Беларускі дзяржаўны універсітэт філалагічны факультэт кафедра замежнай літаратуры



старонка1/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.77 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

КАФЕДРА ЗАМЕЖНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Е.А.ЛЯВОНАВА

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ СТ.

У ЕЎРАПЕЙСКІМ ЛІТАРАТУРНЫМ КАНТЭКСЦЕ


ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК
ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА



Мінск 2002

Рэцэнзенты:

кандыдат філалагічных навук Г.Я.Адамовіч;

кандыдат філалагічных навук В.В.Халіпаў

Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта БДУ

4 красавіка 2002 г., пратакол № 5


Вучэбны дапаможнік змяшчае прыклады параўнальна-тыпалагічнага аналізу твораў беларускіх і замежных пісьменнікаў. Прызначаны садзейнічаць выпрацоўцы навыкаў кантэкстуальнага вывучэння літаратуры. Рэкамендаваны для студэнтаў філалагічнага факультэта.



Светлай памяці настаўнікаў

Валянціны Міхайлаўны Цімафеевай

і Барыса Паўлавіча Міцкевіча

з удзячнасцю прысвячаю
АД АЎТАРА
Універсітэцкая праграма, на жаль, не прадугледжвае такой дысцыпліны, як параўнальнае літаратуразнаўства. Мы традыцыйна чытаем студэнтам лекцыі па гісторыі паасобных нацыянальных літаратур, а таксама агульны курс гісторыі замежнай літаратуры. Між тым у сярэдняй школе беларуская (з 1994 г.) і руская літаратуры вывучаюцца ў кантэксце сусветнай. Гэта, як сказана ў «Тлумачальнай запісцы» да праграмы па беларускай літаратуры, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці асноўнай, «пашырае магчымасці ў пазнанні шляхоў развіцця літаратуры, разнастайнасці праяў гэтага працэсу, у выяўленні спецыфічных асаблівасцей развіцця беларускага мастацкага слова». Пры гэтым у цэнтры ўвагі застаецца айчынная літаратура, аднак «яна «дапаўняецца», «падсвечваецца» найбольш характэрнымі заканамернасцямі і фактамі развіцця літаратуры сусветнай, для таго каб паказаць і арыгінальнасць, і суадноснасць творчасці беларускіх пісьменнікаў з сусветна вядомымі аўтарамі і творамі» (Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура: 5 – 11 класы / Пад кіраўн. М. А. Лазарука. Мн., 2000. С. 7).

Важнае значэнне надаецца вывучэнню айчыннай літаратуры ў кантэксце сусветнай праграмай для класаў з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры. Паводле «Тлумачальнай запіскі» да яе, адзін з крытэрыяў адбору твораў замежных аўтараў – «наяўнасць кантактна-генетычных або тыпалагічных сыходжанняў» паміж імі і творамі беларускіх пісьменнікаў (Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры: Беларуская літаратура: 8–11 класы / Пад рэд. В. П. Рагойшы. Мн., 2000. С. 5).

Відавочна, настаўнік павінен не толькі ведаць творы беларускай і замежнай літаратур, але і ўмець іх супастаўляць, суадносіць, параўноўваць, каб у выніку «сваё», роднае, звыклае ў суседстве з «чужым», іншанацыянальным іграла новымі фарбамі, адкрывала новыя сэнсы, пераконвала нас як у сваёй агульналюдскасці, так і ў непаўторнасці, абумоўленай адметным гістарычным вопытам краіны, нацыянальным менталітэтам нашых творцаў, самабытнасцю іх талентаў.

Мы глыбока перакананы, што студэнты-філолагі, большасць з якіх пасля заканчэння універсітэта прыйдуць выкладаць літаратуру ў школы, гімназіі, ліцэі, павінны атрымліваць адпаведную падрыхтоўку, авалодваць навыкамі менавіта кантэкстуальнага вывучэння літаратуры. У гэтым сэнсе, спадзяёмся, прапанаваны намі дапаможнік будзе карысны, бо ў ім якраз і пададзены канкрэтныя прыклады параўнальна-тыпалагічнага аналізу твораў беларускіх пісьменнікаў ХХ ст. і замежных (пераважна заходнееўрапейскіх).

Кніга складаецца з дзесяці раздзелаў, у кожным з якіх творчасць таго або іншага беларускага аўтара кантэкстуальна даследуецца ў святле пэўнай праблемы: высвятляецца стаўленне М. Багдановіча да сімвалізму; поруч з творамі заходніх пісьменнікаў пра Першую сусветную вайну разглядаецца мастацка-публіцыстычная кніга М. Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне»; прыводзяцца нашы меркаванні наконт вытокаў мастацкага універсалізму У. Жылкі; аналізуецца філасофска-эстэтычная прысутнасць Ё. В. Гётэ ў паэзіі У. Караткевіча; паказваецца функцыяніраванне біблейскіх сюжэтаў і вобразаў у яго рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»; прасочваюцца тыпалагічныя сыходжанні і разыходжанні паміж творамі-антыутопіямі А. Адамовіча і Рабэра Мёрля; суадносяцца творы В. Быкава і экзістэнцыялістаў; у еўрапейскім літаратурным кантэксце асэнсоўваюцца мастацкія пошукі Я. Юхнаўца, А. Разанава, А. Асташонка.

Думаецца, кніга будзе цікавай не толькі для студэнтаў, але і для крытыкаў, літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў літаратуры.

ЗМЕСТ
Ад аўтара………………………………………………………………………………………
«Ад сугучча да сугучча…» : Сімвалізм у літаратурна-крытычнай рэцэпцыі

Максіма Багдановіча………………………………………………………………………….


«І няма нічога вышэйшага…» : Творчасць Максіма Гарэцкага ў кантэксце

заходнееўрапейскай літаратуры пра Першую сусветную вайну…………………………..


«За рубеж чалавечага слова…» : Вытокі эстэтычнага універсалізму Уладзіміра

Жылкі…………………………………………………………………………………………….


«З намі гаворыць вялікі Германец…»: Філасофска-эстэтычная прысутнасць Ёгана

Вольфганга Гётэ ў творах Уладзіміра Караткевіча………………………………………….


«Узысці на сваю Галгофу…» : Інтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў у

рамане Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і сусветная

літаратурная традыцыя………………………………………………………………………….
«І нічога гэтага ўжо ніколі не будзе…»: Антыутопіі Алеся Адамовіча «Апошняя

пастараль» і Рабэра Мёрля «Мальвіль»……………………


«Уся ісціна не варта такой цаны…»: Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра

праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска-эстэтычныя перасячэнні………………….


«Свята асацыяцый»: Паэзія Янкі Юхнаўца і еўрапейская літаратурная традыцыя…………..
«Палову жыцця падаюся ў свет, палову – варочаюся са свету…»: Алесь Разанаў

і філасофска-эстэтычныя пошукі ў еўрапейскай літаратуры……………………………………


«Жыццё ідзе?..»: Філасофска-эстэтычны пошук у беларускай літаратуры і еўрапейскі

тэатр абсурду («Няўжо я памру?..» Алеся Асташонка)……………………………………..



: bitstream -> 123456789 -> 13553
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка