Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Філалагічны факультэт Савет маладых навукоўцаў



Дата канвертавання16.05.2016
Памер19.17 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Філалагічны факультэт

Савет маладых навукоўцаў
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў

Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі:


актуальныя праблемы даследавання”

26 сакавіка 2010 года
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і рэзюмэ даклада (асноўныя праблемы і вынікі даследавання) неабходна даслаць на адрас аргкамітэта да 1 сакавіка 2010 года ў раздрукаваным альбо электронным выглядзе. У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду і месца працы альбо вучобы, для студэнтаў – таксама навуковую ступень і прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, замеркаваны кірунак даклада, хатні адрас, кантактныя тэлефоны, е-мэйл.

Унёсак на публікацыю матэрыялаў канферэцыі – 25 тысяч беларускіх рублёў. Тэксты дакладаў і ўнёсак прымаюцца пры рэгістрацыі.

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне аплачваюць самі ўдзельнікі канферэнцыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: славянскія мовы, англійская мова.



Адрас: Мінск, 220050, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт БДУ, Савет маладых навукоўцаў.

Тэл. (8017)222-35-82 – кафедра рускай мовы;

(+37544)516-11-46, (+37529)720-59-96 – Вольга Уладзіміраўна Зуева.

E-mail: mara1@open.by.
Патрабаванні да матэрыялаў. Даклад памерам да 4 старонак прадстаўляецца ў раздрукаваным выглядзе і на дыскеце (дыску).

Прозвішча аўтара друкуецца курсівам, шрыфтам Times New Roman 14, выраўноўванне па правым полі, на наступным радку размяшчаецца назва, якая павінна быць сфармулявана лаканічна і дакладна, аб’ёмам не больш двух радкоў і надрукавана 14 шрыфтам вялікімі тлустымі літарамі, выраўноўванне па цэнтры.


А. А. Пятроў (Мінск)

НОВАЯ АБРАДАВАЯ ЛЕКСІКА Ў ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ
Тэкст артыкула набіраецца шрыфтам Times New Roman 14, абзац – 1,27, інтэрвал – 1,0; палі: верхняе, ніжняе, левае і правае – 2,0; выраўноўванне па шырыні праз інтэрвал ад назвы даклада. Перад працяжнікам у тэксце ставіцца непарыўны прабел. Паміж ініцыяламі і прозвішчам ставіцца непарыўны прабел. Пераносы не расстаўляюцца.

Спасылкі на літаратурныя крыніцы падаюцца ў квадратных дужках з указаннем прозвішча аўтара (назвы кнігі) і праз двукроп’е нумароў адпаведных старонак, напр.: [Цыхун 1993: 9, 12–15; Boas 1938: 128]. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку без слоў “Спіс літаратуры” праз інтэрвал ад асноўнага тэксту, кегль – 12. Запісы афармляюцца адпаведну ГОСТ 7.1–2003 “Библиографическая запись. Библиографическое описание (Общие требования и правила составления)”.


З павагай,

Аргкамітэт.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка