Беларуская мова прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 10 класа вячэрняй школы



Дата канвертавання06.07.2016
Памер194.14 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для

10 класа вячэрняй школы

35 гадзін на год, 1 гадзіна на тыдзень; з іх 6 гадзін – на пісьмовыя работы



Беларуская мова: вучэб. дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац. устаноў з белар і рус. мовамі навучання/ Г.М. Валочка [і інш.].- Мінск.Нац.ін-т адукацыі, 2009.- 256с.


урока і дата правядзення

Тэма ўрока

Колькасць гадзін

Мэты вывучэння тэмы

Характарыстыка асноўных відаў і спосабаў дзейнасці

Дамашняе заданне

1

2

3

4

5

6

І чвэрць (8 урокаў)

Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства

(1 гадзіна)

1

Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства

1

Пашырыць веды вучняў пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Сфарміраваць уяўленне пра грамадскую сутнасць мовы (мова – сродак зносін), моўныя патрэбы асобы і грамадства, ролю беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, весці дыялог у сітуацыі афіцыйных маўленчых зносін

Фармулёўка асноўных палажэнняў тэксту пра мову як сацыяльную з’яву; запіс пад дыктоўку выказванняў дзеячаў беларускай культуры пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства (рэкамендуецца выкарыстаць кнігу А. А. Каўруса «Слова наша роднае», 1986); дэкламацыя вершаў пра беларускую мову; дыспут на тэму «Якую мову называюць роднай?» (на аснове артыкула А. Я. Міхневіча «Родная мова» з энцыклапедыі «Беларуская мова», 1994, с. 458)

Пісьмовае выказванне на тэму «Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая!» (П. Панчанка)

Маўленне

(4 гадзіны, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)

2

Маўленне як працэс маўленчых зносін. Умовы маўленчых зносін

1

Сфарміраваць уяўленне пра маўленне як працэс маўленчых зносін, узаемасувязь мовы і маўлення. Узнавіць і сістэматызаваць веды пра ўмовы маўленчых зносін. Выпрацоўваць уменне даваць характарыстыку маўленчай сітуацыі

Пераказ вучэбнага тэксту пра сродкі камунікацыі; вуснае паведамленне на тэму «Сітуацыя маўлення» з апорай на схему; вызначэнне задач камунікацыі ў розных стылях маўлення з апорай на табліцу; характарыстыка маўленчых сітуацый, у якіх могуць быць выкарыстаны тэксты; падрыхтоўка вусных выказванняў з улікам прапанаваных маўленчых сітуацый




3

Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо

1

Пашырыць веды пра віды маўленчай дзейнасці (гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо), іх ролю ў фарміраванні асобы. Удасканальваць уменні складаць план вучэбнага тэксту, вусна пераказваць тэкст, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую

Гутарка на аснове зместу вучэбных тэкстаў пра слуханне і гаварэнне; складанне плана вучэбнага тэксту пра чытанне і яго віды, вусны пераказ тэксту; тлумачэнне сэнсу прыказак аб правілах маўленчых паводзін; пераклад з рускай мовы на беларускую тэксту пра пісьмо




4

Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная

1

Пашырыць веды пра спецыфіку вуснага і пісьмовага, дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Замацаваць уменне выяўляць моўныя асаблівасці вуснага і пісьмовага, дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, выразна чытаць дыялогі і маналогі, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую, ствараць уласныя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі

Тлумачэнне сэнсу прыказак пра асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення; пераклад з рускай мовы на беларускую тэксту пра асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення; вызначэнне ролі жэстаў і мімікі ў вусным маўленні; выразнае чытанне дыялогаў і маналогаў, характарыстыка маўленчых сітуацый; вызначэнне формаў маўленчай камунікацыі, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных маўленчых сітуацыях; стварэнне вуснага выказвання з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі




5

Пісьмовая творчая работа

1

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання







Тэкст

(3 гадзіны, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)

6

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту

1

Пашырыць веды пра тэкст як адзінку мовы і маўлення, прыметы тэксту (сэнсавую цэласнасць, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, звязнасць, паслядоўнасць, завершанасць), віды і моўныя сродкі сувязі сказаў у тэксце. Удасканальваць уменні вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, даваць загаловак, дзяліць тэкст на часткі (падтэмы і мікратэмы) і абзацы, выдзяляць апорныя (ключавыя) словы, словазлучэнні і сказы, вызначаць віды і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце

Вызначэнне лексічнага значэння слова тэкст у прапанаваных словазлучэннях; вызначэнне тэмы і асноўнай думкі тэксту, выдзяленне апорных слоў; вызначэнне прымет тэксту, падбор загалоўка; абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы, вызначэнне падтэм і мікратэм, складанне плана тэксту; вызначэнне відаў і моўных сродкаў сувязі сказаў у тэксце




7

Кантрольны дыктант

1

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў







8

Апісанне, апавяданне, разважанне як універсальныя функцыянальныя тыпы маўлення

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды пра апісанне, апавяданне, разважанне як тыпы маўлення, кампазіцыйную будову тэкстаў розных тыпаў. Удасканальваць уменні абгрунтоўваць прыналежнасць тэксту да пэўнага тыпу, аналізаваць будову тэкстаў розных тыпаў, складаць іх кампазіцыйныя схемы, ствараць тэксты розных тыпаў

Вызначэнне тыпу тэксту, складанне яго кампазіцыйнай схемы, абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы; абгрунтаванне прыналежнасці тэксту да пэўнага тыпу; узнаўленне прапушчанага фрагмента тэксту; аналіз будовы тэксту, у якім сумяшчаюцца розныя тыпы маўлення, складанне плана тэксту; стварэнне тэкстаў розных тыпаў




ІІ чвэрць (8 урокаў)

Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія і культура маўлення

(16 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы)

9

Гукавая абалонка слова. Вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных

1

Узнавіць і падагульніць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў, правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных. Удасканальваць уменні выяўляць пэўныя гукі ў словах, рабіць фанетычны разбор слоў. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад арфаэпічных норм

Вызначэнне спосабаў абазначэння мяккасці зычных у словах; вызначэнне ў тэксце слоў, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі; знаходжанне сярод прапанаваных пар слоў тых, якія адрозніваюцца паміж сабой асобнымі гукамі; знаходжанне ў словах літар, якія абазначаюць парныя звонкія зычныя гукі; вызначэнне слоў, у якіх усе зычныя гукі глухія, санорныя; знаходжанне ў тэксце слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі; вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) аб правілах вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў; чытанне прыказак у адпаведнасці з нормамі літаратурнага вымаўлення; фанетычны разбор слоў




10

Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў. Націск у беларускай мове

1

Пашырыць веды пра пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў, націск у беларускай мове, акцэнталагічныя нормы. Выпрацоўваць уменні адрозніваць пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў. Удасканальваць уменні захоўваць акцэнталагічныя нормы, вымаўляць у адпаведнасці з акцэнталагічнымі нормамі беларуска-рускія адпаведнікі, якія адрозніваюцца месцам націску; вызначаць сэнсава-стылістычную ролю фанетычных сродкаў у мастацкіх тэкстах. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад акцэнталагічных норм

Вызначэнне гукаў, якія чаргуюцца ў словах; падбор уласных прыкладаў на пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных гукаў; чытанне слоў з захаваннем акцэнталагічных норм; запіс слоў рускай мовы па-беларуску, пастаноўка націску; знаходжанне ў тэксце слоў з памылкамі, абумоўленымі няведаннем акцэнталагічных норм, выпраўленне памылак; выяўленне сэнсава-стылістычных магчымасцей алітарацыі ў паэтычных тэкстах; устанаўленне сувязі паміж гучаннем і лексічным значэннем слоў; характарыстыка фанетычных асаблівасцей беларускай мовы




11

Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а

1

Сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, напісаннях, заснаваных на фанетычным прынцыпе. Пашырыць веды аб правапісе галосных о, э, а. Удасканальваць навыкі напісання галосных о, э, а ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Падбор уласных прыкладаў напісанняў, заснаваных на фанетычным прынцыпе арфаграфіі; спісванне слоў, сказаў з устаўкай прапушчаных літар; змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых з чаргаваннямі [о] – [а], [э] – [а]; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы




12

Правапіс галосных е, ё, я

1

Пашырыць веды аб правапісе галосных галосных е, ё, я. Удасканальваць навыкі напісання галосных е, ё, я ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы; змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых, каб е, ё стаялі не пад націскам; знаходжанне ў тэксце слоў, у якіх праяўляецца аканне і яканне




13, 14

Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

2

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай







15

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

1

Пашырыць веды аб правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах. Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў галосных у запазычаных словах у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, тэкстаў з устаўкай прапушчаных літар; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы; падбор да слоў аднакаранёвых, каб націскныя галосныя стаялі не пад націскам; выбарачнае спісванне слоў




16

Правапіс прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных

1

Пашырыць веды аб правапісе прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных. Удасканальваць навыкі напісання прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Выбарачнае спісванне слоў з прыстаўнымі галоснымі; спісванне слоў з устаўкай прапушчаных літар; складанне сказаў з прапанаванымі парамі слоў; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы; выбар правільнага варыянта напісання слоў; спісванне тэксту з устаўкай прапушчаных літар




ІІІ чвэрць (11 урокаў)

17

Правапіс у і ў

1

Пашырыць веды аб правапісе літар у і ў. Удасканальваць навыкі напісання літар у і ў у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, сказаў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар; выбарачнае спісванне слоў; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы




18

Правапіс д і дз, т і ц

1

Пашырыць веды аб правапісе д і дз, т і ц. Удасканальваць навыкі напісання д і дз, т і ц у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Параўнанне вымаўлення слоў у беларускай і рускай мовах; выбарачнае спісванне слоў; спісванне сказаў з раскрыццём дужак; пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую




19

Правапіс падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных

1

Пашырыць веды аб правапісе падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных зн, сн, сл, рн, рц, шч. Выпрацоўваць уменне адрозніваць падоўжаныя зычныя ад падвоеных. Удасканальваць навыкі напісання падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных зн, сн, сл, рн, рц, шч у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар; выбарачнае спісванне слоў з падаўжэннем і падваеннем зычных; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы; запіс слоў у адпаведнасці з прыведзенымі лексічнымі значэннямі




20

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе

1

Пашырыць веды пра напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе беларускай арфаграфіі. Удасканальваць навыкі напісання слоў паводле марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі

Спісванне слоў з раскрыццём дужак; тлумачэнне правапісу слоў; спісванне афарызмаў з устаўкай прапушчаных літар і раскрыццём дужак; падрыхтоўка сачынення-мініяцюры на тэму аднаго з афарызмаў




21, 22

Правапіс мяккага знака і апострафа

2

Пашырыць веды аб правапісе змякчальнага, раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Удасканальваць навыкі напісання слоў са змякчальным, раздзяляльным мяккім знакам і апострафам у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Вызначэнне спосабаў абазначэння мяккасці зычных у словах; утварэнне ад прыведзеных дзеясловаў формаў загаднага ладу; выбарачнае спісванне слоў са змякчальным і раздзяляльным мяккім знакам; спісванне слоў, сказаў з устаўкай мяккага знака або апострафа; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы; тлумачэнне правапісу мяккага знака і апострафа ў словах тэксту




23

Правапіс вялікай і малой літар

1

Пашырыць веды аб правапісе вялікай і малой літар. Удасканальваць навыкі напісання вялікай і малой літар у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Тлумачэнне правапісу вялікай і малой літар у спалучэннях слоў, тэксце; падбор прыкладаў, якія ілюструюць розныя пункты правіла правапісу вялікай і малой літар; складанне сказаў з прапанаванымі словамі; устанаўленне адпаведнасці паміж датамі і назвамі свят, запіс назваў свят з раскрыццём дужак




24

Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна

1

Пашырыць веды аб правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Удасканальваць навыкі напісання слоў разам, праз злучок, асобна ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Выбарачнае спісванне слоў з раскрыццём дужак; спісванне сказаў з устаўкай прапушчаных літар і раскрыццём дужак; пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую




Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення

(5 гадзін, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)

25

Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Прамое і пераноснае значэнні слова

1

Узнавіць і пашырыць веды пра лексічнае і граматычнае значэнні слова, адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнні слова. Сфарміраваць уяўленне пра спосабы ўзнікнення новых значэнняў слоў. Выпрацоўваць уменні карыстацца рознымі прыёмамі пры тлумачэнні лексічных значэнняў слоў, адрозніваць адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнні слова. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца тлумачальнымі слоўнікамі. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад лексічных норм

Вызначэнне слоў паводле лексічных значэнняў; устанаўленне адпаведнасці паміж словамі і іх лексічнымі значэннямі; знаходжанне сказаў, у якіх парушаны лексічныя нормы; размежаванне адназначных і мнагазначных слоў; паведамленне (з апорай на табліцу) пра спосабы ўзнікнення новых значэнняў слоў; вызначэнне словазлучэнняў, у якіх словы ўжыты ў пераносным значэнні; вызначэнне тыпу пераноснага значэння слоў у словазлучэннях




26

Кантрольны дыктант

1

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў







27

Амонімы

1

Узнавіць і пашырыць веды пра амонімы. Сфарміраваць уяўленне пра тыпы амонімаў. Выпрацоўваць уменні тлумачыць лексічнае значэнне амонімаў, адрозніваць амонімы ад мнагазначных слоў, вызначаць тып аманіміі. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца слоўнікамі амонімаў. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад лексічных норм

Размежаванне амонімаў і мнагазначных слоў; вызначэнне тыпаў амонімаў, ужытых у сказах; складанне сказаў з прапанаванымі амонімамі; тлумачэнне значэнняў міжмоўных амонімаў




ІV чвэрць (8 урокаў)

28

Сінонімы. Антонімы. Паронімы

1

Узнавіць і пашырыць веды пра сінонімы, антонімы, паронімы. Замацоўваць уменні знаходзіць у сказах і тэкстах сінонімы, антонімы, паронімы, вызначаць іх ролю ў маўленні, ужываць сінонімы, антонімы, паронімы ў маўленні. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца слоўнікамі сінонімаў, антонімаў, паронімаў. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад лексічных норм

Вусны пераказ вучэбнага тэксту пра сінонімы; знаходжанне ў тэкстах сінонімаў, характарыстыка сферы іх ужывання; знаходжанне ў прыказках антонімаў, вызначэнне іх ролі; устаўка ў прыказкі прапушчаных антонімаў; складанне сказаў з паронімамі (балотны – балоцісты, згадка – здагадка, карыслівы – карысны і інш.); выпраўленне маўленчых памылак, звязаных з няправільным ужываннем паронімаў (гліняны бераг замест гліністы, жнівеньскія песні замест жніўныя і пад.); падрыхтоўка вуснага выказвання на тэму «Радзімы вялікай няма без малое» (У. Мазго) з выкарыстаннем сінонімаў і антонімаў




29

Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні

1

Узнавіць веды пра фразеалагізмы, іх ролю ў маўленні. Замацоўваць уменні знаходзіць у сказах і тэкстах фразеалагізмы, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сэнсава-стылістычную ролю, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі лексікі і фразеалогіі. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца фразеалагічнымі слоўнікамі. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад фразеалагічных норм

Знаходжанне ў сказах фразеалагізмаў, тлумачэнне іх значэння, вызначэнне сінтаксічнай функцыі; складанне сказаў з прапанаванымі словазлучэннямі ў ролі свабодных і фразеалагічных адзінак (вылятаць з гнязда, стаяць на дарозе, стары воўк і інш.); вуснае выказванне пра стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў; падбор да рускіх прыказак беларускіх адпаведнікаў; вызначэнне рыс нацыянальнага характару, якія знайшлі адбітак у беларускіх прыказках; напісанне міні-сачынення на тэму «На экзамене» з выкарыстаннем фразеалагізмаў вады ў рот набраць, дрыжаць як асінавы ліст, віляць хвастом, курам на смех, загаворваць зубы і інш.




Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення

(5 гадзін, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)

30

Склад слова. Марфема як мінімальная значымая адзінка мовы. Вытворная і невытворная асновы. Утваральная аснова

1

Узнавіць і пашырыць веды пра марфемную будову слова, ролю марфем у слове, віды асноў. Фарміраваць уменне тлумачыць значэнне марфем у словах, адрозніваць невытворныя і вытворныя асновы, аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова. Удасканальваць уменне рабіць марфемны разбор слоў. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца марфемнымі слоўнікамі

Размежаванне слоў з невытворнымі і вытворнымі асновамі; тлумачэнне значэння канчаткаў у словах тэксту; выпісванне з тэксту аднакаранёвых слоў і формаў аднаго і таго слова; устаўка ў тэкст прапушчаных слоў, іх марфемны разбор; падбор вытворных слоў з прапанаванымі каранямі; падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы




31

Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны

1

Сістэматызаваць і пашырыць веды аб правапісе літар і, ы, й пасля прыставак, вымаўленне злучніка і ў розных становішчах, правапісе прыставак, якія заканчваюцца на зычны. Удасканальваць навыкі напісання літар і, ы, й пасля прыставак, прыставак на з, с, д, б у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне фразеалагізмаў з устаўкай літар і, ы, й, тумачэнне сэнсу фразеалагізмаў; выбарачнае спісванне слоў з устаўкай прапушчаных літар; запіс спалучэнняў слоў, прыведзеных у транскрыпцыі; утварэнне слоў з дапамогай прыставак на з, с; спісванне сказаў з устаўкай прапушчаных літар; пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую




32

Спосабы ўтварэння слоў

1

Узнавіць веды пра асноўныя спосабы словаўтварэння. Сістэматызаваць веды пра формаўтваральныя і словаўтваральныя марфемы. Удасканальваць уменне рабіць словаўтваральны разбор слоў. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца словаўтваральнымі слоўнікамі. Выпрацоўваць уменні вызначаць ролю словаўтваральных сродкаў у тэксце, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі словаўтварэння. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад словаўтваральных норм

Складанне плана вучэбнага тэксту пра спосабы словаўтварэння, вусны пераказ; вызначэнне спосабаў утварэння слоў; спісванне тэксту з утварэннем дзеепрыметнікаў ад дзеясловаў; вызначэнне, якім стылям маўлення ўласцівы пэўныя словаўтваральныя сродкі; вуснае паведамленне пра формаўтваральныя і словаўтваральныя марфемы з апорай на табліцу; вызначэнне стылістычнай ролі слоў з суфіксамі ацэнкі ў тэксце; тлумачэнне значэнняў аўтарскіх наватвораў; словаўтваральны разбор слоў




33

Утварэнне і правапіс складаных і складанаскарочаных слоў

1

Пашырыць веды аб утварэнні складаных і складанаскарочаных слоў, правапісе галосных у складаных словах. Удасканальваць навыкі напісання складаных і складанаскарочаных слоў у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Утварэнне і запіс складаных слоў, складанаскарочаных слоў (прафсаюзны камітэтпрафкам, газавая прамысловасць – газпрам, лінейны карабель – лінкар і пад.); падбор і запіс уласных назваў паселішчаў з пачатковымі часткамі Нова- (Нава-), Верхне- (Верхня-), Ніжне- (Ніжня-) і інш. (Новалукомль, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск і інш.); спісванне слоў, сказаў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар




34

Кантрольная тэставая работа

1

Выявіць узровень засваення моўнай і маўленчай тэорыі, сфарміраванасці моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў







Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

(1 гадзіна)

35

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды, удасканальваць уменні і навыкі па вывучаных раздзелах і тэмах курса мовы. Замацаваць уменні рабіць розныя віды моўнага разбору, мэтанакіравана і свядома ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні моўныя адзінкі з улікам пэўнай камунікатыўнай задачы. Развіваць граматычны лад маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас, удасканальваць культуру маўлення

Адказы на кантрольныя пытанні, выкананне кантрольных заданняў; вызначэнне ў тэкстах моўных сродкаў, характэрных для розных тыпаў маўлення; напісанне розных відаў навучальных дыктантаў і пераказаў; выкананне тэставых заданняў



Зелянко В. У.




: wp-content -> uploads -> 2015 -> umodos -> ktp -> vecher
vecher -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна тэматычнае планаванне Для 12 класа вячэрняй школы
vecher -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 11 класа вячэрняй школы
ktp -> Беларускі музычны фальклор
ktp -> Урока і дата правядзення Тэма ўрока Мэта ўрока Матэрыял вучэбнага дапаможніка. Дамашняе
ktp -> Беларуская літаратура 12 клас 70 гадзін на год
ktp -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская літаратура. 10 Клас




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка