Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт



Дата канвертавання13.06.2016
Памер307.97 Kb.
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт”
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан ФМЭА

_______________________Шмарлоўская Г.А.
_________________________________2014 г.
Рэгістрацыйны № УД_____/р

ГАРАДСКАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па дысцыпліне для спецыяльнасцяў

1-25 01 01 “Эканамічная тэорыя”

1-25 01 02 “Эканоміка”

Факультэт міжнародных эканамічных адносінаў

Кафедра эканамічнай гісторыі


Курс

1




Семестр

2




Лекцыі (гадзін)

36

Экзамен

Практычныя (семінарскія) заняткі (гадзін)

16


Залік 2 семестр

Лабараторныя заняткі (гадзін)



Курсавая работа

Аўдыторных гадзін

па вучэбнай дысцыпліне


52


Форма атрымання вышэйшай адукацыі – дзённая

Усяго гадзін па дысцыпліне

78



Склала Вароніч Таццяна Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

2014


Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы дысцыпліны “Гарадская цывілізацыя ў Беларусі”, зацверджанай _____________ рэгістрацыйны №_______________.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай эканамічная гісторыі

«19» чэрвеня 2014 г., пратакол № 12

Загадчык кафедры

___________________________Бохан Ю. М.


Ухвалена і рекамендавана да зацвярджэння Саветам Факультэта міжнародных эканамічных адносінаў

« ___ » ____________________________


Старшыня ____________Г. А. Шмарлоўская


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Мэта выкладання:
1) вывучэнне гісторыі далучэння жыхароў Беларусі да навукова-тэхнічных, эканамічных

дасягненняў і духоўна-культурных каштоўнасцяў гарадской цывілізацыі,

2) даследаванне гісторыі ўнясення самімі беларусамі пэўнага ўклада ў гэтую цывілізацыю,

3) асэнсаванне сучаснага стану гарадской цывілізацыі і месца ў ёй Беларусі.


Прадметам вывучэння будзе гарадская цывілізацыя ў Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі свету.

У сістэме гуманітарных дысцыплін курс займае прамежкавае становішча паміж гісторыяй горада, эканомікай горада і культурай горада. З гісторыі горада ў наш курс вылучаны толькі самыя значныя аспекты гарадскога жыцця – гісторыя эканомікі і гісторыя культуры. З культуры горада – толькі яе грамадска-эканамічны аспект. Гэтым курс розніцца ад названых дысцыплін. Важнае месца ў курсе займае эканомічны аспект. Існуе асобная дысцыпліна – эканоміка горада. Яна ўзнікла на Захадзе ў 1960–1970-я гг., але пакуль у Беларусі не выкладаецца. Наш курс у пэўнай ступені кампенсуе гэты недахоп. Ён выконвае ролю своеасаблівых уводзінаў у эканоміку горада, бо ў рамках невялікага курса немагчыма ахапіць такі істоты кірунак эканамічнай навукі, – гэта першае адрозненне нашага курса. Другое адрозненне палягае ў тым, што ў рамках курса даследуюцца гуманітарныя аспекты эканомікі горада. Трэцім адрозненнем ёсць тое, што эканоміка горада разглядаецца не тэарэтычна, а практычна, на канкрэтным прыкладзе – на прыкладзе гарадоў Беларусі і свету.



Асноўныя задачы курса можна падзяліць на тры групы:

1. Даць уяўленне пра горад як гістарычную з’яву, паказаць асноўныя этапы ў гістарычным развіцці гарадоў Беларусі і свету.

2. Даць уяўленне пра урбанізацыю як найважнейшую грамадскую з’яву і яе асаблівасці на беларускіх землях; раскрыць узрастаючы ўклад горада ў эканамічны прагрэс; даследаваць станаўленне беларускай сталіцы і яе ролі ў фармаванні ўнутранага рынку тавараў і разнастайных паслуг, а таксама ў наладжванні абмену ідэямі і таварамі на міжнародным узроўні; паказаць праблемы правінцыйнага гарадскога жыцця; разгледзець, як урбанізацыя ўплывала на духоўна-культурную місію горада (суадносіны духоўнасці і забаваў, мецэнацтва і шоу-бізнэса).

3. Даць уяўленне пра гараджаніна як спецыфічную папуляцыю на Зямлі; узняць праблему гуманізацыі гарадскога асяроддзя і праблему гарадской экалогіі ў сувязі з нарастаннем працэсаў глабалізацыі; паказаць уплыў гарадскога асяроддзя на ментальнасць гараджанаў у працэсе іх стваральнай дзейнасці; разгледзець асаблівасці фармавання і дзейнасці гарадскога самакіравання, яго ўплыў на эканамічную і культурную дзейнасць гараджанаў; звярнуць увагу на эстэтыку гарадскога асяроддзя (архітэктура, плошчы, паркі і г. д.) і неабходнасць захавання яго гармоніі ў працэсе гарадскога будаўніцтва і выпрацоўкі новай гарадской палітыкі.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны:

ВЕДАЦЬ фактычны і тэарэтычны матэрыял курса.

УМЕЦЬ карыстацца навуковай літаратурай, параўноўваць беларускую сітуацыю з замежнай, тлумачыць адметнасці гарадской цывілізацыі ў Беларусі, самастойна вызначаць уклад Беларусі ў развіццё гарадской цывілізацыі, выкарыстоўваць гістарычны вопыт урбанізацыі ў сваёй прафесійнай дзейнасці.

МЕЦЬ НАВЫКІ правядзення прэзентацый па тэме, напісання бізнес-планаў развіцця малых і сярэдніх гарадоў Беларусі.

Змест вучэбнага матэрыяла
"Гарадская цывілізацыя ў Беларусі"


№ п/п

Назва тэмы
Змест тэмы


Колькасць гадзін

Лекцый

Семінараў



1

2

3

4

5

Тэма 1


Уводзіны ва урбаністыку. Першыя гарады свету.

1. Агульныя звесткі аб курсе

2. Тэорыя горада.

3. Гістарыяграфія.

4. Перыядызацыя гісторыі гарадоў.

5. Першыя старажытныя гарады.

2



Тэма 2

Асноўныя этапы развіцця беларускага горада ў сусветным кантэксце.

1. История европейского города

2. Города иных континентов и

регионов

3. История городов Беларуси.


2

2


Тэма 3

Урбанізацыя і эканамічны прагрэс.

1. Экономические механизмы

роста городов.

2. Урбанизация – результат

экономического развития.

3. Территориальное разнообразие

города и его зонирование.

4. Этапы развития экономики

белорусских городов.


6

2


Тэма 4

Роля сталіцы.


1. Из истории выбора

белорусской столицы.

2. Экономический путь развития

Минска.


3. Проблемы современной

модэрнизации.

4. По старым минским адресам

(экскурсия по историческому

центру города)

2

2


Тэма 5

Сістэмы гарадоў і праблемы невялікіх гарадскіх паселішчаў.

1. Теория взаимовлияния

городов.

2. Формирование системы

городов Беларуси.

Современные проблемы малых и средних городов.

4

2


Тэма 6

Гарадская культура і гарадскі турызм


1. Роль городов в развитии

культуры.

2. Условия для развития

культуры в городах Беларуси

3. Проблемы развития культуры

в современных городах

(соотношение духовности и

бизнеса).

4. Городской туризм

4

2


1

2

3

4

5

Тэма 7

Гарадскі камфорт і яго цана.

1. Преимущества жизни в

городах (благоустроенность).

2. Городское жильё и транспорт.

3. Городская экология.

4. Городская преступность.

5. Духовный комфорт


4

2


Тэма 8

Ментальнасць беларускіх гараджан.


1. Формирование городской

ментальности и ее основные

черты.

2. Влияние ментальности



белорусских горожан на их

жизнедеятельность.

3. Город и деревня в

ментальности современного

горожанина

4

2


Тэма 9

Гарадское самакіраванне.

1. Магдебургское право и

экономика феодального города

2. Царская модель городского

самоуправления и становление

капиталистического города

3. Советская модель управления

городами.

Роль городской власти

Беларуси на современном этапе развития.

4

2

Тэма 10


Горадабудаўнічая палітыка і інтарэсы гараджан.

1. Градостроительные проекты

прошлого

2. Управление градостроением в

современной Беларуси.

3. Будущее городов.

4

-

УСЯГО

36

16


Апісанне курса (у адпаведнасці са зместам курса)
Тема 1. Уводзіны ва ўрбаністыку. Першыя гарады свету. ІІІ тыс. да н. э. – V н.э.
Лекцыя.

Агульныя звесткі пра спецкурс. Асновы тэорыі горада, важнейшыя вызначэнні. Гістарыяграфія. Перыядызацыя гісторыі развіцця гарадоў. Першыя старажытныя гарады. Прычыны ўзнікнення гарадоў. Старажытныя гарады Ўсходу і Беларусь. Антычныя гарады і Беларусь.

Метадычныя падыходы да вывучэння гарадскога прасторы. Тэрыторыя і прастора горада: размежаванне паняццяў.
Тема 2. Асноўныя этапы развіцця беларускага горада ў сусветным кантэксце. ІХ–XХІ ст.
Лекцыя. 1. Старажытнабеларускія гарады ІХ – першай паловы ХІІІ ст.у кантэксце

сусветнай урбанізацыі

2. Грады ВКЛ у кантэксце сусветнай урбанізацыі

3. Гарады Беларусі ў складзе Пэчы Паспалітай. ХVI– ХVIIІ ст.

4. Гарады Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Канец ХVIIІ ст.–1917 г.

5. Савецкі і сучасны горад Беларусі.



Семінар. 1. Старажытнабеларускія гарады ІХ – першай паловы ХІІІ ст.у кантэксце

сусветнай урбанізацыі

2. Грады ВКЛ у кантэксце сусветнай урбанізацыі

3. Гарады Беларусі ў складзе Пэчы Паспалітай. ХVI– ХVIIІ ст.

4. Гарады Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Канец ХVIIІ ст.–1917 г.

5. Савецкі і сучасны горад Беларусі.


Літаратура (асн.)
1. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Мн., 1990.

2. Кёнигсбергер Г.Г. Средневековая Европа. 400–1500 годы. М., 2001

(http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/kenig/index.php)

3. Копысский З.Ю. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в ХYІ – первой

половине ХYІІ в. Мн., 1975.

4. Симагин Ю.А. Территориальная организация населения. Учебное пособие для вузов. М.,

2006.

5. Соркіна Іна. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. Вільня, 2010. 487 с.



6. Соркіна І.В. Мястэчкі Беларусі ў ХV– пачатку ХХ ст. Метадычны дапаможнік. Гродна,

2001, с.10–30.

7. Штыхов Г.В. Города Белоруссии по летописям и раскопкам (ІХ -- ХІІІ вв.). Мн., 1975.

8. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009, 9–34.


Літаратура (дад.)
1. Бон Томас. “Супраціў” і “сваволя” ў Менску. Адпорныя паводзіны ў Савецкім Саюзе //

ARCHE Пачатак. 2008 № 6. С. 140–157.

2. Живописная Россия. Литовское и Белорусское полесье. Репринтное воспроизведение

издания 1882 года. 2-е изд. Мн., 1994, с. 137-204, 357-428.

3. Кітурка І.Ф. Гісторыя Беларусі. Гродна, 2007.

4. Князева В.М. Падарожжа па Беларусі: Гарады і гарадскія пасёлкі. Мн.: Беларусь, 2005.

5. Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце ХYІІІ -- первой половине ХІХ в. Мн., 1987.

6. Никифоровский Н.Я. Странички из недавней старины города Витебска. Мн., 1995.



7. Рожков Н.А. Город и деревня в русской истории. (Краткий очерк экономической истории

России). Спб., типография И.Н.Скороходова, 1902.

(http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/rogkov/index.php)

8. Сіцька Здзіслаў. Па слядах літвы // Наша Слова. 2007, № 26–32

9. Соркіна І.В. Мястэчкі Беларусі ў ХV–пачатку ХХ ст. Метадычны дапаможнік. Гродна,

2001.

10. Харэўскі Сяргей. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, 2007.



11. Харэўскі Сяргей. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня: Еўрапейскі

гуманітарны універсітэт, 2007.

12. Шыбека З.В. Беларускі горад на скрыжалях нацыянальнай гісторыі // Народныя традыцыі

і нацыянальная культура. Кн.1. Мн., 2001.

13. Шыбека Захар. Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ -- пачатау ХХ стагоддзяў). Мн., 1997.

14. Старажытны Рым –

(http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%8B_%D0%A0%D1%8B%D0%BC)

Тема 3. Урбанізацыя і эканамічны прагрэс
Лекцыя

Што такое эканоміка горада? Горадаўтваральныя галіны. Эканамічны механізм росту гарадоў: адносная перавага ў вытворчасці працы пэўнай тэрыторыі, эфект маштабу на траспарце, эфект маштабу вытворчасці, эфект тэрытарыяльнай канцэнтрацыі вытворчасці і маркетынгу (эфект лакалізацыі і эфект урбанізацыі), знешні эфект продажу. Пярвічны, другасны і траццічны сектары дзейнасці ў гарадской эканоміцы. Горадаабслугоўваючыя галіны. Гарадская гаспадарка. Эканоміка горадабудавання. Праблема размяшчэння прадпрыемстваў і жылой забудовы. Урбанізацыя як вынік эканамічнага развіцця. Гісторыя урбанізацыі. Паказчыкі урбанізацыі на сучасным этапе. Гарадсткія агламерацыі, канурбацыі, мегаполісы. Тэрытарыльная разнастайнасць гарадоў і асноўныя тыпы яго заніравання. Этапы эканамічнага развіцця беларускіх гарадоў. Даіндустрыяльны, аграрны і гандлёвы горад ВКЛ. Сувязь з еўрапейскім рынкам. Перыяды дэурбанізацыі. Горад на шляху да індустрыялізацыі у складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне сучаснай гарадской гаспадаркі: вадаправод, электраасвятленне, грамадскі транспарт, адукацыя, медыцынскае абслугоўванне. Прамысловыя сёлы і гарады. Пасрэдніцкі гандаль з выкарыстаннем чыгунак. Форміраванне гарадской сістэмы крэдытавання. Іпатэчны крэдыт. Дэмаграфічныя хістанні. Індустрыяльны горад БССР. Спецыфіка савецкай індустрыялізацыі. Савецкая гарадская гаспадарка. БССР – дэмаграфічны донар СССР. Постіндустрыяльны горад. Дэіндустрыялізацыя і павялічэнне камунікацыйнай ролі сучасных гарадоў. Рост сферы паслуг. Цэнтры навукі і адукацыі. Гарадская індустрыя адпачынку і забаў. Міжнародныя гандлёвыя сувязі. Фарміраванне постіндустрыяльнага горада ў сучаснай Беларусі.


Семінар 1. Эканоміка даіндустрыяльных гарадоў.

2. Эканоміка індустрыяльных гарадоў.

3. Сфера паслуг постіндустрыяльных гарадоў.
Літаратура (асн.)
1. Красовский К.К. Урбанизация в Беларуси: экономико-географический анализ. Брест, 2004, с.3– 29.

2. Коробко В.И. Экономика городского хозяйства. М., 2006, с. 5–16, 46–90, 98–103.

3. О’Салливан. Экономика города. 4-е изд. М., 2002, с. 2–172.

4. Сенявский А.С. Урбанизация России в ХХ веке: Роль в историческом процессе. М.,

2003, с. 9–51.

5. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009, с.

145–175.
Літаратура (дад.)
1. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Мн., 1990, с. 97–162.

2. Занадворов В.С., Занадворова А.В. Экономика города. М., 2003, с. 47–112.

3. Польскі С.А. Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917–1941 гг.). Мн., 1973, с. 3–68.

4. Симагин Ю.А. Территориальная организация населения. Учебное пособие для вузов.

Москва, 2006, с. 114–233.

5. Симионов Ю.Ф., Кантер М.М. и др. Экономика градостроительства. Москва—Ростов-на-

Дону, 2003, с.25–40.

6. Шыбека Захар. Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ -- пачатау ХХ стагоддзяў). Мн., 1997, с. 13–

67, 99–182.

7.http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B_%D0%9 1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96


Тема 4. Роля сталіцы
Лекцыя

Гісторыя станаўлення беларускай сталіцы. Суперніцтва з Вільняй. Эканамічны патэнцыял сталіцы. Вядучае месца Мінска ў арганізацыі гандлёвай дзейнасці. Мінская мадэль індустрыялізацыі. На чале фінансава-крэдытнай сістэмы. Мінскі феномен прыросту насельніцтва ў пасляваенны перыяд. Рашаючы ўклад у фарміраванне нацыянальнага рынка. Мінск – сталіца, ці ёсць альтэрнатыва? Адсутнасць у мінулым каралеўскага двара. Разбуранасць гістарычнай забудовы. Перавагі Мінска з эканоміцы і культуры. Роля традыцыі. Праблемы сучаснай мадэрнізацыі. Дэіндустрыялізацыя і развіццё сферы паслуг. Новы узровень урбанізацыі і захаванне архітэктурнай спадчыны. Па старых мінскім адрасах (экскурсія). Замчышча ІХ—ХY стст. Высокі горад ХYІ—ХYІІІ стст. Новае места першай паловы ХІХ ст. Мінск – капіталістычны. Мінск – савецкі. Мінск – сучасны.



Семінар

1. Гісторыя станаўлення беларускай сталіцы.

2. Асноўныя этапы эканамічнага развіцця сталіцы і яе сучасны эканамічны патэнцыял.

3. Культурная роля


Літаратура (асн.)
1. Гісторыя Мінска / История Минска. Мн., 2006 (раздзелы эканомікі і культуры).

3. Штыхаў Г., Собаль В., Філатава А., інш. Мінск //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. С.148–

161.

4. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009, с. 176–203.


Літаратура (дад.)
1. Бон Томас. “Супраціў” і “сваволя” ў Менску. Адпорныя паводзіны ў Савецкім Саюзе // ARCHE

Пачатак. 2008 № 6. С. 140–157.

2. Денисов В.Н. Площадь Свободы в Минске. Мн., 1985, с. 1–27.

3. Польский С.А. Демографические проблемы развития Минска. Мн., 1976, с. 34–81

4. Туризм в городе Минске: состояние и перспективы. Мн., 2003, 10–27, 60–165.

5. Шыбека З.В. Мінск сто гадоў таму. Мн.: Беларусь 2007, с. 135–192.

6. http://news.tut.by/62745.html. Роля сталіцы.

Тема 5. Сістэмы гарадоў і праблемы невялікіх гарадскіх паселішчаў.
Лекцыя

Тэорыя ўзаемауплываў гарадоў. Гарадскі арэал эканамічнага ўплыву. Іерархія гарадоў. Ступені ў сістэмах гарадоў: лакальная, регіянальная, нацыянальная, кантынентальная, сусветная. Рэгіяналістыка. Роля сусветных гарадоў і сусветнай сеткі гарадоў. Трансфармацыя іерархічных узаемауплываў гарадоў у сувязі з пераходам да постінустрыяльнага грамадства. Месца ў сістэме гарадоў беларускіх аграгарадкоў. Фарміраванне сістэмы гарадоў Беларусі. Старажытнакняскі ланцужок гарадоў. Мястэчковыя “пацеркі” сярэднявечча. Регіянальныя сістэмы гарадоў. Рынкавы механізм з’яўлення правінцыйных і “лішніх” гарадоў (теорыя цэнтральнага месца). Сучасныя праблемы малых і сярэдніх гарадоў. Недасканаласць сістэмы камунікацый. Безпрацоўе. Адставанне сферы паслуг. Недахоп інвестыцый. Праблема самакіравання. Дзяржаўная праграма падтрымкі малых гарадоў (2007 г.). Пошук эканамічных рычагоў для адраджэння і выжывання гарадской правінцыі.


Семінар

1. Фарміраванне сістэмы гарадоў Беларусі.

2. Сучасныя праблемы малых і сярэдніх гарадоў.

3. Мой родны горад.


Літаратура (асн.)
1. Занадворов В.С., Занадворова А.В. Экономика города. М., 2003, с. 113–252.

2. Польскі С.А. Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917–1941 гг.). Мн., 1973, с. 3–68.

3. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009,

с.204–225.


Літаратура (дад.)
1. О’Салливан. Экономика города. 4-е изд. М., 2002, с. 100–132, 293–311.

2. Иодо Ирина. Парадоксы реальности малых белорусских городов

(www.ais.by/content/view/293/ )

3. Шыбека Захар. Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ -- пачатау ХХ стагоддзяў). Мн., 1997, с.68–98.

4. Дзяржаўная комплексная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007–1010 гг.

(гл.: http://w3.economy.gov.by/ministry.ncf; Народная газета. 2007. 28 ноября).

5.http://gonar.iatp.by/OTHER/13Postavi.doc Гістарычная спадчына Пастаў. 6.http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D1%91%D0%BB%D0%BA%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96 Гарадскія пасёлкі Беларусі
Тема 6. Гарадская культура і гарадскі турызм
Лекцыя

Роля горада ў развіцці культуры. Масавая культура як від прадпрымальніцтва. Вызначэнне паняцця “масавая культура”. Прычыны ператварэння культуры ў бізнес (камерціялізацыя культуры). Заказчыкі і спажыўцы масавай культуры. Спецыфіка мененжмента і маркетынга ў бізнес-шоу. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры ў гарадах Беларусі. На скрыжаванні культурных уплываў. Элітарная культура гарадскіх цэнтраў. Небеларуская культура беларускіх гарадоў. Уплыў культурнай традыцыі на эканоміку. Праблемы беларусізацыі гарадоў Беларусі: прагматыкы і ідэалісты. Праблемы культурнага развіцця сучасных гарадоў свету і Беларусі. Савецкая спадчына. Спробы рэгламентацыі масавай культуры. Праблема бездухоўнасці і прымітывізму ў культуры. Уздзеянне глабалізацыі на культурную дзейнасць. Гарадскія субкультуры. Графіцы. Асаблівасці фінансавання культуры. Дзяржава і мецэнаты. Дзяржава і свабода самарэалізацыі талентаў. Дзяржава і шоу-бізнес. Дзяржава на варце культурных традыцый. Прафесіяналізм і эстэтычныя каноны. Гарады – цэнтры турызму. Прыбытковасць турызму. З гісторыі турызму ў Беларусі. Сучасныя ўмовы для развіцця турызму ў беларускіх гарадах. Кароткі агляд культурнай спадчыны беларускіх гарадоў. Сістэма гарадскіх музеяў. Творчы патэнцыял развіцця туризму. Неабходнасць удасканальвання гарадской інфраструктуры турызму.


Семінар

1. Асаблівасці фарміравання масавай культуры Беларусі.

2. Сучасны стан масавай культуры ў гарадах Беларусі.

3. Гарады – цэнтры турызму.


Літаратура (асн.)
1. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Мн., 1990, с. 163–242.

2. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996, с. 326–450.

3. Самусік А.Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Вучэбны дапаможнік. Мінск, БДЭУ 2004, с.

11–87.


4. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009, с. 226–256.
Літаратура (дад.)
1. Туризм в городе Минске: состояние и перспективы. Мн., 2003, 60–182.

2. Чантурыя Ю.В. Гарады і час. // Страчаная спадчына. Менск, 1998.

http://www.rusarch.ru/chanturia1.htm

3. Шаповал Г.Ф. История туризма в Беларуси. Мн., 2006, с.3-177.

4. Шыбека Захар. Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ– пачатау ХХ стагоддзяў). Мн., 1997, с. 183–211.

5. Шыбека З.В. Мінск сто гадоў таму. Мн.: Беларусь, 2007, с.135–192.
Тема 7. Гарадскі камфорт і яго цана
Лекцыя

Перавагі гарадскога жыцця. Гісторыя тэхналагізацыі побыта. Шырокі выбар для працоўнай і творчай дзейнасці. Багатая разнастайнасць спажывецкіх тавараў і паслуг. Канцэнтрацыя навучальных устаноў. Гарадское землекарыстанне. Чыншавое права. Ипатэка. Праблема суадносін грамадскай і асабістай прасторы. Цэнтр – украіны. Гарадское жыллё. З гісторыі жыллёвага будаўніцтва. Штучнасць жыццёвага асяроддзя. Скучанасць. Бяздомныя. Праблема забеспячэння гараджан жыллём і магчымасць яе вырашэння. Гарадскі транспарт і яго ўплыў на горадабудаванне. Гісторыя ўдасканальвання. Аварыйнасць. Даступнасць транспарта. Транспартныя магістралі. Тыпы транспартных сістем. Шляхі ўдасканальвання гарадскога транспарта. Гарадская экалогія. Якасць вады. Якасць паветра. Шум. Электронна-магнітны фон. “Гарадскія” захвованні. Субурбанізацыя. Мадэрнізацыя і новая ацэнка прамысловых прадпрыемстваў. Іншыя шляхі рашэння праблем гарадской экалогіі. Гарадская злачыннасць. Ці заўсёды была злачыннасць? Прычыны канцэнтрацыі злачыннасці ў гарадах. Вольны час і крымінал. Злачыннасць і пакаранне. Ці існуе прымальны ўзровень злачыннасці? Праблемы гарадскога камфорта духоўна-маральнага плана: прастытуцыя, наркаманія, п’янства. Духоўны камфорт. Адаптацыя да гарадской цывілізацыі.

Сістэма рассялення і сацыяльная структура горада. Тэорыі генезісу гарадскіх праблем. Эканамічная сегрэгацыя. Джентрыфікацыя. Сацыякультурная сегрэгацыя. Інфармацыйная сегрэгацыя. Соцыяопрпрасторавая сегрэгацыя. Гендэрная, рэлігійная, узроставая, нацыянальная сегрэгацыя.
Семінар

1. Адносныя перавагі гарадскога жыцця.

2. Гарадское жыллё і транспарт.

3. Гарадская экалогія і злачыннасць.

4. Іншыя праблемы (на выбар)
Літаратура (асн.)
1. О’Салливан. Экономика города. 4-е изд. М., 2002, с. 323–434, 531–606, 641–682.

2. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009, с.

259–290.
Літаратура (дад.)
1 Браткоўскі Стэфан. Некалькі спосабаў дасягнуць немажлівага. Менск, 2002, с.

2. Занадворов В.С., Занадворова А.В. Экономика города. М., 2003, с. 219–229

3 Коробко В.И. Экономика городского хозяйства. М.: Академия, 2006, с. 58–88, 98–137.

4 Маслов Н.В. Градостроительная экология. М.: Высшая школа, 2002, с.16–54.

5. Шыбека З.В. Мінск сто гадоў таму. Мн.: Беларусь, 2007, с. 75–134.
Тема 8. Ментальнасць беларускіх гараджан
Лекцыя

Сацыяльна-псіхалагічны тып гарадскога жыхара (пытанні тэорыі). Уплыў гарадскога асяроддзя на ментальнасць людзей. Узаемасувязь гарадской і нацыянальнай ідэнтычнасці. Гарадская ментальнасць і яе рысы. Буйнагарадская ментальнасць. Беларускі тып гараджаніна ў сярэднявеччы і ў новы час. Недаурбанізаваная ментальнасць беларусаў на сучасным этапе. Прычыны перавагі вясковай свядомасці над гарадской. Рысы недаурбанізаванай ментальнасці. Міфалаагізацыя, схільнасць да ўтопіі. Неразвітасць гістарычнай свядомасці. Отсутнасць дастаткова трывалай нацыянальнай свядомасці. Імкненне да самоізаляцыі. Апалітычнасць. Сервілізм, зайздрасць, дэкансалідацыя. Перспектывы пераадолення недаурбанізаванай ментальнасці. Уплыў ментальнасці гараджан на характар гарадскога рынка. Традыцыйныя рысы беларускай ментальнасці. Дачны сіндром. Адданасць традыцыі і насцярожаныя адносіны да моды. Даверлівасць. Слабая прадпрымальнасць і ініцыятыўнасць. Страх новага, рэформ. Адмоўныя рысы. Папулярнасць алкагалю. Неразборлівасць (“усяяднасць”) у адносінах да якасці і эстэтыцы тавараў. Неахайнасць у адзенні. Заніжаныя патрабаванні да якасці жылля. Вузкасць культурных запатрабаванняў, прывязанасць да тэлевізара. Станоўчыя рысы. Адказнасць. Дысцыплінаванасць. Павага да працы іншых.


Семінар

1. Сацыяльна-псіхалагічны тып гарадскога жыхара (пытанні тэорыі).

2. Спецыфіка ментальнасці гараджан-беларусаў.

3. Уплыў ментальнасці гараджан на грамадскае жыццё.


Літаратура (асн.)
1. Дубянецкі Э.С. Таямніцы народнай душы. Мн., 1995, с. 6–46.

2. Пранкевіч Генадзь. Менталітэт у сістэме каардынат нацыянальнага быцця // Адкрытае

грамадства. Iнфамацыйна-аналiтычны бюлетэнь. 2001, N2(11).

http://www.data.minsk.by/opensociety/2.01/3.html

3. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009, с.

291–310.


Літаратура (дад.)
1. Буршта Войцех. Горад і вёска – апазыцыя мітычных настальгіяў //Фрагменты 2006 № 11. С.88–101.

2. Культуралогія. Энцыклапедычныдаведнік./ Э.С.Дубянецкі. Мн., БелЭн, 2003, с.218-219.

3. Дубянецкі, Эдуард. Ментальны свет сучаснай Беларусі (да сярэдзіны 1990-х гг.) http://bra.by.ru/belarus.htm.
Тема 9. Гарадское самакіраванне
Лекцыя

З гісторыі гарадскога самакіравання ў краіназ Захаду. Механізм узаемадзеяння гарадскога самакіравання ідзяржаўнай улады ў рыначнай эканоміцы. Гарадское самакіраванне ў Беларусі. Зараджэнне гарадскога самакіравання ў старажытнабеларускіх княствах. Увядзенне магдэбургскага права ў беларускіх гарадах. Новыя органы гарадскога самакіравання. Іх уплыў на эканоміку гарадоў. Абмежаванасць кампетэнцый магдэбурый у наладжванні адукацыі і медыцынскага абслугоўвання гараджан. Феадальныя юрыздыкі ў гарадах і іх уплыў на дзенйнасць гарадскіх магістратаў. Царская мадэль гарадскога самакіравання. Традыцыі магдэбургскага права. Гарадавое палажэнне 1870 г. Гарадавое пплпжэнне 1892 г. Узмацненне дзяржаўнага нагляду. Структура і склад органаў гарадскога самакіравання. Санітарны кантроль гарадскіх упраў за гандлем і вытворчасцю. Савецкая модэль кіравання гарадамі. Структура і склад саветаў, выканкамаў. Указ Прэзідыума Верхоўнага Савета СССР 1971 г. “Аб асноўных правах і абавязках гарадскіх і раённых у гарадах Саветаў дэпутатаў працоўных”. Залежнасць од партыйных органаў. Негатыўныя вынікі цэнтралізаванай сістэмы кіравання гарадамі на іх эканамічнае развіццё. Роля органаў гарадской улады Беларусі на сучасным этапе. Ліквідацыя раённых саветаў у гарадах. Прэзідэнская адміністрацыя ў гарадах. Неабходнасць удасканальвання дзейнасці оганаў гарадскога самакіравання.



Семінар

1. Уплыў Магдэбургскага права на эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі.

2. Царская мадэль гарадскога самакіравання

3. Савецкая мадэль кіравання гарадамі.


Літаратура (асн.)

2. Місарэвіч Н.В. Магдэбургскае права на Беларусі. Гродна, 2003, с. 3–107.

3. Шыбека Захар. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009, с.

311–335.


4. З гісторыі мясцовага самакіравання ў Беларусі

http://www.lib.grsu.by/library/data/resources/catalog/53522-53522.pdf

Літаратура (дад.)
1. Атрушкевіч М. Гарадское кіраванне на Беларусі ў канцы ХYІІІ -- пачатку ХХ стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 3, 18–24.

2. Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры. Зборнік навуковых артыкулаў.

Гродна, 2007. С. 201–205.

3. Калинин В.Д. Из истрии городского самоуправления в России (ХYІІ -- начало ХХ вв.). М.,

1994, с. 3–28.

4. Нардова В.Н. Городское самоўправление в России в 60-х – начале 90-х годов ХІХ в.

Правительственная политика. Ленинград, 1984, с. 109–180.

5. Хорев Б. Городские поселения СССР. М., 1967, с. 32–71.

6. Шибеко З.В. Минск в конце ХІХ начале ХХ в.: Очерк социально-экономического развития.

Мн., 1985, с.86–110.


Тема 10. Горадабудаўнічая палітыка дзяржавы і інтарэсы гараджан.
Лекцыя.

Спрадвечная мара пра ідэальны горад. Мадэлі горадабудаўнічага праектавання ў мінулым і сучасным: рэнесансавая, эксперыментальнага класіцызму, індустрыяльна-эклектычная, індустрыяльна-мадэрніская, постіндустрыяльная або постмадэрніская. Узнікненне урбаністыкі. Ідэя горада-сада (экалагічнага горада). З гісторыі горадабудаўнічай палітыкі ў Беларусі. Ідэальныя гарады барочнага тыпу беларускіх магнатаў ВКЛ. Рэгулярныя гарады класічнага тыпу часоў Расійскай імперыі. Ідэі дэурбанізацыі і фантастычных гарадоў у першыя гады савецкай улады. Пераход да класічнага манументалізму ў пачатку 1930-х гг. Росквіт тыпавога праектавання масавай забудовы ў пасляваенны перыяд («хрушчобы»). Ідэальны сацыялістычны горад. Горадабудаўнічыя пралікі. Горадабудаванне на сучасным этапе. Праблемы ў кіраванні горадабудаўнічымі працэсамі: узнікненне агламерацый, недахоп інвестыцый, захаванне гістарычнай забудовы, рост папулярнасці індывідуальнай забудовы і іншыя. Актуалізацыя задач эфектыўнага гаспадарання, сацыяльнага забеспячэння, паляпшэння гарадской экалогіі, засваення новых тэхналогій у горадабудаванні. Дзяржаўная палітыка ў галіне горадабудавання ў сучаснай Беларусі. Праектны інстытут горадабудавання Беларусі. Закон «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці» (01.01. 2005 г.). Указ прэзідэнта «Об некаторых пытаннях дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі» (12.01. 2007 г.). Неабходнасць перахода да больш эфектыўнай эканамічнай мадэлі гарадской палітыкі ў галіне горадабудавання. Перспектывы развіцця беларускіх гарадоў. Будучыня гарадоў. Спрэчкі пра захаванне гарадоў у будучым. Ці мажлівы прынцыпова новы тып рассялення людзей? Ці ператворацца гарады ў незаселеныя музейныя рэлікты? Ці мажлівы горад, максімальна адаптаваны да натуральных умоў жыцця людзей? Необходнасць новай горадабудаўнічай палітыкі.





ЛІТАРАТУРА
АСНОЎНАЯ:

  1. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. − Мінск, 1990. − 355 с.

  2. Соркіна, І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. / І. Соркіна. − Вільня, 2010. − 487 с.

  3. Соркіна, І. Мястэчкі Беларусі ў ХV– пачатку ХХ ст. Метадычны дапаможнік / І. Соркіна. − Гродна, 2001− 258 с.

  4. Шыбека, З. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / З. Шыбека. − Вільня, 2009. − 358 с.

  5. О’Салливан, А. Экономика города / А. О’Салливан. − 4-е изд. Москва, 2002. − 556 с.

ДАДАТКОВАЯ:



  1. Гісторыя Мінска / История Минска. − Минск, 2006. − 664 с.

  2. Дубянецкі, Э.С. Таямніцы народнай душы / Э.С.Дубянецкі. − Минск, 1995. − 158 с.

  3. Занадворов, В.С. Экономика города / В.С.Занадворов, А.В.Занадворова. − М., 2003. − 458 с.

  4. Кёнигсбергер, Г.Г. Средневековая Европа. 400–1500 годы / Г.Г.Кёнигсбергер. − М., 2001. − 259 с.

  5. Копысский, З.Ю. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в ХYІ – первой половине ХYІІ в. / З.Ю.Копысский. − Минск, 1975. − 258 с.

  6. Коробко, В.И. Экономика городского хозяйства / В.И.Коробко. − М., 2006. − 259 с.

  7. Красовский, К.К. Урбанизация в Беларуси: экономико-географический анализ / К.К. Красовский. − Брест, 2004. − 158 с.

  8. Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л.Лыч, У.Навіцкі. − Мінск, 1996, − С. 326–450.

  9. Марзалюк, I. A. Магілеў у XII—XVIII стст.: Людзі і рэчы / I. A. Марзалюк. — Мінск , 1998. — 260 с.

  10. Пранкевіч Генадзь. Менталітэт у сістэме каардынат нацыянальнага быцця // Адкрытае грамадства. Iнфамацыйна-аналiтычны бюлетэнь. 2001, N2(11). http://www.data.minsk.by/opensociety/2.01/3.html

  11. Симагин, Ю.А. Территориальная организация населения. Учебное пособие для вузов / Ю.А. Симагин. − М., 2006.− 156 с.

  12. Штыхов, Г.В. Города Белоруссии по летописям и раскопкам (ІХ -- ХІІІ вв.) / Г.В. Штыхов. − Минск, 1975. − 207 с.




Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны “Гарадская цывілізацыя ў Беларусі”


№ тэмы

Назва тэмаў

Колькасць аўдыторных гадзін

Іншае

Формы кантроля ведаў

Лекцыі

Семінарскія заняткі

Лабараторныя заняткі

Кантралюемая самастойная праца студэнтаў

1

Уводзіны ва ўрбаністыку. Першыя гарады свету

2



эсэі


Захар Шыбека. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Вільня, 2009.




2

Асноўныя этапы развіцця беларускага горада

2

2


эсэі

Таксама


Рэфераты і

Прэзентацыі

Кантрольная работа № 1


3

Урбанізацыя і эканамічны прагрэс

6

2


эсэі

Таксама


Рэфераты і

Прэзентацыі




4

Роля сталіцы

4

2



эсэі

Таксама


Рэфераты і

прэзентацыі



5

Сістэмы гарадоў і праблемы невялікіх гарадскіх паселішчаў

4

2


эсэі

Таксама


Рэфераты і

прэзентацыі



6

Гарадская культура і гарадскі турызм

4

2


эсэі

Таксама


Рэфераты і

Прэзентацыі

Кантрольная работа № 2


7

Гарадскі камфорт і яго цана

4

2


эсэі

Таксама


Рэфераты і

прэзентацыі



8

Ментальнасць беларускіх гараджан

4

2


эсэі

Таксама


Рэфераты і прэзентацыі

9

Гарадское самакіраванне

4

2


эсэі

Таксама


Рэфераты і

Прэзентацыі

Кантрольная работа № 3


10

Горадабудаўнічая палітыка і інтарэсы гараджан

4




эсэі


Таксама





ПРОТОКОЛ СОГЛАСОВАНИЯ УЧЕБНОЙ ПРОГРАММЫ




Название дисциплины, с которой требуется согласование

Название кафедры

Предложения об изменениях в содержании учебной программы учреждения высшего образования по учебной дисциплине

Решение, принятое кафедрой, разработавшей программу

Экономическая теория

Кафедра экономической теории

Предложений и замечаний нет

Утвердить (Кафедра экономической истории, протокол № 12 от 19 июня 2014 г.)



 Як мінімум кожны студэнт піша адзін эсэй і робіць адну прэзентацыю на любую з тэм курса па выбару





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка