Беларуская мова (прафесійная лексіка)



старонка8/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер4.11 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   23

2. Лекцыя «ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ»
ЗМЕСТ
1.Беларусы. Кароткі агляд развіцця нацыянальнай свядомасці.

2.Беларуская мова на пачатку XXI ст.

3.Некаторыя аспекты функцыянавання беларускай і рускай моў.
2.1. Беларусы. Кароткі агляд развіцця нацыянальнай свядомасці
Кожны народ зацікаўлены ў сацыяльным і культурным развіцці сваёй Бацькаўшчыны, кожны народ мае пэўныя агульныя інтарэсы ў абароне Радзімы, развіцці роднай мовы і культуры. I ў гісторыі грамадскай думкі беларускага народа гэтыя праблемы займаюць значнае месца.

Яшчэ падчас непадзельнага ідэалагічнага ўладарання хрысціянскага касмапалітызму, які парадаксальна спалучаўся з сярэдневяковым правінцыялізмам, Францішак Скарына адным з першых асветнікаў эпохі Адраджэння пачаў фарміраваць нацыянальную свядомасць нашага народа:

«Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують вири своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих,  тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

«Великославное место Виленское» было для яго сталіцай вялікай дзяржавы, у жыцці якой важную ролю выконвала яго Радзіма. Нацыя- нальную свядомасць Скарыны вызначае і ўсхваленне ім роднага Полацка, які згадваецца ў творах першага друкара каля 50 разоў, звычайна з эпітэтам «славный».

Яшчэ больш ярка праявіліся патрыятычныя ідэі служэння Радзіме ў паслядоўніка славутага палачаніна  Васіля Цяпінскага. У сваім прадмоўі да «Евангелля», аднаго з буйнейшых помнікаў тагачаснай грамадскай думкі, Цяпінскі выступіў як палымяны патрыёт, абаронца нацыянальных і культурных інтарэсаў беларускага народа.

Працэс паланізацыі, што пранік у вышэйшыя колы беларускіх феадалаў, і адмаўленне ад роднай мовы выклікалі пратэст Цяпінскага. Ён настойліва заклікае служыць Бацькаўшчыне, аддаць ёй сілы і інтэлек- туальныя магчымасці. А калі патрэбна будзе, «...с тою потребою отчиз- ны..., если она до конца згинет, з нею згинуть, або, если через вашь ретунок будет выдвигнена, з вами и з нею выбринуть».

Пэўнай перашкодай складванню нацыянальнай свядомасці беларусаў сталася ў XVI - XVIII стст. рэлігійная сітуацыя на тэрыторыі нашага краю. Сярод беларусаў  ад магнатаў і шляхты да прыгонных сялян  былі і праваслаўныя, і католікі, і пратэстанты розных кірункаў. Рэлігійная цярпімасць беларусаў мела і адмоўны вынік: ніякая з цэркваў (канфесіяў) не пачувалася абавязанай выхоўваць народ у нацыянальным духу.

I патрыёты краю памкнуліся да стварэння нацыянальнай беларускай царквы. Мікалай Радзівіл Чорны хацеў зрабіць такой рэлігіяй кальвінізм. Больш удалай спробай аб’яднаць беларусаў рымска-каталіцкай і праваслаўнай веры з’явілася унія, якую падтрымаў тагачасны канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Гэты слаўны дзяржаўны дзеяч быў палымяным патрыётам беларускай зямлі (тады яна называлася Літвою), дзейсна бараніў край, «айчыну нашу», ад паланізацыі, часам нават свядома ігнаруючы пастановы соймаў Рэчы Паспалітай, у якую аб’ядналіся ў 1569 г. Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае.

Але самае галоўнае, што зрабіў Леў Сапега, каб абараніць Бацькаўшчыну ад паланізацыі, – перапрацаваў (такім было рашэнне супольнага сойму) Статут Вялікага Княства Літоўскага (рэдакцыі 1566 г.). Але перапрацаваў гэты зборнік законаў, своеасаблівую канстытуцыю, так, што артыкулы Статута 1588 г. (так званай трэцяй рэдакцыі) фактычна замацавалі незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага, абавязвалі бараніць яго межы і ўладанні.

Ідэі патрыятычнага служэння Радзіме, свайму народу знайшлі месца і ў той палемічнай літаратуры, якая з’явілася на Беларусі ў сувязі з ідэйнай барацьбой, што ўзнікла пасля Брэсцкай царкоўнай уніі. Тады ва ўсіх беларускіх гарадах утварыліся праваслаўныя брацтвы, якія павялі барацьбу супраць акаталічвання і апалячвання.

Напрыканцы XVI ст. працэс паланізацыі захапіў усе сацыяльныя слаі грамадства краю. У XVII ст. ён закрануў і мову карэнных жыхароў Беларусі. Так, патрабаванне Статута 1588 г., каб пісар земскі пісаў толькі «па-руску» (г.зн. па-беларуску), выконваецца ўжо толькі фармальна. I пасля смерці «айца айчызны» Льва Сапегі паступовае пранікненне польскай мовы прывяло да таго, што ў 1696 г. яна становіцца агульнадзяржаўнай мовай.

Слабая кансалідацыя розных груп насельніцтва вызначала і агульны ўзровень яго нацыянальнай свядомасці. Найболей выразна гэта адбілася ў этнанімічных назвах беларусаў.

Найбольш вядомае найменне нашага народа  «літвіны» («ліцьві- ны»). Хаця доўгі час за гэтым словам бачылі ўсё насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага або літоўцаў (летувісаў), яго нельга атаесамляць ні з тым, ні з другім. Нават пасля далучэння нашага краю да Расійскай імперыі, калі этнонім «літвіны» («ліцьвіны») меў найбольш сталае распаўсюджанне толькі ў некаторых паветах заходняй і цэнтральнай частак сучаснай Беларусі, украінцы, напрыклад, працягвалі называць беларусаў ліцьвінамі.

I ў наш час жыхары паўночна-ўсходняй часткі Валынскай вобласці Украіны называюць літвінамі насельніцтва, што жыве паўночней, г.зн. тых беларусаў, якія гавораць на палескіх дыялектах. А тыя, у сваю чаргу, лічаць літвінамі «насельніцтва басейна верхняй Ясельды, паўночнай часткі Брэсцкай вобласці і раёна Гродна-Баранавічы». Як бачым, ёсць падставы лічыць этнонім «літвіны» («ліцьвіны») гістарычнай назвай беларусаў.

Трэба дадаць, што часта, асабліва ва ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага, мясцовых жыхароў называлі «рускыя» («руськие» «русский народ», «рускые» ды інш.) і нават усходне-славянскім этнонімам «русіны». Але ён напрыканцы XVII пачатку XVIII стст. на землях Полаччыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны, часткова Смаленшчыны і Міншчыны, трансфармаваўся ў этнаграфічную назву «белорусцы».

У нашым краі амаль да Кастрычніцкай рэвалюцыі (а ў Заходняй Беларусі да 1939 г.) была распаўсюджана яшчэ адна саманазва насельніцтва  «тутэйшыя». «Мы тутэйшыя, наша старана ні руска, ні польска, але забраны край!». Гэты «этнонім» пэўным чынам адлюстроўваў запаволены працэс кансалідацыі беларусаў, складанасць і цяжкасць фарміравання нацыянальнай свядомасці і  на яе аснове  патрыятызму.

Аднак асноўнай прычынай, якая адмоўна ўздзейнічала на развіццё нацыянальнай свядомасці беларускага народа, з’явілася эканамічнае разбурэнне краіны войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Беларусі ў другой палавіне XVII  першай палавіне XVIII стст..

Так, у выніку вайны з Расіяй 1654  1667 гг. насельніцтва Беларусі паменшала напалавіну: з 3,6 мільёнаў жыхароў краю засталося 1,8 млн. чалавек. Сотні тысячаў беларусаў загінулі ў час Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй (1700  1721 гг.), баявыя дзеянні якой адбываліся на тэрыторыі нашага краю. I гэта прывяло да такога эканамічнага крызісу, з якога Вялікае Княства Літоўскае не змагло выйсці на працягу ўсяго XVIII ст.

Пасля таго, як Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, змяніліся шмат якія бакі палітычнага жыцця яе насельніцтва. Але асноўныя, найбольш важныя, не былі закрануты. Як і даўней, дзейнічаў у якасці афіцыйнага заканадаўства Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.. Паланізаваная мясцовая знаць утрымлівала свае пазіцыі ў эканоміцы. На польскай мове вяліся навучанне і значная частка афіцыйнай перапіскі. Вельмі магутным заставалася ўздзеянне каталіцкага духавенства. Толькі на тэрыторыі Беларусі было дазволена існаванне езуітаў, ордэн якіх у той час быў афіцыйна Рымскім Папам расфарміраваны. Як гэта ні парадаксальна гучыць, але на пачатку XIX ст. апалячванне і акаталічванне беларускага народа толькі ўзмацніліся. Таму была прычынай палітыка заляцання рускага царызму з польскай шляхтай.

Але паўстанне 1830  1831 гг.  чарговая спроба вызваліць зняволе- ную Бацькаўшчыну  напалохала царызм. У 1840 г. цар Мікалай I забара- ніў ужываць назву «Беларусь» і ўвёў тэрмін «Паўночна-Заходні край Расіі». Беларусаў сталі называць у афіцыйных дакументах «западнорусами». Была забаронена беларуская мова. Царызм стараўся знішчыць нават тэрмінало- гію, якая нагадвала аб нацыянальнай асаблівасці Беларусі. Адначасова абмяжоўвалася і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве, а пасля і ў школе. Паўсюдна ўводзіліся расійскія мова і заканадаўства. Усе адмністра- тыўныя і судовыя ўстановы былі перароблены паводле агульнаімперскага ўзору, мясцовых чыноўнікаў паступова замянялі расійскімі.

Пасля 12 лютага 1839 г., калі скасавалі унію, усе ўніяты прымусова пераводзіліся ў праваслаўе. У былых уніяцкіх цэрквах, дзе служба вялася на беларускай мове, пачалі прымушаць маліцца на расійскай мове, уводзіліся законы Сінода, які разглядаў самыя дробязныя адхіленні ад канонаў праваслаўя як здраду дзяржаўнай рэлігіі і, адпаведна, як дзеянні супраць дзяржаўнай улады.

Трэба сказаць, што на тэрыторыі Беларусі, і асабліва ў асяроддзі дробнай шляхты, заўсёды існавала дэмакратычная плынь. Яна, дарэчы, праявілася амаль адразу ж пасля другога падзелу (у 1793 г.) Рэчы Паспалітай, калі фактычна было ліквідавана Вялікае Княства Літоўскае. Паўстанне 1794 г. узначаліў Андрэй Касцюшка, які паходзіў з беларускага шляхецкага роду. Паўстанне, якому Касцюшка імкнуўся надаць агульна- народны дэмакратычны характар, было задушана, а сам правадыр трапіў у Петрапаўлаўскую крэпасць.

Царская рэакцыя не змагла задушыць дэмакратычны рух. Ствараліся тайныя таварыствы, найбольш значнымі сярод якіх было патрыятычнае аб’яднанне філаматаў у Віленскім універсітэце. Патрыятычныя гурткі існавалі таксама і ў Свіслацкай гімназіі ды Полацкім піярскім вучылішчы.

У 1836 г. Францішак Савіч заснаваў у Вільні дэмакратычнае таварыства, якое наладзіла сувязь са Слуцкім і Пінскім аддзяленнямі таемнага таварыства «Садружнасць польскага народа». У 1846  1849 гг. дзейнічала на Беларусі таемная арганізацыя «Саюз свабодных братоў», цэнтр якой знаходзіўся ў Вільні.

Аднак усе гэтыя шляхецка-дэмакратычныя рухі непасрэдна беларус- кіх нацыянальна-вызваленчых ідэй не мелі. Тут трэба ўлічваць, што на- сельніцтва краю падзялялася на «ліцьвінаў» (Заходняя Беларусь, Цэнтраль- ная Беларусь і Віленшчына) і беларусаў (Усходняя Беларусь), што Вялікае Княства Літоўскае ў федэратыўнай дзяржаве  Рэчы Паспалітай  застава- лася ў значнай ступені незалежным (мела, напрыклад, сваё войска). Не было, відаць, пільнай патрэбы адмяжоўвацца ад агульнапольскага, даклад- ней, агульнадзяржаўнага (усёй Рэчы Паспалітай) вызваленчага руху.

Але ўсё ж з канца 40-х гг. XIX ст. на літаратурную і палітычную арэну выходзіць гурт менавіта беларускіх літаратараў і публіцыстаў, дзеячаў культуры, якія свядома ставяць перад сабою мэту тварыць для народа, пісаць на яго мове.

Трэба зазначыць, што і раней беларускай (як бы яе ні называлі: ліцвінскай, крэўскай, мужыцкай мовай ці гаворкай) мовы не цураліся ні мяшчане (успомнім Паўлюка Багрыма), ні шляхта, ні графы. Нагадаем, што падлеткам славуты Яўхім Храбтовіч (1729  1812) складаў вершы на беларускай мове. I Ян Чачот вітаў Адама Міцкевіча вершам, напісаным на беларускай (не польскай) мове.

Сярод пачынальнікаў адраджэння беларускага народа асобнае, значнае месца займаюць Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вікенцій Равінскі, Аляксандр Рыпінскі, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Антон Пяткевіч (Плуг), Арцём Вярыга-Дарэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, вядомыя кампазітары Станіслаў Манюшка і Антон Абрамовіч. Трэба таксама зазначыць, што пісаць па-беларуску, выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх творах яны пачалі пасля ўказа 1840 г. аб забароне ўжывання беларускай мовы і кнігадрукавання на гэтай мове. Ці гэта не сведчыць пра існаванне магутнага імкнення беларусаў да самасцвярджэння? З’яўленне такіх дзеячаў было гістарычна абумоўлена паступовым фарміраваннем беларускай нацыі.

Аднак умовы, грамадскія і асабістыя, для большасці пералічаных пісьменнікаў былі настолькі неспрыяльныя, што адзін толькі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч здолеў стаць беларускім пісьменнікам, здолеў знайсці магчымасць надрукаваць свае творы. А паэтычны дар таго ж Паўлюка Багрыма быў знішчаны царызмам. Кім ён мог бы стаць, можна ўявіць на прыкладзе яго земляка, Адама Міцкевіча, без якога  нацыянальнага вешчуна  немагчыма ўявіць цяпер Польшчу.

Найбольш выразна працэс складвання нацыянальнай свядомасці беларускага народа праявіўся ў час паўстання 1863  1864 гг. Паказчыкам абуджэння нацыянальнай свядомасці з’явілася дзейнасць Кастуся Каліноўскага. I яна ж адначасова садзейнічала гэтаму абуджэнню. Каліноўскі зрабіў неацэнны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, стаў стваральнікам беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі, заснавальнікам беларускага дэмакратычнага друку, выдаўцом першай газеты на беларускай мове.

Працэс станаўлення нацыянальнай свядомасці беларусаў перапыніў- ся гвалтоўна, адначасова з падаўленнем паўстання. Найбольш актыўныя дзеячы рэвалюцыйнага і нацыянальнага руху загінулі. Шмат паўстанцаў саслалі ў глыб Расіі, пасадзілі ў турмы. Шмат патрыятычнай моладзі вые- хала за мяжу. Беларусь страціла не толькі шляхецкіх дзеячаў, але і простых удзельнікаў паўстання. У Сібір саслалі дзясяткі тысяч сялян, шмат бела- рускіх вёсак абязлюдзела.

Але развіццё нацыянальнай свядомасці нашага народа ўжо нельга было спыніць. Пасля паўстання ў беларускую літаратуру прыходзяць нацыянальна свядомыя пісьменнікі Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Фэлікс Тапчэўскі, Адам Гурыновіч, Марыя Косіч.

У гісторыі беларускай грамадскай думкі вялікую цікавасць выклікае дзейнасць Пецярбургскага рэвалюцыйнага гуртка студэнтаў-беларусаў, якія друкавалі на гектографе брашуры, арганізавалі выданне тэарэтычнага часопіса «Гоман». Іх публіцыстыка сведчыць пра абуджэнне ў асяроддзі перадавой беларускай інтэлігенцыі пільнай увагі да лёсу роднага краю, да яго гісторыі, культуры, мастацтва, мовы.

Трэба адзначыць, што нарадавольцы пад кіраўніцтвам Ігната Грынявіцкага стварылі ў галаўной арганізацыі беларускую секцыю. Для яе распрацавалі асобныя статут і праграму, у якой значная ўвага ўдзялялася будучаму дзяржаўнаму ладу Беларусі. У часопісе «Гоман», у другім нумары ад 15 лістапада 1884 г., быў надрукаваны артыкул, у якім разглядаліся як тэарэтычныя праблемы патрыятызму, так і практычнае ажыццяўленне фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Неабходна адзначыць высокі ўзровень гэтага першага ў гісторыі грамадскай думкі Беларусі артыкула, глыбіню пастаўленых праблем і добрае веданне непасрэдна жыцця беларусаў.

«Гістарычны прагрэс, пісаў аўтар, заключаецца ў тым, што чала- вецтва, уваходзячы ва ўсё болей і болей блізкую сувязь, у той жа час дыфе- рэнцыруецца для свабоднага развіцця і праяўлення ўсякай нацыі ў цэлым чалавецтве, усялякай грамадскай самастойнай групы ў кожнай нацыі і ўся- лякай чалавечай асобы ў гэтай грамадскай групе».

Вельмі цікавай падаецца вылучаная аўтарам праблема аб праве кожнай нацыі на абарону сваёй самастойнасці. «Усякая нацыя, якой бы яна слабай ні была, заслугоўвае поўнага прызнання яе самастойнасці, і ўсялякую спробу з боку іншых нацый падавіць гэту слабую суседку трэба прызнаць шкоднай, пад якой шляхетнай падставай яна не праходзіла б, не толькі для гэтай слабай нацыі, але і для самой прыгнятальніцы. Не паважаючы чужую самастойнасць, пераможніца тым самым не паважае сваю, і, падтрымліваючы ў сваіх супольніках дух насілля, рызыкуе падпасці пад тыранію асобных супольнікаў сваёй нацыі».

Што да канкрэтных практычных спраў у адносінах да Беларусі, аўтар лічыў, што беларускі народ адчувае сваё арганічнае адзінства і адрознівае свае інтарэсы ад намаганняў польскіх і вялікарасійскіх, што вельмі часта гэтыя інтарэсы падмацоўваюцца эканамічнымі супярэчнасцямі, з якімі звязаны ўспаміны пра прыгон.

Аўтар лічыў, што беларуская інтэлігенцыя павінна звярнуць увагу на развіццё беларускай мовы, фарміраванне беларускай народнай годнасці, на развіццё «федэратыўнай аўтаноміі краю».

3 гэтай праграмы відаць, што беларускія нарадавольцы непарыўна спалучалі праблемы нацыянальнага патрыятызму з праблемамі рэвалю- цыйнага абуджэння народа і сацыяльнага пераўтварэння грамадства. Толь- кі на гэтай аснове можна было развіваць нацыянальную гордасць, свядо- масць народа, змагацца за сваю мову, культуру, бараніць права на свабод- нае існаванне, толькі на такой аснове можна было «перарадзіцца для нова- га самастойнага жыцця».

Вынікам працэсу кансалідацыі беларускай нацыі і стала ўзнікненне нацыянальнай навукі. У другой палавіне XIX  пачатку XX стст. з’явіліся фундаментальныя навуковыя працы Івана Насовіча, Юльяна Крачкоўскага, Паўла Шпілеўскага, Мікалая Нікіфароўскага, Паўла Шэйна, Еўдакіма Ра- манава, Міхала Федароўскага, Мітрафана Доўнара-Запольскага, Аляксан- дра Сержпутоўскага, Яўхіма Карскага. Гэтыя вучоныя лічылі сваім грама- дзянскім і патрыятычным абавязкам развіццё нацыянальнай свядомасці свайго народа. Так, напрыклад, Еўдакім Раманаў адзначаў, што ён «горы кніг выдаў для беларусаў і абудзіў іх самасвядомасць».

Важным паказчыкам росту этнічнай свядомасці нашага народа тае
пары з’яўляецца ўсё больш частае выкарыстанне назвы «Белоруссия» і этноніма «беларусы». Яны ўвайшлі і ў назвы фальклорна-этнаграфічных зборнікаў: Пятра Бяссонава «Беларускія песні», Паўла Шэйна «Беларускія народныя песні» (1874), Мікалая Нікіфароўскага «Беларускія песні-частушкі» (1911), шматтомнай працы Еўдакіма Раманава «Беларускі збор- нік» (1886  1912) і фундаментальнага даследавання Яўхіма Карскага  «Беларусы» (1903  1922; 7 выпускаў).

Характэрна, што этнонім «беларусы» ў канцы XIX  пачатку XX стст. выцясняе іншыя агульныя для ўсёй Беларусі назвы. I нават там, дзе замацаваўся этнонім «літвіны», да яго далучаюць этнонім «беларусы» («літвіны-беларусы»). Ростам нацыянальнай свядомасці можна вытлума- чыць і факт, што значная частка беларусаў, якія раней падавалі сябе за палякаў, у канцы XIX ст. пачалі лічыць сваёй роднай мовай беларускую. Як падае «Этнаграфія беларусаў», тады ўдзельная вага «палякаў» памен- шылася з 8,1 да 2,0% (з 289 тыс. да 130 тыс.). «Замілаванне родным сло- вам, сваёй Бацькаўшчынай узяло верх над адступніцтвам» у 159 тысячаў жыхароў Беларусі.

У 1902 г. на аснове асветніцкіх гурткоў беларускай моладзі Пецяр- бурга была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. Хутка да яе далу- чаецца нацыянальна свядомая моладзь Мінска і Вільні. На сваім першым з’ездзе ў снежні 1903 г. у Вільні арганізацыя атрымала назву Беларуская Сацыялістычная Грамада. Праграма, прынятая там, уключала асноўныя дэмакратычныя патрабаванні, у тым ліку і патрабаванне краёвай аўтаноміі Беларусі. У сярэдзіне 1918 г. БСГ распалася. Але яе ідэі не страцілі ні значэння, ні прывабнасці. А таму на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўтвары- лася Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя (БСДП), на чале якой сталі Б.А.Тарашкевіч, С.А. Рак-Міхайлоўскі, А.I.Луцкевіч. 3 цягам часу БСДП ператварылася ў Беларускую Сялянска-Рабочую Грамаду, масавую легальную партыю. Яе праграма, прынятая 12 мая 1926 г., патрабавала: аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліцы сялян і рабочых, перадачу зямлі сялянам, 8-гадзінны працоўны дзень, нацыянальную роўнасць, навучанне на роднай мове, дэмакратычныя свабоды. Праз паўгода БСРГ мела больш за 2 тыс. гурткоў і каля 120 тыс. сяброў. Старшынёй ЦК Грамады быў Б. А. Тарашкевіч. Асноўнай сваёй мэтай БСДГ ставіла «стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства».

Царскі ўрад маніфестам ад 17 кастрычніка 1905 г. дазволіў стварэнне нацыянальных партый, выданне друкаваных газет і часопісаў на нацыя- нальных мовах. У верасні 1906 г. з’яўляецца першая беларуская перыядыч- ная легальная газета «Наша Доля». 3-за рэвалюцыйнага зместу яе нумары часта канфіскаваліся, а праз 2 месяцы выданне было забаронена. У лістапа- дзе таго ж года яе замяніла «Наша Ніва», якая, хаця і з вялікімі цяжкасцямі, выдавалася да восені 1915 г.

Самаахвярны калектыў безганарарнай газеты, не зважаючы на напад- кі рэакцыйнага друку і ўлад, сабраў і аб’яднаў вакол сябе не толькі пачына- ючых пісьменнікаў і паэтаў, але і шырокае кола свядомых беларусаў. Толь- кі ў 1910 г. у «Нашу Ніву» напісалі 960 карэспандэнтаў з 489 вёсак і мяс- тэчкаў. Узніклі і беларускія выдавецкія суполкі «3агляне сонца і ў наша аконца» (у Пецярбургу) і «Наша хата» (у Вільні) ды іншыя. 3 1907 г. па 1916 г. яны выпусцілі 179 кніг на беларускай мове тыражом 286 тыс. экземпляраў.

Літаратура і друк пачатку XX ст. сталі ўжо той сілай, якая зрабіла значны ўплыў на станаўленне беларускай нацыі.


2.2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА ПАЧАТКУ XXI ст.
Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў і тытульная мова Рэспублікі Беларусь – прайшла складаны шлях гістарычнага развіцця, на якім зведала і перыяды росквіту, і перыяды заняпаду. Аднак заўсёды яна заставалася важнейшым элементам беларускай нацыянальнай культуры, сродкам зносін і сімвалам нацынальнай свядомасці.

У XXI ст. беларуская мова ўступіла як дзяржаўная мова нашай краіны, як высокаразвітая літаратурная мова, здольная паспяхова абслугоў- ваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Разам з тым, у новае стагоддзе беларуская мова ўвайшла з цэлым комплексам праблем, якія тычацца як стану яе літаратурных норм, так і месца і ролі ў сучасным грамадстве. Гэта абумоўлена ў першую чаргу наступнымі прычынамі:

а) асаблівасцямі развіцця беларускай мовы ў папярэдні перыяд, у прыватнасці ў другой палове XX ст.;

б) характарам сучаснай моўнай сітуацыі і месцам у ёй беларускай мовы;

в) тымі супярэчлівымі працэсамі, што вызначалі развіццё і функцыя- наванне беларускай мовы ў апошняе дзесяцігоддзе мінулага стагоддзя.

Менавіта гэтыя акалічнасці вызначаюць характар сучасных працэсаў развіцця сістэмы беларускай літаратурнай мовы, а таксама асаблівасці яе функцыянавання ў грамадстве. Гэтыя ж акалічнасці, як уяўляецца, будуць вызначаць і развіццё сістэмы мовы і яе месца ў грамадстве ў бліжэйшую перспектыву.

Для разумення сённяшніх праблем беларускай мовы трэба таксама мець на ўвазе наступнае.

1. Беларуская літаратурная мова  мова з перарванай літаратурнай традыцыяй.

2. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы складваліся ў канцы XIX  пачатку XX ст. на народна-гутарковай аснове (мінска-маладзечанскія сярэднебеларускія гаворкі). Паколькі працэс станаўлення літаратурных норм адбываўся параўнальна нядаўна, то сувязь (суаднос- насць) літаратурнай мовы з дыялектнай базай адчуваецца і цяпер.

3. Народна-гутарковую аснову мае і пісьмовая разнавіднасць сучаснай літаратурнай мовы. У гэтым і спецыфіка, і многія праблемы. Калі б, напрыклад, у аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы была пакладзена старабеларуская пісьмовая мова, зусім іншым быў бы яе слоўнікавы склад і літаратурныя нормы, па-іншаму стаяла б праблема адштурхоўвання ад суседніх рускай і польскай моў, зусім іншым быў бы яе стан у грамадстве. У прыватнасці, зусім іншым было б у сістэме беларус- кай мовы месца дзеепрыметнікаў незалежнага стану, без якіх немагчыма паўнацэннае функцыянаванне кніжных стыляў мовы, асабліва навуковага. Дарэчы, гэтыя формы былі шырока прадстаўлены ў граматычнай сістэме старабеларускай мовы. Як уяўляецца, па-іншаму ставіліся б да іх і некато- рыя сённяшнія рупліўцы культуры беларускага маўлення.

4. На працягу ўсяго XX ст. беларуская мова функцыянавала і развівалася выключна ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, ва ўмовах канкурэнцыі з другой, больш магутнай мовай.

Усё гэта аказала моцнае ўздзеянне не толькі на развіццё сістэмы беларускай мовы і яе функцыянаванне ў сучасным грамадстве, але і на характар яе выкарыстання ў камунікатыўнай, культурнай і ідэнтыфіка- цыйнай функцыях.

Парадокс развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў XX ст. заключаецца ў наступным.

3 аднаго боку, сістэма нацыянальнай беларускай мовы на працягу ўсяго мінулага стагоддзя паслядоўна і дынамічна развівалася, прайшла шлях ад пачатковага этапу фарміравання літаратурных норм да высока- развітай літаратурнай мовы, здольнай паспяхова абслугоўваць усе камуні- катыўныя патрэбы сучаснага грамадства. У гэты перыяд удасканальваліся і шліфаваліся яе нормы, інтэнсіўна папаўняўся лексічны склад, фармірава- ліся асноўныя функцыянальныя стылі, закладвалася аснова навуковай беларускай тэрміналогіі, стваралася разнастайная па сваіх жанрах і зместу мастацкая літаратура. Ужо к другой палове XX ст. стан развіцця беларус- кай літаратурнай мовы характарызаваўся стройнай, разгалінаванай, упа-радкаванай і дастаткова ўнармаванай сістэмай рознаўзроўневых сродкаў, што дазваляла ёй паспяхова абслугоўваць усе сферы грамадскай дзейнасці, у якіх беларуская мова выкарыстоўвалася або павінна была выкарыстоў- вацца як мова тытульнай нацыі і родная мова большасці насельніцтва краі- ны. Разам з тым, на працягу мінулага стагоддзя працэс развіцця беларускай літаратурнай мовы быў вельмі неадназначным і супярэчлівым. Характэр- най асаблівасцю разглядаемага перыяду ў развіцці беларускай літаратур- най мовы з’яўляецца тое, што на працягу аднаго стагоддзя яна не толькі прайшла этап інтэнсіўнага развіцця, але і зведала розныя, часта рэзка про- цілеглыя ўплывы і тэндэнцыі. Усё гэта ў першую чаргу наклала адбітак не толькі на характар і асаблівасці саміх моўных працэсаў, але і на іх грамад- скую ацэнку. У выніку ў шэрагу выпадкаў пад уплывам фактараў галоў- ным чынам нелінгвістычнага парадку назіраюцца дыяметральна процілег- лыя ацэнкі адных і тых жа аб’ектыўных моўных фактаў, розныя погляды на літаратурную норму і яе межы.

3 другога боку, развіццё і ўдасканаленне сістэмы беларускай літара- турнай мовы суправаджаецца паступовым выцясненнем яе з найбольш значных і ўплывовых сфер зносін. Фактычна ў сённяшніх умовах беларус- кая мова  мова тытульнай нацыі і першая дзяржаўная мова Рэспублікі Бе- ларусь  займае другараднае становішча ў моўнай сітуацыі. Яе роля зве- дзена да мінімуму ў такіх грамадскіх сферах, як дзяржаўнае кіраванне, справаводства, вышэйшая адукацыя, навука. А менавіта гэтыя сферы выка- рыстання мовы ў сённяшнім грамадстве вызначаюць яе прэстыж і мажары- тарнасць, а таксама фарміруюць прагматычныя фактары яе вывучэння. Істотна скарацілася і колькасць актыўных карыстальнікаў беларускай мо- вы. Адзначаная акалічнасць самым непасрэдным чынам уплывае і на раз- віццё самой сістэмы беларускай мовы, што адбіваецца ў першую чаргу на развіцці асобных функцыянальных стыляў (афіцыйна-дзелавога, навукова- га), фарміраванні асобных тэрмінасістэм.

Асабліва інтэнсіўна працэс паступовага выцяснення беларускай мо- вы з актыўнага ўжытку адбываўся ў 60  80-я гг. XX ст., у выніку чаго к канцу 80-х гг. беларуская мова прыблізілася да той рысы, калі ёй пачала пагражаць страта поўнафункцыянальнасці і перспектыў далейшага развіц- ця і функцыянавання ў грамадстве. Менавіта праблема поўнафункцыяналь- насці, г. зн. актыўнага выкарыстання ва ўсіх сферах зносін сучаснага гра- мадства, застаецца актуальнай для беларускай мовы і ў трэцім тысячагод- дзі. Сур’ёзнасць праблемы заключаецца яшчэ і ў тым, што толькі на тэры- торыі Беларусі беларуская мова можа найбольш поўна рэалізаваць свае камунікатыўныя функцыі. Таму поўнае яе выцясненне хаця б з адной сфе- ры грамадскага ўжытку будзе непапраўным. А гэта азначае, што ў сённяш- ніх умовах задача пашырэння беларускай мовы на ўсе важнейшыя сферы жыцця сучаснага грамадства, відаць, найбольш актуальная. Неабходнай умовай для гэтага з’яўляецца, безумоўна, наяўнасць стабільных літаратур- ных норм, без чаго немагчыма паспяховая канкурэнцыя з другой, больш моцнай у камунікатыўных адносінах і больш пашыранай у грамадстве мо- вай. Між тым, менавіта праблема стабільнасці літаратурных норм (асабліва правапісных) для беларускай мовы ў пачатку XXI ст. бадай што самая важ- ная. 3 гэтых пазіцый павінны ацэньвацца і прагназавацца ўсе працэсы, што адбываюцца ў сістэме сучаснай беларускай мовы.

Трэба таксама канстатаваць, што намаганні па пашырэнні беларускай мовы ў найбольш важныя і ўплывовыя сферы грамадскага ўжытку, якія мелі месца ў пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, хаця і садзейнічалі ў значнай ступені павышэнню яе грамадскага прэстыжу, пэўнаму ўмацаван- ню ў такіх сферах, як мова рэкламы і інфармацыі, СМІ, школьнае навучан- не, але, на жаль, не далі чакаемых вынікаў. Гэты працэс, вельмі актыўны ў першай палове 1990-х гг., па розных прычынах аб’ектыўнага і суб’ектыў- нага плана фактычна спыніўся к канцу дзесяцігоддзя. Больш таго, пачаўся адваротны працэс, які звёў да мінімуму дасягнутыя станоўчыя вынікі, асаб- ліва ў сферы школьнага навучання, справаводства, дзяржаўнага кіравання. Таму беларуская мова, хаця і ўмацавала свой грамадскі прэстыж, па сут- насці, застаецца на другарадных пазіцыях як сродак зносін.

Праўда, варта адзначыць і станоўчыя вынікі тых намаганняў па пашырэнні беларускай мовы ў грамадскім ужытку. Па-першае, беларуская мова набыла юрыдычны статус дзяржаўнай мовы, што ў значнай ступені хоць і дэкларатыўна, але істотна павышае яе грамадскую значнасць. Па-другое, у грамадскай думцы сфарміравалася ў пэўным сэнсе ўсведамленне мажарытарнасці беларускай мовы, яе элітарнасці. У пэўных колах веданне беларускай мовы, карыстанне ёю з’яўляецца сведчаннем прыналежнасці да інтэлектуальнай эліты нашага грамадства.

Неабходна звярнуць увагу на яшчэ адзін вельмі істотны момант, які з’яўляецца станоўчым вынікам 1990-х гг. і дазваляе з пэўным аптымізмам гаварыць пра будучае беларускай мовы. Нягледзячы на тое, што беларуская мова застаецца на другарадных пазіцыях у многіх сферах грамадскіх зносін, яе сацыяльная лакалізацыя кардынальна змянілася. У 1960  1980-я гг. асноўнай «крыніцай» беларускамоўных кадраў была вёска, і выкарыстанне беларускай мовы падтрымлівалася сельскімі жыха- рамі і часткай творчай гуманітарнай інтэлігенцыі. Менавіта ў гэты час сфарміравалася проціпастаўленне па моўнай прымкеце: сельская мясцо- васць і традыцыйная вясковая культура (беларуская мова)  горад і гарад- ская культура (руская мова). Між тым, якраз у канцы XX ст. да беларускай мовы (яе літаратурнай разнавіднасці) звярнулася частка гарадской адукава- най моладзі, якая, уласна кажучы, у значнай ступені і ініцыіравала працэсы адраджэння беларускай мовы ў сэнсе павышэння яе грамадскага прэстыжу і пашырэння ў розныя сферы ўжытку. Усё гэта садзейнічала перамяшчэн- ню цэнтра «беларускасці» з сельскай мясцовасці ў горад і фарміраванню мажарытарных адносін да беларускай мовы.

Сітуацыя двухмоўя ў яго сённяшнім выглядзе і моцная канкурэнцыя з боку рускай мовы робяць надзённай таксама праблему захавання нацыя- нальнай адметнасці беларускай мовы, што знайшло сваё адлюстраванне ў «дэрусіфікатарскіх» падыходах да ацэнак літаратурнай нормы і тых актыў- ных працэсаў, якія адбываюцца на розных узроўнях моўнай сістэмы.

Гэта прывяло да таго, што працэс пашырэння беларускай мовы ў роз- ных сферах ужытку адначасова справакаваў ажыўленне пурыстычных тэндэнцый у сферы сістэмы самой беларускай літаратурнай мовы, якія закранулі ўсе яе ўзроўні, асабліва слоўнікавы склад, сістэму словазмянення і арфаграфію. У беларускай мове канца XX ст. гэтыя пурыстычныя тэндэн- цыі набылі ярка выражаную тэндэнцыю адштурхоўвання ад рускай мовы, што стала асабліва адчувальным у слоўнікавым складзе беларускай мовы. Гэта выразілася ў імкненні да рэвізіі і пераацэнкі нарматыўнага статусу наяўных моўных сродкаў. Аднак у значнай ступені зразумелыя і часта апраўданыя пурыстычныя дэрусіфікатарскія памкненні ў колькасных адно- сінах значна перавысілі разумныя межы, у выніку чаго рэальныя страты для сістэмы беларускай мовы аказаліся больш значнымі ў параўнанні з набыткамі: фактычна было парушана адзінства літаратурных норм на ўсіх узроўнях мовы. Адбылася палярызацыя беларускамоўнага грамадства па- водле моўных густаў і амбіцый. Фактычна сёння мы сутыкнуліся з сітуа- цыяй паралельнага існавання двух літаратурна-пісьмовых варыянтаў беларускай мовы. Аднак якраз апошняе асабліва небяспечна ва ўмовах двухмоўя, таму што значна зніжае канкурэнтаздольнасць беларускай мовы ў найбольш важных і ўплывовых сферах грамадскага ўжытку. Больш таго, нярэдка некаторыя заканадаўцы сучаснай моўнай моды за імкненне да рэфармавання і ўдасканалення беларускай мовы выдаюць уласнае няведан- не элементарных яе норм.

Такім чынам, развіццё сістэмы беларускай літаратурнай мовы ў канцы XX  пачатку XXI ст. вызначаюць рознанакіраваныя працэсы і тэндэнцыі. 3 аднаго боку, тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі і працэсы збліжэння з суседнімі блізкароднаснымі мовамі, з другога, тэндэнцыя да нацыяналізацыі і працэсы адштурхоўвання.

Тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі ў асноўным звязана з інтэнсіў- ным пранікненнем у слоўнікавы склад беларускай мовы іншамоўных запа- зычанняў, галоўным чынам англа-амерыканізмаў, што абумоўлена ў пер- шую чаргу развіццём новых тэхналогій, галін навукі, істотнымі зменамі ў грамадскім ладзе і палітычным жыцці краіны, а таксама ўзмацненнем ролі англійскай мовы ў міжнароднай камунікацыі. Спецыфіка беларускай мовы заключаецца ў тым, што інтэрнацыяналізацыя яе слоўнікавага складу і актыўнае пранікненне англіцызмаў адбываецца праз пасрэдніцтва рускай мовы і тым самым стварае ўражанне, часта справядлівае, менавіта руска- моўнага ўплыву і збліжэння беларускай мовы з рускай.

Тэндэнцыя да нацыяналізацыі ў беларускай мове канца XX ст. абу- моўлена пурыстычнымі падыходамі, якія вельмі выразна праявіліся ў апошняе дзесяцігоддзе мінулага стагоддзя і маюць дэрусіфікатарскі харак- тар. Таму тэндэнцыя да нацыяналізацыі ў беларускай мове накіравана ў значнай ступені на рэвізію існуючых моўных сродкаў ці тых, якія былі пашыраны ў нядаўнім мінулым. Пры гэтым галоўным крытэрыем адбору суіснуючых адзінак з'яўляецца ступень іх падабенства ці адрознення ад адпаведных адзінак рускай мовы. Найбольш выразна гэтая тэндэнцыя праявілася ў беларускім пурыстычным руху і абумовіла вяртанне ва ўжы- так вялікай колькасці лексічных адзінак, што знаходзіліся на перыферыі моўнай сістэмы, шэрагу запазычанняў, якія таксама адпавядаюць «патра- баванням» нацыянальна-моўнага пурызму, калі адрозніваюцца ад адпавед- ных рускіх намінатыўных адзінак. Апошняе звязана ў першую чаргу з так званай зменай моўных арыенціраў з усходу на захад і ўключэннем у моў- ную практыку значнай колькасці паланізмаў.

Прызнаючы абгрунтаванасць і правамернаць пэўных зрухаў у слоў-нікавым складзе сучаснай беларускай літаратурнай мовы, тэндэнцыі да змянення некаторых нарматыўных ацэнак, неабходна вельмі асцярожна адносіцца да любых эксперыментаў над мовай, якія могуць мець непрад- казальныя вынікі. Так, напрыклад, празмернае захапленне некаторых сённяшніх «рэфарматараў ад мовы» рэвізіяй літаратурнага стандарту, па сутнасці, можа азначаць змену дыялектнай базы літаратурнай мовы, зрух ад сярэднебеларускіх мінска-маладзечанскіх гаворак у бок паўночна-заход- ніх. У сённяшняй сітуацыі, калі сапраўды яшчэ выразна адчуваецца сувязь літаратурнай мовы з народна-гутарковай асновай, такія эксперыменты мо- гуць прывесці да разбурэння сістэмы літаратурнай мовы і страты ёю функцыі агульнанацыянальнай ідэнтыфікацыі, а таксама паставіць пад пагрозу магчымасць выканання камунікатыўнай і культурнай функцый.

Таму ў сённяшніх умовах як ніколі неабходны разумны кампраміс паміж прыхільнікамі розных поглядаў на кірункі развіцця сістэмы беларус- кай мовы, на характар яе літаратурных норм. Асабліва актуальна сказанае ў адносінах да праблемы беларускага правапісу, паколькі тут як нідзе неаб- ходны адзінства і стабільнасць. У гэтай сувязі трэба выразна ўсведамляць, што любыя змены ў правапісе любой мовы, а тым больш кардынальныя, з’ява вельмі непажаданая. Акрамя таго, пара зразумець, што праблема «мяккага знака» для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных не толькі лінгвістычна неапраўдана, але і даўно ўжо вычарпала свой палітычны рэ- сурс.

Беларуская мова, як і любая іншая натуральная мова, выконвае ў грамадстве тры асноўныя глабальныя функцыі: сродку зносін (камуніка- тыўную, якая аб’ядноўвае цэлы шэраг канкрэтных функцый), культурную (часткі і сродку нацыянальнай духоўнай культуры) і ідэнтыфікацыйную (сродку нацыянальнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі). Аднак у залеж- насці ад характару моўнай сітуацыі суадносіны гэтых функцый натураль- най мовы могуць быць рознымі. У прыватнасці, у сітуацыі масавага двух- моўя, калі камунікатыўная функцыя беларускай мовы значна абмежавана, узрастае яе роля як сродку нацыянальнай свядомасці, сродку нацыяналь- най ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі. Больш таго, моўная ідэнтыфіка- цыя цесна звязана з такімі паняццямі, як моўная дыферэнцыяцыя і моўная інтэграцыя, бо ідэнтыфікуючы сябе па моўнай прымеце з адной суполь- насцю, індывід адначасова адмяжоўваецца ад іншых. Таму пры разглядзе ідэнтыфікацыйнай ролі беларускай мовы ў сучасным грамадстве неабход- на ўлічваць наступныя аспекты.

1. Трэба адрозніваць, на наш погляд, знешні і ўнутраны аспекты моў- най ідэнтыфікацыі асобы. Пра знешнюю ідэнтыфікацыю варта гаварыць тады, калі індывіда па мове адносяць да той ці іншай нацыянальнасці (культурна-моўнай супольнасці). Іншымі словамі, знешняя ідэнтыфі- кацыя звязана з ацэнкай моўных паводзін індывіда іншымі індывідамі. Унутраная ідэнтыфікацыя (самаідэнтыфікацыя)  гэта патрэбнасць самой асобы праз адносіны да мовы атаясамліваць сябе з той ці іншай нацыяналь- най культурай, той ці іншай нацыяй. Знешняя ідэнтыфікацыя, такім чынам, патрабуе актыўнага карыстання мовай. Унутраная ж ідэнтыфікацыя (сама- ідэнтыфікацыя) не абавязкова звязана з актыўным выкарыстаннем мовы ў якасці сродку зносін. Тут галоўным з’яўляецца дэкларатыўны аспект. Безу- моўна, што ў сучаснай моўнай сітуацыі незвычайна ўзрастае роля бела- рускай мовы як фактару ўнутранай ідэнтыфікацыі (самаідэнтыфікацыі). Аб гэтым сведчыць той факт, што паводле апошняга перапісу насельніцтва 2009 г. беларускую мову ў якасці роднай назвалі 60% беларусаў. Віда- вочна, што называючы беларускую мову роднай, яны свядома атая- самліваюць сябе з беларускім народам, яго культурай і гісторыяй, хаця і не карыстаюцца гэтай мовай у сваім паўсядзённым жыцці, а 2 млн.227 тыс. або 30% выкарыстоўваюць беларускую мову ў зносінах.

2. Мова з’яўляецца важным, але не адзіным (і, магчыма, не галоў- ным) фактарам нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

3. Ступень нацыянальнай ідэнтыфікацыі мовы залежыць ад яе стату- су і ступені распаўсюджанасці. Пры гэтым часта назіраецца адваротная за- лежнасць: чым ніжэйшы статус мовы і чым менш распаўсюджана яна ў грамадстве, тым вышэйшая яе ідэнтыфікацыйная роля.

4. Ступень нацыянальнай ідэнтыфікацыі натуральнай мовы цесна звязана з наяўнасцю яе разнавіднасцей і агульналітаратурнага стандарту. Так, у сучаснай моўнай сітуацыі літаратурная беларуская мова забяспечвае ўзровень агульнанацыянальнай ідэнтыфікацыі, мясцовыя народныя гаворкі  узровень лакальнай (мясцовай ідэнтыфікацыі).

5. Наяўнасць пісьмовых разнавіднасцей літаратурнай мовы. Так, па тым, які варыянт літаратурна-пісьмовай беларускай мовы выкарыстоўвае сёння гаворачы, мы можам меркаваць аб яго моўных прыярытэтах і поглядах на шляхі развіцця беларускай мовы і яе норм.

Не менш важнай з’яўляецца праблема ролі беларускай мовы ў культурнай прасторы беларусаў. Увогуле культурная прастора беларусаў мае даволі складаную структуру і аб’ядноўвае разнастайныя пласты, якія па-рознаму суадносяцца з беларускай мовай. Як уяўляецца, гэтая прастора беларусаў можа разглядацца ў двух аспектах: дыяхронным (вертыкальны зрэз) і сінхронным (гарызантальны зрэз). У дыяхронным аспекце культур- ная прастора беларусаў ахоплівае культурныя набыткі ўсіх часоў і эпох. Паколькі ў дадзеным выпадку істотнае месца належыць пісьмовым пом- нікам культуры, гэты аспект прэзентуе не толькі сучасная беларуская літаратурная мова, але і яе гістарычныя разнавіднасці, у першую чаргу старабеларуская мова, на якой захавалася велізарная колькасць пісьмовых помнікаў, што ўваходзяць у залаты фонд не толькі беларускай, але і сус- ветнай культуры. Акрамя таго, гістарычны аспект культурнай прасторы беларусаў прэзентуецца і царкоўнаславянскай мовай, а таксама іншымі мо- вамі, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі (ла- цінскай, польскай, рускай і інш.).

Сінхронны аспект праблемы культурнай прасторы беларусаў ахоп- лівае ўсё культурнае поле, усе здабыткі духоўнай і матэрыяльнай культу- ры, якія даступны беларускаму грамадству. Таму на сучасным этапе больш складаныя і сама культурная прастора беларусаў, і суадносіны мовы і куль- туры. Апошняе ў першую чаргу абумоўлена асаблівасцямі моўнай сітуацыі ў нашай краіне. Так, відаць, будзе правільным умоўна падзяліць культур- ную прастору беларусаў на дзве часткі: уласнабеларускую (уласнана- цыянальную) і інтэрнацыянальную (іншанацыянальную). Першая частка ахоплівае культурныя здабыткі, створаныя беларусамі, і тут варта выдзя- ляць каштоўнасці агульнанацыянальнага плана і каштоўнасці рэгіяналь- нага плана. Другая частка ахоплівае культурныя здабыткі іншых народаў (суседніх і несуседніх), уключаных у сферу кампетэнцыі беларускага грамадства. У сукупнасці ўсе гэтыя часткі культуры складаюць адзіную культурную прастору беларусаў і фарміруюць беларускую нацыянальную культуру ў шырокім сэнсе.

Мова як сродак зносін з’яўляецца, з аднаго боку, часткай культуры народа, у тым ліку і нацыянальнай. 3 другога боку, мова  сродак стварэння і выражэння многіх іншых частак, у першую чаргу духоўнай культуры народа. Таму ў сучаснай моўнай сітуацыі абсалютна заканамер- нае пытанне аб месцы і ролі беларускай мовы ў культурнай прасторы беларусаў. Адразу трэба заўважыць, што культурную прастору беларусаў сёння абслугоўваюць пераважна дзве мовы  беларуская і руская. Пры гэтым беларуская мова выступае ў дзвюх сваіх асноўных разнавіднасцях: літаратурная мова і народныя гаворкі. Руская мова выкарыстоўваецца пераважна ў літаратурнай форме (дакладней, варыянце, набліжаным да літаратурнага стандарту). Беларуская мова абслугоўвае ў першую чаргу ўласнабеларускі кампанент культурнай прасторы, тут адчуваецца выразнае размежаванне выкарыстання літаратурнага варыянта і народных гаворак. Літаратурная мова звязана з так званай агульнанацыянальнай часткай культуры, народныя гаворкі  з рэгіянальнай (песні, у першую чаргу абрадавыя, іншыя віды вуснай народнай творчасці). У гэтых адносінах рэгіянальнамоўныя асаблівасці традыцыйных форм культуры служаць своеасаблівым сродкам мясцовай (лакальнай) ідэнтыфікацыі беларусаў.

Беларуская літаратурная мова ў значнай ступені суадносіцца і з інтэрнацыянальнай (іншанацыянальнай) часткай культуры беларусаў. У першую чаргу гэта тычыцца перакладаў на беларускую мову літаратурных твораў народаў свету, навуковая інфармацыя, энцыклапедычныя і іншыя даведнікі па розных галінах навукі і культуры. Разам з тым, трэба прызнаць, што ў дадзенай сферы роля беларускай мовы істотна абмежавана.

Іншанацыянальная (інтэрнацыянальная, агульначалавечая) частка культурнай прасторы беларусаў у сучасным грамадстве абслугоўваецца пераважна рускай мовай. Шырокае выкарыстанне рускай мовы як сродку зносін, культурнага кампанента і сродку прэзентацыі іншых відаў культуры садзейнічае ў першую чаргу істотнаму павелічэнню рускага нацыянальнага культурнага кампанента ў агульнай культурнай прасторы беларусаў. Зразумела, што менавіта рускай мовай у сучасным беларускім грамадстве ў асноўным маркіравана інтэрнацыянальная (іншанацыяналь- ная) частка культурнай прасторы беларусаў.

Як можна бачыць, культурная прастора беларусаў з’яўляецца мнага- мернай і шматпланавай і прадстаўлена ў сучасным грамадстве ў асноўным дзвюма мовамі (беларускай і рускай). Шырокае выкарыстанне рускай мовы, з аднаго боку, істотна пашырае межы культурнай прасторы белару- саў, аднак, з другога боку, аб’ектыўна звужае нацыянальна-моўны кампанент гэтай прасторы. Таму вельмі важна ў эпоху інтэнсіўнай глаба- лізацыі падтрымліваць і ўмацоўваць менавіта ўласнабеларускі пласт нацыянальнай культуры беларусаў.

Такім чынам, беларуская мова як адзін з кампанентаў моўнай сітуацыі сёння з’яўляецца:

а) сродкам зносін (выконвае камунікатыўную функцыю). Гэтая функцыя беларускай мовы абмежавана. Аднак, нягледзячы на абмежаванае выкарыстанне беларускай мовы ў найбольш важных і прэстыжных сферах ужытку, няма падстаў гаварыць пра беларускую мову як мову з абмежаванымі функцыямі ў сучасным грамадстве. Па-першае, беларуская мова распаўсюджана і функцыянуе на ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Па-другое, з беларускай мовай у той ці іншай ступені сутыкаецца пастаянна кожны грамадзянін краіны. Нават не карыстаючыся актыўна беларускай мовай у сваёй паўсядзённай дзейнасці, кожны, хто жыве на тэрыторыі сучаснай Беларусі, фактычна штодзённа атрымлівае тую ці іншую інфармацыю на беларускай мове. Усё гэта ў цэлым стварае спрыяльную базу для пашырэння беларускай мовы і ў актыўным ужытку;

б) сродкам і часткай беларускай духоўнай культуры, яе асноўным нацыянальным кампанентам;

в) сродкам і сімвалам нацыянальнай ідэнтыфікацыі і фактарам нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

У сваёй апошняй функцыі беларуская мова выступае:

1) сродкам і сімвалам нацыянальнай ідэнтыфікацыі (літаратурная мова);

2) сродкам і сімвалам мясцовай (лакальнай) ідэнтыфікацыі (мясцовыя гаворкі);

3) сродкам і сімвалам групавой (карпаратыўнай) ідэнтыфікацыі (варыянты літаратурна-пісьмовай мовы).


1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка