Без чалавечнсці не будзе вечнасці Класная гадзіна для вучняў 10-11 класаў



Дата канвертавання01.07.2016
Памер72.57 Kb.
Без чалавечнсці не будзе вечнасці

Класная гадзіна для вучняў 10-11 класаў

Мэта:садзейнічаць выхавнню гуманных, добразычлівых адносін да акружаючых людзей,беражлівых адносін да роднай прыроды,развіваць пачуццё цікавасці да гістарычнага мінулага

Ход занятка

НАСТАЎНІК. Мы сабраліся сёння, каб пагаварыць пра вечнасць і чалавечнасць,пра тое, што не старэе з часам.

Што трэба чалавеку

У наш трывожны век?

Каб сёння з чалавекам

Сустрэўся чалавек.

Каб працягнуў ён руку

І да яго пайшоў,

І ў чалавеку друга

Каб для сябе знайшоў,

Міхаіл Ясень

Задумаемся. Чаму у жыцці здараецца такое,што людзі становяцца раўнадушнымі да пакут і няшчасцяў другіх? Чаму так востра гучыць праблема гуманізму і міласэрнасці ў наш час? На гэтыя пытанні мы пастараемся даць адказ у ходзе нашай гутаркі,.

Камп’ютары,робаты,аўтаматы,безумоўна,аблягчаюць нашу працу. Аднак ніякі робат не заменіць пацалунак мамы,пяшчотны позірк настаўніцы,добрае слова ўрача,цёплую далонь сябра.

Таму маё першае пажаданне да ўсіх нас:”Будзь удзячны за дабро,якое табе зрабілі,не жадай людзям таго,чаго не жадаеш сабе,ббббудзь роўны з роўнымі,смелы з дужымі,паблажлівы да слабых,літасцівы да братоў сваіх меншых. Інакш кажучы,будзь Чалавекам”(Уладзімір Караткевіч).

Паглядзіце ,калі ласка,на плакаты,дзе змешчана шмат цікавых выказванняў беларускіх пісьменнікаў (ДАДАТАК). Пастарайцеся выбраць тое,якое закране вашу душу і сэрца.

Вось дрэва чалавечнасці.У канцы нашай размовы,я спадзяюся,яно расцвіце ад вашых слоў.



КРОК ПЕРШЫ. ЦУД НАРАДЖЭННЯ ДЗІЦЯЦІ

НАСТАЎНІК.Паслухайце адно прызнанне,падумайце,каму і ад каго яно напісана. (Гучыць ціхая мелодыя.Вучань чытае)

ПРЫЗНАННЕ

Мілая мамачка! Няма ў мяне іншага жадання,чым сказаць,усімі сваімі паводзінамі паказаць,як я цябе люблю. І калі я нараджуся,першы мой крык будзе пра гэта.

Яведаю ўсе твае пачуцці,натхненні,думкі. Янырэхам адгукаюцца ў маім маленькім сэрцы і набіраюць яшчэ большую сілу. Ты зараз думаеш,ці трэба я табе:розныя клопаты,праблемы,раннія маршчынкі і сівізна тваіх цяпер такіх прыгожых валасоў…

Каб жа ты толькі ведала,як я буду старацца,каб жыццё тваёбыло цікавым і прыгожым!Мамачка!Як ты будзеш радавацца іганарыцца і маім першым крокам,і першым словам,і першымі выдатнымі адзнакамі.

Уяві сабе, што будзе,калі я не нараджуся.Колькі цеплыні,дабрыні ірадасці,любові ты не атрымаеш! І не будзе ў цябе таго самага родненькага чалавечка, з якім ты можаш падзяліцца самым патаемным,які ў хвіліну няшчасця будзе з табою.Канечне,ты можаш сказаць што для цябе такі блізкі чалавек—гэта муж ці сяброўка.Але ж згадзіся,толькі дзіця—часцінка цябе самой. І таму мы з табой зразумеем адно аднаго найлепей. Я ж так люблю цябе…

---Якія думкі і пачуцці выклікала ў вас гэта пісьмо?

НАСТАЎНІК. Так,гэта пасланне-прызнанне дзіцяці,якое яшчэ не нарадзілася,да сваёй матулі.Даць жыццё чалавеку—гэта гуманна. Магчыма,калі вы стнеце дарослымі і будзеце планаваць сваю сям’ю,успомніце гэта прызнанне і зробіце правільны выбар. Помніце,што ў нашай краіне,на жаль,смяротнасць перавышае нараджальнасць.

КРОК ДРУГІ.ВЫХАВАННЕ ЧАЛАВЕКА

НАСТАЎНІК.Вялікі ўплыў на фарміраванне асобы чалавека мае сям’я,тое акружэнне,тыя жыццёвыя прынцыпы,сярод якіх расце чалавек. Паслухайце вершаваныя радкі і ацаніце сітуацыю:

Ручкі дзіцяці—у мамінай ручцы,

Глянь,вунь,сыночак,хлопчыкі б’юцца,

Глянь, тыя большыя крыўдзяць малога,

Ну іх да Бога…

Часта гадзіна імгненнем бывае.

…Маці ў школу сынка выпраўляе.

--Лепш абыдзі ты.—наказвае строга,--

--Злодзея, хітрага, хлуса , ліхога,

Хама, задзіру… -- іх зараз дачорта,

Ну іх да чорта…

Мікола Ждановіч

-- Якім вырасце гэты хлопчык?

-- Ці правільныя парады дае яму маці?

-- Як жа выхаваць міласэрнасць? Што б такое знайсці, каб аднойчы закранула душу дзіцяці і жыло ў ёй?

Успамінаецца дзяцінства, калі бабуля – чалавек далёкі ад педагогікі – вучыла нас жыць сярод людзей і прыроды. Помню, нарвалі мы з сястрой букет рамонкаў і цярэбім сцяблінкі ад лісточкаў.

А бабуля паглядзела на наш занятак і сказала: “Навошта кветкі мучыце? Ім жа балюча!” – і гэтыя словы запалі ў душу без лішняга навучання.



КРОК ТРЭЦІ.

МІЛАСЭРНАСЦЬ – АДНА З РЫС НАШАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ХАРАКТАРУ.

НАСТАЎНІК. Які ж ён, нацыянальны характар беларусаў? (Вучань расказвае)



БЕЛАРУСЫ – ГЭТА МЫ

Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сясцёр, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам?

Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя тыповыя рысы і найбольш удала гэта зрабіў У. Караткевіч.

“Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатны, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у даўнія часы чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. І гарт той застаўся ў яго характары на вякі.

Манера паводзін вызначацца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу, і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падыме руку на яго жыццё.

Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць. Нашы людзі адрозніваюцца шчодрасцю, гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Беларусы мяккія, даверлівыя, пазбаўленыя помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай.”

(Зямля пад белымі крыламі)

НАСТАЎНІК. Нельга не пагадзіцца з У. Караткевічам. Але давайце зазірнем глыбей, у вусную народную творчасць, а больш дакладна – у мудры свет беларускіх прыказак. Менавіта прыказкі найбольш глыбока адлюстроўваюць маральна-этычныя каштоўнасці народа.

Прапаную дастаць з “Чароўнага куфэрка” прыказкі і вызначыць што іх аб’ядноўвае:

1. Ад сумы і ад турмы не заракайся.

2. Бедны з бедным апошнім падзеліцца.

3. Зло толькі на сіле трымаецца.

4. Адзін гаруе, а другі раюе.

5. На чужым горы шчасце не пабудуеш.

6. Помста шчасця не прыносіць.

7. І Бог не карае грэшніка, які пакаяўся.

8. Сіроцкі хлеб гароцкі.

9. Сіраце заўсёды вецер у твар.

10. Блізкі сусед лепш за далёкага сваяка

11. Добрае слова лечыць, а ліхое калечыць.

12. Лепш даваць, чым прасіць.
КРОК ЧАЦВЁРТЫ. ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ І ГУМАННАСЦЬ У ГАДЫ ВАЙНЫ.
НАСТАЎНІК. Мыжывём у мірны час. Але наш шматпакутны народ зведаў жудасны час вайны,калі жорсткасць і міласэрнасць,лютасць і гуманнасць ішлі побач.(вучнь чытае баладу А.Куляшова “Пра чатырох заложнікаў”.

Чаму ж бацька не прыйшоў выратаваць сваіх дзяцей? Ці гуманна гэта?

Як вы разумееце словы “Перад бацькам Мінаем //Станьце ўсе бацькі на калені!”
КРОК ПЯТЫ. ЖЫЦЬ, КАБ НЕКАМУ БЫЦЬ ПАТРЭБНЫМ

ПАВЕДАМЛЕННЕ ВУЧАНІЦЫ.

Я хачу расказаць пра настаўнцу малявання з Чэхіі. Фрыду Дзікер-Брайндэсаву. У канцлагер Асвенцім яна трапіла у 1944 годзе. Ёй было 48 год, а яна як магла адцягвала ўвагу дзяцей ад пачуцця голаду, ад смерці. Фрыда вучыла дзяцей маляваць. І яны малявалі кветкі, неба, матылькоў, а вочы іх былі галодныя, міскі пустыя… Настаўніца і яе вучні пайшлі разам у газавую камеру. Гэта страшна ўявіць, але так было. Пасля іх засталося больш за 4 тысячы малюнкаў. Фрыда не выратавала дзяцей, але жыла, пакуль ім была патрэбна. (выказванні, абмеркаванні)

НАСТАЎНІК. Галоўнае, каб больш ніколі не паўтарылася гэтая жудасная вайна.


КРОК ШОСТЫ. ШАНУЙЦЕ БАЦЬКОЎ СВАІХ
НАСТАЎНІК. Мудрую параду даў нам паэт:

Шануйце дабрыню,

Хай і слабую,

Шануйце мудрасць,

Хай сабе і нямоглую.

Насіце на руках бацькоў.

У. Караткевіч

Старасць – гэта значыць сталасць, мудрасць. Казка Караткевіча даказвае нам, што чалавек павінен быць гуманным, што стары чалавек, які не можа працаваць фізічна можа адарыць нас жыццёвай мудрасцю, карыснай парадай.

Разгледзім жыццёвыя сітуацыі ( кожнай групе давалася заданне, прыдумаць жыццёвую сітуацыю і даць ацэнку паводзінам герояў памятаючы нашу тэму: “Без чалавечнасці не будзе вечнасці”) Сітуацыя 1. Стары чалавек у сям’і

Сітуацыя 2. Адпачынак на прыродзе

Сітуацыя 3. Чалавек, які ляжыць на тратуары

Вучні паказваюць інсцэніроўкі, даюць каментарыі.

НАСТАЎНІК. За адну гадзіну нельга ацаніць жыццёвыя сітуацыі ўсе. Спадзяюся, што, прымаючы ўдзел у нашай гутарцы, кожны з вас зрабіў для сябе выснову. А цяпер – свабодны мікрафон.

Прадоўжыце фразу: Я запомніў і занатую…

Ацаніўшы розныя сітуацыя, я думаю…

Прыйшла да высновы…

(прысутныя выказваюцца)

НАСТАЎНІК. Успомнім пра дрэва вечнасці. Яго галінкі пакуль голыя. Без чаго не можа жыць чалавек? (вучні на выразаных з паперы лісточкаў пішуць словы і прымацоўваюць іх да галінак)

Так, наш свет выратуюць дабрыня, ласка, павага, спагада, клопат, чуласць… Цудоўна сказаў Панчанка (вучань чытае верш “Лечыцца трава ад спёкі ліўнем”)

Дадатак

ВЫКАЗВАННІ ДЛЯ АФАРМЛЕННЯ ЗАЛЫ


МО па-жаночы прашу цябе слёзна,

Але хачу, каб запомніў урок:

Заўтра любіць, памагаць будзе позна,

Людзі, як зоркі, згасаюць, сынок.

Яўгенія Янішчыц
Чалавеку патрэбна не слава,

А людская ўвага і ласка,

І сардэчнае, шчырае слова,

І вясёлая добрая казка.

Сяргей Грахоўскі
Продкамі не грэбуйце ніколі,

Бо яны жыццём сваім, крывёю,

Здабывалі і зямлю, і волю.

Эдуард Валасевіч


Той дзень прапаў і страчаны навекі,

Калі ты не зрабіў таго, што мог,

Калі не паспрыяў ты чалавеку,

Няшчыры быў, зманіў, не дапамог…

Пімен Панчанка

Нельга абысці і адмахнуцца

Ад чужой трывогі і бяды,

Нельга не пачуць, як сэрцы б’юцца,



Як змаўкаюць сэрцы назаўжды.

Сяргей Грахоўскі
: gnezno -> library
library -> Настаўнік пачатковых класаў Дубай Таццяна Паўлаўна
library -> Гнезнаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Расклад дадатковых адукацыйных паслуг на І і паўгоддзе 2014/2015 навучальнага года
library -> Гнезнаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыклу
library -> Гнезнаўскі навучальна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа
library -> Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь Мэта
library -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах
library -> Графік работы дзяржаўнай установы адукацыі “Гнезнаўскі навучальна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка