Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт



Дата канвертавання04.07.2016
Памер306.97 Kb.
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан Факультэта міжнародных

эканамічных адносінаў

Установы адукацыі

“Беларускі дзяржаўны

эканамічны ўніверсітэт”
_______________Г.А. Шмарлоўская
“_____”______________2014 г.
Рэгістрацыйны № УД _________/р.


ГІСТОРЫЯ ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫХ СУВЯЗЯЎ БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-25 01 03 “Сусветная эканоміка”

Факультэт міжнародных эканамічных адносінаў

Кафедра эканамічнай гісторыі
Курс – 1

Семестр – 1/2/3

Лекцыі – 48/10/8 гадзін

Практычныя (семінарскія) Залік – 1/3 семестр

Заняткі – 24/8/6 гадзін Форма атрымання

Аўдыторных гадзін вышэйшай адукацыі –

па вучэбнай дысцыпліне – 72/18/14 дзённая/завочная

Усяго гадзін

па вучэбнай дысцыпліне – 134
Склала – Бушчык Г.П., кандыдат гістарычных навук, дацэнт

2014
Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне “Гісторыя знешнеэканамічных сувязяў Беларусі”, зацверджанай Навукова-метадычным саветам УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” 18.06.2014 г. (пратакол № ). Рэгістрацыйны № УД – /баз.


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры эканамічнай гісторыі

19.06.2014 г., пратакол № 12

Загадчык кафедры________________________Ю.М. Бохан

Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння Саветам Факультэта міжнародных эканамічных адносінаў

25.06.2014 г., пратакол № 10

Старшыня_________________________Г.А. Шмарлоўская


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Мэты выкладання дысцыпліны “Гісторыя знешнеэканамічных сувязяў Беларусі”:

Ва ўмовах прыярытэтнага развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь дысцыпліна мае на мэце вывучэнне студэнтамі асноўных этапаў і асаблівасцяў развіцця эканамічных сувязяў беларускіх зямель на працягу гісторыі ад старажытнасці да нашых дзён, напрамкаў і зместу эканамічных узаемаадносінаў Беларусі ў сістэме рэгіянальных (у межах супольных дзяржаў) і міждзяржаўных эканамічных сувязяў, вытокаў фарміравання і рэалізацыі сучаснай джяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, перспектыў далейшага развіцця сістэмы эканамічных сувязяў у рэгіянальным і сусветным маштабе.



Асноўнымі задачамі курса з’яўляюцца:

-азнаямленне студэнтаў з асноўнымі этапамі і характарам развіцця эканамічных сувязяў Беларусі, вытокамі фарміравання і сучаснымі асаблівасцямі сістэмы эканамічных сувязяў краіны;

-фарміраванне ўяўлення аб мэтах, механізме і выніках знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, аб месцы і ролі Беларусі ў сусветным падзеле працы.

-выпрацоўка ўмення пошуку аптымальных шляхоў уздзеяння на працэсы ў сферы знешнеэканамічных адносінаў;

-прывіццё навыкаў аналізу прымаемых рашэнняў у знешнеэканамічнай сферы і іх наступстваў.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны:

ВЕДАЦЬ:

-асноўныя тэрміны, паняцці, катэгорыі курса;

-асноўныя этапы і асаблівасці развіцця знешнеэканамічных сувязяў Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі;

-асаблівасці развіцця эканамічных сувязяў Беларусі, як асобнага рэгіёну, з іншымі рэгіёнамі тых дзяржаў, ў складзе якіх беларускія землі знаходзіліся на працягу сваёй гісторыі;

-асноўныя кірункі, змест і асаблівасці развіцця эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь ў сістэме рэгіянальных і міжнародных адносінаў падчас станаўлення суверэннай дзяржавы.

УМЕЦЬ:

-выкарыстоўваць гістарычны вопыт, назапашаны ў развіцці эканамічных сувязяў Беларусі;

-аналізаваць найбольш значныя праблемы ў развіцці знешнеэканамічнай палітыкі краіны з улікам іх гістарычных каранёў;

-прагназаваць магчымыя аптымальныя шляхі развіцця і ўмацавання знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з улікам сучасных рэалій беларускай і сусветнай эканомікі.



МЕЦЬ НАВЫКІ:

-збору інфармацыі, яе абагульнення і аналізу, напісання вучэбна-навуковых работ па актуальных праблемах развіцця знешнеэканамічных сувязяў Беларусі як у цэлым, так і з асобнымі краінамі, па асобных напрамках і відах знешнеэканамічнай дзейнасці;

-аналітычнага падыходу да ацэнкі эфектыўнасці прымаемых рашэнняў у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці;

-распрацоўкі і рэалізацыі эфектыўных бізнес-планаў ў знешнеэканамічнай дзейнасці.

Вывучэнню прадмета папярэднічае і спрыяе асваенне такіх вучэбных курсаў, як “Эканамічная тэорыя”, “Мікраэканоміка”, “Макраэканоміка”, “Міжнародная эканоміка”, “Гісторыя прадпрымальніцкай дзейнасці” і інш. Дысцыпліна таксама звязана з курсамі “Гісторя Беларусі”, “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа”, “Эканамічная гісторыя” і інш.
Структура дысцыпліны “Гісторыя знешнеэканамічных сувязяў Беларусі”:

Вучэбная праграма ўключае ўводзіны, 3 раздзелы і заключэнне.

Дысцыпліна прадугледжвае вывучэнне асноўных перыядаў у развіцці знешнеэканамічных сувязяў Беларусі, як асобнага рэгіёна, ад старажытных часоў да нашых дзён; характарыстыку этапаў развіцця эканамічных сувязяў Беларусі ў сістэме рэгіянальных (у межах тых краін, у склад якіх уваходзілі беларускія землі) і міжнародных адносінаў; вывучэнне асаблівасцяў развіцця саюзнай кааперацыі БССР з рэспублікамі і рэгіёнамі СССР, з краінамі па-за межамі Савецкага Саюза; ажыццяўленне трансфармацыі сістэмы знешнеэканамічных сувязяў Беларусі пасля абвяшчэння незалежнасці краіны; фарміраванне і развіццё знешнеэканамічнай палітыкі, знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з Расіяй, іншымі краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), з краінамі па-за СНД, у межах міжнародных аб’яднанняў.

Метады навучання

У ходзе выкладання матэрыялу па вывучаемай дысцыпліне для ўсебаковага асэнсавання і разумення гістарычных каранёў і сучаснага развіцця вывучаемых працэсаў выкарыстоўваюцца як спецыяльна-гістарычныя метады (храналагічны, фармацыйны, гістарычнага мадэлявання і г.д.), так і агульнанавуковыя (сістэмна структурнага аналізу, фармалізацыі, канцэптуалізацыі і г.д.), метады сумежных навук (статыстычнага, эканамічнага, эканоміка-геаграфічнага аналізу і г.д.).

Асноўнымі формамі заняткаў са студэнтамі з’яўляюцца лекцыі і семінары з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў навучання. Прадугледжваецца самастойная праца студэнтаў па асваенню вывучаемага матэрыялу, абмеркаванне падрыхтаваных да семінараў рэфератаў. Плануецца выкарыстанне актыўных форм і метадаў навучання – метада малых груп, дзелавых гульняў, праблемных дыскусій, камп’ютэрных прэзентацый дакладаў і інш. Плануецца падрыхтоўка лепшых вучэбна-даследчыцкіх работ да ўдзелу ў студэнцкіх канферэнцыях.

Бягучы і прамежкавы кантроль засваення матэрыялу плануецца ажыццяўляць у форме апытання студэнтаў, правядзення кантрольных работ, тэсціравання, напісання рэфератаў. Выніковы кантроль прадугледжваецца ў форме экзамену.

Прадугледжваецца выкарыстанне рэйтынгавай сістэмы адзнакі вучэбнай і даследчыцкай дзейнасці студэнтаў.

Усяго гадзін па дысцыпліне 168, з іх усяго гадзін аўдыторных – 68, у тым ліку 36 гадзін – лекцыі, 32 гадзіны – семінарскія заняткі.

Рэкамендаваная форма кантролю – экзамен.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ДЫСЦЫПЛІНЫ

"ГІСТОРЫЯ ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫХ СУВЯЗЯЎ БЕЛАРУСІ”


п/п


НАЗВЫ РАЗДЗЕЛАЎ І ТЭМ

Лекцыі

Семінары

Усяго




Уводзіны ў дысцыпліну.

2




2

1.
2.

3.


4.

5.


РАЗДЗЕЛ І. Эвалюцыя форм, зместу і напрамкаў эканамічных сувязяў насельніцтва беларускіх зямель у ІІІ-ІІ тысячагоддзях да н.э. – пачатку ХХ ст.

Эканамічныя сувязі насельніцтва беларускіх зямель у першабытную эпоху,

Асноўныя напрамкі і асаблівасці развіцця эканамічных сувязяў беларускіх зямель у перыяд раннефеадальных дзяржаў-княстваў (ІХ-першая палова ХІІІ ст.).

Развіццё эканамічных сувязяў беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага і за яго межамі ў сярэдзіне ХІІІ-першай палове ХVІ ст.

Стан і асаблівасці эканамічных сувязяў Беларусі ў сістэме рэгіянальных і міждзяржаўных узаемаадносінаў у складзе Рэчы Паспалітай ў другой палове ХVІ-другой палове ХVІІІ ст.

Унутрыдзяржаўныя і знешнеэканамічныя сувязі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (другая палова ХVІІІ-пачатак ХХ ст.).




12

2
2

4

2

2



8

2


2

2

2



20

2
4

6

4

4



6.

7.

8.



9.


РАЗДЗЕЛ ІІ. Фарміраванне і развіццё сістэмы эканамічных сувязяў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў складзе СССР.

Эканамічныя сувязі Беларусі ў 1917-1944 гг.

Пасляваеннае аднаўленне эканомікі і пачатак фарміравання новай сістэмы эканамічных сувязяў БССР у 1944-1950 гг.

Развіццё саюзнай кааперацыі БССР з іншымі рэспублікамі і рэгіёнамі СССР у 1950-х-пачатку 1990-х гг.

Развіццё эканамічных сувязяў БССР па-за межамі Савецкага Саюза ў 1950-х-пачатку 1990-х гг.



12

2
2
4

4


6
2
2

2


18

2
4
6

6

10.


11.
12.

13.
14.




РАЗДЗЕЛ ІІІ. Станаўленне і развіццё сістэмы знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь.

Распад СССР і фарміраванне знешнеэканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, трансфармацыя сістэмы знешнеэканамічных сувязяў. Удзел у міжнародных эканамічных аб’яднаннях.

Развіццё знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь.

Удзел Беларусі ў міжнародным вытворчым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, стварэнне ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый.

Знешнеэканамічныя сувязі Беларусі з Расіяй і іншымі краінамі СНД.

Развіццё эканамічных узаемаадносінаў Беларускай дзяржавы з краінамі па-за межамі СНД.

Заключэнне.


22

4

4


4

4
4


2

10

2

2


2

2
2



32

6

6


6

6
6


2




УСЯГО

48

24

72

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА




Нумар тэмы

Назва раздзела, тэмы, занятка;

пералік вывучаемых пытанняў



Колькасць аудыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне занятка

Літаратура

Формы кантроля ведаў

Лекцыі

Практычныя

(семінарскія)

заняткі


Лабараторныя

заняткі


Кіруемая

самастойная

работа студента


1

2

3

4

5

6

7

8

9




Гісторыя знешнеэканамічных сувязяў Беларусі (168 г.)

48

24



100










1.

Уводзіны. Раздзел І. Эвалюцыя форм, зместу і напрамкаў эканамічных сувязяў насельніцтва Беларусі ў ІІІ-ІІ тысячагоддзях да н.э. – пачатку ХХ ст.

14

8
















1.1.

Уводзіны ў дысцыпліну. Эканамічныя сувязі насельніцтва беларускіх зямель у першабытную эпоху.

1. Актуальнасць праблематыкі курса Прадмет, метады і задачы вывучэння дысцыпліны.

2. Структура курса і яго перыядызацыя.

3. Крыніцы і літаратура. Метадычныя парады па вывучэнню курса і напісанню рэфератаў.

4. Эканамічныя сувязі насельніцтва беларускіх зямель у першабытную эпоху.

2



-




Дакумент-камера

[4]

[5]



кантрольная работа

1.2.

Асноўныя напрамкі і асаблівасці развіцця эканамічных сувязяў беларускіх зямель у перыяд раннефеадальных дзяржаў-княстваў (ІХ-першая палова ХІІІ ст.)

1.Перадумовы развіцця знешнеэканамічных сувязяў старажытных княстваў на тэрыторыі Беларусі.

2.Асноўныя напрамкі знешняга гандлю і гандлёвыя шляхі.

3.Роля знешнеэканамічных сувязяў у сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным прагрэсе беларускіх зямель у перыяд ранняга феадалізму.


2










Дакумент-камера

[2]

[20]


[35]

[36]




Рэфераты

1.3.

Развіццё эканамічных сувязяў беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага і за яго межамі ў сярэдзіне ХІІІ-першай палове ХVІ ст.

1.Месца і роля беларускіх зямель у эканамічным развіцці ВКЛ. Уплыў заходне- і ўсходнееўрапейскіх традыцый на развіццё эканомікі Беларусі.

2.Міжрэгіянальныя сувязі Беларусі ў складзе ВКЛ.

3.Удзел беларускіх зямель у знешнім гандлі: умовы, напрамкі, формы і змест.

4.Роля транзітнага гандлю ў развіцці Беларусі і ВКЛ.

5.Рэгуляванне ўнутранага і знешняга гандлю законамі і Статутам ВКЛ 1588 г. Абарона ўласных эканамічных і знешнегандлёвых інтарэсаў ВКЛ.

6.Грашова-крэдытныя адносіны, пераход ад рэгіянальных да агульнадзяржаўнай грашовай сістэмы ВКЛ.

4

2

-

1


Энцыклапедыя

“Вялікае княства Літоўскае”,

Дакумент-камера


[2

[20]


[35]

[36]


[43]

[48]


[49]


Рэфераты,

кантрольная работа



1.4..

Стан і асаблівасці эканамічных сувязяў Беларусі ў сістэме рэгіянальных і міждзяржаўных узаемаадносінаў у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ-другой палове ХVІІІ ст.

1.Эканамічны і мытны статус беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

2.Скарачэнне насельніцтва, вытворчасці, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю беларускіх зямель у другой палове ХVІІ-першай палове ХVІІІ ст. Асаблівасці эканамічных сувязяў з Расіяй.

3.Выхад з крызісу ў сярэдзіне – другой палове ХVІІІ ст., развіццё эканомікі, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю беларускіх зямель, асаблівасці грашовага абарачэння.


2

2




Дакумент-камера

[2]

[6]


[45]

[29]


[31]

[49]




Рэфераты,

кантрольная работа



1.5.

Унутрыдзяржаўныя і знешнеэканамічныя сувязі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (другая палова ХVІІІ-пачатак ХХ ст.).

1. Развіццё міжрэгіянальных сувязяў беларускіх губерняў у складзе Расіі. Фарміраванне спецыялізацыі на ўнутрырасійскім рынку.

2. Рост транспартнай інфраструктуры беларускіх губерняў і роля чыгуначнага, рачнога транспарту, будаўніцтва дарог для для развіцця ўнутранага і знешняга гандлю, капіталістычных адносінаў.

3.Знешнеэканамічныя сувязі беларускіх губерняў ў складзе Расійскай імперыі.



2

2

-

2


Дакумент-камера

[12]

[37]


[42]

Рэфераты


2.

Раздзел ІІ. Фарміраванне і развіццё сістэмы эканамічных сувязяў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў складзе СССР.

12

6











































2.1

Эканамічныя сувязі Беларусі ў 1917-1944 гг.

1.Кастрычніцкая рэвалюцыя і пачатак утварэння беларускай дзяржаўнасці, усталявання новых умоў гаспадарання, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю.

2.Падзел Беларусі ў выніку савецка-польскай вайны. Унутрыдзяржаўныя і знешнеэканамічныя сувязі Заходняй Беларусі.

3.Асаблівасці развіцця ўнутрысаюзных і знешнеэканамічных сувязяў БССР у міжваенны перыяд.

4.Эканамічныя сувязі Беларусі ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.


2






Дакумент-камера

[2]

[17]


[21]

[22]


[49]

[51]



Рэфераты

2.2.

Пасляваеннае аднаўленне эканомікі і пачатак фарміравання новай сістэмы эканамічных сувязяў БССР у 1945-1950 гг.

1.Выкарыстанне рэсурсаў СССР для аднаўлення эканомікі Беларусі. Братняя дапамога савецкіх рэспублік у аднаўленні гаспадаркі Беларусі.

2. Германскія рэпарацыі і іх роля ў аднаўленні эканомікі БССР, стварэнні яе прынцыпова новай структуры.

3. Дапамога ААН-ЮНРРА пасляваеннай Беларусі.

4.Стварэнне новай структуры эканомікі і новай сістэмы эканамічных сувязяў БССР у складзе СССР і з іншымі краінамі.

2

2








Дакумент-камера

[17]

[21]


[22]

[43]



Рэфераты,

кантрольная работа



2.3.

Развіццё саюзнай кааперацыі БССР з іншымі рэспублікамі і рэгіёнамі СССР у 1950-х – пачатку 1990-х гг.

1. Фармiраванне прамысловага комплексу БССР як “зборачнага цэха” Саюза. Структура прамысловасці і яе эвалюцыя. Прыярытэтныя галіны вытворчасці. 2. Эканамiчныя сувязi сельскай гаспадаркi Беларусi з iншымi рэгiёнамi СССР. Сельскагаспадарчая спецыялізацыя БССР.

3. Транспартная сiстэма Беларусi i яе роля ў агульнасаюзных i мiждзяржаўных перавозках.

4. Абмен кадрамi i працоўнымi рэсурсамi, развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўдзел БССР у выкананнi агульнасаюзных праграм. Міжрэспубліканскае сацыялістычнае спаборніцтва.


4

2




Дакумент-камера

[16]

[12]


[27]

[38]


[40]

[48]


[52]



Рэфераты,


2.4.

Развіццё эканамічных сувязяў БССР па-за межамі Савецкага Саюза ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

1. Пашырэнне ўдзелу БССР у знешнеэканамічнай дзейнасці СССР, доля і наменклатура беларускай прадукцыі ў агульнасаюзным экспарце, імпарт замежнай прадукцыі ў Беларусь.

2.Асноўныя напрамкі і дасягненні эканамічнага супрацоўніцтва БССР у межах СЭЎ, з іншымі сацыялістычнымі краінамі.

3.Кірункі і асаблівасці эканамічных сувязяў БССР з развітымі капіталістычнымі краінамі.

4. Эканамічныя сувязі БССР з краінамі “трэцяга свету”.

5 Удзел Беларусі ў міжнародных выставах і яе дасягненні.



4

2




Дакумент-камера

[13]

[18]


[25]

[28]


[33]

[34]


[39]

[43]


[44]

[45]



Рэфераты, кантрольная работа

3.

Раздзел ІІІ. Станаўленне і развіццё сістэмы знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь.

22

10
















3.1.

Распад СССР і фарміраванне знешнеэканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, трансфармацыя сістэмы знешнеэканамічных сувязяў. Удзел у міжнародных эканамічных аб’яднаннях.

1. Распад СССР, сацыялістычнай садружнасці і крызіс былой сістэмы эканамічных сувязяў Беларусі.

2. Станаўленне суверэнітэту і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне сістэмы кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю.

3. Удзел Рэспублікі Беларусь у міжнародных эканамічных аб’яднаннях.



4

2




Дакумент-камера

[1]

[3]


[4]

[5]


[14]

[30]


[43]

[44]


[47]



Рэфераты,

кантрольная работа



3.2.

Развіццё знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь.

1. Развіццё заканадаўчай базы знешнегандлёвай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

2. Асноўныя віды знешнегандлёвай дзейнасці Беларусі і іх суадносіны.

3. Структура і дынаміка экспарту і імпарту Беларусі. Праблема адмоўнага знешнегандлёвага сальда.

4. Краіны – асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Рэспублікі Беларусь.

4

2

1



Дакумент-камера

[1], [3]

[4] [5]


[7] [8]

[9] [10] [11]

[23] [26]

[37] [41]

[47]


Рэфераты

3.3.

Удзел Беларусі ў міжнародным вытворчым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, стварэнне ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый.

1. Асаблівасці ўдзелу Беларусі ў міжнароднай вытворчай кааперацыі. Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Стварэнне Парка высокіх тэхналогій.

2. Прыцягненне замежных iнвестыцый, стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў, фiнансава-прамысловых груп.

3. Удзел у мiжнародных выставах, арганізацыя такіх выстаў у Беларусі.

4. Развіццё турызму і турыстычнай інфраструктуры.

5. Стварэнне свабодных эканамічных зон і іх дзейнасць.


4

2


1


Дакумент-камера

[1]

[3]


[4]

[23]


[26]

[47]



Рэфераты

3.4.

Знешнеэканамічныя сувязі Беларусі з Расіяй і іншымі краінамі СНД.

1. Прычыны і перадумовы эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй і іншымі краінамі СНД як асноўнага напрамку знешнеэканамічнай палітыкі дзяржавы.

2. Дагаворная база і асноўныя формы эканамічных сувязяў з Расіяй.

3. Дзейнасць па захаванню i развіццю эканамiчнага партнёрства з краінамі СНД.


4

2

-

1


Дакумент-камера

[1][3] [4]

[5] [7] [8]

[9] [10]

[11] [14]

[24] [37]

[43] [44]

[47] [50]



Рэфераты

3.5.

Развіццё эканамічных узаемаадносінаў дзяржавы з краінамі па-за межамі СНД.

1.Рэйтынг краін па-за СНД у знешнегандлёвых сувязях Беларусі па велічыні тавараабароту, экспарту і імпарту, інвестыцыях, колькасці сумесных і замежных прадпрыемстваў.

2.Эканамічная палітыка Беларусі ва ўзаемаадносінах з еўрапейскімі краінамі, у тым ліку краінамі ЕС.

3. Эканамічныя сувязі Рэспублікі Беларусь з іншымі развітымі краінамі свету.

4. Стан, задачы і перспектывы развіцця эканамічных узаемаадносінаў Беларусі з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

4

2




Дакумент-камера

[1][3] [4]

[5] [7] [8]

[9] [10]

[11] [14]

[24] [37]

[43] [44]

[47] [50]



Рэфераты,

тэсты


4.

Заключэнне

1.Асноўныя вынікі і ўрокі развіцця знешнеэканамічных сувязяў Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён.

2.Найважнейшыя задачы і перспектывы фарміравання шматвектарнай сістэмы знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь.

2













[4]

[20]






ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ РАБОЧАЙ ПРАГРАМЫ ДЫСЦЫПЛІНЫ

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва дысцыпліны, вывучэнне якой звязана з дысцыплінай рабочай праграмы


Кафедра, якая забяспечвае вывучэнне гэтай дысцыпліны

Прапановы кафедры па змяненням у змесце рабочай праграмы

Прынятае рашэнне кафедрай, распрацаваўшай рабочую праграму

Гісторыя Беларусі


Кафедра эканамічнай гісторыі

Няма

Ухваліць рабочую праграму (пратакол № 12 ад 19.06.2014)

Эканамічная гісторыя

Кафедра эканамічнай гісторыі

Няма

Ухваліць рабочую праграму (пратакол № 12 ад 19.06.2014)


ІІІ. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ:
Асноўная літаратура

1. Бушчык, Г.П. Стан эканомікі і развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі ў 1990–2005 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 3. С. 3–15.

2. Бущик, Г.П. Заселение территории Беларуси и развитие хозяйственных связей в древние времена // Директор. – 2005. – № 1. – С. 52-55.

Бущик, Г.П. Феодальная раздробленность и образование Великого Княжества Литовского: политические процессы и экономическое развитие // Директор. – 2005. – № 2. – С. 42–45.

Бущик, Г.П. Великое Княжество Литовское: становление государства и развитие экономических связей // Директор. – 2005. – № 3. – С. 46–49.

Бущик, Г.П. Развитие хозяйства и экономических связей белорусских земель в ХV-первой половине ХVII в. // Директор. – 2005. – № 4. – C. 46-49.

Бущик, Г.П. Экономические связи Беларуси в годы послевоенного восстановления народного хозяйства // Директор. – 2005. – № 5. – C. 56–59.

3. Национальная экономика Беларуси: потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления. – Минск: БГЭУ.-844 с.

4. Экономика Республики Беларусь в системе мирохозяйственных связей: учеб. пособие. Под ред. Г.А.Шмарловской. – Минск: БГЭУ, 2006.-253 с.

5. Экономическая безопасность и экономическая политика: учеб. пособие. Под ред. А.В. Бондаря, С.Н. Князева. – Минск:БГЭУ, 2007.-423 с.



Дадатковая літаратура

Крыніцы

6. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. – Мінск: БелСЭ, 1989.

7. Статистические ежегодники Республики Беларусь (по годам). – Минск: Министерство статистики и анализа Республики Беларусь или Национальный статистический комитет Республики Беларусь.

8. Внешняя торговля Республики Беларусь. Стат. сборники (по годам или периодам).– Минск: Министерство статистики и анализа Республики Беларусь или Национальный статистический комитет Республики Беларусь.

9. Знешняя палітыка Беларусі: зб. дак. і матэрыялаў. У 8 т. 1997-2008 гг. выдання.

11. Национальная стратегия устойчивого социально-экономического развития Республики Беларусь на период до 2020 г. – Минск: Юнипак, 2005.



Літаратура

12. Бушчык Г.П. Міжрэспубліканскія эканамічныя сувязі / Развіццё Мінска. 1953-1990 гг. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 5 кн. Кн. 5. Ч. 1.: Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 2006.-448 с.С. 107-110.

13. Бушчык Г.П. Сувязі з замежнымі краінамі / Развіццё Мінска. 1953-1990 гг. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 5 кн. Кн. 5. Ч. 1.: Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 2006.-448 с.С. 110-119.

14. Бушчык Г.П. Знешнеэканамічныя сувязі Мінска ў 1992-2000 гг. // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. науч. ст. Вып. 4 (9) / под ред. В.Ф. Беркова. – Мінск: РИВШ, 2007.-404 с.С. 15-23.

15. Бушчык Г.П. Унутрысаюзныя сувязі БССР па ўвозе і вывазе прамысловай прадукцыі ў 70-80-я гг. ХХ ст. // Весці БДПУ.-2006.-Сер.2. -№4.- С.3-9.

16. Бушчык Г.П. Мінск у міжрэспубліканскіх эканамічных сувязях (1950-1990 гг.) // Весці БДПУ.-2006.-Сер.2. -№3-С.3-11.

17. Бушчык Г.П. Выкарыстанне германскіх рэпарацый для аднаўлення Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны// Весці БДПУ.-2006.-Сер.2. -№2.- С.3-7.

18. Бушчык Г. Мінск у міждзяржаўным супрацоўніцтве// Гісторыя Мінска (на беларускай і рускай мовах). – Мінск: БелЭН, 2006.-606 с. С.514-536.

19. Бушчык Г. Эканамічныя сувязі Мінска з замежнымі краінамі ў 1950-1990 гг. // Труд. Профсоюзы. Общество. 2006.-№ 3.

20. Бущик Г.П. Экономические связи Беларуси: исторический опыт развития // Веснік БДЭУ. – 2006. – № 1 – С. 100–106.

21. Бушчык Г.П. Міжнародныя пагадненні аб рэпарацыях і іх паступленне ў БССР у 1945–1946 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 8. – С. 10–15.

22. Бушчык Г.П. Эканамічныя сувязі Беларусі ў перыяд аднаўлення гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны: новыя даследаванні // Веснік БДУ.– 2005. – № 2. – С.40–44.

23. Бущик Г.П. ЕС – Беларусь – СНГ: опыт и стратегия экономического сотрудничества // Беларусь и расширяющийся Евросоюз: стратегия сотрудничества. Материалы международного семинара (25 ноября 2003 г., г. Минск). – Минск: БГУ, 2003.-120 с. С. 67-71.

24. Бушчык Г.П. Эканамiчнае супрацоўнiцтва Беларусi, Расii i Украiны: перадумовы, стан i перспектывы// Менталитет славян и интеграционные процессы: история, современность, перспективы: Материалы III междунар. науч. конф.(22-23 мая 2003 г., г.Гомель) /Под. Ред. к.с.н., доцента В.В.Кириенко.– Гомель:Учрежден.образ. "Гомельский гос ун-т им. П.О.Сухого, 2003.-368 с. С.15-17.

25. Борисенко В. К вопросу о развитии торгово-экономических отношений Беларуси с зарубежными странами (1971-1985 гг.) // Белорусский журнал международного права и международных отношений.-2000.-№ 4.-С. 85-92.

26. Беларусь и мировые экономические процессы: Сборник научных трудов/ Под ред. проф. В.М. Руденкова. – Минск: УП "Технопринт", 2003.-480 с.

27. Братское сотрудничество Белорусской ССР с союзными республиками. – Минск: Наука и техника, 1974.-208 с.

28. Войтович С.Д. БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945–1987).– Минск: Наука и техника, 1989.-184 с.

29. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. – Мінск: БелЭН, 2005.-688 с.

30. Дадалко В.А., Максимович О.Е. Особенности формирования и пути развития внешнеэкономической политики Республики Беларусь.– Минск,2000.-156 с.

31. Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Другая палова ХІІІ – першая палова ХУІІ ст.ст.: Вуч.дап. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2003.-312 с.

32. Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы.– Мінск: "Энцыклапедыкс", 2002.–424 с.

33. Войтович С.Д. Белорусская ССР и развивающиеся страны (1945–1970 гг.).– Минск: Наука и техника, 1974.-232 с.

34.Войтович С.Д., Воробей М.С., Толстой М.С. Сотрудничество Белорусской ССР с социалистическими странами. – Минск: Наука и техника, 1970.-216 с.

35. Галубовіч В.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (ІХ–ХІІІ стст.): Дапаможнік. – Мінск: Экаперспектыва, 1997.-175 с.

36. Грузицкий Ю.Л. История развития денежно-кредитной системы Беларуси: Учеб. пособие. – Минск: Экоперспектива, 2002.-172 с.

37. Качуровский Е.П. Астапченко Ю.Л. Беларусь: Новая торговая политика. – Минск: Энциклопедикс, 2002.-480 с.

38. Лис А.Г. Проблемы развития и размещения производительных сил Белоруссии. – М.: Мысль, 1972.- 276 с.

39. Мельцер Д.Б. Белоруссия и Болгария: дружба вечная, нерушимая. 681–1981.– Минск: БГУ, 1981.-320 с.

40. Мельянков Г.С., Лыч Л.М. Сотрудничество созидателей: (БССР в соц.-экон. сотрудничестве народов СССР). – Минск: Вышэйшая школа, 1987.-111 с.

41. Никитенко П.Г., Медведев В.Ф., Лученок А.И. Макроэкономическая ситуация в Республике Беларусь и проблемы отрицательного внешнеторгового сальдо.– Минск: Право и экономика, 2001.-80 с.

42. Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч. Ч. 1 Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца ХУІІІ ст. – Мінск: БДУ, 2003.-281 с.

43. Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч. Ч. 2. Ад канца ХУІІІ ст. да пачатку ХХІ ст. – Мінск: БДУ, 2004.-303 с.

44. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг.; Учеб.-метод.комплекс. – Минск.:ЗАО «Веды», 2003.-248 с.

45. Толстой В.С. Братское сотрудничество белорусского и польского народов.– Минск: Наука и техника, 1966.-140 с.

Улахович В.Е. Формирование основ внешней политики Республики Беларусь (1991–2005 гг.) / В.Е. Улахович. – Минск: Харвест, 2009.-352 с.

46. Шаповал Г.Ф. История туризма. 3-е изд. – Минск: РИВШ, 2004.-260 с.

47. Шимов, В.Н. Экономическое развитие Беларуси на рубеже веков: проблемы, итоги, перспективы. 2-е изд. – Минск:БГЭУ, 2003.-229 с.

48. Эканамічная гісторыя Беларусі: Вучэб. дапаможнік: 3-е выд., дап. і перапрац./ В.I. Галубовіч, Р. I. Ермашкевіч, Г.П. Бушчык і інш.; Пад рэд. праф. В.I. Галубовiча Мінск: ВП "Экаперспектыва",1999.-454 с.

49. Экономическая история Беларуси: Учеб. пособие. Допущено Министерством образован. РБ в кач. учеб. пособ. для студ. экономич. специальностей высш. учеб. заведений/В.И.Голубович,Г.И.Ермашкевич, Г.П. Бущик и др.; Под ред. проф. В.И. Голубовича.– Минск:УП "Экоперспектива", 2001.-400 с.

50. Экономическое сотрудничество регионов России и Беларуси. Под ред. В.А.Вашанова. М., 2000.-128 с.

51. Экономика Белоруссии в период послевоенного возрождения. Под ред В.И. Дрица.– Минск: Наука и техника, 1988.-238 с.



52. Экономика Советской Белоруссии 1917-1967. .– Минск: Наука и техника, 1967.-572 с.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка