Білет №13 Культура Беларусі ў першай палове XIX ст



Дата канвертавання13.07.2016
Памер41.09 Kb.
Білет № 13
2. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.
1. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі. Цэнтрам адукацыі з'яўляўся Віленскі ўніверсітэт, у які у 1803 г. была рэарганізавана Галоўная Віленская школа. Выкладанне ва ўніверсітэце вялося на польскай мове. Аднак ў 1832 г. Віленскі ўніверсітэт быў закрыты, бо кожны трэці яго студэнт прымаў удзел у паўстанні 1830—1831 гг. Асвета пачала будавацца на прынцыпах «праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці», што азначала выхаванне і навучанне вучняў у духу вернасці рускай праваслаўнай царкве і адданасці расійскаму самадзяржаўю. Выкладанне ва ўсіх тынах навучалыіых устаноў было пераведзена на рускую мову, а сама яна ўводзілася ў якасці абавязковага прадмета. Польская мова была выключана з вучэбных праграм.

У 1819 г. у Гомелі была адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання. У такіх школах дзяцей і дарослых навучалі больш падрыхтаваныя вучні пад кіраўніцтвам настаўніка, і прызначаліся яны для таннага і хуткага атрымання элементарпай адукацыі.

У адпаведнасці з рэформай П. Д. Кісялёва былі адкрыты пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у гімназіях, а таксама ў езуіцкіх калегіумах, сярод якіх узроўнем навучання вылучаўся Полацкі калегіум, пераўтвораны ў езуіцкую акадэмію, што дзейнічала ў 1812—1820 гг.

Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццёў 1848 г.у Горы-Горках Магілёўскай губерні земляробчага інстытута — першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю.

2. Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ было звязана з узнікненнем беларусазнаўства. Адным з першых даследчыкаў нашай гісторыі, вуснай народнай творчасці і мовы стаў аўтар нарысаў «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» Павел Шпілеўскі. Адным з першых збіральпікаў і даследчыкаў беларускага фальклору быў былы ўдзельнік Таварыства філаматаў у Віленскім універсітэце паэт Ян Чачот, які выдаў 6 фальклорных песенных зборнікаў (нераважна ў перакладзе на польскую мову). Лічыцца, што ў беларускіх тэкстах Я. Чачота ўпершыню з'явілася літара «ў». У сваіх вершах ён крытыкаваў жорсткасць пры- гоннікаў, заклікаў іх гуманна адносіцца да сялян.

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па іх ініцыятыве ў 1842 г. у Лагойску быў створаны першы ў Беларусі музей старажытнасцей. Пазней, у 1855 г., дзякуючы намаганням Яўстафія быў адкрыты Віленскі музей старажытнасцей, куды яго заснавальнік перадаў збор уласных археалагічных матэрыялаў. Такім чынам быў пакладзены пачатак музейнай справе ў Беларусі.

У першай папове XIX ст. праводзіліся буйнамаштабныя вымярэнні ад Паўночнага Ледавітагаакіянада Чорнага мора па так званай Дузе Струвэ, у т. л. і на тэрыторыі Беларусі, што дазволіла вызначыць дакладны памер і форму Зямлі. Дуга Струвэ ўключана ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

3. Літаратура. Плённа выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускі фальклор польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч. Вымушаны назаўсёды пакінуць Бацькаўшчыну пасля прысуду па справе Таварыства філаматаў, паэт выказаў тугу па Радзіме на старонках рамантычнай паэмы «Дзяды».

Узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», дзе шырока выкарыстаны беларускія казкі і паданні.

Першым класікам новай беларускай літаратуры стаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У двухмоўнай камедыі-оперы «Сялянка» («Ідылія») ён увасобіў рэаліі тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны — па польску. Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, ураджэнец Беларусі, польскі кампазітар Станіслаў Манюшка. Яго музычная дзейнасць пачыналася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.

Сялянская тэматыка гучала ў вершах Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча), вуснамі якога беларускі селянін заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам». Сыракомля з'яўляецца аўтарам верша «Паштальён», які пазней быў перакладзены на рускую мову і стаў надзвычай папулярнай песняй «Когда я на почте служыл ямщиком».

Асобнае месца ў літаратуры займае творчая спадчына сялянскага паэта Паўлюка Багрыма. Ва ўмовах існавання прыгонніцтва яго талент не змог праявіцца поўнасцю. За перапісванне забароненых літаратурных твораў і ўдзел у сялянскім выступленні ён быў аддадзены ў рэкруты ў царскае войска. 3 трох сшыткаў вершаў маладога паэта да нас дайшоў толькі адзін твор — «Зайграй, зайграй, хлопча малы...».

Творчасць А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча стала сведчаннем распаўсюджвання рамантызмумастацкага кірунку, які абапіраўся на нацыянальныя пачуцці і паэтызаваў гераічных асоб, звяртаўся да ўнутранага свету чалавека і ідэалізаваў прыроду і рэчаіснасць.

4. Выяўленчае мастацтва. У жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Валенцій Ваньковіч. Яму належаць карціны «Напалеон каля вогнішча», «Міцкевіч на скале АюДаг», паргрэт А. Пушкіна і інш. Шмат карцін на гістарычныя сюжэты стварыў Ян Дамель. Сярод іх — «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.».

Развіццё жанру нацюрморта ў беларускім жывапісе звязана з імем ураджэнца Віцебшчыны Івана Хруцкага. Праславіўся ён і як выдатны партрэтыст. Сярод яго твораў — «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной» і інш.

Кампазітар з Віцебшчыны Антон Абрамовіч пісаў свае музычныя творы на аснове беларускіх народных песень і танцаў.

У сваім маёнтку Залессе, што на Смаргоншчыне, ствараў паланэзы, у тым ліку «Развіганне з Радзімай», Міхал Клеафас Агінскі — аўтар так і не рэалізаванага праекта адраджэння ВКЛ.



У архітэктуры панаваў стыль класіцызму, помнікамі якога з'яўляюцца палац Румянцавых-Паскевічаў і сабор Святых Пятра і Паўла ў Гомелі.





: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка