Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт



старонка1/2
Дата канвертавання15.05.2016
Памер420.86 Kb.
  1   2

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ




ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


Кафедра тэорыі літаратуры


ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА

ПРАГРАМА
для кандыдацкага экзамена па спецыяльнасці

10.01.09 – Фалькларыстыка

Мінск 2014



Аўтары – складальнікі :

Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Марозава Т. А. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Прыемка В. В. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт


Рэцэнзенты :

Кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны». Пратакол пасяджэння кафедры №_____ад_______________2014.



Валодзіна Т. В. – доктар філалагічных навук, прафесар

Рэкамендавана

Кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № ад 19.03.2014)


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дадзеная праграма кандыдацкага мінімума па спецыяльнасці 10.01.09 – «Фалькларыстыка» (філалагічныя навукі) канцэптуальна адрозніваецца ад папярэдняй, скіраванай на пашырэнне і паглыбленне ведаў, атрыманых аспірантам раней. Новая праграма пабудавана такім чынам, што, па-першае, спрыяе комплекснаму прымяненню і развіццю ведаў, атрыманых пры вывучэнні філалагічных і грамадскіх дысцыплін, а па-другое, стварае ўмовы для фарміравання ў аспіранта інтэлектуальнай ініцыятывы шляхам яго ўключэння ў поле тэарэтычных, метадалагічных і метадычных праблем сучаснай навукі. Такім чынам, пры асваенні праграмы аспірант пераходзіць на новы ўзровень. Аднак маецца на ўвазе, што пры гэтым ён у самастойных росшуках свядома кіруецца салідарнымі навуковымі падыходамі да разумення задач фалькларыстыкі, абапіраецца на базавыя тэрміны і паняцці, добра разумее аб’ект свайго даследавання, здольны акрэсліваць прадмет вывучэння.

Аб’ектам даследавання айчыннай фалькларыстыкі з’яўляецца, у першую чаргу, беларускі фальклор, што не выключае звароту да фальклору славянскіх і іншанацыянальных замежных краін. Этнічна маркіраваная фалькларыстыка заўсёды мае ў якасці базавага аб’екта вывучэння нацыянальны фальклор. Пры гэтым акцэнтуюцца такія падыходы, як рэгіянальны і арэальны, сінхронны і дыяхронны, сістэмны і функцыянальны, акрэсліваюцца напрамкі комплекснага разгляду фальклору, распрацоўваецца методыка палявога і ўключанага вывучэння фальклорных з’яў, асэнсоўваецца гісторыя збірання і вывучэння нацыянальнага фальклору, яго архівавання і прынцыпаў выдання.

Ужо да паступлення ў аспірантуру студэнт магістратуры знаёміцца з агульнай фалькларыстыкай, якая на падставе вывучэння слоўных, слоўна-музычных, музычна-харэаграфічных, гульнявых і драматычных відаў народнай творчасці займаецца распрацоўкай тэорыі фальклору і метадалогіі фалькларыстычных даследаванняў. Вельмі важна ўсведамляць, што філалагічная фалькларыстыка грунтуецца на канцэпцыі фальклору як мастацтва слова. Адпаведна аб’ектам яе даследавання з’яўляецца сукупнасць вусных твораў рознай жанрава-відавой канфігурацыі, у той час як этнамузыкалогія, этнахарэаграфія, аддаючы належнае і комплекснаму падыходу, маюць самастойны аб’ект аналізу. Класічная фалькларыстыка заўсёды ў той ці іншай ступені выкарыстоўвала досвед філалагічных і грамадскіх навук. Дадзеная тэндэнцыя працягвае пашырацца і паглыбляцца, і з гэтым трэба лічыцца. Сучасная фалькларыстыка, пры захаванні і развіцці класічных напрамкаў, усё больш дыферэнцыруецца. У ёй акрэсліваюцца міфафалькларыстыка, этнафалькларыстыка, сацыяфалькларыстыка, запачаткоўваюцца такія кірункі, як гендарны, псіхафалькларыстычны. На сумежжы з фалькларыстыкай знаходзяцца вельмі важныя для яе развіцця напрамкі – лінгвафалькларыстычны (вывучэнне мовы фальклору), этналінгвістычны (вывучэнне этнакультурнага напаўнення слоў).

Фалькларыстыка ў сучасных умовах патрабуе распрацоўкі пэўнай доследнай базы. Дысертант ужо не можа абапірацца толькі на апісальна-аналітычны метад, як гэта было раней. Ён павінен арыентавацца ў інтэграцыйных вектарах фалькларыстыкі, умець выкарыстоўваць розныя дыскурсіўныя навуковыя практыкі. Заўважана, што гэта не мода і не фармальнасць, а патрабаванне часу.

Класічная фалькларыстыка назапасіла шэраг каштоўных тэарэтычных прац і даследаванняў канкрэтных жанраў народнай творчасці. Без іх асэнсавання любому даследаванню бракуе навуковасці, што было ўлічана пры распрацоўцы канцэпцыі дадзенай праграмы. Яна істотна дапамагае дасягнуць належнага ўзроўню фалькларыстычнай кампетэнтнасці, пісьменна канструяваць новыя навуковыя мэты і задачы.

Перад аспірантам паўстаюць наступныя задачы: авалоданне дыскусійнымі пытаннямі тэорыі і гісторыі фальклору, прынцыпамі яго класіфікацыі і сістэматызацыі; паслядоўнае азнаямленне з рухам мастацкай сістэмы ў часе, дакладнай характарыстыкай кожнага фальклорнага жанру ў яго агульнатэарэтычным і канкрэтна нацыянальным праламленні; выпрацоўка навыкаў рознаўзроўневага разумення аналізу фальклору (сфера – фальклорна-этнаграфічны комплекс (з’ява) – жанр (від) – твор – тэкст); авалоданне методыкай тэкставага (гістарычнага і семантычнага) аналізу.

Абавязковай перадумовай па-ранейшаму застаецца вывучэнне складу, зместу і мастацкіх форм класічнага (нацыянальнага па форме і змесце) фальклору, які пазнаецца ў сувязі з папярэднікамі – архаічным фальклорам і раннетрадыцыйным (праславянскія карані) – і наступнымі посткласічнымі формамі (фальклор позднетрадыцыйны, гарадскі, рабочы, постфальклор). Увага скіроўваецца на галоўныя праблемы філалагічнага вывучэння фальклору. Гэта гістарычнае развіццё жанраў і відаў вусна-паэтычнай творчасці, іх сістэмнасць, лініі і формы сувязі з пазатэкставай рэальнасцю, суадносіны агульнафальклорнага, агульнаславянскага і нацыянальна адметнага, а таксама агульнанацыянальнага і лакальна–рэгіянальнага, асаблівасці фальклорнай і жанрава–відавой паэтыкі.

Прапанаваная праграма мае на мэце дапамагчы суіскальніку вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, кваліфікацыйная характарыстыка якога вымагае дэманстрацыі творчага стылю мыслення і высокага ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі, зарыентавацца ў сучасным навукова-даследчым дыскурсе, шматаспектным разуменні фальклору, узроўнях аналізу тэксту і твора, цыкла і жанру, пазбегнуць эклектычнасці паняційна-тэрміналагічнага апарату, некрытычнага, бессістэмнага выкарыстання мовы навуковых дыскурсаў, прыналежных розным тэорыям, школам, напрамкам, што апошнім часам назіраецца ў працах філалагічнага профілю. Разам з тым акцэнтуецца і такі момант: сучасная фалькларыстычная праца мае на мэце сінтэз навуковых ведаў, выкарыстанне прынцыпу дапаўняльнага спосабу апісання вылучанага аб’екта даследавання, разгляд з’явы ў розных, але ўзаемазалежных і ўзаемадапаўняльных каардынатах і праекцыях, каб даць аб ёй стэрэаскапічнае ўяўленне. Гэтае патрабаванне абумоўлена сінкрэтычным характарам фальклору і вусных традыцый, яго шматмернай – прамой і зваротнай – сувяззю з рэальнасцю (матэрыяльнай і духоўнай), поліфункцыянальнасцю. Своеасаблівай класікай стала спалучэнне генетычнага, стадыяльнага і структурна-тыпалагічнага аспектаў аналізу, што знайшло адлюстраванне ў дадзенай праграме, як і некаторыя напрамкі далейшага ўдасканалення даследчага апарату з прыцягненнем метадалагічных напрацовак апошняга часу.



1. НАВУКА АБ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ:

ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
Запачаткаванне фалькларыстыкі. Прызнанне фальклору аб’ектам спецыяльнага навуковага даследавання. Уплыў ідэй нямецкай філалогіі, міфалогіі і славянскага рамантызму на фарміраванне фалькларыстыкі. Увага да распрацоўкі тэорыі фальклорнага працэсу. Навуковыя школы, напрамкі, падыходы.

Міфалагічная школа ў рускай фалькларыстыцы і яе водгукі ў беларускай. Падыход да фальклору як сімвалічнага выражэння міфаў. Гісторыя, тэорыя і практыка міфалагічных рэканструкцый. Неаміфалагічныя штудыі. Рытуальна-міфалагічная школа. Прадмет сучаснай міфафалькларыстыкі. Даследаванне міфапаэтыкі і міфасемантыкі фальклорных вобразаў, матываў, сюжэтаў, міфарытуальнай асновы каляндарнай і сямейнай абраднасці, міфафалькларызму літаратурных твораў. Сучасная ацэнка прац Д. Фрэзера, А. М.Афанасьева, А. А. Пацябні, П. Бяссонава, Шпілеўскага і інш. Рэканструкцыя «асноўнага» славянскага міфа на матэрыяле фальклору.

Міграцыйная тэорыя. «Блукаючыя сюжэты». Традыцыя вывучэння фальклорных узаемасувязей як такіх (генетычных, кантактных, тыпалагічных) і ў іх канкрэтным праламленні (беларуска-рускія, беларуска-украінскія і г.д.) у ХХ ст.

Гісторыка-геаграфічная (фінская) школа. Увага да вызначэння сюжэтных схем.

Гістарычная школа і распрацоўка яе ідэй у ХХ ст. Ідэя рэканструкцыі «асноўнага», гістарычна абумоўленага сюжэта.

Сацыялагічны падыход да інтэрпрэтацыі фальклору пад уплывам марксісцка-ленінскіх ідэй.

Антрапалагічная школа і праламленне яе ідэй ва ўсходеславянскай навуцы. Тэорыя самазараджэння сюжэтаў.

Распрацоўка методыкі палявога і ўключанага вывучэння фальклору. Спецыфіка лакальна-рэгіянальнага, арэальнага, сінхроннага (з выхадам у дыяхроннае), функцыянальнага вывучэння фальклору. Прынцыпы вывучэння лакальна-рэгіянальных парадыгмаў нацыянальнага фальклору. Унутрырэгіянальныя і міжрэгіянальныя парадыгмы.

Пастаноўка задачы комплекснага вывучэння фальклору (нацыянальнага, лакальна-рэгіянальнага) і асобных поліэлементных з’яў. Ідэя стварэння сінтэтычных навуковых даследаванняў і складанасць яе рэальнага ажыццяўлення.

Грані сістэмнага вывучэння фальклору. Разуменне фальклору як макрасістэмы ўзаемазвязаных і ўзаемазалежных сістэм. Рэестр сістэмных з’яў. Крытэрыі іх навуковага вылучэння. Вынікі сістэмнага вывучэння жанраў, відаў, твораў, вобразаў і г. д.

Фалькларыстыка ХХ – ХХІ стст. у сістэме філалагічных і грамадскіх навук. Тэндэнцыя да пераўтварэння фалькларыстыкі ў інтэграцыйную навуку. Міждысцыплінарныя даследаванні фальклору з боку прадстаўнікоў іншых навук (лінгвафалькларыстыка, этналінгвістыка, этнафалькларыстыка, этнапсіхалогія і інш.). Структурня дыферэнцыяцыя фальклору як падстава для яго вывучэння ў рэчышчы музыказнаўства, харэаграфіі, мастацтвазнаўства. Вынікі комплекснага даследавання.

Дыферэнцыяцыя навуковых напрамкаў у сучаснай фалькларыстыцы (міфафалькларыстыка, соцыяфалькларыстыка, псіхафалькларыстыка, этнафалькларыстыка і інш.). Сучасны стан тэарэтычнай фалькларыстыкі.

Цэнтры вывучэння фальклору ў СНД. Фальклорныя архівы. Фальклорна-этнаграфічныя выданні. Часопісы. Серыі.

Перспектыўныя напрамкі развіцця фалькларыстыкі ў ХХІ ст.



2. МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ІНТЭГРАЦЫЙНЫХ (МІЖДЫСЦЫПЛІНАРНЫХ) ДАСЛЕДАВАННЯЎ ФАЛЬКЛОРУ.
Адсутнасць універсальнага метаду даследавання фальклору. Метадалогія фалькларыстыкі – сукупнасць метадалагічных падыходаў: акадэмічных школ ХІХ – пач. ХХ стст., параўнальна-гістарычнага вывучэння фальклору, міждысцыплінарных метадаў і методык, структурна-семіятычнага метаду і інш. Выкарыстанне разнастайных метадаў, прынцыпаў, падыходаў, прыдатных для вырашэння пэўных навуковых праблем і задач.

Задачы параўнальнага, тыпалагічнага, лакальнага, рэгіянальнага, арэальнага, сінхроннага, дыяхроннага, комплекснага вывучэння фальклору.

Параўнальнае вывучэнне фальклору як сістэматычна арганізаваны спосаб даследавання. Параўнанне як прыём і як метад. Навуковыя крытэрыі выбару параўнальнага матэрыялу: ад макраўзроўню (фальклор розных народаў, рэгіёнаў, зон) да мікраўзроўню (асобныя цыклы, творы, вобразы і г.д.).

Тэарэтычнае абгрунтаванне метадалогіі параўнальна-гістарычнага вывучэння фальклору ў працах А. М. Весялоўскага, В. М. Жырмунскаага, Б. М. Пуцілава, К. П. Кабашнікава і інш. Віды параўнальна-гістарычнага даследчыцкага метаду. Генетычнае і тыпалагічнае вывучэнне паўтаральнасці з’яў. Гісторыка-генетычнае параўнанне падобных з’яў у фальклоры роднасных народаў. Улік гісторыка-культурных сувязей розных народаў. Метадалогія вывучэння вынікаў фальклорных кантактаў у памежных зонах.

Гісторыка-тыпалагічнае вывучэнне фальклору. Усведамленне заканамернасцей фальклорнага працэсу і стадыяльнасці фальклорных з’яў. Паняцці тыпалогія, тыпалагічныя паралелі, тыпалагічнае падабенства, тыпалагічная тоеснасць, паслядоўнасць, пераемнасць і інш. Вызначэнне ўзроўняў тыпалагічнай паўтаральнасці ў фальклоры. Гістарычная тыпалогія жанраў. Жанры «першасныя» і «другасныя». Тыпалогія мастацкіх форм і іх нацыянальная канкрэтыка.

Структурна-тыпалагічны метад іманентнага даследавання фальклорнага тэксту, яго гісторыя, асновы, мэты, вынікі, тэрміналагічны апарат (элемент, узровень, дачыненне, апазіцыя, палажэнне, варыянт, інварыянт). Аб’яднанне структурна-тыпалагічнага і гістарычнага падыходаў у працах У. Я. Пропа. Сінтагматычны і парадыгматычны падыходы. Методыка выяўлення семантычных кодаў і бінарных апазіцый.

Гісторыка-геаграфічны метад (фінская школа) і яго традыцыі. Распрацоўка міжнародных паказальнікаў фальклорных сюжэтаў і матываў (АА, АТ, СУС і пад.).

Вынікі і перспектывы міждысцыплінарных даследаванняў фальклору.

Фалькларыстыка і сацыялогія. Сацыялагічны метад у гістарычнай рэтраспектыве. Вяртанне да яго ідэй у сувязі з вывучэннем дынамікі фальклорнага працэсу, шматвектарнай дыферэнцыяцыі посткласічнага фальклору, соцыякультурнай поліцэнтрычнасці гарадскога фальклору, яго функцыянальнай маргінальнасці.

Фалькларыстыка і этналогія. Універсальнасць этнаграфічных сувязей фальклору. Эстэтычная перапрацоўка гісторыка-бытавога мтэрыялу. Семантызацыя бытавых дэталей у розных фальклорных жанрах. Філалагічныя мэты і задачы этнафалькларыстыкі.

Сістэмны і сістэмна-сінергетычны падыход да вывучэння фальклору. Вызначэнне шляхоў самаструктуравання, самарэгуляцыі, самаўзнаўлення вуснай народнай творчасці. Сінергетычны скачок і яго роля ў нараджэнні новага сэнсу.

Фалькларыстыка і герменеўтыка. Свядомае і інтуітыўнае выкарыстанне герменеўтычных працэдур. Задача вызначэння папярэдніх умоў, неабходных для адэкватнай інтэрпрэтацыі глыбіннага сэнсу фальклорнага твору. Сэнс як аб’ектыўная дадзенасць і сэнс як патэнцыяльная магчымасць.

Міфакрытычны напрамак. Рытуальная школа. Рытуальная метадалогія. Пасрэдніцкая функцыя міфа. Методыка вызначэння міфарытуальнай семантыкі фальклорных твораў. Міфарытуальная аснова каляндарнай і сямейнай абраднасці. Галоўныя міфалагемы. Роля калектыўнага несвядомага ў трансляцыі міфалагем. Пераход ад пошуку рытуальнай асновы твораў да пошуку міфалагічных архетыпаў. Праблема пошуку монаміфа. Задача выяўлення, апісання і сістэматызацыі архетыповых формул у фальклоры (паводле Н. Фрая). Прынцыпы дэшыфроўкі міфалагічнага зместу фальклорных твораў. Гарызонты міфафалькларыстыкі.

Псіхалагічныя падыходы да фальклору. Працы Д. М. Аўсяніка-Кулікоўскага, А. А. Пацябні, А. М. Весялоўскага. Фрэйдызм, неафрэйдызм, юнгіянства. Этнапсіхалогія. Псіхатыпы ў жанравым праламленні. Псіхалагізм як спосаб пабудовы фальклорнага вобраза. Псіхалагізм як стылявая дамінанта пазаабрадавай лірыкі. Суб’ектыўная «праўда» выказвання. «Прамая» і «ўкосная» формы псіхалагізму. Перспектывы псіхафалькларыстыкі.

Спробы фенаменалагічнага падыходу да фальклору. Твор як феномен сукупнай энергіі фальклорнай свядомасці і жанравага мыслення «аўтара». Жанравы код фальклорнай карціны свету. Дыялог свядомасці выканаўцы і слухача з фальклорным тэкстам. Асновы фенаменалагічнай герменеўтыкі і рэцэптыўнай эстэтыкі.

Фалькларыстыка і лінгвістыка. Мова фальклору як аб’ект вывучэння. Ідэя наднацыянальнай прыроды фальклорнай мовы. Суадносіны гутарковай і фальклорнай мовы. Мова асобных жанраў. Лінгвафалькларыстыка. Напрамкі даследаванняў (тэкстаўтварэнне, народна-паэтычны сінтаксіс, жанравая дыферэнцыяцыя мовы фальклору, семантыка фальклорнага слова і інш.). Культуралагічны патэнцыял лінгвафалькларыстыкі.

Этналінгвістыка і погляд на фальклор як іерархічна арганізаваную сістэму розных семантычных кодаў (парадыгматычны падыход). Грані інтэрпрэтацыі змястоўных элементаў фальклорнага твора (семантыка, прагматыка, сімволіка). Методыка выкарыстання этналінгвістычнага слоўніка «Славянские древности» ў фалькларыстычных даследаваннях. Тыповыя памылкі.


3. ПРАБЛЕМНАЕ ПОЛЕ ТЭОРЫІ ФАЛЬКЛОРУ
Станаўленне тэарэтычнай фалькларыстыкі. Вызначэнне кола праблем і задач тэорыі фальклору. Рэлятывізм аб’екта даследавання. Квазісінхранія фальклорных з’яў.

Базавыя пытанні і спецыфіка фальклору, фальклор і рэчаіснасць, параметры творчага працэсу і творчага метаду, тэорыя жанраўтварэння і фальклорных форм, літаратура і фальклор (тыпалогія кантэксту, фалькларызм, фалькларызацыя) і інш. «Белыя плямы» ў тэорыі фальклору.

Суадносіны паняццяў «фальклор», «вусная народная культура», «вусная народная творчасць», «вусна-паэтычная творчасць», «фальклорная творчасць» і пад.

Структура слоўнага мастацтва. Месца фальклору ў яго сістэме. Фальклор і ініцыярная сфера. Гістарычны кантэкст паняцця «постфальклор». Сінкрэтычныя і сінтэтычныя з’явы ў фальклоры. Універсальнасць этнаграфічных сувязей фальклору. Тыпы фалькларызму. Запыт на фалькларызацыю пісьмовых твораў. Фальклор і самадзейная творчасць – дзве адрозныя з’явы.

Спецыфіка фальклору як адметнага віду мастацтва. Навуковыя падыходы да вызначэння спецыфічных рыс фальклору і творчага працэсу. Фенаменалагічны падыход. Фальклорная свядомасць. Фальклорнае (жанравае) мысленне. Тэарэтычны канструкт «фальклорны аўтар». Суадносіны паняццяў «калектыўнасць» і «народнасць».

Традыцыйнасць як кардынальная якасць фальклорнага працэсу. Грані традыцыйнасці фальклору. Сувязь калектыўнасці і традыцыйнасці. Традыцыйнасць фальклорнай паэтыкі.

Вербальныя і невербальныя складнікі фальклорнай традыцыі. Гістарычныя тыпы фальклору: язычаскі далітаратурны (архаічны, раннетрадыцыйны); сінтэтычны ва ўмовах дыялогу язычаства і хрысціянства; класічны – маркёр нацыянальнай культуры; познетрадыцыйны – вынік сацыякультурнай творчасці; сучасны як кангламерат сацыякультурных форм, вясковых і гарадскіх традыцый.

Традыцыя вуснага стварэння, бытавання, распаўсюджання твораў. Прычыны і ўзроўні імправізацыі. Варыятыўнасць фальклорнага працэсу. Разуменне фальклорнага тэксту як сукупнасці варыянтаў, разгляд з пункту гледжання яго варыянтнасці і дынамікі развіцця версій. Прызнанне наяўнасці пісьмовага фальклору: тэорыя пытання і практыка вывучэння.

Тыпалогія фальклорных форм. Лакальна-рэгіянальнае, нацыянальнае, міжэтнічнае, інтэрнацыянальнае, соцыяфальклорнае. Лакальна-рэгіянальныя парадыгмы як індыкатары нацыянальна адметнай фальклорнай традыцыі.

Рухавікі фальклорнай творчасці. Спецыфіка сувязі фальклору з пазатэкставай рэальнасцю. Абмежаваная колькасць жанравых форм у сусветным фальклоры. Фарміраванне этнічна адметнай сістэмы жанравых відаў і разнавіднасцей. Тэорыя экстражанраў у фальклоры. Роля дыскурсіўнай фальклорнай прозы ў творчым працэсе.




4. ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-МАСТАЦКАЯ СІСТЭМА «ФАЛЬКЛОР»
Сістэма «фальклор» і сістэма «літаратура» ў параўнальным асвятленні. Функцыянальнасць фальклору.

Сістэмны падыход да фальклору як цэласнага ўтварэння. Умовы існавання і ўнутранага развіцця сістэмы. Цэнтральнае становішча ў ёй фальклорнага твора. Прамая і зваротная сувязь фальклору з пазатэкставай рэальнасцю. Фальклорны твор у дачыненні да «аўтара», выканаўцы, слухача, традыцыі, рэчаіснасці.

Сістэма «твор». Трохузроўневая структура твора: тэкст, мастацкі свет, мастацкі змест. Тэкст як матэрыяльнае ўвасабленне твора. Яго знакавая прырода. «Цякучасць» фальклорнага тэксту. Тэскт і мастацкі свет твора. Мастацкі змест твора як яго ідэальны аспект. Канцэптуальная прырода мастацкага зместу. Паняцці «карціна свету» і «вобраз свету».

Мастацкая сістэма фальклору і яе ўзроўні: жанравы, дыскурсіўны, модусны.

Размытасць катэгорыі жанру ў тэорыі фальклору. Ваганні ў азначэнні іерархіі паняццяў «жанр» і «від». Няўвага да надгістарычнай прыроды фальклорных жанраў. Жанр як тыпалагічная канкрэтная канцэпцыя свету і чалавека. Яе эстэтычна завершанае выражэнне. Праблема вызначэння агульных прынцыпаў класіфікацыі фальклорных жанраў.

Падыходы да вызначэння асноў жанрава-відавой сістэмы фальклору. Жанравая тыпалогія мастацкага свету твораў (адметнасць хранатопу). Рэлевантныя жанравыя прыкметы: сістэма персанажаў, локусаў, рэчаў; суадносіны з рэчаіснасцю.

Паняцце «дыскурс». Разуменне дыскурсу як выказвання, арыентаванага на пэўныя нормы, правілы, сетку дазволаў, абмежаванняў, забарон.

Літаратурныя і фальклорныя дыскурсы. Стэрэатыпнасць фальклорнага выказвання. Індэксы яго цэласнасці. Межы імправізацыі.

Сістэма жанравых і экстражанравых дыскурсаў. Іх тэматычная ўстойлівасць. Персанажна-прадметныя блокі. Суадносіны стэрэатыпнага і арыгінальнага, кананічнага і выканальніцкага, рэальнага і фантастычнага, дамінантных і фонавых матываў, формул, дэталей. Дыскурс фальклорнай лірыкі і эпікі.

Сістэма модусаў мастацкасці ў фальклоры. Модус як тып мастацкай завершанасці твора. Яго адрозненне ад пафасу. Прынцыпы дыферэнцыяцыі модусаў: пазіцыя я-персанажа ў свеце, ступень яго здольнасці да дзеяння. Тыпы модусаў паводле Н. Фрая і В. Цюпы (гераічны, сатырычны, трагічны, камічны, ідылічны, элегічны, драматычны, іранічны). Спецыфіка фальклорных модусаў мастацкасці. Умоўна трагічны модус і ўмоўна сатырычны. Умоўна камічны і сапраўдна камічны. Слаба выражаныя элегічны і іранічны модусы. Жанрава-відавое запатрабаванне пэўных модусаў як сістэмных сэнсаўтваральных парадыгмаў.

Эмерджэнтная якасць сістэмы «фальклор». Скачок з вобласці функцыянальна-этнаграфічнага, міфарытуальнага, сацыяльна-бытавога ў вобласць эстэтычнага. Рух міфічнай метафары да паэтычнай метафарыстыкі.

Цэласнасць фальклорнай паэтыкі на фоне літаратурнай. Жанравая паэтыка – арганічная частка агульнафальклорнай.




5. АБ’ЕКТЫ І ЎЗРОЎНІ ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНАГА АНАЛІЗУ
Макра- і мікраўзроўні аналізу: ад спецыфікі фальклорнага працэсу да лексіка-семантычнага ўзроўню фальклорнага тэксту. Прынцып цэласнага аналізу фальклорнай з’явы.

Фальклорны працэс. Стадыяльнасць развіцця фальклору. Спецыфіка зрухаў і пераходаў. Квазісінхранія мастацкай сістэмы фальклору. Фальклорны працэс у святле гістарычнай паэтыкі. Сэнсавыя структуры эпохі сінкрэтызму ў класічным фальклоры. Новыя фальклорныя формы ў кантэксце гарадской культуры. Інтэртэкстуальныя сувязі ў фальклоры.

Нацыянальны фальклор. Цэласны аналіз яго складу. Методыка вывучэння лакальна-рэгіянальных парадыгмаў. Сінхронны зрэз. Дыяхронны аспект.

Сістэма жанраў. Вывучэнне жанравай сістэмы роднага фальклору ў прасторы і часе нацыянальнай культуры. Пошук прынцыпаў ідэнтыфікацыі жанравых відаў і разнавіднасцей. Распрацоўка разнастайных прынцыпаў клсіфікацыі жанрава-відавых з’яў фальклорнага кантынуума.

Цыкл. Цыкл як звыштэкставае мастацкае адзінства. Віды цыклаў у фальклоры. Каляндарна-абрадавыя песенныя цыклы. Тэматычныя цыклы пазаабрадавай лірыкі. Аксіялагічны стрыжань кожнага асобнага цыкла. Навуковая важнасць яго вызначэння для ўсведамлення агульнай скіраванасці ўнутрыцыклавых мастацкіх элементаў.

Мастацкі свет фальклору і яго асобных жанраў. Адметнасць мастацкай прасторы і часу ў фальклоры. Хранатоп лірычных, эпічных, драматычных жанраў. Жанравы код фальклорнай карціны свету ў яе дачыненні да рэальнасці і эстэтычнага аб’екта (мастацкага свету).

Узровень жанравай сістэмы вобразаў (адметныя персанажы, локусы, прадметныя рэаліі ў іх сістэмным адзінстве). Статычныя і дынамічныя элементы вобразнасці.



Фальклорны твор як эстэтычны аб’ект. Прынцыпы цэласнага аналізу твора ў адзінстве зместу і мастацкай формы.

«Аўтарская» канцэпцыя мастацкага свету. Тэма. Характары і канфлікты. Праблематыка. Пункт погляду. Ідэя. Асаблівасці мадэлявання прасторы і часу. Стылістыка мастацкіх дэталей. Тып мастацкай завершанасці твора (модус мастацкасці). Пазіцыя я – персанажа ў свеце.

Сюжэтна-кампазіцыйная структура фальклорнага твора. Паэтыка сюжэта і жанру. Дынамічная паэтыка наратыўнага твора. Узроўні даследавання сюжэтнай дынамікі. Матыфема, матыў, аламатыў. Тэматычная ўстойлівасць матыву. Вызначэнне мастацкай ідэі твора праз аналіз «счаплення» ў ім эпізодаў, аламатываў (канкрэтнай рэалізацыі матываў), вобразаў, дэталей.

Паняцці архітэктанічнай і ўнутранай кампазіцыі. Узроўні аналізу кампазіцыі празаічнага, драматычнага, вершаванага твора. Квазісюжэтнасць лірычнага твора. Кампазіцыйныя формы: маналог, дыялог, аповед, апавяданне. Іх спалучэнне як стылеўтваральны фактар.

Рытміка аламатываў у сюжэтных творах. Рытміка сэнсаў у лірычных песнях. Іх лексічны ўзровень. Паўторы і паралелізмы.

Сродкі стварэння вобраза персанажа ў святле жанравай спецыфікі твора: паказ дзеянняў, учынкаў, жаданняў, спадзяванняў, мар, страхаў і г. д.; партрэт; моўная характарыстыка; прамая «аўтарская» характарыстыка або вуснамі іншых асоб; рэчыўны свет і рэчыўнае атачэнне; пейзаж; псіхалагічная характарыстыка; вымоўнае прозвішча (гаваркое імя).

Стыль фальклору як калектыўнага мастацтва. Паэтычная мова фальклору ў жанравым праламленні. Стэрэатыпнасць фальклорнага выказвання. Жанравыя формулы, клішэ.

Фальклорны тэкст. Даследаванне логіка-семіятычных і структурна-семантычных асаблівасцей фальклорнага тэксту. Тэкст як сума структурных дачыненняў. Прынцып супастаўлення/проціпастаўдення тэкставых элементаў (ад фонікі да семантыкі). Унутрытэкставыя сінтаксічныя канструкцыі, дачыненні, сувязі.

Лексіка-семантычны ўзровень аналізу тэксту. Тэкст як цэлае. Структурная мадэль тэксту. Адхіленні ад структурнай арганізацыі і іх прычыны (напрыклад, у выпадку інтэграцыі іншай жанравай структуры – адсюль з’яўленне міжжанравых феноменаў).

Мэты комплекснага аналізу паэтыкі фальклору, жанру, твора, структуры фальклорнага тэксту. Вызначэнне багацця ўнутранага паэтычнага зместу фальклору.

6. ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНАЯ ЖАНРАЛОГІЯ
Суадносіны фальклорных родаў, класаў, цыклаў, жанраў, жанравых разнавіднасцей. Двухродавыя ўтварэнні. Характар лірызму ў ліра-эпічных і ліра-драматычных творах. Функцыянальныя класы фальклорных твораў: абрадавы і пазаабрадавы. Іх паэтычныя і празаічныя цыклы ў адносінах да рэчаіснасці: каляндарна-абрадавы, сямейна-абрадавы, бытавы, сацыяльны, гістарычны, квазігістарычны (міфалагічны).

Фальклорна-этнаграфічныя комплексы. Жанр як асноўная адзінка вывучэння ў фалькларыстыцы. Экстражанравыя з’явы ў фальклоры (прыкметы, павер’і, варажба і да т.п.). Дыскурсіўная плынь фальклору (выказванні носьбітаў фальклорнай традыцыі аб з’явах народнай культуры).

Праблемы тэорыі і гісторыі жанраў. Тэорыя А. М. Весялоўскага аб першабытнай сінкрэтычнай творчасці – вытоку родаў і жанраў. Стадыяльнае выдзяленне з яе ліра-эпічных твораў. Іх роля ў развіцці эпасу і лірыкі. Захаванне сінкрэтычнай прыроды ліра-драматыкай.

Падыходы да азначэння жанру ў фалькларыстыцы і літаратуразнаўстве. Праблема вызначэння жанраўтваральных рыс. Тыпалагічны характар (надэтнічны, надгістарычны) жанравых якасцей. Фенаменалогія фальклорных жанраў. Тыпалогія прынцыпаў жанравага мыслення і мастацкага зместу жанру. Адметнасць жанравых карцін свету. Тыпалогія жанравай формы ў сувязі з мэтавай устаноўкай твораў.

Падыходы да вызначэння жанравага складу фальклорна-этнаграфічных комплексаў. Напрацоўкі расійскага фалькларыста Ю. Круглова. Пазіцыя беларускіх вучоных.

Жанры сусветнага фальклору ў тыпалагічным аспекце, іх нацыянальнае праламленне і відавое разгалінаванне. Жанрава-відавая адметнасць беларускага фальклору ў кантэксце вусна-паэтычнай творчасці славянскіх народаў.

Жанралагічныя даследаванні ўсходнеславянскіх вучоных. Жанралагічныя ўстаноўкі беларускіх фалькларыстаў у сувязі з падрыхтоўкай да выдання зводу беларускага фальклору (БНТ): навуковыя вартасці і недахопы. Ваганні ў вызначэнні жанравай прыналежнасці твораў у энцыклапедыі «Беларускі фальклор».

Праблемнае поле сучаснай жанралогіі. Прапановы на вызначэнне прынцыпаў жанравай ідэнтыфікацыі твораў. Узроўні жанравага аналізу.




7. СІСТЭМА ФАЛЬКЛОРНЫХ ЖАНРАЎ
Паняцці «сістэма» і «структура». Структурная аснова жанравай сістэмы фальклору.

Праект генеалагічнай сістэматызацыі вусна-паэтычнай творчасці ў працах У. Я. Пропа. Выкарыстанне ім сістэматычнага, сінтаксічнага, прагматычнага крытэрыяў сістэматызацыі. Паняцце сістэмы жанраў у працах Д. С. Ліхачова, падыходы В. Я. Гусева, М. І. Краўцова, А. С. Фядосіка, У. Н. Анікіна, Д. М. Балашова і іншых даследчыкаў да высвятлення асноў сістэмнасці фальклорных жанраў. І. П. Смірноў пра неабходнасць улічваць гетэрагенныя сістэмы ў фальклорнай творчасці зыходных жанраў у другасных, якія адштурхнуліся ад хрысціянскай культуры.

Шэраг агульных (першасных) прынцыпаў класіфікацыі фальклору. Іх мэтазгоднасць, станоўчыя рысы. Недахопы, абумоўленыя ігнараваннем жанру як тыпалагічнай з’явы. Гістарычная ўстойлівасць фальклорных жанраў. «Памяць жанру» (М. М. Бахцін). Супрацьлеглыя падыходы да вызначэння іерархіі жанру і віду. Жанравыя сістэмы эпікі, лірыкі, драматыкі. Сфера несістэмных з’яў. Дыскурсіўная фальклорная проза. Экстражанры як сэнсавыя структуры.

Дзвюхполюсная сістэма фальклорнай прозы: казкавая проза і няказкавая. Жанравызначальныя рысы казкі. Асноўныя жанравыя віды (казкі анімалістычныя, чарадзейна-фантастычныя, рэалістычныя). Жанравыя разнавіднасці рэалістычнай казкі (казкі бытавыя, авантурна-навелістычныя, сацыяльныя). Сінтэтычныя (міжжанравыя) з’явы: багатырскія, легендарныя, анекдатычныя казкі, казкі-небыліцы.

Пошукі крытэрыяў размежавання жанраў няказкавай прозы. Канцэпцыі У. Я. Пропа, С. М. Азбелева, падыходы А. С. Фядосіка, М. Я. Грынблата, А. І. Гурскага, К. В. Чыстова, Б. Кербелітэ і інш. Т. В. Лук’янава аб мэтазгоднасці фенаменалагічнага падыходу. Параметры жанравага мыслення. Адметнасць жанравых карцін свету. Жанравы склад няказкавай прозы: прымхліцы, бываліцы, бывальшчыны, апавяданні-ўспаміны. Смехавыя жанры.

Метадалогія даследавання жанраў фальклорнай прозы. Праблемныя пытанні (напрыклад, наяўнасць/адсутнасць жанравызначальных рыс у паданнях, генезіс жанру легенды і інш.). Традыцыйныя і новыя падыходы да вызначэння жанраўтваральных рыс, устойлівых жанравых прыкмет.

Дзвюхполюсная сістэма фальклорнай лірыкі: лірыка абрадавая і пазаабрадавая. Характар іх функцыянальнасці. Два жанры фальклорнай лірыкі: песня і прыпеўка. Дзвюхполюсная сістэма абрадавай лірыкі: лірыка каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая. Ліра-эпічныя песні і балады. Характар іх лірызму. Тэарэтычнае абгрунтаванне двух супрацьлеглых падыходаў да класіфікацыі абрадавай лірыкі – традыцыйнага функцыянальна-этнаграфічнага і філалагічнага, распрацаванага Ю. Кругловым. Магчымасць/немагчымасць іх арганічнага аб’яднання.

Тэарэтычнае абгрунтаванне двух падыходаў да класіфікацыі пазаабрадавай лірыкі – тэматычна праблемнага і соцыякультурнага. Як прыклад – дзве адрозныя сістэмы жанравых разнавіднасцей пазаабрадавых песень.

Навуковая мэтазгоднасць/немэтазгоднасць распрацоўкі розных прынцыпаў класіфікацыі фальклорнай лірыкі.

Праблемныя пытанні класіфікацыі драматычных фальклорных праяў і твораў, малых фальклорных жанраў, замоў, дзіцячага фальклору, міжжанравых феноменаў. Падыходы да іх вырашэння ў фалькларыстыцы.

Жанравая сістэма фальклору як філалагічная, этналагічная, мастацтвазнаўчая праблема. Аналагічнасць жанрава-відавога мыслення ў фальклоры – аснова сістэмнасці яго жанраў і відаў.

Праблема стварэння сістэмы жанравых паказальнікаў (сюжэтных, матыўных, тэматычных і да т. п.) – міжнародных, на матэрыяле фальклору роднасных народаў, монаэтнічных, рэгіянальных і г. д.

Методыка фармалізаванага апісання фальклорных жанраў, відаў, жанравых разнавіднасцей. Яе магчымасці і межы.

8. ПАЭТЫКА ФАЛЬКЛОРУ. ПАЭТАЛОГІЯ.
Паэтыка фальклору як аб’ект і прадмет даследавання. Паэталогія – навука аб прынцыпах вывучэння паэтыкі. Дысцыпліны, неабходныя для вывучэння паэтыкі фальклору, яго родаў, жанраў, відаў, асобных твораў: тэарэтычная (агульная) паэтыка, апісальная паэтыка, гістарычная паэтыка.

Вобласць вывучэння агульнай паэтыкі (сістэма вобразна-выяўленчых сродкаў і прыёмаў стварэння мастацкіх твораў). Даследаванне законаў пабудовы фальклорных твораў адпаведна іх жанрава-відавой і родавай прыналежнасці. Разуменне фальклорнай паэтыкі як змястоўнай мастацкай формы твораў. Узроўні эпічнай, лірычнай (песеннай), драматычнай паэтыкі ў фальклоры.

Паняцце «фальклорны дыскурс». Дынамічны модус існавання фальклорных твораў у сукупнасці з этнаграфічнымі, соцыякультурнымі, псіхалагічнымі, прагматычнымі і іншымі пазатэкставымі фактарамі. Аналіз паэтыкі фальклору з улікамі пазатэкставых і невербальных кампанентаў.

Вобласць апісальнай паэтыкі. Цэласны аналіз сродкаў і прыёмаў стварэння мастацкага свету канкрэтных твораў. Мэты, задачы, методыка аналізу. Паэтыка сюжэта і кампазіцыі. Грані даследавання вобразнасці і стылю. Кампаненты стылю. Паняцце «стылявой цэласнасці» (Паспелаў). Фактары змястоўнага плана. Носьбіты стылю на ўзроўні плана выражэння.

Жанравыя стылявыя дамінанты. Павышаная вобразнасць фальклорнага слова ў параўнанні з гутарковай мовай. Субстанцыянальныя мастацкія вобразы ў фальклоры (персанажы, рэчы, локусы). Функцыя дэталей. Сістэмнасць жанравых вобразаў. Віды слоўна-мастацкіх вобразаў (гукавыя, слоўныя, сінтаксічныя). Эстэтычная танальнасць мастацкіх вобразаў (вобразы гераічныя, камічныя, драматычныя, лірычныя і да т.п.). Модусы мастацкасці ў фальклоры. Шляхі даследавання фальклорнай вобразнасці і стылю ў навуковых працах.

Вобласць гістарычнай паэтыкі. Канцэпцыя А. М. Весялоўскага. Спалучэнне генетычнага і эвалюцыйнага падыходу да вывучэння мастацкіх форм, матываў, сюжэтыкі, паэтычнага стылю, яго катэгорый і сродкаў, станаўлення фальклорных формул і агульных месцаў. Традыцыі А. М. Весялоўскага ў фалькларыстыцы.

Макрапаэтыка фальклорных жанраў і твораў (узровень мастацкага свету). Мікрапаэтыка твораў (прыватныя пытанні метрыкі, рытмікі, фонікі). Мэта цэласнага даследавання паэтыкі твора. Выяўленне структуры цэлага і сістэмы сродкаў, дзякуючы якім ствараецца мастацкі аб’ект. Кампаненты вобразнай сістэмы. Унутраная форма твора (жанр, сюжэт, сюжэтныя сітуацыі, кампазіцыя, характары і г. д.). Знешняя форма твора (маўленчая).

Тыповыя памылкі пры даследаванні паэтыкі фальклорных твораў: падмена сістэмнага аналізу пералікам сродкаў; страта цэлага з-за абсалютызацыі прыватнага; ігнараванне прынцыпаў гістарызму і мэтавай (канцэптуальнай) устаноўкі твора і да т. п.



9. ТЭКСТАЛОГІЯ ФАЛЬКЛОРУ
Тэксталогія як сфера практычнай (выдавецкай) і філалагічнай дзейнасці. Эмпірычная тэксталогія ХІХ ст. Навуковыя мэты фалькларыстычнай тэксталогіі. Значэнне тэксталогіі для адэкватнай інтэрпрэтацыі і навуковай публікацыі фальклорных запісаў.

Спосаб фіксацыі матэрыялу як гарантыя паспяховага правядзення тэксталагічных працэдур. Асаблівасці тэксталагічнай працы пры пераводзе аўдыёзапісу ў пісьмовы тэкст. Раўназначнасць і нераўнацэннасць запісаў. Фальклорны твор як сукупнасць варыянтаў. Адсутнасць кананічнага тэксту. Немагчымасць рэканструкцыі першаснага («аўтарскага») тэксту. Прэцэдэнтны літаратурны тэкст ва ўмовах яго фалькларызацыі. Дуалізм аўтарскага і фальклорнага тэксту.

Віды выданняў: звод нацыянальнага фальклору, анталогія, рэгіянальны зборнік, тэматычны зборнік, зборнік твораў аднаго або некалькіх жанраў і інш. Падробкі і містыфікацыі. Паняцце варыянту, версіі, рэдакцыі.

Важнейшыя праблемы, спосабы і метады атрыбуцыі фальклорнага тэксту пры адсутнасці яго пашпартызацыі. Падставы для лакальна-рэгіянальнай атрыбуцыі. Народная тэрміналогія і метады навуковай жанрава-відавой ідэнтыфікацыі тэксту. Аўтэнтычны твор і яго запіс. Значэнне датавання запісу для разумення тэксту. Запіс збіральніка фальклору і прынцып захавання найбольш значных моўных асаблівасцей тэксту пры падрыхтоўцы да выдання. Праблема арфаграфіі і пунктуацыі ў навуковых выданнях фальклору. Практыка падачы вербальных і музычных варыянтаў. Падставы для перапрацоўкі запісаў (напрыклад, скарачэння тэксту), «аблягчэння» арфаграфіі, спрашчэння тэксту. Выпраўленне безумоўных дэфектаў. Найбольш яскравыя выдаткі фальклорных выданняў.

Праблема эпістэмалагічнага разрыву, неразумення нашчадкамі або частковага разумення сэнсу твора ці яго асобных частак, дэталей. Тэкставыя каментарыі і іх залежнасць ад мэты і тыпу выдання. Розніца паміж акадэмічнымі, навуковымі і навукова-папулярнымі выданнямі фальклору. Патрабаванне грунтоўнага каментарыя да акадэмічнага выдання. Роля ўступнага артыкула. Структурныя элементы артыкула і каментарыя. Межы каментарыя. Міфалагічныя, гістарычныя, бытавыя каментарыі. Гласарыі (слоўнікі ўстарэлых, дыялектных, незразумелых слоў). Месца каментарыя.

Паказальнікі і іх віды ў фальклорных выданнях.

Шматтомны звод «Беларуская народная творчасць» як вынік паспяховага аб’яднання навуковых і практычных мэт тэксталагічнай працы. Роля і сутнасць уступных артыкулаў да кожнага тома. Спецыфіка каментарыяў і паказальнікаў.


10. ЗБІРАННЕ, ЗАХАВАННЕ, ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ФАЛЬКЛОРУ
Збіранне фальклору ў ХІХ ст. Найбольш буйныя выданні беларускага фальклору. Значэнне збіральніцкай працы для развіцця фалькларыстыкі ў ХХ ст. Распрацоўка праграм і апытальнікаў для палявой фалькларыстыкі. Прыклады ўключанага вывучэння і збірання фальклору. Беларускі фальклор у айчынных і замежных архівах. Роля архіўнай працы ў фарміраванні аб’ектыўнай базы для навуковых даследаванняў, вывучэння дынамікі фальклорнага працэсу, зрухаў у традыцыі, функцыянальнасці твораў, распаўсюджанасці з’явы і г. д.

Сучасныя методыкі збірання і захавання фальклору. Правілы афармлення запісаў. Віды фальклорных каталогаў. Электронны рэестр фальклорнага архіва. Камп’ютарызацыя архіўных фондаў. Камп’ютарныя праграмы па сістэматызацыі фальклорных фондаў.

Фальклорныя архівы ў Акадэміі навук Беларусі, ВНУ, цэнтрах народнай творчасці, бібліятэках, музеях, школах і г. д. Навуковая апрацоўка старых фальклорных запісаў – рукапісных, гукавых, візуальных. Задача стварэння электроннага агульнабеларускага фальклорна-этнаграфічнага фонду.

Значэнне фальклорнай практыкі студэнтаў для папаўнення фальклорных фондаў, пашырэння базы для сінхроннага вывучэння фальклорнай традыцыі на сучасным этапе. Роля кафедраў адпаведнага фальклорна-этнаграфічнага профілю і выкладчыкаў фальклору ў арганізацыі збіральніцкай працы. Бясспрэчнае значэнне навукова-даследчых і вучэбна-навуковых лабараторый беларускага фальклору ў захаванні, вывучэнні, папулярызацыі духоўнай спадчыны беларускага фальклору.

Сучасныя выданні фальклорных матэрыялаў у НАН РБ, БДУ, БАМ, ГДУ, МДПУ і іншых установах. Магчымасць сумесных праектаў. Падрыхтоўка навукова-папулярных выданняў.
11. ЛІТАРАТУРА І ФАЛЬКЛОР
Важнасць вывучэння ідэйна-змястоўнага і эстэтычнага ўзаемадзеяння фальклору і літаратуры на розных этапах гістарычнага развіцця. Тэорыя пытання. Паняцці «фалькларызм» і «фалькларызацыя», «міфалагізм» і «міфафалькларызм», «міфалагема» («міфема»), «фалькларэма» і «міфафалькларэма». Нуль-семантызацыя, інверсійная семантызацыя фальклорных вобразаў у літаратурных творах. Аўтарскае звужэнне або пашырэнне іх семантызацыі. Фалькларызм творчасці пісьменнікаў у аспекце тэорыі дыялогу і інтэртэкстуальнасці. Апісальна-аналітычны падыход да разгляду міфафалькларызму твораў мастацкай літаратуры. Спроба вызначэння тыпаў фалькларызму.

Творчае і механічнае засвойванне твораў прафесійнага слоўнага мастацтва. Каналы запазычання. Соцыякультурныя сферы – пасярэднікі паміж гарадской культурай і вясковай. Роля народных кніг, лубачных выданняў, кірмашовых і фэставых традыцый, тэхнічных сродкаў у засваенні, распаўсюджанні і фалькларызацыі твораў літаратурнага паходжання. Значэнне асветніцкай дзейнасці інтэлігенцыі для творчага засваення вершаваных твораў беларускіх пісьменнікаў. Творы-пераробкі і іх выбуховае з’яўленне ў экстрэмальны час. Водгук традыцый бардаўскага руху ў фальклоры. Грані фалькларызацыі «аўтарскай» песні. Фальклорная «эксплуатацыя» літаратурна-паэтычных мадэлей.



ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА
1. Фарміраванне фалькларыстыкі як навукі: прадпасылкі, вылучэнне асобага аб’екта даследавання, запачаткаванне навуковых школ, напрамкаў, падыходаў.

2. Міфалагічная школа. Сутнасць канцэпцый неаміфолагаў і прадстаўнікоў міфа-рытуальнай школы. Прадмет сучаснай міфафалькларыстыкі.

3. Міграцыйная тэорыя, або вучэнне пра «блукаючыя сюжэты». Усталяванне традыцыі вывучэння фальклорных узаемасувязей (генетычных, кантактных, тыпалагічных) у ХХ ст.

4. Гісторыка-геаграфічная (фінская) гістарычная школы. Распрацоўка ідэй гістарычнай школы ў ХХ ст. Ідэя рэканструкцыі «асноўнага», гістарычна абумоўленага сюжэта.

5. Сацыялагічны падыход да інтэрпрэтацыі фальклору. Антрапалагічная школа і праламленне яе ідэй ва ўсходнеславянскай навуцы.

6. Распрацоўка методыкі палявога і ўключанага вывучэння фальклору. Спецыфіка лакальна-рэгіянальнага, арэальнага, сінхроннага (з выхадам у дыяхроннае), функцыянальнага вывучэння фальклору.

7. Прынцыпы вывучэння лакальна-рэгіянальных парадыгмаў нацыянальнага фальклору. Унутрырэгіянальныя і міжрэгіянальныя парадыгмы.

8. Комплекснае і сістэмнае вывучэнне фальклору (нацыянальнага, лакальна-рэгіянальнага) і асобных поліэдэментных з’яў. Разуменне фальклору як макрасістэмы ўзаемазвязаных і ўзаемазалежных сістэм.

9. Фалькларыстыка ХХ – ХХІ стст. у сістэме філалагічных і грамадскіх навук.

10. Навуковыя напрамкі ў сучаснай фалькларыстыцы (міфафалькларыстыка, соцыяфалькларыстыка, псіхафалькларыстыка, этнафалькларыстыка і інш.). Сучасны стан тэарэтычнай фалькларыстыкі.

11. Праца цэнтраў па вывучэнню фальклору ў СНД. Фальклорныя архівы.

12. . Метадалогія фалькларыстыкі як сукупнасць матадалагічных падыходаў.

13. Задачы параўнальнага, тыпалагічнага, лакальнага, рэгіянальнага, арэальнага, сінхроннага, дыяхроннага, комплекснага вывучэння фальклору.

14. Параўнанне як прыём і як метад. Навуковыя крытэрыі выбару параўнальнага матэрыялу: ад макраўзроўню (фальклор розных народаў, рэгіёнаў, зон) да мікраўзроўню (асобныя цыклы, творы, вобразы і г. д.).

15. Віды параўнальна-гістарычнага даследчыцкага метаду.

16. Гісторыка-тыпалагічнае вывучэнне фальклору. Паняцці тыпалогія, тыпалагічныя паралелі, тыпалагічнае падабенства, тыпалагічная тоеснасць, паслядоўнасць, пераемнасць і інш.

17. Структурна-тыпалагічны метад іманентнага даследавання фальклорнага тэксту. Традыцыі гісторыка-геаграфічнага метаду (фінская школа).

18. Фалькларыстыка і сацыялогія. Сацыялагічны метад у гістарычнай рэтраспектыве. Аспекты соцыяфалькларыстыкі.

19. Фалькларыстыка і этналогія. Універсальнасць этнаграфічных сувязей фальклору. Аспекты этнафалькларыстыкі.

20. Падыходы да вывучэння фальклору: сістэмны і сістэмна-сінергетычны, псіхалагічныя, фенаменалагічны. Аспекты псіхафалькларыстыкі.

21. Фалькларыстыка і герменеўтыка.

22. Міфакрытычны напрамак. Рытуальная школа. Аспекты міфафалькларыстыкі.

23. Фалькларыстыка і лінгвістыка. Напрамкі даследаванняў у лінгвафалькларыстыцы (тэкстаўтварэнне, народна-паэтычны сінтаксіс, жанравая дыферэнцыяцыя мовы фальклору, семантыка фальклорнага слова і інш.).

24. Этналінгвістыка і погляд на фальклор як іерархічна арганізаваную сістэму розных семантычных кодаў (парадыгматычны падыход).

25. Станаўленне тэарэтычнай фалькларыстыкі.

26. Структура слоўнага мастацтва. Месца фальклору ў яго сістэме.

27. Навуковыя падыходы да вызначэння спецыфічных рыс фальклору і творчага працэсу.

28. Гістарычныя тыпы фальклору: язычніцкі далітаратурны, сінтэтычны, класічны, познетрадыцыйны, сучасны.

29. Традыцыя вуснага стварэння, бытавання, распаўсюджання твораў.

30. Тыпалогія фальклорных форм. Лакальна-рэгіянальнае, нацыянальнае, міжэтнічнае, інтэрнацыянальнае, соцыяфальклорнае.

31. Фарміраванне этнічна адметнай сістэмы жанравых відаў і разнавіднасцей.

32. Сістэмны падыход да фальклору як цэласнага ўтварэння.

33. Трохузроўневая структура твора: тэкст, мастацкі свет, мастацкі змест.

34. Жанр як тыпалагічная канкрэтная канцэпцыя свету і чалавека.

35. Падыходы да вызначэння асноў жанрава-відавой сістэмы фальклору.

36. Паняцце «дыскурс». Разуменне фальклорнага дыскурсу як выказвання, арыентаванага на пэўныя нормы, правілы, сетку дазволаў, абмежаванняў, забарон.

37. Сістэма модусаў мастацкасці ў фальклоры.

38. Суадносіны фальклорных родаў, класаў, цыклаў, жанраў, жанравых разнавіднасцей. Двухродавыя ўтварэнні.

39. Функцыянальныя класы фальклорных твораў: абрадавы і пазаабрадавы.

40. Жанр як асноўная адзінка вывучэння ў фалькларыстыцы. Праблемы тэорыі і гісторыі жанраў.

41. Праблема вызначэння жанраўтваральных рыс.

42. Падыходы да вызначэння жанравага складу фальклорна-этнаграфічных комплексаў.

43. Жанры сусветнага фальклору ў тыпалагічным аспекце, іх нацыянальнае праламленне і відавое разгалінаванне.

44. Структурная аснова жанравай сістэмы фальклору.

45. Паняцце сістэмы жанраў у працах Д. С. Ліхачова, падыходы В. Я. Гусева, М. І. Краўцова, А. С. Фядосіка, У. Н. Анікіна, Д. М. Балашова і іншых даследчыкаў да высвятлення асноў сістэмнасці фальклорных жанраў.

46. Шэраг агульных (першасных) прынцыпаў класіфікацыі фальклору.

47. Дзвюхполюсныя сістэмы фальклорнай прозы (казкавая і няказкавая), фальклорнай лірыкі (абрадавая і пазаабрадавая), абрадавай лірыкі (каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая). Ліра-эпічныя песні і балады.

48. Паэталогія – навука аб прынцыпах вывучэння паэтыкі.

49. Вобласці вывучэння агульнай (сістэма вобразна-выяўленчых сродкаў і прыёмаў стварэння мастацкіх твораў), апісальнай і гістарычнай паэтыкі. (канцэпцыя А. М. Весялоўскага).

50. Макрапаэтыка фальклорных жанраў і твораў (узровень мастацкага свету) і мікрапаэтыка твораў (прыватныя пытанні метрыкі, рытмікі, фонікі). Кампаненты вобразнай сістэмы. Унутраная (жанр, сюжэт, сюжэтныя сітуацыі, кампазіцыя, характары і г. д.) і знешняя форма твора (маўленчая).

51. Макра- і мікраўзроўні фалькларыстычнага аналізу: ад спецыфікі фальклорнага працэсу да лексіка-семантычнага ўзроўню фальклорнага тэксту.

52. Мастацкі свет фальклору і яго асобных жанраў.

53. Фальклорны твор як эстэтычны аб’ект. Прынцыпы цэласнага аналізу твора ў адзінстве зместу і мастацкай формы.

54. Фальклорны тэкст. Даследаванне логіка-семіятычных і структурна-семантычных асаблівасцей фальклорнага тэксту.

55. Фальклорная тэксталогія як галіна фалькларыстыкі.

56. Навуковая і практычная мэты фальклорнай тэксталогіі.

57. Значэнне збіральніцкай працы для развіцця фалькларыстыкі ў ХХ ст.

58. Сучасныя методыкі збірання і захавання фальклору.

59. Ідэйна-змястоўнае і эстэтычнае ўзаемадзеянне фальклору і літаратуры на розных этапах гістарычнага развіцця. Паняцці «фалькларызм» і «фалькларызацыя», «міфалагізм» і «міфафалькларызм», «міфалагема» («міфема»), «фалькларэма» і «міфафалькларэма».

60. Творчае і механічнае засвойванне фальклорам твораў прафесійнага слоўнага мастацтва. Каналы запазычання.



КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ АСПІРАНТА

ПРЫ ЗДАЧЫ КАНДЫДАЦКАГА ЭКЗАМЕНА
1. ДЗЕСЯЦЬ балаў аспірант атрымоўвае, калі пры адказе на пытанні ён:

  • пісьменна выкарыстоўвае агульна-філалагічны, фалькларыстычны паняційна-тэрміналагічны апарат;

  • валодае тэзаўрусамі розных метадаў даследавання;

  • здольны параўноўваць розныя навуковыя ракурсы бачання назначаннага пытання;

  • грунтоўна, з выкарыстаннем тэрмінаў і паняццяў, раскрывае асноўныя палажэнні, пацвяржае іх спасылкамі на навуковыя даследаванні, тэорыі, гіпотэзы, суправаджае адказ канкрэтнымі прыкладамі;

  • звязвае адказы на пытанні з тэмай дысертацыйнага даследавання;

  • дэманструе дасведчанасць у сучасных навуковых напрамках, метадах, тэорыях.

2. ДЗЕВЯЦЬ балаў выстаўляецца аспіранту, калі пры адказе на пытанні ён:



  • правільна раскрыў пытанне, акрэсліў розныя навуковыя погляды на яго, але адказ быў няпоўны, што выклікала дадатковыя пытанні;

  • дапусціў дробныя факталагічныя памылкі, якія патрабавалі ўдакладнення;

  • прадэманстраваў знаёмства з рознымі метадамі даследавання фальклору, але частку ведаў павярхоўна.

3. ВОСЕМ балаў аспірант атрымоўвае пры некаторым колькасным павелічэнні хібаў, пазначаных у п. 2.


4. СЕМ балаў выстаўляецца аспіранту, які

  • больш–менш добра валодае агульнымі паняццямі, але слаба ведае тэрміналогію;

  • няпоўна адказвае на дадатковыя пытанні;

  • не зусім разумее сувязь пытанняў з тэмай дысертацыйнага даследавання.

5. НЕЗДАВАЛЬНЯЮЧУЮ ацэнку атрымоўвае аспірант, калі ён:



  • дапушчае грубыя памылкі;

  • дэманструе недасведчанасць у базавых тэрмінах і паняццях;

  • схіляецца да павярхоўнага, апісальнага адказу на пастаўленыя пытанні;

  • не разумее сутнасці праблемы;

  • не здольны зацікаўлена ўступаць у дыялог з экзаменатарам, які задае дадатковыя пытанні;

  • не разумее сувязь пытанняў з тэмай дысертацыі;

  • адмаўляецца адказваць на білет.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Абавязковая

Аникин, В. П. Теория фольклора. Курс лекций / В. П. Аникин. – М., 2004.

Архаический ритуал в фольклорных и раннелитературных памятниках. – М., 1988.



Бахтин, М. М. Эстетика словесного творчества / М. М. Бахтин. – М., 1979.

Богатырев, П. Г. Вопросы теории народного искусства / П. Г. Богатырев. – М., 1971.

Валодзіна, Т. В. Цела чалавека: слова, міф, рытуал / Т. В. Валодзіна. – Мінск, 2009.

Веселовский, А. Н. Историческая поэтика / А. Н. Веселовский. – М., 1989.

Вопросы жанров русского фольклора. Сб. статей / под ред. Н. И. Кравцова. – М., 1972.

Вулей і пчолы. Вектары сучаснай фалькларыстычнай школы БДУ: зб. навук. арт. / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай. – Мінск, 2011.

Геннеп ван, А. Обряды перехода / А. ван Геннеп. – М., 1999.

Гілевіч, Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі / Н. С. Гілевіч. – Мінск, 1975/

Гурскі, А. І. Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян / А. І. Гурскі. – Мінск, 2008.

Гусев, В. Е. Эстетика фольклора / В. Е. Гусев. – Л., 1967.

Дандес, А. Фольклор: семиотика и /или психоанализ / А. Дандес. – М., 2003.

Историко-этнографические исследования по фольклору. – М., 1994.

Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания. – М., 1994.

Историческая поэтика фольклора: от архаики к классике. – М., 2010.



Кавалёва, Р. М. Абрысы рытуальна-магічнай сферы беларускага фальклору: зборнік артыкулаў / Р. М. Кавалёва. – Мінск, 2005.

Кавалёва, Р. М., Лук’янава, Т. В. Жанравы код фальклорнай карціны свету: Няказкавая проза. Дзіцячы фальклор. Загадкі. Казкі. – Мінск, 2012.

Кавалёва, Р. М. Фальклорная няказкавая проза / Р. М. Кавалёва, Т. В. Лук’янава, В. С. Дзянісенка. – Мінск, 2012.

Казакова, І. В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры / І. В. Казакова. – Мінск, 1997.

Костюковец, Л. Ф. Фольклоризация канта / Л. Ф. Костюковец. – Минск, 2014.

Леви-Строс, К. Структурная антропология / К. Леви-Строс. – М., 1986.

Лейдерман, Н. Л. Теория жанра. Исследования и разборы. / Н. Л. Лейдерман. – Екатеринбург, 2010.

Ліс, А. С. Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян / А. С. Ліс. – Мінск, 2008.

Лихачев, Д. С. Поэтика древнерусской литературы / Д. С. Лихачев. – М.–Л., 1969

Лихачев, Д. С. Текстология. Краткий очерк / Д. С. Лихачев. – М.–Л., 1969.

Лотман, Ю. М. Анализ поэтического текста: Структура стиха / Ю. М. Лотман. – Л., 1972.

Лотман, Ю. М. Семиосфера / Ю. М. Лотман. – СПБ, 2001.

Мелетинский, Е. М. Поэтика мифа / Е. М. Мелетинский. – М., 2000.

Миф – фольклор – литература. Сб. статей / редкол. В. Г. Базанов, А. М. Панченко, И. П. Смирнов. – Л., 1978.



Можейко, З. Экология традиционной народно-музыкальной культуры: нематериальная культура Беларуси в свете социально-экологических проблем / З. Можейко. – Мінск, 2011.

Морозов, А. В. Основные направления развития современной белорусской фольклористики / А. В. Морозов // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. / пад. нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. В. Лук’янавай. Вып. 10. – Мінск, 2014. – С. 5 – 18.

На хвалях філалогіі : Даследаванні па тэорыі літаратуры і славянскай фалькларыстыцы. – Мінск, 2002.



Новак, В. С. Каляндарна-абрадавая паэзія Гомельшчыны (да праблемы лакальнага, рэгіянальнага, агульнанацыянальнага ў фальклоры) / В. С. Новак. – Гомель, 2001.

Пермяков, Г. Л. Основы структурной паремиологии / Г. Л. Пермяков. – М., 1988.

Потебня, А. А. Эстетика и поэтика / А. А. Потебня.– М., 1976.

Принципы текстологического изучения фольклора. Сб. статей / отв. ред. Б. Н. Путилов. – М.-Л., 1966.

Проблемы фольклора. – М., 1975.

Пропп, В. Я. Проблемы текстологии фольклора / В. Я. Пропп // Русский фольклор. – М.– Л., 1956. Вып. 1.

Пропп, В. Я. Проблемы комизма и смеха. Ритуальный смех в фольклоре / В. Я. Пропп. – М., 2006.

Путилов, Б. Н. Методология сравнительно-исторического изучения фольклора / Б. Н. Путилов. – Л., 1976.

Рейсер, С. А. Основы текстологии. Учеб. пособие для студ. пед. инст. / С. А. Рейсер. – Л., 1978.

Семиотика и художественное творчество. – М., 1977.

Славянские этюды. Сборник к юбилею С. М. Толстой / отв. ред. Е. Е. Левкиевская. – М., 1999.

Современный городской фольклор / под ред. А. Ф. Белоусова, А. С. Веселовой, С. Ю. Неклюдова. – М., 2003.

Специфика фольклорных жанров / отв. ред. Н. И. Кирдан. – М., 1973.

Стеблин-Каменский, М. Миф / М. Стеблин-Каменский. – Л., 1976.

Теория литературы: учеб. пособ.: В 2 т. Т. 1: Н. Д. Тамарченко, В. И. Тюпа, С. Н. Бройтман. Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика. – М., 2004.

Типологические исследования по фольклору. Сб. статей памяти Владимира Яковлевича Проппа (1895 – 1970). – М., 1975.

Толстой, Н. И. Язык и народная культура: Очерки по славянской мифологии и этнолингвистике / Н. И. Толстой. – М., 1955.

Топорков, А. Л. Иван-дурак в стране юнгиан. Обзор книг по психоаналитическому подходу к мифу и фольклору / А. Л. Топорков. // Новое литературное обозрение. 1989. № 39.

Топорков, А. Л. Теория мифа в русской филологической науке ХІХ века / А. Л. Топорков. – М., 1997.

Турышева, О. Н. Теория и методология зарубежного литературоведения / О. Н. Турышева. – М., 2012.

Тычына, М. А. Карані і крона: Фальклор і літаратура / М. А. Тычына. – Мінск, 2002.

Фольклор. Поэтическая система. Сб. статей / отв. ред. А. И. Баландин, В. М. Гацак. – М., 1977.

Фольклор. Поэтика и традиция. Сб. статей /отв. ред. В. М. Гацак. – М., 1982.

Фольклор. Образ и поэтическое слово в контексте. Сб. статей /отв. ред. В. М. Гацак. – М., 1984.



Фрай, Н. Анатомия критики / Н. Фрай // Зарубежная эстетика и теория литературы ХІХ – ХХ вв. Трактаты, статьи, эссе. – М., 1987.

Фрейденберг, О. М. Поэтика сюжета и жанра / О. М. Фрейденберг. – М., 1997.

Фрейденберг, О. М. Миф и литература древности / О. М. Фрейденберг. – М., 1998.

Фядосік, А. С. Прынцыпы класіфікацыі і выдання фальклорных твораў у шматтомным зводзе беларускй народнай творчасці / А. С. Фядосік. – Мінск, 1983.

Шамякiна, Т. І. Беларуская класiчная лiтаратурная традыцыя i мiфалогiя / Т. І. Шамякіна. – Мінск, 2001.

Швед, І. А. Космас і чалавек у дендралагічным кодзе беларускага фальклору / І. А. Швед. – Брэст, 2006.

Юнг, К. Г. Душа и миф: Шесть архетипов / К. Г. Юнг. – Киев, 1996.


Энцыклапедыі, слоўнікі, паказальнікі

Беларускі фальклор: энцыкл. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.] : у 2 т. – Мінск, 2005–2006.

Восточнославянский фольклор : слов. науч. и нар. терминологии. – Минск, 1993.

Кравченко, А. И. Культурология : словарь / А. И. Кравченко. – М., 2000.

Культурология: ХХ век : словарь. – СПб., 1997.



Маковский, М. М. Сравнительный словарь мифологической символики в индоевропейских языках: Образ мира и миры образов / М. М. Маковский. – М., 1996.

Міфалогія беларусаў: энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мінск, 2011.

Мифы народов мира: энциклопедия. В 2 т. – М., 1980 – 1982.

Народная культура Беларусі : энцыкл. давед. / пад агул. рэд. В. С. Цітова. – Мінск, 2002.



Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – Мінск, 1987.

Руднев, В. Энциклопедический словарь культуры ХХ века / В. Руднев. – М., 2001.

Славянские древности : этнолингв. слов. : в 5 т. / под общ. ред. Н. И. Толстого. – М., 1995–2009. Т. 1–4.



Степанов, Ю. С. Константы : Словарь русской культуры / Ю. С. Степанов. – М., 2001.

Словарь литературоведческих терминов и понятий. – М., 2002.

Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск, 1989.

Штогадовыя (серыйныя) выданні

Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка: У 6 кн. / рэд. кал.: К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік. – Мінск, 2001 – 2004.

Исследования по славянскому фольклору и народной культуре. – М., 1996 – 2001.

Лингвофольклористика / отв. ред. А. Т. Хроленко. – Курск, Вып. 1 – 3, 1999 – 2000.

Міф – фальклор – літаратура: Праблемы паэтыкі / склад. Т. І. Шамякіна. Пад рэд. В. П. Рагойшы. Вып. 1 – 8. – Мінск, 2001 – 2012.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. – Мінск (НАН РБ).

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. / В. I. Басько [i iнш.], пад агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. – Мінск, 2001 – 2011.

Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. арт. Вып. 1 – 10 / пад. навук. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай, Т. В. Лук’янавай; рэдкал.: В. П. Рагойша (старшыня) і інш. – Мінск, 2004—2014.

Фольклор как искусство слова. Вып. 1 – 5. – М., 1966 – 1981.

Матэрыялы канферэнцый

Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў (НАН РБ)

Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка (НАН РБ).

Аўтэнтычны фальклор: Праблемы захавання, вывучэння, успрымання (МДУКМ).

Беларуская і руская літаратуры: тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі (НАН РБ).

Мировое фольклорное наследие: прошлое, настоящее и перспективные направления исследования (НАН РБ).



Мова – Літаратура – Культура (БДУ).

: attachments -> article -> 189
article -> Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15. 06. 2006 №762
article -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
article -> У першай чвэрці 2014/2015 навучальнага года ў 3-11 класах навучалася 124 вучні
article -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметам «Беларуская мова. Літаратурнае чытанне» 10 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з рускай мовай навучання
article -> Праграма V абласнога фестывлю народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” 13 ліпеня 13. 00-14. 00
article -> Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах у дуа «Яечкавіцкая сярэдняя школа» Іванаўскага раёна


  1   2


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка