Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі мінская абласная арганізацыя



Дата канвертавання26.11.2016
Памер88.86 Kb.
беларускі прафесійны саюз

работнікаў адукацыі і навукі

МІНСКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ

ВАЛОЖЫНСКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ

ПЯРВІЧНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “БАГДАНАЎСКІ НАВУЧАЛЬНА – ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ДЗІЦЯЧЫ САД – СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

Летапіс дзяржаўнай установы адукацыі

“Багданаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Багданаў, 2016

Першага верасня 1944 года ўпершыню ў пасёлку Багданаў была адкрыта пачатковая школа. Гэты дзень афіцыйна лічыцца днём яе нараджэння. Першымі настаўнікамі былі Барахоўскі Анатоль Васільевіч і Яблонскі Анатоль Іосіфавіч. Як успамінае Барахоўскі А.В., вучыцца пажадала многа дзяцей рознага ўзросту. Вучыліся ў памяшканнях свабодных дамоў, а такіх было нямала. Не хапала мэблі, школьных прылад, але было вялікае жаданне асвойваць грамату.

А.В. Барахоўскі ў далейшым скончыў завочна геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працаваў у школе да выхаду на пенсію ў 1986 годзе.

З 1949 года школа стала сямігадовай. У 1950 годзе зрабіла свой першы выпуск. Дырэктарам школы ў той час быў Кузняцоў Дзмітрый Пятровіч, былы інструктар Маладзечанскага райкама партыі, а загадчыкам навучальнай часткі з 20 верасня 1949 года быў назначаны Барахоўскі А.В. Пэўны перыяд у школе працаваў Яблонскі А.І., які пасля заканчэння БДУ прадоўжыў вучобу ў аспірантуры па спецыяльнасці матэматыка, абараніў кандыдацкую, а затым доктарскую дысертацыю. Супрацоўнік інстытута матэматыкі Акадэміі навук БССР, аўтар многіх работ па дыферэнцыяльных ураўненнях. Выкладаў вышэйшую матэматыку ў многіх вышэйшых навучальных установах горада Мінска.

Напаўняльнасць класаў была вялікая, у асобныя гады школу наведвала каля трохсот вучняў. У сямігадовай школе пачалі працаваць настаўнікі




Пякарская В.І., Скварко М.П., Хасіневіч А.І., Сівы І.М., Амельяновіч М.П., Марынец Т.М., Кошчыц С.Г., Сівая В.Ц. Сівы І.М. узначальваў школу з 1961 па 1969 г.г. і з 1987 па 1995 г.г. Гэтыя настаўнікі аддалі жыццё школе, адпрацаваўшы ў ёй па 35-40 гадоў.


У 1963 годзе пачалося будаўніцтва школы на 320 месц. 1 верасня 1964 года вучні селі за парты ў новым светлым памяшканні. Школа папоўнілася многімі кваліфікаванымі кадрамі. Гэта Суднік В.В., Камінская Л.Н., Шышонак М.Ф., Касарыцкі В.І.

Першы выпуск сярэдняй школы адбыўся ў 1966 годзе. Школу адначасова закончылі 16 вучняў 11 класа і 30 вучняў 10 класа.

Усе яны сталі высокакваліфікаванымі спецыялістамі народнай гаспадаркі. З 16 выпускнікоў 11 класа 9 атрымлі вышэйшую адукацыю. Сярод іх Часноўскі М.Э.,

кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ, намеснік дэкана факультэта знешнеэканамічных сувязей універсітэта, быў пасланнікам у Польшчы, зараз з’яўляецца рэктарам Брэсцкага ўніверсітэта. Амельяновіч Т.Г. пасля атрымання вышэйшай адукацыі працавала ў архіве ЦК КПБ. Афіцэрамі Савецкай Арміі сталі Патрэбка І.М., Аляхновіч С.А., Кузняцоў У.Д., Янкоўскі В.А., інжынермі - Бітэль З.І., Краскоўская І.К., настаўнікамі – Салаўёва С.М., Яхімовіч В.С., Садоўская Е.В. Грынкевіч І.Ю. закончыў універсітэт Дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.

Не менш паспяховым быў і другі выпуск школы. Сярод яго выпускнікоў – Адамовіч Т.Б., якая скончыла хімічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, абараніла кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, працуе ў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Выпускнік Юхнеўскі П.І. пасля заканчэння політэхнічнага інстытута і аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю, зараз працуе выкладчыкам політэхнічнай акадэміі.

Вучні і настаўнікі працуюць над добраўпарадкаваннем школьнай тэрыторыі: закладзены пладовы сад на пяцьдзясят дрэў, створаны вучэбна-доследны ўчастак, пабудаваны школьны стадыён, праведзена азеляненне школьнай тэрыторыі. У 1977 годзе пабудаваны прышкольны інтэрнат на 32 месцы, а ў 1985 – трыццаціпяцімятровы стралковы цір. У 1975 – 1978 гадах расце колькасны склад вучняў. Ён дасягае чатырохсот чалавек. У гэты час прыходзіць і папаўненне настаўнікаў. У калектыў школы ўліліся Вішнеўская Т.Б., Дубавец П.К. (працаваў дырэктарам школы з 1967 па 1973 г.г.), Дубавец Е.М., Лукін У.А., Лукіна В.М., Балалаева Т.К., Балалаеў М.М., Дубніцкая Е.В., Кавалевіч А.Д., Кавалевіч Р.М., Дакурна З.І., Бункевіч Л.Ф., Баразоўскі В.М., Бычкоўская І.В., Пякарскі У.Р., Каспіровіч Л.М., Лукашэвіч В.К., Лукашэвіч В.Л. (працаваў дырэктарам школы з 1973 па 1987 г.г.), Працкевіч В.У., Сабалеўская Т.В., Сухадолец В.А., Кавалеўская Г.І., Аляшкевіч Г.С., Белановіч А.І., Белановіч І.І., Дварэцкая Н.У., Гушча Р.В., Гушча Г.М.

Гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для паспяховай работы школы. Адміністрацыя школы пастаянна клапацілася аб павышэнні педагагічнага майстэрства настаўнікаў. Для гэтага праводзіліся тэарэтычныя і практычныя заняткі, метадычныя месячнікі, дэкады і тыдні, было наладжана ўзаеманаведванне ўрокаў. Школа з’яўлялася адной з лепшых у раёне, прымала актыўны ўдзел у прадметных алімпіядах на ўзроўні раёна, вобласці і нават рэспублікі. Вучні Грабёнкін Станіслаў, Сівы Леанід, Зара Ірына прымалі ўдзел у абласных алімпіядах па матэматыцы і фізіцы. Вучаніца Грабёнкіна Ганна тройчы прымала ўдзел у рэспубліканскіх алімпіядах па рускай мове і была пераможцам (1 месца сярод вучняў 9 класа).

Усе гады вялікая ўвага ўдзялялася і ўдзяляецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў. Школа трымае цесную сувязь з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Рэгулярна праводзяцца экскурсіі ў горад-герой Мінск, Брэсцкую крэпасць, Хатынь, Курган Славы.









У 70-80-я гады вучні і настаўнікі пабывалі ў многіх гарадах былога Савецкага Саюза. Штогод практыкуюцца турысцкія паходы па месцах баявой славы Рэспублікі Беларусь.

Асабліва плённая работа праведзена па ўвекавечанню памяці воінаў, пахаваных у брацкай магіле пасёлка Багданаў.

Тут ляжаць астанкі 32 чалавек, якія ў ліпені 1944 года загінулі пры

вызваленні нашай мясцовасці. У 1965 годзе былі вядомы прозвішчы васямнаццаці воінаў. Чырвонымі следапытамі ўстаноўлены прозвішчы яшчэ дванаццаці пахаваных, і толькі два чалавекі сёння ў магіле значацца невядомымі. З роднымі дванаццаці савецкіх салдат устаноўлена перапіска. Пісьмы ў школу прыходзілі з Пензенскай, Калінінскай, Жытомірскай, Наўгародскай і іншых абласцей. З далёкага сібірскага горада Іркуцка 9 верасня 1967 года прыязджала на магілу сына маці.

Вучань школы Радзівіловіч Іван прынёс у школу камсамольскі білет і воінскую кніжку пахаванага ў Багданаве Хмялеўскага Віктара, з якіх даведаліся адрас маці. На запрашэнне школы яна адказала згодай, і адбылася гэта хвалюючая сустрэча.

35 гадоў сям’я Ф.В. Сапілава шукала магілу бацькі. Дапамаглі чырвоныя следапыты школы. 9 мая 1975 года дачка і жонка загінуўшага на багданаўскай зямлі воіна наведалі магілу, дзе пахаваны іх бацька і муж.
У 80-я гады вялікая работа праводзілася па зборы матэрыялаў для стварэння гісторыка-краязнаўчага музея. Кіраваў гэтай работай намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сівы М.І. Музей быў адкрыты ў лютым 1983 года. Зараз музейныя экспанаты размяшчаюцца ў двух класных пакоях. Тут прадстаўлены наступныя раздзелы: “Мінулае Багданава”, “Вялікая Айчынная вайна”.

Не абмінула бокам у 1986 годзе чарнобыльская бяда і нашы мясціны. Дзевяць вёсак мікрараёна забрудзана радыенуклідамі. Пачынаючы з 1988 года вядзецца актыўнае аздараўленне вучняў школы. Школьнікі адпачываюць у многіх зарубежных краінах. Пабывалі ў Польшчы, Балгарыі, Італіі, Германіі.

Асаблівыя адносіны склаліся з арганізацыяй Маладых Хрысціян

нямецкага горада Вільгельмсхавэна.

За гэты перыяд у Германіі аздаравіліся каля двухсот нашых школьнікў У 1991 годзе 140 вучняў і настаўнікаў два месяцы адпачывалі і вучыліся на турбазе “Нахімаўская” ў 120 кіламетрах ад Санкт-Пецярбурга.
У выхадныя дні праводзіліся экскурсіі ў Пецярбург, Выбарг, Кранштадт, Пушкін. Цікавымі былі экскурсіі ў Эрмітаж, Рускі Мастацкі музей, Петрапаўлаўскую крэпасць, на легендарную Аўрору, заалагічны музей, заапарк, цырк, Екацярынінскі палац, Царскасельскі ліцэй, у кватэру Пушкіна на Мойцы, у Пенаты – месца жыхарства мастака І.Рэпіна, на магілу Ганны Ахматавай.

У 1994 годзе вучні школы адпачывалі ў Крыме. Наведалі Севастопаль, Сімферопаль, Алушту, Ялту.

Неаднаразова адпачынак вучняў арганізоўваўся на тэрыторыі раёна (санаторыі “Налібоцкая пушча”, “Іслач”, “Парус”).

У 2010 годзе пасёлак Багданаў ператвораны ў аграгарадок, шляхам далучэння дзіцячага саду ўстанова адукацыі атрымала новы статус: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Багданаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».

У 2014 годзе ва ўстанове адукацыі працуе 24 настаўнікі і два выхавальніка. Навучаюцца 143 вучня, выхоўваюцца 29 дашкольнікаў.

На працягу ўсіх гадоў установай кіравалі мудрыя і таленавітыя дырэктары:

Сівы Іван Міхайлавіч (1964 – 1969гг., 1987 – 1995гг.)

Дубавец Пётр Кузьміч (1969 – 1972гг.)



Лукашэвіч Васілій Лукіч (1972 - 1987гг.)



Сабалеўская Таццяна Васільеўна (1995 - 2009гг.)



Мароз Марына Изыдораўна (2009 – 2011гг.)



Альшук Ірына Эдвардаўна (2011 год – па сённяшні час)


Багданаўская сярэдняя школа да гэтага часу зрабіла 50 выпускаў.

За гэты час пуцёўку ў дарослае жыццё атрымалі 1512 выпускнікоў. З іх 27 узнагароджаны залатой медаллю, 32 сярэбранай.Многія вучні атрымалі высокую кваліфікацыю і працуюць у краінах блізкага і далёкага замежжа. Шмат хто з былых вучняў прадоўжыў прафесію сваіх настаўнікаў:



Белановіч Алена Іванаўна Бітэль Казімір Іванавіч

Міхалоўская Наталля Мар'янаўна Вайшнаровіч Ілона Аляксандраўна

Гушча Ганна Мікалаеўна Варановіч Наталля Адамаўна



Буйко Святлана Мечыславаўна Кавалеўская Галіна Іванаўна







Гіль Тереса Чаславаўна Аляшкевіч Яніна Баляславаўна

Выпускнікі, якімі ганарыцца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Багданаўскі навучальна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”:

Аляшкевіч Алена Мікалаеўна


Начальнік упраўлення працы і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама


Мошка Аляксандр Вікенцьевіч
Намеснік генеральнага дырэктара завода «Атлант»


Скварко Андрэй Часлававіч



Старшы інспектар аховы службы бяспекі 
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь





Сучасная ўстанова адукацыі гэта: камп'ютарны клас, гульнявыя пляцоўкі, утульныя класы, бібліятэка, сучасны спартзал, добраўпарадкаваная тэрыторыя.
: templates
templates -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
templates -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
templates -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
templates -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
templates -> Ілья Вёска ў Вілейскім
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
templates -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
templates -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка