Белы анёл: Што табе трэба, каго ты тут шукаеш? Чорны анёл



Дата канвертавання01.07.2016
Памер44.56 Kb.
Прапанова IIІ – Cцэнка

Міласэрны Айцец

Пачатак

Гучыць музыка, на сцэне белы анёл танцуе. З’яўляецца чорны анёл і пачынае штурхаць белага.

Белы анёл: Што табе трэба, каго ты тут шукаеш?

Чорны анёл: Для нас заўсёды ёсць праца на зямлі, пакуль людзі грэшаць. Вось убачыш, што яшчэ сёння я знайду грэшную душу, якая і не думае пра навяртанне.

Белы анёл: Не, я не дазволю табе нікога падмануць і звесці.

Чорны анёл дражніць белага і разам уцякаюць са сцэны.


Частка І


На сцэне група моладзі: хлопцы і дзяўчаты, відаць, што яны ўсе нападпітку і хочуць толькі весяліцца. У цэнтры хлопец (блудны сын) з бутэлькай алкаголю і кашальком, поўным грошай. Дзяўчына ўсклікае:

Дзяўчына: Паглядзіце, вунь бар, пайшлі весяліцца.

Хлопец адказвае:

Хлопец: А хто ў нас сёння плаціць?

Блудны сын: Я за ўсё плачу, сябры, хадзем весяліцца. (Паказвае ўсім кашалёк, поўны грошай.)

Усе выходзяць са сцэны.


Частка ІІ


На сцэну выходзіць блудны сын, выглядае стомленым пасля ночы ў бары. Трымае ў руцэ пусты кашалёк, заглядвае ў яго. Каля яго праходзяць яго сябры і не звяртаюць на яго ўвагі, ён крычыць ім у след:

Блудны сын: Што я нарабіў? Што ж мне далей рабіць?

Каля блуднага сына з’яўляюцца два анёлы: белы і чорны. Белы анёл са смуткам на яго глядзіць, а чорны пачынае гаварыць:

Чорны анёл: Чаго ты перажываеш? Усё добра ты зрабіў, табе таксама ў жыцці патрэбна свабода. Гуляй, пакуль яшчэ малады. Не звяртай ні на каго ўвагі, рабі што хочаш.

Белы анёл: Бедны хлопча, ты амаль страціў сваё жыццё. Застаўся адзін, нікому не патрэбны, усе сябры адвярнуліся ад цябе. Але не адчайвайся. Яшчэ ўсё ў жыцці можна выправіць. Ты толькі сам павінен гэтага захацець.

Анёлы танцуюць і выходзяць са сцэны.

Блудны сын: Застаўся адзін, а столькі сяброў было, пакуль я меў грошы, здавалася, што ніколі не скончыцца такое жыццё. Цяпер не маю нічога, ні знаёмых, ні дому, ні працы. Што мне цяпер рабіць? Дзе шукаць дапамогі? Як увогуле я, з такой добрай і багатай сям’і, мог апынуцца на вуліцы…

Сам ува ўсім вінаваты. Захацелася самастойнага жыцця, пакрыўдзіў бацьку, забраў усю сваю спадчыну і ўсё страціў. Як там цяпер мой бацька, так даўно нічога не чуў пра яго, ці яшчэ крыўдзіцца на мяне? Напэўна, ён мне ніколі не прабачыць.



На сцэне з’яўляюцца анёлы.

Чорны анёл: Табе ніколі бацька не прабачыць таго, што ты зрабіў, ён выракся цябе, табе застаецца толькі адно – самазабойства.

Белы анёл: Ты зрабіў вельмі дрэнна, што пакрыўдзіў бацьку, але ён цябе ўвесь час вельмі любіць і чакае, калі ты вернешся. Ён вельмі спадзяецца, што яго малодшы сын вернецца да яго і ўся сям’я будзе разам. Ён увесь час сумуе па табе і верыць, што дабро, якое ёсць у табе, пераможа, і ты станеш добрым чалавекам. Нічога страшнага, што пакуль не ўдалося нічога дасягнуць, нічога страшнага, што ты ўсё страціў. Вярніся да бацькі, ён чакае цябе.

Чорны анёл: Нікога не слухай. Ты ганьба для сям’і. Няўжо ты хочаш, каб усе ўбачылі, які ты слабы і дурны? А твой старэйшы брат што скажа?

Блудны сын: Што мне рабіць? Можа, сапраўды вярнуцца, папрасіць прабачэння ў бацькі? Калі ён адрачэцца ад мяне, то нічога не застанецца, як толькі скончыць са сваім жыццём. Можа, сапраўды пайду, кінуся яму ў ногі і папрашу прабачэння.

Белы анёл: Так, так, абавязкова паспрабуй.

Чорны анёл: Не, не, гэта не мае сэнсу.


Частка ІІІ


Дом блуднага сына. За сталом сядзіць бацька, глядзіць на фотаздымак, на якім яго сям’я ўся разам – да адыходу з дому блуднага сына.

Бацька: Столькі часу прайшло, калі мой малодшы сын пакінуў дом, але сэрца да гэтай пары баліць. Ці ўсё ў яго добра, ці добра выкарыстаў атрыманыя грошы? Трэба было яго затрымаць. Але што ж зрабіць, так бывае з дарослымі дзецьмі.

(Званок у дзверы.) Уваходзіць слуга.

Слуга: Гаспадар, паглядзіце, хто прыйшоў, той, па кім вы столькі гадоў сумавалі.

Бацька ўбачыў сына, устае з крэсла і абдымае яго. Сын становіцца на калені, каб перапрасіць. Бацька не дае яму ўкленчыць.

Сын: Бацька прабач мне, я не варты нашай сям’і, але прашу ў цябе прабачэння.

Бацька (да слугі): Прынясіце чыстае адзенне для майго сына, бо ён быў памерлы і ажыў, згінуў, але вярнуўся. Накрывайце стол і будзем святкаваць, бо ў нашай хаце сёння вялікая радасць.

Усе пачынаюць накрываць стол, падрыхтоўваюць святочную ежу. У глыбіні сцэны бацька з сынам сядзяць і ціха размаўляюць. На сцэну выходзіць старэйшы сын і звяртаецца да слугі.

Старэйшы сын: А што ў нас столькі святла і радасці ў хаце, усе бегаюць, нешта робяць? Што здарылася?

Слуга: Твой малодшы брат вярнуўся.

Старэйшы сын: Мой брат? Той, што прагуляў сваю частку спадчыны?

Да яго падыходзіць бацька.

Бацька: Сынок, уваходзь, у нас вялікая радасць, твой брат вярнуўся.

Старэйшы сын: Айцец, я столькі зрабіў для цябе, цяжка працую столькі гадоў, каб мы ўсё мелі, а ты ніколі не наладзіў для мяне такога свята.

Бацька: Сынок, усё, што я маю, гэта тваё, і ты – мой, а весяліцца трэба, бо брат твой вярнуўся і цяпер ён з намі. З гэтага моманту мы ўсе зноў разам.


Блудны сын чытае верш:
(с. Марыя Емяльянчык ОР)


Я здалёку бачыў дом,

Родны, мілы, блізкі ён.

На гары стаіць айцец

І чакае, дзе хлапец?


Як пакінуў я свой дом,

Сум накрыў сваім плашчом.

І айцец ўвесь час чакаў

Ён прабачыў, сумаваў.


«Сын вярнуўся!» – закрычаў,

І падбег, пацалаваў.

Я не мог нават чакаць,

Але ў сэрцы ўсцяж гучаць

Музыка, што ахапіла дом,

Радасць, што магу з айцом

Разам быць і працаваць.

І яшчэ магу сказаць,


Што весь час па тым цяпле

Сумаваў на чужыне.

І айце цтады ўсміхнуўся:

«Добра, што ты, сын, вярнуўся.

Ты быў мёртвы і ажыў,

І дамоў назад прыбыў».


Дом наш будзе ажываць,

Калі будзем прабачаць,

Калі Хрыстус ў дом наш прыйдзе -

Сонца радасці узыйдзе.


Канец.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка