Бесперапынная алімпіяда па беларускай мове, 5 кл



Дата канвертавання05.07.2016
Памер12.05 Kb.
Бесперапынная алімпіяда па беларускай мове, 5 кл.

4 чвэрць

Заданні


  1. Запішыце словы, аб’ядноўваючы іх у групы ў залежнасці ад родавага і відавога паняццяў. (4 балы)

Агурок, бяссмертнік, відэлец, бручка, вяргіня, бульба, канапа, бурак, гародніна, гваздзік, капуста, каструля, кветкі, крэсла, лыжка, морква, мэбля, настурка, посуд, пралеска, пятрушка, рамонак, рэпа, салата, салатніца, флёкс, супніца, шафа, талер- ка, этажэрка.

  1. Устаўце прапушчаныя знакі прыпынку, графічна растлумачце іх пастаноўку.

(5 балаў)

Сонца схавалася ў воблаках і пасыпаўся на зямлю бялюткі сняжок. Гаспадыня пусці ў хату дарожнага чалавека. У нашым аркестры ёсць розныя інструменты скрыпкі і віяланчэль трамбон і кларнет раяль і гітары. Спадчына гэта наша мінулае наша памяць. У неба ўзняўся жаўрук і заспяваў прыветную песню сонцу.



  1. Знайдзіце прыметнікі, блізкія па значэнні. Аб’яднайце іх у сінанімічныя рады.

(4 балы)

Слабы, стомлены, бязвольны, аслабелы, худы, знясілены, слабаволь-

ны, нядужы, змарнелы, мізэрны, бесхарактарны, кволы, кастлявы, немачны, сухарлявы, хілы, хударлявы, змораны, сухі, дохлы.


  1. Перакладзіце на беларускую мову. (2 балы)

Письмо – великое достояние человечества, великое достояние каж-

дого народа. Оно используется во всех областях деятельности лю-

дей.


  1. Закончыце прыказкі. (5 балаў)

Узяўся за гуж – …

Рыхтуй летам сані, …

Адна галава добра, …

Не ўсё тое золата, …



Не рабі ліхога …

Усяго – 20 балаў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка