Бібліятэка сярэдняй школы №4



Дата канвертавання15.05.2016
Памер53.87 Kb.

Бібліятэка сярэдняй школы №4








26 красавіка 1986 года – гэта дзень жудаснай трагедыі, якая насцігла беларускі народ, - аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыль… Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна ўскацілася на беларускі небасхіл. Яно, нібы чорнае зацьменне, усё пачарніла – і зялёную траву, і празрыстую ваду, і блакітнае неба. Беларусь уся ад краю і да краю адчула подых згубнага чарнобыльскага ветру. А Магілёўшчыне і Гомельшчыне волей лёсу давялося перажыць сапраўдны смерч, «бо сёння вучоныя вылічылі: Чарнобыль – гэта 350 «Хірасім».

Глыбокім болеем адгукнулася чарнобыльская трагедыя, што накрыла сваім злавесным Чорным крылом шматпакутную Беларусь, адгукнулася ў сэрцах і ў творах беларускіх пісьменнікаў.

Яна прымусіла іх зірнуць на свет, жыццё грамадства з вялікай чалавечай адказнасцю і сумленнасцю. Р. Барадулін, Н. Гілевіч, У. Някляеў, М. Мятліцкі, С. Законнікаў, Я. Сіпакоў, А. Вялюгін і інш. пісьменнікі адгукнуліся на трагедыю. Яны ўспрынялі чарнобыльскую аварыю як найвялікшую нацыянальную трагедыю.

Чым гэты боль нясцерпны

вымераць?

Ён не лягчэй за той – з вайны.

Ці можа край палескі вымерці

без аніякае віны?

Няўжо атрутны вецер выпетрыць

пачуцці нашы, мову, слых?

Няўжо не вернуцца дазіметры да

тых паказчыкаў - былых?

Няўжо абапал плыннай Прыпяці

лясы змарнеюць і палі?..

Усё стрываем, што ні

прыйдзецца,

каб не застацца без зяммлі;

каб жыта ў полі каласілася,

каб не радзеў лясоў гушчар,

каб над планетай не насілася

пагроза смерці ў плойме хмар;

каб катастрофа немагчымаю была;

каб матухна Зямля не ўпала, стаўшы Хірасімаю,

счарнелым яблыкам з галля.

Артур Вольскі «Боль Чарнобыля»





  1. Аколава В. Перасяленцы: верш/ В. Аколава// Родная песня: Зб. бел. сучас. паэзіі: Для ст. шк. узросту/ Укл. Ул. А. Дзіско.- Мн.: Ураджай,1997.- С.432.

  2. Акулін Э.Дым Айчыны – Чарнобыльскі дым: Верш// Галасы вёснаў: Сучасная беларуская паэзія: Для ст. шк. Узросту.- Мн.: Полымя, 1997.- с. 270

  3. Бондар Т. Май. 1986: верш/ Т. Бондар// Родная песня: Зб. бел. сучас. паэзіі: Для ст. шк. узросту/ Укл. Ул. А. Дзіско.- Мн.: Ураджай,1997.- С. 99-100.

  4. Бураўкін Г. Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка…; Перасяленне: вершы/Г. Бураўкін // Споведзь калосся: Белар. паэзія другой паловы ХХ ст.- Мн.: Беларусь,1997.- С.249, 250-252.

  5. Гілевіч Н. У лета 1986-е; Калі не апомнімся; Не хварэй!: вершы/ Н. Гілевіч// Гілевіч Н. Наканаванае: вершы, паэмы, раман у вершах: Для ст. шк. узросту.- Мн. : Полымя, 1998.- С. 81-97.

  6. Грахоўскі С. Чарнобыльскі чад: верш/ С. Грахоўскі// Грахоўскі С. Недапісаная кніга: вершы.- Мн.: Маст. літ., 1996.- С.173.

  7. Грачанікаў А. Радыяцыя–нябачны акупант; Ах, Чарнобыль…; На сцежку маленства ступіў басанож; Прыціхне ў прыцемках Прыпяць: вершы/ А. Грачанікаў// Споведзь калосся: Бел. паэзія другой паловы ХХ ст.- Мн.: Беларусь,1997.-С.311-314.

  8. Гришанович В. Стронций в капле росы: Кн.поэзии: Для ст. шк. возраста/ Вступ. ст. В.В. Гниломедова.- Мн.: Юнацтва, 1990.- 206 с., (1) л. портр.

  9. Гурыновіч Х. Красавік,1986; Зона; Раса; Суніцы; Страх; Пакінутая вёска; Сабака; Не будзе радзін; Родныя сосны; Распятая трава: вершы/ Х. Гурыновіч// Гурыновіч Х Вішня цвіце: Вершы.- Мн.: Маст. літ.- С.96-107.

  10. Законнікаў С. Дэфіцыт праўды (Чытаючы пошту «Чорнай былі»): Публіцыстычны роздум/С. Законнікаў// Законнікаў С. Беларускае сэрца: Публіцыст. роздум, эсэ.- Мн.: Беларусь,1993.- С.15-24.

  11. Законнікаў С. Чорная быль: паэма; Над Прыпяццю: верш/ С. Законнікаў// Рабіна над вірам: Зб. паэзіі: Для ст. шк. узросту./ Склад. І. Б. Бутовіч.- Мн.: Беларусь, 2001.- С.68-92;110.

  12. Зуёнак В.Урок паўтарэння; Лета трывожных дажджоў: вершы/ В. Зуёнак// Споведзь калосся: Белар. паэзія другой паловы ХХ ст.- Мн.: Беларусь,1997.- С.220-222.

  13. Зэкаў А. 26 красавіка 1986 года; Элегія адселеннай вескі; Даруйце, землякі; Урок скланення чарнобыльскай бяды; Аварыя сумленне: Паэма. Сучасная беларуская паэзія : для сярэд. і мт. шк. узросту / уклад. Алеся Лесавіка; прадм. Любові Гарэлік. – Мн.: Маст. літ., 2009. – 133 с. – (Школьная бібліятэка).

  14. Кажадуб А. Палескія сны; Ляцяць качкі:апавяданні/ А. Кажадуб// Кажадуб А.Святы калодзеж: апавяданні.- Мн.: Маст. літ.,1994.- С.61-84.

  15. Камароўскі А. Чарнобыльская калыханка: верш/ А. Камароўскі// Галасы вёснаў: Суч. бел. паэзія: Для ст. шк. узросту.- Мн.: Полымя,1997.- С.65-66.

  16. Канапелька А. Пілоту; Не ўрадзіла зямля, захварэла: вершы/ А. Канапелька// Галасы вёснаў: Суч. бел. паэзія: Для ст. шк. узросту.- Мн.: Полымя,1997.- С.244-246.

  17. Капыловіч І. Зарыва над Прыпяццю: апавяданне/ І.Капыловіч // Капыловіч І. Лісты з далёкай чужбіны: аповесці, апавяданні.- Мн.: Універсітэцкае, 2000.-С.333-348.

  18. Крывіцкі А. Плач вады: верш/ А. Крывіцкі// Крывіцкі А. Глыбіня: паэма, вершы.- Слуцк, ВКФ «Дзіва»,1998.-С.56.

  19. Левановіч Л. Палынавы вецер:раман (заканчэнне)/ Л. Левановіч// Полымя.- 2005.- №4.- С.11-73.

  20. Левановіч Л. Палынавы вецер:раман (пачатак)/ Л. Левановіч// Полымя.- 2005.- №3.- С.12-60.

  21. Лужанін М. Чарнобыльскі вецер: верш/ М. Лужанін// Сталасць думкі, маладосць душы: Зб. паэзіі.- Мн.: Маст. літ., 2000.-С.33-34.

  22. Мазго У. Не дапамог бядзе анёл: верш/ У. Мазго// Галасы вёснаў: Суч. бел. паэзія: Для ст. шк. узросту.- Мн.: Полымя,1997.- С.230.

  23. Мятліцкі М Выгнанне; Даруй мне, Слова, што, журбой; Сябрам; Прыпяць, Выгнанне;: вершы/ М.Мятліцкі// Рабіна над вірам: Зб. паэзіі: Для ст. шк. узросту./ Склад. І. Б. Бутовіч.- Мн.: Беларусь, 2001.- С.179-182.

  24. Мятліцкі М. 1986 год; Птушкі, як перастэць вырай мне ваш; 29 жніўня 1986 года; Край мой забыты, безабаронна; Выгнанне; Баршчоўка: Дыпціх чакання; Землякам/ М.Мятліцкі// Родная песня: Зб. бел. сучас. паэзіі: Для ст. шк. узросту/ Укл. Ул. А. Дзіско.- Мн.: Ураджай,1997.- С.402-411.

  25. Мятліцкі М. 29 жніўня 1986 года; Дыпціх чакання; Вяртанне Аўгена Калубовіча; Чумацкі шлях; “Густа слаўся абсяг палынамі…”; “Я крок зрабіў – і ўсе ступіла ўслед…”; “Апошні Бабчына жыхар…” Сучасная беларуская паэзія : для сярэд. і мт. шк. узросту / уклад. Алеся Лесавіка; прадм. Любові Гарэлік. – Мн.: Маст. літ., 2009. – 252 - 277 с. – (Школьная бібліятэка).

  26. Мятліцкі М. Санеты Чарнобыля Берозавая рунь : сучасная беларуская паэзія : для сярэд. і ст. шк. узроста / склад. В. Шніп. – Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. – 154 с.: іл. - (Школьная бібліятэка).

  27. Мятліцкі М. Чарнобыльскі ранак Краіну родную люблю : зб. паэзіі: для ст. шк. узросту / укладанне : Мікола Мізнер. – Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. – 187 с. – (Школьная бібліятэка).

  28. Някляеў У. Зона: паэма/ У.Някляеў// Някляеў У. Выбранае: Для ст. шк. узросту.- Мн.: Выш. шк.,1998.-С.410-445.

  29. Някляеў У. Успаміны пра Чарнобыль: верш/ У.Някляеў //Вытокі: Хрэстаматыя для пазакласнага чытання.- Мн.: Ураджай,1999.-С.64.

  30. Паўлаў У. Паласа адчужэння: верш/ У. Паўлаў// Паўлаў У. Чысты чацвер: вершы.- Мн.: Маст. літ.,1995.-С.304-305.

  31. Пташнікаў І. Львы Сучасная беларуская проза : для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад. Алеся Лесавіка. – Мн.: Маст. літ., 2009.– 306-324 с.

  32. Рублеўская Л. Чорная быль Сучасная беларуская паэзія : для сярэд. і мт. шк. узросту / уклад. Алеся Лесавіка; прадм. Любові Гарэлік. – Мн.: Маст. літ., 2009. –331 с. – (Школьная бібліятэка).

  33. Русецкі А. Бі ў звон!; Магілёўшчына; Запавет; Чарнобыльскі туман: вершы/ А. Русецкі// Русецкі А. На зломе лёсу: Вершы, паэма.- Мн.: Маст. літ., 1995.-С. 37-44; 63.

  34. Салтук А. Гром: верш/ А. Салтук// Галасы вёснаў: Суч. бел. паэзія: Для ст. шк. узросту.- Мн.: Полымя,1997.- С.41.

  35. Сіпакоў Я. Одзіум: паэма ў прозе/ Я. Сіпакоў//Сіпакоў Я. Веча славянскіх балад; Паэмы ў прозе: Для сярэд. і ст. шк узросту.- Мн.: Беларуская навука, 1998.- С.257-274.

  36. Шамякін І. Злая зорка: Раман: Для ст. шк. узросту/ І. Шамякін.- Мн.: Ураджай, 2000.- 351.:іл.- (Школьная бібліятэка).




Інфарм-плакат

Наступствы Чарнобыля паўплываюць на 19 пакаленняў беларусаў! Чарнобыльскі смерч роўны па сіле 350 бомбаў Хірасімы. Ад арнобыля пацярпеў кожны 5-ты жыхар Беларусі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка