Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю



Дата канвертавання01.07.2016
Памер347.93 Kb.


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

___________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

АГУЛЬНАЕ РЭДАГАВАННЕ

І ЛІТАРАТУРНАЯ АПРАЦОЎКА ДАВЕДАЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

для напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)


2015 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-194, зацверджанага 30.05.2013.



складальнік:

А.Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 11 ад 29.06.2015 г.)



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне «Агульнае рэдагаванне і літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў» распрацавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту і вучэбнага плана для напрамку спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне). Дысцыпліна «Агульнае рэдагаванне і літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў» з’яўляецца важным этапам прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «Літаратурная работа (рэдагаванне)» і ўваходзіць у кампанент установы вышэйшай адукацыі цыкла дысцыплін спецыялізацыі. Яе вывучэнне адбываецца з прыцягненнем элементаў камунікатыўнага аналізу і падмацоўваецца функцыянальным падыходам да тэкстаў розных літаратурных жанраў, што спрыяе ўсведамленню рэдактарскай дзейнасці як складанай мысленчай працы, заснаванай на творчым пранікненні ў сутнасць аўтарскага арыгінала і на ашчадлівых адносінах да яго. Выяўленне ў тэксце агульнага і прыватнага патрабуе ад літаратурнага рэдактара ведання асноўных тэарэтычных і практычных палажэнняў падчас аналізу і праўкі літаратурнага твора. Структурна дысцыпліна складаецца з двух модуляў, кожны з якіх мае свае мэты і задачы: «Агульнае рэдагаванне» і «Літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў».

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка будучых літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, арыентаванай на ўніверсалізм у часе працы з тэкстам (аўтарскім арыгіналам). Вывучэнне спецкурса «Агульнае рэдагаванне і літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў» фарміруе ўменні і навыкі, неабходныя для правядзення рэдактарскага аналізу тэксту і для магчымага яго карэктавання ў інтарэсах аўтара і чытача (слухача, гледача). Такім чынам ствараюцца ўмовы для самарэалізацыі ў межах абранай спецыяльнасці і для матывацыі прафесійнага развіцця.

Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне спецкурса «Агульнае рэдагаванне і літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў» грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах «Мова сродкаў масавай камунікацыі», «Стылістыка», «Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці», «Асновы творчай дзейнасці рэдактара», і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай «Методыка рэдагавання».

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай вывучэння дысцыпліны «Агульнае рэдагаванне і літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў” з’яўляецца выпрацоўка асноўных падыходаў да аналізу і праўкі аўтарскіх арыгіналаў розных літаратурных жанраў. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны па модулях:

Модуль 1 «Агульнае рэдагаванне»

Мэта: прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання тэкстаў розных літаратурных жанраў;

Задачы:

– мець агульнае ўяўленне аб працэсе зараджэння, станаўлення і развіцця рэдагавання як самастойнай сферы дзейнасці;

– прафесійна валодаць методыкай рэдактарскага аналізу тэксту;

– выпрацаваць ўменні індывідуальнага падыходу да аўтарскага тэксту рознай жанравай структуры;

– матывавана выконваць моўна-стылёвую праўку тэксту.

Модуль 2 «Літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў»

Мэта: засваенне методыкі працы рэдактара над тэкстам даведачнай літаратуры.

Задачы:


  • азнаямленне з гісторыяй і сучасным станам выпуску даведачнай літаратуры;

  • фарміраванне навуковага падыходу да ацэнкі твораў даведачнай літаратуры;

  • авалоданне тэарэтычнымі і практычнымі метадамі рэдактарскага аналізу і апрацоўкі тэкстаў даведачнай літаратуры;

  • фарміраванне комплексу ведаў адносна сучасных метадаў падрыхтоўкі розных тыпаў выданняў – энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў і інш.;

  • авалоданне навыкамі працы з аўтарамі тэкстаў даведачнай літаратуры;

  • азнаямленне з прынцыпамі фарміравання выдавецкага рэпертуару даведачнай кнігі;

  • набыццё практычных навыкаў ацэнкі і праўкі тэкстаў даведачных выданняў.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны. У выніку вывучэння модуляў вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:

Модуль 1 «Агульнае рэдагаванне»

ведаць:

– пачатак рэдагавання;

– фарміраванне прынцыпаў рэдагавання;

– асноўныя тэндэнцыі ў рэдактарскай практыцы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя;

– уклад пісьменнікаў у развіццё рэдактарскага майстэрства;

– рэдактарскі вопыт і яго спецыфіку;

– рэдактар і сучасны выдавецкі працэс;

– творчы працэс – ад аўтарскага рукапісу да друкаванага выдання;

– методыку рэдактарскага аналізу аўтарскага твора;

– прыёмы рэдактарскай і карэктарскай праўкі;



умець:

– прафесійна, кваліфікавана выконваць рэдактарскі аналіз аўтарскага твора;

– вызначаць функцыянальную скіраванасць тэксту;

– ацэньваць узровень распрацоўкі тэмы;

– выконваць рэдактарскую праўку тэксту на падставе метадычных рэкамендацый;

– вызначаць моўна-стылёвую якасць тэксту і праводзіць комплекснае рэдагаванне;



валодаць:

--тэарэтычнымі асновамі рэдактарскага аналізу тэксту;

--навыкамі практычнай рэдактарскай праўкі.

Модуль 2 «Літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў»

ведаць:

– асноўныя паняцці, тэрміны і азначэнні, якія маюць непасрэднае дачыненне да дысцыпліны (анатацыя, рэферат, энцыклапедыя, даведнік, слоўнік, тыпавы артыкул);

-- прадмет, механізм і агульную структуру рэдактарскага аналізу даведачнага выдання;

– ведаць структуру асноўных даведачных выданняў;



умець:

--ствараць даведачны тэкст у адпаведнасці з моўнымі і граматычнымі нормамі навуковага стылю;

--кваліфікавана выконваць рэдактарскі аналіз і праўку тэксту;

– навукова падстаўна абгрунтоўваць рэдактарскія праўкі;



валодаць:

--асновамі рэдактарскага аналізу даведачных выданняў;

--прыёмамі стварэння другасных дакументаў.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры навучанні спецкурса «Агульнае рэдагаванне і літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў», акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне іх актыўнасці ў адукацыйным працэсе. Практыкуецца праблемны падыход да навучання. Гэта дае студэнту магчымасць сканструяваць уласны алгарытм навучання, які дапамагае ўсвядоміць асноўныя характарыстыкі аўтарскага тэксту, выявіць яго станоўчыя і адмоўныя рысы, ролю і месца кожнай моўнай адзінкі ў яго структуры, чытацкі адрас і сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні тэксту. У практыцы выкладання спецкурса выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны адведзена: 116 гадзін, у тым ліку аўдыторных – 60 гадзін, з іх 10 гадзін лекцыйных, 50 гадзін – лабараторныя заняткі. Дысцыпліна вывучаецца пры дзённай форме навучання на ІІІ курсе ў пятым семестры з формай кантролю ведаў залікам.


ІІ. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Модуль 1 “Агульнае рэдагаванне”
1. Уводзіны. Мэта вывучэння дысцыпліны, прадмет і задачы курса

“Агульнае рэдагаванне” – прыкладная філалагічная дысцыпліна, якая чытаецца для студэнтаў трэцяга года навучання спецыяльнасці “Літаратурная работа (рэдагаванне)” дзеля замацавання і пашырэння тэарэтычных ведаў у галіне іх прафесійнай дзейнасці. Асноўная мэта дысцыпліны – выпрацоўка ў студэнтаў практычных навыкаў рэдагавання рознастылёвых аўтарскіх тэкстаў, тэкстаў радыё- і тэлеэфіру, а таксама перакладных. Звяртаецца ўвага на спецыфіку рэдактарскай працы ў выдавецтве, газеце, радыё і тэлебачанні. Дзеля павышэння прафесійнага ўзроўню фармулюецца адна з асноўных задач курса -- атрыманне больш поўнай інфармацыі з гісторыі рэдактарскай дзейнасці на Беларусі з мэтай прымянення яе ў сучаснай практыцы выдавецкай і рэдакцыйнай працы.



2. Рэдактарская спадчына мінулага і яе значэнне для фарміравання сучаснага рэдагавання і выдання друкаванай прадукцыі

Рэдактарская спадчына беларускіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў. Значэнне вопыту Ф.Скарыны, Л.Сапегі, брацкіх друкароў, Я.Купалы і інш. для фарміравання сучаснага беларускага рэдагавання. Асноўныя тэндэнцыі ў рэдактарскай практыцы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддя. Пераемнасць традыцый у рэдагаванні.



3. Сучасны выдавецкі працэс і задачы рэдактара. Псіхалагічныя перадумовы рэдагавання

Рэдагаванне як галіна грамадскай дзейнасці і літаратурна-творчай практыкі. Задачы рэдактара ва ўмовах камп’ютарызацыі рэдакцыйнага працэсу. Праблема ўзаемаадносін аўтара і рэдактара. Межы рэдактарскага ўмяшальніцтва ў тэкст. Чатыры аспекты праблемы “ўмяшання ў аўтарскі тэкст” (ідэйна-палітычны, грамадскі, эстэтычны, этычны).



4. Тэкст як аб’ект рэдактарскага аналізу

Уласцівасці тэксту. Традыцыйная класіфікацыя відаў тэкстаў, прынятая ў тэорыі і практыцы рэдагавання (апавяданне, апісанне, разважанне). Сінтаксічная структура апавядання. Эпічны і сцэнічны спосабы апавядання. Пазіцыя аўтара. Аўтарскае маўленне. Распрацоўка элементаў апісання. Сінтаксічная структура апісання. Сінтаксічная структура разважання. Праца рэдактара над лагічнымі азначэннямі.



5. Патрабаванні да асноў лагічнага рэдагавання

Логіка выкладу. Асноўныя прыёмы аналізу тэксту з лагічнага боку. Асноўныя законы лагічнага мыслення і сэнсавы аналіз тэксту. Парушэнні чатырох законаў лагічнага мыслення (закону тоеснасці, закону супярэчнасцяў, закону выключанага трэцяга, закону дастатковай падставы).



6. Факт як аснова журналісцкага твора. Асаблівасці рэдагавання фактычнага матэрыялу

Метадалагічныя прынцыпы ацэнкі рэдактарам фактычнага матэрыялу. Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу і прыёмы выкладу, спосабы афармлення. Дакладнасць і праверанасць фактычнага матэрыялу. Спосабы праверкі фактычнага матэрыялу. Ацэнка фактаў рэчаіснасці.



7. Рэдактарскі аналіз. Прадмет і механізм рэдактарскага аналізу твора

Сутнасць рэдактарскага аналізу твора. Ацэнка рэдактарам ідэйнай і фактычнай асновы твора. Асаблівасці і прыёмы мадэлявання рэдактарам магчымага ўспрымання твора спажыўцом інфармацыі.



8. Патрабаванні да моўна-стылёвай праўкі тэксту

Межы ўмяшання рэдактара ў аўтарскі тэкст. Дапрацоўка тэксту аўтарам. Супастаўленне аўтарскага арыгіналу з тэкстам рэдактарскіх правак. Асаблівасці рэдагавання на розных моўных узроўнях.



9. Асаблівасці рэдагавання тэкстаў розных функцыянальных стыляў

Мэтавае прызначэнне навуковай літаратуры і чытацкі адрас. Жанры навуковай камунікацыі. Праца рэдактара над мовай і стылем твора навуковай літаратуры. Даведачны апарат.

Асноўныя стылістычныя характарыстыкі афіцыйна-справавых тэктаў. Жанры афіцыйна-справавой літаратуры. Тэрміналогія і стандартныя моўныя сродкі афіцыйна-справавых тэкстаў. Асаблівасці рэдагавання.

Публіцыстычнае маўленне. Моўна-стылёвы аналіз публіцыстычных твораў.



10. Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора. Віды правак

Праўка-вычытка, праўка-скарачэнне, праўка-апрацоўка, праўка-перапрацоўка. Мэта правак. Тыповыя памылкі публіцыстычнага маўлення на лексічным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях. Тыповыя памылкі тэле- і радыёэфіру (арфаэпічны і граматычны ўзроўні мовы). Праца рэдактара над мовай і стылем друкаваных, электронных, эфірных тэкстаў.


Модуль 2 “Літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў”

1. З гісторыі інфармацыйнай і даведачнай літаратуры

Сінкрэтызм старажытнай літаратуры. Гісторыя анатацый. Слоўнікі ў Сярэднявеччы і эпосе Адраджэння. Зараджэнне бібліяграфічнай справы. Дзейнасць Расійскай акадэміі навук і В.С. Сопікава. Слоўнікавая справа на Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст. Дзейнасць выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Сучасныя беларускія слоўнікі і энцыклапедыі. Інтэрнэт-даведнікі, электронныя энцыклапедыі.



2. Тыпалогія выданняў

Гісторыя спроб класіфікацыі выданняў. Крытэрыі класіфікацыі. Сучасная класіфікацыя выданняў па СТБ 7.60–2005 “Сістэма СІБІД. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні”.



3. Правілы бібліяграфічнага апісання

Дыферэнцыяцыя бібліяграфічнага апісання ў залежнасці ад віду выдання і месца бібліяграфічнага запісу ў ім. Стандарты ГОСТ 7.1–2003 “СИБИД. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления”, ГОСТ 7.80–2000 “СИБИД. Библиографическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления”, ГОСТ 7.82–2001 “СИБИД. Библиографическая запись. Библиографическое описание электронных ресурсов”, ГОСТ 7.83–2001 “СИБИД. Электронные издания. Основные виды и выходные сведения” як аснова бібліяграфічнага апісання, раздзяляльныя знакі. Складанне і рэдагаванне бібліяграфічных спасылак і спісаў.



4. Асноўныя віды інфармацыйных выданняў. Спецыфіка іх рэдагавання

Інфармацыйныя выданні як другасныя па змесце і накіраваныя на дзве групы спажыўцоў: індывідуальных (асобы) і калектыўных (арганізацыі). Інфармацыйна-навуковая дзейнасць ІНІОН і ВІНІТІ, Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Камунікатыўная, пошукавая, індыкатыўная, сігнальная і ацэначная функцыі інфарматыўных выданняў. ГОСТ 7.5–98 “СИБИД. Журналы, сборники, инфармационные издания. Издательское оформление публикуемых материалов”, ГОСТ 7.23–96 “СИБИД. Издания информационные. Структура и оформление”.

Бібліяграфічны запіс як элемент бібліяграфічнай інфармацыі, што фіксуе звесткі пра дакумент, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць і прадставіць для бібліяграфічнага пошуку. Віды бібліяграфічных выданняў. Структура бібліяграфічнага выдання. Бібліяграфічныя выданні Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, іншых краін.

Рэферат як аснова рэфератыўнага выдання. ГОСТ 7.9–95 “СИБИД. Реферат и аннотация. Общие требования”. Складанне і рэдагаванне рэферата. Размяшчэнне рэферата ў выданні. Выкарыстанне рэфератаў у электронных пошукавых сістэмах. Аўтаматычнае рэферыраванне. Структура рэфератыўнага выдання.

Агляднае выданне як самы поўны і самы складаны від інфармацыйнага выдання. Структура і функцыі агляда. Структура агляднага выдання. Складанне агляда па тэме курсавой работы. Рэдагаванне агляда.

Друкаваная каталожная картка як спецыфічны від інфармацыйнага выдання. ГОСТ 7.50–90 “СИБИД. Карточка. Карточки для каталогов и картотек. Каталогизация в издании. Состав, структура данных и издательское оформление”. Макет друкаванай анатаванай каталожнай карткі ў кожным выданні.

5. Падрыхтоўка і рэдагаванне анатацый

Складанне і рэдагаванне анатацыі. ГОСТ 7.9–98 “СИБИД. Реферат и аннотация. Общие требования”, ГОСТ 7.86–2003 “СИБИД. Издания. Общие требования к издательской аннотации”. Працяглыя загалоўкі старажытных твораў як правобраз анатацый. Дзейнасць В.С. Сопікава, “Спроба расійскай бібліяграфіі” (1813–1821) як фундаментальная і наватарская праца ў галіне анатавання, бібліяграфіі і бібліятэчнай справы. Мэты выкарыстання анатацыі.



6. Асноўныя віды даведачных выданняў. Спецыфіка іх рэдагавання

Энцыклапедыя, даведнік і слоўнік як асноўныя віды даведачных выданняў. Функцыі даведачных выданняў. Прызначанасць для выбарачнага чытання як самая істотная і вызначальная прыкмета даведачных выданняў. Калектыўны характар падрыхтоўкі даведачных выданняў, праца над канцэпцыяй выдання і фарміраванне калектыву аўтараў і рэцэнзентаў. Рэдактар як каардынатар падрыхтоўкі энцыклапедычнага выдання.

Энцыклапедыя як найбуйнейшы універсальны звод ведаў. СТБ 7.203–2005 “Энциклопедии. Основные виды. Требования к основному тексту, аппарату издания и издательскому оформлению”.

Даведнік як кампактны звод практычных звестак. “СТБ 7.202–2005. Справочники. Основные виды. Требования к основному тексту, аппарату издания и издательскому оформлению”. Структура даведніка, бібліяграфія і ілюстрацыі ў даведніку.

Слоўнік як звод моўных адзінак, а не апісанне аб’ектаў рэчаіснасці. Структура слоўніка, віды слоўнікаў. Звесткі па лексікаграфіі ў працы рэдактара.

Рэдагаванне даведачнага артыкула. Падрыхтоўка тыпавых схем, узорных артыкулаў, цыклаў артыкулаў. Рэдагаванне дэфініцый, законы логікі пры азначэнні паняццяў, памылкі ў дэфініцыях.

Энцыклапедычны слоўнік як сінкрэтычны тып даведачнага выдання. Спецыфіка даведачных выданняў для дзяцей. Дзейнасць выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

7. Прадстаўленне лікаў і колькаснай інфармацыі ў выданні

Фактары, якія абумоўліваюць выбар лічбавай і слоўнай формы прадстаўлення лікаў і колькаснай інфармацыі ў выданні: разрад лічэбніка, колькасць знакаў у лічбе, від выдання па мэтавым прызначэнні і памеры, чытацкі адрас і інш. Правілы нарашчэння склонавых канчаткаў у парадкавых лічэбніках. Абазначэнне інтэрвалаў значэнняў, дробавых і прыблізных лікаў.



Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны

Модуль 1 Агульнае рэдагаванне


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5




6

9

1

Уводзіны. Мэта вывучэння дысцыпліны, прадмет і задачы курса

2




2










2

Рэдактарская спадчына мінулага і яе значэнне для фарміравання сучаснага рэдагавання і выдання друкаванай прадукцыі

2




2










3

Сучасны выдавецкі працэс і задачы рэдактара. Псіхалагічныя перадумовы рэдагавання







2










4

Тэкст як аб’ект рэдактарскага аналізу







2







Тэст 1

5

Патрабаванні да асноў лагічнага рэдагавання







2










6

Факт як аснова журналісцкага твора. Асаблівасці рэдагавання фактычнага матэрыялу








2










7

Рэдактарскі аналіз. Прадмет і механізм рэдактарскага аналізу твора







2










8

Патрабаванні да моўна-стылёвай праўкі тэксту







2










9

Асаблівасці рэдагавання тэкстаў розных функцыянальных стыляў







2










10

Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора. Віды правак







2







Тэст 2




Усяго:

4




20











Модуль 2 “Літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў”


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5




6

9

1

З гісторыі інфармацыйнай і даведачнай літаратуры

2




2










2

Тыпалогія выданняў







4










3

Правілы бібліяграфічнага апісання







4










4

Асноўныя віды інфармацыйных выданняў. Спецыфіка іх рэдагавання

2




6







Тэст 3

5

Падрыхтоўка і рэдагаванне анатацый







4










6

Асноўныя віды даведачных выданняў. Спецыфіка іх рэдагавання


2




6










7

Прадстаўленне лікаў і колькаснай інфармацыі ў выданні







4







Тэст 4




Усяго:

6




30











ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАВЕДАЧНАЯ ЧАСТКА

І. ЛІТАРАТУРА (па модулях)

Модуль 1 «Агульнае рэдагаванне»

Асноўная

1. Абрамович, А.В., Лазаревич, Э.А. Практикум по литературному редактированию/ А.В. Абрамович, Э.А. Лазаревич. – М.: МГУ, 1986.

2. Антонова, С. Г. Редактирование. Общий курс: учебник для вузов / С. Г. Антонова, И. В. Соловьев, Т. К. Ямчук / Под ред. С. Г. Антоновой. – М., 1999.

3. Беззубов, А. Н. Введение в литературное редактирование / А. К. Беззубов. – СПб., 1997.

4. Голуб, И. Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И. Б. Голуб. – М., 2004.

5. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий / И. К. Гужова и др. – М., 2000.

6. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. ЭМильчин. – М., 2005.

7. Морозова, В. А. Редактирование. Общий курс/ В.А. Морозова. – Ульяновск. – 2002.

8. Накорякова, К. М. Литературное редактирование: Общая методика работы над текстом. Практикум/ К.М.Накорякова. – М., 2002.

9. Редакторская подготовка изданий / Под ред. С. Г. Антоновой. – М., 2004.

10. Сенкевич, М. П. Культура радио- и телевизионной речи: уч. пос. для вузов / М. П. Сенкевич. – М., 1997.

11.Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования / Н. М. Сикорский. – М., 1980.

12. Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск, 2002.

Дадатковая

1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэбны дапам. / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. – Мінск, 1992.

2. Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум. – Мінск, 1989.

3. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск, 1991.

4. Редактор и книга: сб. статей. – Вып. 3–10. – М., 1962, 1963 (Вып. 3, 4), 1965, 1973, 1975, 1979, 1982, 1986 (Вып. 5–10).

5. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

6. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 2002.
Модуль 2 “Літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў”

Асноўная

  1. Брагина, Е. И. Редактирование сложных специальных видов текста. Справочное пособие / Е. И. Брагина. – М. : Недра, 1991. – 128 с.

  2. Гречихин, А. А. Жанры информационной литературы : Обзор. Реферат / А. А. Гречихин, И. Г. Здоров, В. И. Соловьев. – М. : Книга, 1983. – 198 с.

  3. Издательская деятельность : Практическое пособие. – Минск : Национальная книжная палата Беларуси, 2004. – 121 с.

  4. Каплан, Г. Д. Редактирование отраслевой литературы / Г. Д. Каплан. – М. : Книга, 1961. – 208 с.

  5. Лихтенштейн, Е. С. Редактирование научной, технической литературы и информации / Е. С. Лихтенштейн, А. И. Михайлов. – М. : Высшая школа, 1974. – 312 с.

  6. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. Э. Мильчин. – М. : Логос, 2005. – 524 с.

  7. Мильчин, А. Э. Справочная книга редактора и автора / А. Э. Мильчин, Л. К. Чельцова. – М. : Олимп : ООО «Фирма “Изд-во АСТ”», 1999. – 576 с.

  8. Редакторская подготовка изданий / под ред. С.Г. Антоновой. – М. : Логос, 2004. – 496 с.

  9. Сикорский, Н. М. Редактирование отдельных видов литературы / Н. М. Сикорский. – М. : Книга, 1987. – 397 с.

  10. Энциклопедия книжного дела / под ред. Ю. Майсурадзе. – М. : Юристъ, 1998. – 634 с.

  11. ГОСТ 16447-78. Издания. Термины и определения основных видов. – М., 1978.

  12. ГОСТ 29.131-98. Аннотация. Реферат. Общие требования. – М., 1998.

  13. ГОСТ 7.1-2003. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления. – М., 2003.

  14. ГОСТ 7.23-80. Информационные издания. Общие требования. – М., 1980.

  15. ГОСТ 7.24-90. Тезаурус информационно-поисковый многоязычный. Состав, структура и основные требования к построению. – М., 1990.

  16. ГОСТ 7.50-90. Карточки для каталогов и картотек. Каталогизация в издании. Состав, структура данных и издательское оформление. – М., 1990.

  17. ГОСТ 7.54-88. Представление численных данных о свойствах веществ и материалов в научно-технических документах. – М., 1988.

  18. ГОСТ 7.5-98. Журналы, сборники, информационные издания. – М., 1998.

  19. ГОСТ 7.5-98. Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу. Журналы, сборники, информационные издания. Издательское оформление публикуемых материалов. – М., 1998.

  20. ГОСТ 7.80-2000. Библиографическая запись. Заголовок. Общие требования и правила составления. – М., 2000.

  21. ГОСТ 7.83-2001. Электронные издания. Основные виды и выходные сведения. – М., 2001.

  22. ГОСТ 7.84-2002. Обложка. Переплёт. – М., 2002.

  23. ГОСТ 7.9-95. Реферат и аннотация. Общие требования. – М., 1995.

  24. ГОСТ 19.508-79. Руководство по техническому обслуживанию. – М., 1979.

  25. ДИН 1426-88. Представление содержания документов. Краткие рефераты и реферативные обзоры. – М., 1988.

  26. ИСО 215-86. Представление статей в периодические и другие издания. – М., 1986.

  27. ИСО 3297-8. Документация. Международная система нумерации сериальных изданий. – М., 1988.

  28. ИСО 4-84. Документация. Правила сокращения слов в названиях публикаций. – М., 1984.

  29. ИСО 690-87. Библиографические ссылки. Содержание и структура. – М., 1987.

  30. ИСО 999-96. Информация и документация. Руководящие указания по содержанию, структуре и представлению указателей. – М., 1996.

  31. ОСТ 29.132-99. Энциклопедии. Основные виды. Требования к основному тексту, аппарату издания и издательско-полиграфическому оформлению. Введ. 05.02.1999.

  32. ОСТ 29.133-99. Справочники. Основные виды. Требования к основному тексту, аппарату издания и издательско-полиграфическому оформлению. Введ. 05.02.1999.

  33. СТБ 7.12-2001. Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў і словазлучэнняў на беларускай мове. Агульныя патрабаванні і правілы. – Мінск, 2001.

  34. СТБ 7.12-95. Библиографическая запись. Мінск, 1995.

  35. СТБ 7.60–2005 Сістэма СІБІД. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні. – Мінск, 2005.

Дадатковая

  1. Адамов, Е. В. Оформление справочных изданий / Е. В. Адамов, В. Г. Кричевский – М. : Книга, 1986. – 110 с.

  2. Барыкин, В. Е. Некоторые проблемы редактирования словарных изданий / В. Е. Барыкин // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1982. –Сб. 45. – С. 37–52.

  3. Бельчиков, И. Ф. Редактирование табличного материала / И. Ф. Бельчиков. – М. : Искусство, 1954. – 35 с.

  4. Бронштейн, М. Редактирование библиографических указателей / М. Бронштейн. – Л. : Наука, 1973. – 57 с.

  5. Винокуров, Д. И. Методика подготовки отраслевой энциклопедии: Опыт создания медицинских энциклопедий / Д. И. Винокуров. – М., 1968. – 175 с.

  6. Винокуров, Д. И. Методы подготовки отраслевого энциклопедического издания (по материалам 2-го издания БМЭ) / Д. И. Винокуров // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1962. – Сб. 7. –С. 101–136.

  7. Винокуров, Д. И. О научно-справочном аппарате энциклопедических изданий (система ссылок) / Д. И. Винокуров // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1965. – Сб. 11. – С. 117–127.

  8. Вишневецкий, Л. М. Формула приоритета: Возникновение и развитие авторского права / Л. М. Вишневецкий. – М. : Наука, 1990. – 208 с.

  9. Гаранина, Н. С. Работа редактора над фактическим материалом / Н. С. Гаранина. – М. : Книга, 1990. – 63 с.

  10. Гольцева, Э. В. Типология справочных изданий / Э. В. Гольцева, А. А. Александрова // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1979. – Сб. 38. – С. 18–36.

  11. Гудовщикова, И. В. Общие зарубежные энциклопедии / И. В. Гудовщикова. – Л. : Наука, 1983. – 88 с.

  12. Кауфман, И. М. Русские биографические и биобиблиографические словари / И. М. Кауфман – М., 1955. – 751 с.

  13. Кауфман, И. М. Терминологические словари / И. М. Кауфман. – М., 1962. – 419 с.

  14. Козырев, В. А. Вселенная в алфавитном порядке: Очерки о словарях русского языка / В. А. Козырев, В. Д. Черняк. – СПб., 2000. – 360 с.

  15. Крупенникова, И.А. Справочный аппарат научно-технического переводного словаря / И.А. Крупенникова // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1974. – Сб. 28. – С. 47–58.

  16. Мануйлов, В. А. Персональная энциклопедия как тип издания / В. А. Мануйлов // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1965. – Сб. 11. – С. 263–269.

  17. Метадычныя ўказанні для рэдактараў БелСЭ. – Мн., 1967. – 35 с.

  18. Образцова, О. Н. Вопросы реферирования источников по общественным наукам (по материалам анализа некоторых серий ИНИОН) / О. Н. Образцова // Науч.-техн. информация. Сер. 1. – М., 1979. – №4. – С. 12–18.

  19. Полковников, Б. Ф. Подготовка статьи к публикации / Б. Ф. Полковников. – М., 1990. – 56 с.

  20. Призмент, Э. Л. Справочный аппарат справочных изданий / Э. Л. Призмент // Предметизационные системы и аппарат книги (теория и практика). – М., 1999. – С. 239–244.

  21. Проблематика определений терминов в словарях разных типов. – Л., 1976. – 226 с.

  22. Соловьёв, В. И. Составление и редактирование рефератов: Вопросы теории и практики / В. И. Соловьёв // Жанры информационной литературы : Обзор. Реферат. – М.: Книга, 1983. – С. 201–316.

  23. Справочная книга редактора и корректора. – М.: Книга, 1985. – 576 с.

  24. Справочные издания // Типология изданий / В. С. Агриколянский, А. А. Александрова, Г. И. Бахтурина и др. ; Рук. авт. колл. Э. В. Гольцева. – М., 1990. – С. 105–118.

  25. Стандарты по библиотечно-информационной деятельности / Сост. Т. В.Захарчук, О. М. Зусьман. – СПб. : Профессия, 2003. – 576 с.

  26. Стандарты по издательскому делу : сб. док. / Cост. А. А. Джиго, С. Ю. Калинин. – 3-е изд. – М. : Экономистъ, 2004. – 623 с.

  27. Типология изданий / НПО «Всесоюз. кн. палата» ; подгот текста : В. С. Агриколянский и др. – М : Книжная палата, 1990. – 230 с.

  28. Шмушкис, Ю. Е. Советские энциклопедии : Очерки истории. Вопросы методики / Ю. Е. Шмушкис. – М., 1975. – 191 с.

  29. Якимович, Ю. К. Типология словарных изданий / Ю. К. Якимович // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1972. – Сб. 25. – С. 22–30.

  30. Ямчук, К. Т. Формирование производственного (агротехнического) справочника / К. Т. Ямчук // Книга : Исслед. и материалы. – М., 1973. – Сб. 27. – С. 49–65.


ІІ. Рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі навуковага, мастацкага і публіцыстычнага стыляў і з гледжання рэдактара выяўляць іх лінгвістычную арганізацыю, ацэньваць рэдактарскія падыходы пры падрыхтоўцы да друку. Прапануецца правесці рэдактарскі аналіз публіцыстычных і навуковых твораў. Неабходнасць пастаянна ўдасканальваць сваю маўленчую кампетэнцыю для якаснага рэдагавання тэкстаў вымагае ад будучага рэдактара знаёмства з новай даведачнай літаратуры.


ІІІ. Рэкамендуемыя сродкі дыягностыкі

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў неабходным патрабаванням ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае тыпавыя заданні, тэсты, тэмы рэфератаў, пытанні да выніковага экзамену і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжвацца ацэнка здольнасці студэнтаў да творчай дзейнасці ў час рэдагавання сказаў і тэкстаў, іх гатоўнасць весці пошук вырашэння новых задач, звязаных з недастатковасцю канкрэтных спецыяльных ведаў і адсутнасцю агульнапрызнаных алгарытмаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах, эсэ, рэфераты і інш.;

– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, экзамен па дысцыпліне і інш.
ІV. Прыкладныя пытанні па блоках да выніковага заліку
Модуль 1 «Агульнае рэдагаванне»

1.Агульнае рэдагаванне як вучэбная дысцыпліна. Прадмет і задачы.

2.Распаўсюджанне рэдагавання як віду дзейнасці.

3.Тэхніка і віды праўкі тэксту. Карэктарская праўка. Знакі карэктарскай праўкі.

4.Рэдактарскае рэцэнзаванне аўтарскага рукапісу. Схема рэдактарскай ацэнкі (актуальнасць, распрацоўка тэмы, моўна-стылёвая якасць твора).

5.Прафесійнае рэдактарскае чытанне, яго віды. Фіксаванне заўваг. Рэдактарская этыка.

6.Тыповыя схемы пабудовы кароткіх інфармацыйных нататак. Методыка рэдактарскага аналізу структуры публіцыстычных тэкстаў (лагічная схема рэдактарскага аналізу ).

7.Асноўныя характарыстыкі тэксту. Звязнасць і замацаванасць у пэўнай знакавай сістэме.Інфарматыўнасць.

8.Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага аналізу тэксту. Камунікатыўныя асаблівасці працэсу рэдагавання.

9.Лагічныя асновы рэдагавання тэксту. Сэнсавыя памылкі ў тэксце, прычыны іх узнікнення. Прыёмы аналізу тэксту з лагічнага боку.

10.Лагічныя азначэнні (дэфініцыі) у тэксце, іх віды і функцыі. Методыка рэдагавання лагічных азначэнняў.

11.Функцыя фактычнага матэрыялу ў тэксце. Методыка рэдактарскай

12.Ідэалагічны аспект рэдактарскай дзейнасці. Умовы, якія забяспечваюць ідэалагічны ўзровень выдання.

Модуль 2 «Літаратурная апрацоўка даведачных матэрыялаў»
1. Прадмет і задачы дысцыпліны. Структура курса. Выкарыстанне ведаў у практычнай дзейнасці.

2.Крытэрыі даведачных выданняў.

3.Энцыклапедыі. З гісторыі стварэння прац энцыклапедычнага характару. Тыпы энцыклапедый.

4.Агульныя пытанні методыкі падрыхтоўкі і рэдагавання энцыклапедый (слоўнік, тэматычны слоўнік, генеральны слоўнік).

5.Прынцыпы стварэння пробнага тыповага артыкула (схема, стандартызацыя яго зместу і структуры).

6.Методыка рэдагавання энцыклапедычнага артыкула, цыкла артыкулаў і асобнага тома.

7.Даведнік як дапаможнік комплекснага характару. Задача даведніка і структура даведачнага артыкула. Тыпы даведнікаў. Методыка рэдагавання даведачнага артыкула.

8.Аналітыка-сінтэтычная апрацоўка тэкстаў. Першасныя і другасныя дакументы.

Класіфікацыйныя сістэмы дакументаў. Бібліяграфічнае апісанне.Анатацыя. 9.Мова і стыль анатацыі. Тыповыя памылкі пры складанні анатацыі і методыка яе рэдагавання.

10.Рэферат як від другаснага дакумента. Мова і стыль рэферата. Тыповыя памылкі пры складанні рэферата і методыка яго рэдагавання.

11.Бібліяграфічны слоўнік: тэарэтычныя прынцыпы падрыхтоўкі і сучасная практыка выдання ў Рэспубліцы Беларусь.

12.Двухмоўныя (руска-беларускія, беларуска-рускія) тэрміналагічныя слоўнікі: тэарэтычныя прынцыпы падрыхтоўкі і сучасная практыка выдання ў Рэспубліцы Беларусь.



ПРАТАКОЛ

УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Назва вучэбнай дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Мова сродкаў масавай камунікацыі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Стылістыка

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Асновы творчай дзейнасці рэдактара

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Методыка рэдагавання

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015



















































































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
НА / НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № ад 201 г.)



(назва кафедры)

Загадчык кафедры

Доктар філалагічных навук прафесар______________________ __ В. І. Іўчанкаў

(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта

Кандыдат філалагічных навук дацэнт ______________________ С. В. Дубокік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка