Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г



Дата канвертавання15.05.2016
Памер23.43 Kb.
Білет № 10
Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у XIII—XIV стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г.
1. Барацьба з крыжаносцамі. У XIII ст. з мэтай распаўсюджання хрысціянства і пры падтрымцы каталіцкай царквы ў Прыбалтыку пачынаюць пранікаць нямецкія рыцары. Імі ў 1201 г. у вусці Заходмяй Дзвіны была закладзена крэпасць Рыга, якая закрыла галоўны гандлёвы шлях Полацку да Балтыйскага мора. Полацкі князь вымушаны быў распачаць з Тэўтонскім ордэнам барацьбу. У 1240 г. воін-палачанін Якаў рашуча і паспяхова удзелыіічаў у бітве жыхароў Ноўгарада са шведскімі рыцарамі на рацэ Няве. Пераможца бітвы князь Аляксандр Неўскі быў жанаты з дачкой полацкага князя Брачыслава.

Нямецкія рыцары спрабавалі захапіць Панямонне. Вялікі князь Гедымін пасылае свайго зяця Давыда, сына пскоўскага князя, у Гародню ў якасці намесніка і старасты. У 1314 г. Давыд Гарадзенскі адбіў напад нямецкіх рыцараў на замак у Наваградку, дапамог Пскову ў барацьбе з Лівонскім ордэнам.

У перыяд княжання Альгерда і Ягайлы знешняя небяспека для ВКЛ з боку крыжаносцаў увесь час узрастала. Напрыклад, 5 разоў спрабавалі крыжакі захапіць Полацк, дзе княжыў Андрэй Полацкі. Неаднаразова цярпела ад нападаў Гародня.

У XIV ст. у руках крыжакоў апынулася вусце Заходняй Дзвіны і Нёмана. ВКЛ страціла выхад да Балтыйскага мора па рэках. У 1348 г. войска ВКЛ удзельнічала ў бітве на рацэ Стрэве (прыток Нёмана). Бітва мела вельмі жорсткі характар і не прынесла рашаючай перамогі рыцарам.

Крыжацкая пагроза прывяла да «вялікай вайны» 1409— 1411 гг. паміж ВКЛ у саюзе з Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Рашэнне аб вайне з крыжакамі было прынята ў 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта ў Наваградку.

2. Рашаючае значэнне ў барацьбе з пранікненнем крыжакоў на Усход мела Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж аб’яднанымі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў — баявых аградаў колькасцю ад 60 да 600 копяў. Кап’ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнік, збраяносец-парабак і лучнік. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт.

Агульнае кіраўніцтва аб’яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. У аб’яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя гусіцкага руху Яна Жыжкі і татарская конніца.

Войскам крыжакоў кіраваў вялікі магістр (кіраўнік) Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі, строй якіх нагадваў «клін», пачалі наўмысна адступаць, пакуль не дайшлі да схаваных ад вачэй бамбардаў — гармат, што стралялі каменнымі ядрамі. Аднак гэта не спыніла конніцу Вітаўта. Тады крыжацкая цяжкаўзброеная конніца нанесла ўдар у адказ і прымусіла адступіць частку войскаў Вітаўта. Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства. Два з іх злучыліся затым з харугвамі польскага войска, якое перайшло ў наступленне. Нарэшце войскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанеслі ім рашаючае паражэнне.

У 1411 г. вялікая вайна закончылася Таруньскім мірам. Згодна з яго ўмовамі крыжаносцы павінны былі вызваліць усе захопленыя землі і выплаціць пераможцу вялікую суму грошай. Паражэнне Тэўгонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на другую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла міжнародны аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.






: biskupcy -> library
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст
library -> Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка