паняцце «спецыяльная лексіка»?

10. Чаму жарганізмы не могуць паўнаякасна ўдзельнічаць у моўных зносінах?

11. Якія групы лексікі абмежаванага ўжывання могуць стаць выяўленчым сродкам у мастацкіх творах?


Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка
1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Іван Іванавіч Насо- віч – выдатны лексікограф і фалькларыст».

2. Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпавед- нікі.

1. Каштоўны празрысты камень незвычайнай цвёрдасці. 2. Непрымірымыя супярэчнасці. 3. Бадзёры, жыццярадасны настрой. 4. Апісанне свайго жыцця. 5. Навука аб жывой прыродзе. 6. Скульптура чалавека да пояса. 7. Прыстасаванне для праветрывання памяшкання. 8. Дрыжанне. 9. Кіруючая роля, першынство. 10. Чулы, чалавечны, культурны. 11. Вымаўленне. 12. Указанне. 13. Спрэчкі. 14. Навука аб жывёлах. 15. Ломаная лінія. 16. Увоз у краіну замежных тавараў. 17. Гутарка журналіста з якой-небудзь асобай, прызначаная для друку. 18. Дасведчанасць у чым-небудзь. 19. Пахвала. 20. Мужчынскі шалік. 21. Пункт найвышэйшага напружання, пад’ёму, развіцця чаго-небудзь. 22. Усе словы, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы.



Словы для даведак: Лексіка, лексікалогія, вентылятар, дэбаты, інтэрв’ю, кульмінацыя, экспарт, дырэктыва, гуманны, пастанова, абеліск, аптымізм, батаніка, біяграфія, біялогія, аўтабіяграфія, бюст, кампетэнцыя, кашнэ, зігзаг, гегемонія, брыльянт, дыкцыя, камплімент, алмаз, імпарт, заалогія, антаганізм, вібрацыя.

3. Выпішыце са сказаў экзатычную лексіку, растлумачце значэнне запазычаных слоў.

1. Я раптам пачуў перастук кастаньет і звон задуменны гітары (Панч.). 2. Яна пра вікінгаў расказвае ў песнях, як снягоў разгон; фіёрды з даўнішнімі назвамі прыводзіць у дзіцячы сон (Я.С.). 3. Гаркавы дымок саксаула. Баран смерць прыняў з-за гасцей. І смыленню цягне з аула, і прысмерк, як плоў, загусцеў (Р.Б.). 4. Расплятае вецер косы, свішча тонкая камча, цяжка дыхае раскосы аргамак каля пляча (Грах.). 5. І на далінах, на схілах бачу паміж каласамі скачкі джыгітаў тваіх, бурныя скокі хеўсураў (Бр.). 6. Засланяючы даль краявіду, узняліся ўгару тэрыконы, шмат вышэйшыя за піраміды, збудаваныя пры фараонах (Аўр.). 7. Куба – мачэта, якім мазолістыя рукі ссякаюць у сафру цукровы траснік, да сонца праз цемру шляхі пракладаюць (М.Т.). 8. Муэдзін кабету прывітае, сам сабе прамовіць муэдзін: «Паранджу, напэўна, апранае, каб хаваць маршчыны ад мужчын…» (Вял.).



4. Падумайце, як можна перадаць значэнні прыведзеных слоў сродкамі рускай мовы. Чаму немагчымы аднаслоўныя эквіваленты.

Пакоша, сёлета, аберуч, каліва, крупнік, брукаванка, складанчык, гарохавінне, выцінанка, краты, покут, падсусед, нішчымніца, прысак, скурат, дратаванка, рум, замчышча, дубэльты, камяніца, цапільна, пярун.



5. Знайдзіце і выпішыце словы, якія не маюць аднаслоўных экві- валентаў у рускай мове. Падбярыце да іх адпаведныя апісальныя вы- разы.

Знерухомець, паквапіцца, баравіна, праставаць, паслугач, вандроўны, здрадзіць, імклівы, бяздогледны, святкаваць, маладзік, стракаты, каліва, медзведзяваты, мроіва, пэндзаль, гартоўны, захмарыцца, абвясціць, кволіцца, кубел, прыкры, уражанне, абыякавы, гасцяванне, прычыніцца, выхваляцца, ветах, завея, рэчышча, гай, лузан.



6. Растлумачце значэнні наступных беларускіх слоў.

Сёмуха, каляды, багач, вяселле, уваходзіны, вялікдзень, узвіжанне, радаўніца, купалле, дзяды, хаўтуры, адведкі, дажынкі, дакоскі, цяпельца, дзік, ляшчына, палумісак, краскі, гасцяванне, ільнянішча, прысак, глюга, куфель, пералетак, жыгучка, буслянка.



7. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.

Адажыа, акорд, алегра, альт, апасіяната, арыя, баркарола, бас, віртуоз, дуэт, інтэрмеца, кантата, капэла, капрычыа, квартэт, квінтэт, клавікорды, кампазітар, кансерваторыя.

Амплуа, будуар, буржуа, вуаль, гуаш, дэбаты, дэманстрацыя, дэпартамент, дэпеша, дэпо, жэле, капюшон, кашнэ, купэ, тратуар, туалет, турнэ, файе, фасон, філе.

Амартызацыя, арышт, варта, гантэль, дамкрат, каштаваць, кошт, кухня, ліхтар, мундштук, муфта, пакгаўз, феерверк, фехтаваць, флюгер, флюс, фрыкадэлі, цэйтнот, цэнтрыфуга, шайба, шлагбаум, штанга, штурм, шруба, шына, шыфер.

Атаман, шацёр, кабан, гарбуз, чучала, карандаш, шалаш, аркан, барыш, кайданы, катарга, атава, барсук, арда, шашлык, буланы, халва, кінжал, баран, каўбаса, бурка, башлык, шапка, курган.

Байкот, баксёр, бізнес, блакада, блюмінг, бокс, бульдозер, бункер, вагон, валейбол, ватэрпола, гумар, інтэрв’ю, накаўт, накдаўн, памфлет, танк, трамвай, трап, трэнер, тэлетайп, тэніс, фальклор, факстрот, фільм, фініш, хакей, шампунь, шлюпка, шхуна.



8. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Баталія, антыкварны, гігант, інцыдэнт, карэктны, манера, вакантны, карпарацыя, ландшафт, сімптом, канфідэнцыяльны, кампазіцыя, манумент, паўза, прыярытэт, пацыфіст, сэрвіс, сінхронны, супермен, сурагат, траўма, аратар, вібрыраваць, фіяска, гуманны, традыцыя, фіксаваць, контур, шэраг, манускрыпт, рэктар, біяграфія.



9. Спішыце словы. Скажыце, людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыстаюцца. Са словамі-тэрмінамі па сваёй спецыяльнасці скла- дзіце сказы.

Абзац, азот, адказчык, акустыка, балада, баланс, бюджэт, вадарод, вестыбюль, выказнік, гіпатэнуза, гол, док, дэкарацыя, дэсант, ёд, ёт, жабры, жэмчуг, заяўнік, зодчы, ізумруд, ікс, іск, карэктура, карабін, кісларод, лакатар, мазурка, мензурка, наркоз, опера, оптыка, пастанова, прыстань, пратакол, піке, раман, скальпель, суфікс, табун, тарпеда, указ, фабула, фасад, флюс, харэй, цымбалы, электрон, юнга, якар.



10. Да прыведзеных слоў запішыце беларускія адпаведнікі. Растлумачце спецыфічны характар матывацыі гэтых назваў у бела- рускай і рускай мовах.

Сугроб, пример, прилагательное, гребля, оценка, подросток, чаща, полотенце, горючее, поезд, пресмыкающееся, желудок, открытка, учебник, покрывало, повестка, голубика, обложка, кольцо, дублёнка, горбушка, орудие, колыбельная, главарь, спичка, кожура, ищейка (о собаке), повозка, огниво, ставня, кровельщик, приправы.



11. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.

Народ паважаеш, адкрыта жывеш –

прыходзіць натхненне ад шчодрага сэрца.

З маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш,

Як з пустога вядзерца вада не нальецца (Л. Геніюш).



12. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, з сямю ўстойлівымі спалучэннямі слоў складзіце сказы.

Сталыпінскі гальштук, кітайская грамата, малако ад шалёнай кароўкі, гарматнае мяса, адвод вачэй, выкручванне рук, замятанне слядоў, звядзенне рахункаў, пацеха з пустога меха, царскія слёзы, данайскія дарункі, геркулесавы слупы, блуканне па пакутах, ціхая завадзь, нябесная канцылярыя, вузкае месца, даваць трасцу з хваробай, куку ў руку, лахі пад пахі, ні свата ні брата, серада з-пад пятніцы, костка ў горле, скула ў баку, і цар і бог і воінскі начальнік, ціш і гладзь, не іголка ў сене, чым бог паслаў, шуры-муры, тары-бары.



13. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Был самоучкой, росла умницей, сидеть на ольхе, подойти к дочке, к местному самоучке, беседовать о нашей старосте группы, бежать с Костей за Алёшей и Машей, быть благодарным судьбе, идти со своим коллегой, казался тихоней, увидеться с деревенским тамадой и запевалой, встречаться со свидетельницей Олей Ючко, назначить свидание свидетелю Александру Климченко, отдаться науке, не давать покоя Петру-лежебоке, быть большим обжорой, оказать помощь бедному калеке, помочь круглому сироте, сидеть на площадке с дедушкой Кузьмой.


3.3. «Лексіка актыўнага і пасіўнага ўжывання»
Пытанні для абмеркавання і падрыхроўкі да заліку:

1. Якія разрады слоў уваходзяць у склад пасіўнага слоўніка мовы?

2. Якія разрады слоў выдзяляюцца сярод устарэлай лексікі ў залеж- насці ад прычыны іх аднясення да гэтага пласта?

3. У чым сутнасць адрознення архаізмаў і гістарызмаў?

4. Ці могуць значэнні мнагазначнага слова папаўняць разрад архаіз- маў? Як называюцца такія архаізмы?

5. Чым адрозніваюцца неалагізмы агульнанароднай мовы і неала-гізмы індывідуальна-аўтарскія?

6. Чым абумоўлены падзел слоўнікаў на энцыклапедычныя і лін-гвістычныя?

7. Які тып слоўніка з’яўляецца асноўным сярод лінгвістычных слоў- нікаў? Чаму?

8. Ці ёсць сярод лінгвістычных слоўнікаў спецыялізаваныя? Якая спецыялізацыя характэрна для тэрміналагічнага слоўніка?

9. У чым падабенства тэрміналагічнага слоўніка і слоўніка энцы- клапедычнага характару?


Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка
1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Яўхім Карскі – заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства».

2. З пункту гледжання семантыкі знайдзіце «чацвёртае лішняе».

1. Паходня, свяцільнік, каганец, свечка.

2. Аранжавы, чырвоны, фіялетавы, рубінавы.

3. Абгарак, абломак, абрэзак, акравак.

4. Малачай, перац, сілас, солад.

5. Назло, напаказ, назнарок, наспех.

6. Бестселер, буклет, брашура, кніга.

7. Ленаваты, вінаваты, звераваты, зухаваты.

8. Крумкаць, чырыкаць, каркаць, буркаваць.

3. Растлумачце значэнні слоў, якія характарызуюць побыт беларускага народа.

Абшыванка, андарак, бравэрка, весніцы, вілачнік, выцінанка, вышыванка, вячоркі, гляк, грачанік, драбіны, жалейка, жур, зэдлік, карэц, кляновік, конаўка, кросны, кубел, медавуха, набіванка, нагавіцы, ночвы, палаці, сажалка, світка, скрыня, студня, сурвэтка, сядзіба, талака, трысцен, фіранка, цэбар, човен, шугалея.



4. Знайдзіце ў кожнай лексічнай групе словы-гістрызмы.

1. Нарог, крышталь, баярын, вястун.

2. Стэльмах, павятком, цаля, запавет.

3. Рызыкант, даўніна, бурштын, саўнаргас.

4. Пастка, аканом, ліхаманка, патрава.

5. Мемуары, тэрарыст, пісьмоўнік, літасць.

6. Чынш, уласнік, фурманка, набытак.

7. Заступнік, футарал, нэпман, пляцоўка.



5. Выпішыце асобна гістарызмы і архаізмы, вызначце тып арха- ізмаў і назавіце іх сучасныя адпаведнікі.

Аснач, ваконніцы, спадар, аказія, салаш, жомчуг, маёнтак, дукат, байда, рагавень, атрамант, кардон, жандар, жырандоль, аргумент, рада, грыўня, калітка, процант, лгар, мушкет, філозаф, здогадка, блюзка, пілігрым, воласць, баярын, валока, магнэс, булат, вятрыла, асэсар, мытня, квецень, серпень, арала.



6. Выпішыце архаізмы, растлумачце іх значэнне. Назавіце адпа- ведныя сучасныя назвы.

1. У снежных далінах, далёкіх, бяскрайніх, гарыць і палае пад ветрам паходня (У.Д.). 2. Як пілігрым, іду я па раллі, і вецер рве лісты з бярозкі босай (Я.П.). 3. Прайшло яшчэ некалькі летаў і зім. Быў травень (Бр.). 4. Па дарогах зямнога шара крылатая скача раць (У. Кар.). 5. Усе яны гібелі марна, жылі пакорныя ярму, амаль без протасту, ахвярна ўсё жыццё няслі яму (М.). 6. Агні, агні ў вялікіх вокнах і крык газэтчыкаў, рэклямы ды на бруку вясеннім мокнуць ад ліхтароў жывыя плямы (М.Т.). 7. Цішу парвалі сыгналы – свісткі, крокі (М.Т.). 8. Аляксей адчыніў дзверы адной з сваіх аўдыторый. Там сядзелі два студэнты і выкладчык, ішоў прыём іспытаў (Л-н). 9. Як загрыміць салют над стольным Мінскам, здаецца мне, што не закончан бой (Аўр.).



7. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх.

1. Васіль марыў: «Кеб з таго кавалка, што каля цагельні, дасталося. То б надзел буў!..» 2. Жытка то жытка, ды і самі вінаватыя! 3. «Мне страшно…» – «Чаго ето?» 4. Ето ты будзеш бегці, што б не апазніцца. 5. Паставіўшы міску з расолам і чыгун з картопляй, маці прысела на лаўку. 6. Толькі, можна сказаць, улезлі ў балота, памачылі пасталы. 7. Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жанкі растарэквалі каля прыпека, матка з Волькай і Насцяй, а потым і бацькам узяліся клапаціцца каля стала. 8. Усё ные і ные, бы выстарцаваць скарынку хлеба хоча. 9. Корч ездзіў у мясцечко па дохтара (З твораў Івана Мележа).



8. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Выдзеліце ў складзе фразеалагізмаў устарэлыя словы.

Уведаць, пачым фунт ліха. Цэлы сажань у плячах. Пуд солі з’есці. Грош цана яму. Ні гроша не варты. Ні за грош прапасці. Уваткнуць свае тры грошы. Ні ў грош не ставіць. Аршын з шапкаю. Мераць на свой аршын. Нібы аршын праглынуў. Бачыць тры аршыны пад зямлёю. Не фунт ізюму.



9. Выпішыце спачатку гістарызмы, а пасля – архаізмы. З сямю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Ратай, фурманка, пенаты, даніна, аброк, лёкай, лік, манафактура, гарбата, валока, гарнец, капа, локаць, тузін, шурка, аканом, асаднік, асміна, войт, калаўрот, каліта, кальчуга, каморнік, правіянт, прасніца, рэкрут, самапрадка, фальварак, харунжы, цівун, цімакі, чынш, штандар.


10. Выпішыце са сказаў індывідуальна-аўтарскія неалагізмы і растлумачце іх значэнне.

1. Дык хто мы? Песняры ці хлусняры? (Панч.). 2. І нясеш, і весела ад такога несіва (Р.Б.). 3. І вось – выходзім. З цэлымі калчанамі рознакалі- берных складаных вудзільнаў, навярблюджаныя рукзакамі, з выгляду вель- мі сур’ёзныя, нават важныя (Б.). 4. Самае страшнае – заўчаснае пенсіянер- ства (Шам.). 5. Пісаць жа такія бездапаможныя п’есы, як некаторыя з на- шых драмаклёпаў, не варта (М.Т.). 6. Вячэрні горад трамваіцца (Р.Б.). 7. Для пчол тут калодна і вульна, прыплодна гудзе дупло (Бар.). 8. Хто аглядаўся на свой кут здалёк, запамінаў яго, нібы ўрок айчыназнаўства (Лось). 9. Лісце падае. Ліставей у палон узяў наваколле (Сал.). 10. Грома- адводаў болей не трэба! Людзі, прыдумайце болеадвод (Р.Т.).


4. Матэрыялы для лексічнага практыкума

«Прафесійная лексіка»
Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Што ўваходзіць у паняцце «спецыяльная лексіка»?

2. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

3. Што разумееце пад паняццямі «тэрмін», «тэрміналогія»?

4. Якія выдзяляюцца асаблівасці тэрміна?

5. Якія асаблівасці тэрмінаў выяўляюць іх адметнасць?

6. Якія прычыны ўзнікнення варыянтных і сінанімічных тэрмінаў?

7. Якімі часцінамі мовы прадстаўлены словы-тэрміны ў вашай галіне навукі?

8. Тэрмінаў якой часціны мовы найбольш і чаму?

9. Якая колькасць слоў і які кампанентны склад тэрмінаў-словазлу- чэнняў.

10. Якія дзве групы тэрмінаў паводле паходжання выдзяляюцца?

11. Якія змены адбываюцца ў афармленні іншамоўных тэрмінаў пры ўключэнні ў склад беларускай тэрміналогіі.


Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка
1. Чым аб’яднаны прыведзеныя тэрміны розных галін навукі ў адну групу?

Анамасіялогія, анестэзіялогія, арніталогія, археалогія, артралогія, арэалогія, астралогія, бактэрыялогія, бальнеалогія, біялогія, заалогія, лексікалогія, марфалогія, філалогія, фізіялогія, фразеалогія, псіхалогія.



2. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую наступныя тэрмі- ны і параўнайце свой пераклад з дадзеным у даведцы. Зрабіце свае вы- вады аб словаўтварэнні тэрмінаў.

Возместить, взаиморасчёт, задолженность, заёмщик, истечение срока, наращенные проценты, оборот, обязательство, ордер расходный, платёж, сделка, счётчик (личность).



Для даведак: сплаціць, узаемаразрахунак, запазычанасць, заёмнік, сход тэрміну, нарослыя працэнты, зварот, абавязанасць, ордэр выдатковы, выплата, угода, рахаўнік.

3. Растлумачце словы-тэрміны і падбярыце да іх адпаведнікі з рускай мовы.

Акцыз, дэфіцыт, кансорцыум, субвенцыя, эмісія, аўтэнтычны тэкст, біпатрыды, апатрыды, адралогія, аўтаркія, дэфляцыя.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка