Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права



Дата канвертавання15.05.2016
Памер22.58 Kb.
Білет № 13
1. Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV —

сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права


1. У XIV—XVI стст. адбываеццазначны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Самымі буйнымі лічыліся Берасце, Полацк, Гродна, Мінск, Навагрудак, Слонім і інш. Да сярэдніх гарадоў адносіліся пасяленні з 2—3 тысячамі жыхароў. Найбольш хутка павялічвалася колькасць мястэчак — па- селішчаў гарадскога тыпу. Карэнных жыхароў горада, незалежных ад феадала, называлі мяшчанамі.

Неабходнасць абароны ад ворагаў абумовіла будаўніцтва ў XIV ст. каменных замкаў у Лідзе і Крэве, а затым у Гродне, Навагрудку, Нясвіжы, Міры. Аднак у XV ст. цэнтрам горада становіцца не замак, а гандлёвая плошча, вакол якой складваліся новыя пасады — паселішчы рамеснікаў і гандляроў.

2. Галоўным заняткам гарадскога насельніцтва з'яўлялася рамяство. У гарадах працавалі кавалі, ювеліры (залатары), ганчары, гарбары (выраблялі скуры), шаўцьг, цесляры, збройнікі, рымары (рабілі вупраж), кацельшчыкі, півавары і інш.

Гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі. Гэта былі арганізацыі майстроў з мэтай пераадолення канкурэнцыі паміж рамеснікамі і недапушчэння на гарадскі рынак вырабаў іншагародніх і іншаземных вытворцаў. Першы ўспамін аб цэхах у Мінску ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1552 г. Цэхавая арганізацыя складалася, як правіла, з уладальнікаў майстэрань — майстроў. Яны наймалі вучняў. Каб стаць майстрам, вучань павінен быў стаць падмайстрам і здаць экзамен — вырабіць «штуку» — узорны выраб.

Разам з рамёствамі развіваўся гандаль. 3 развіццём гарадоў ён мяняў сваю форму: ажыццяўляўся пераход ад звычайнага абмену да продажу. Пашыраецца колькасць рынкаў — таргоў, дзе сельскія жыхары, якім былі патрэбны вырабы гарадскіх майстроў, маглі прадаць сваю сельскагаспадарчую прадукцыю, у т. л. прадукты харчавання.

3. Стан гарадоў вызначаўся тым, што каля 40 % усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці. Гэта праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэпне сваіх правоў. 3 канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне. Яго назва паходзіць ад назвы нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое нрава. Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады — магістрат і суд, а рамеснікі — свае рамесныя аб'яднанні.

Магістрат з'яўляўся выбарным органам гарадскога самакіравання. Ён складаўся з гарадской рады, якую выбіралі самі гараджане, і лавы — органа па судовых справах (назва «лава» ўзнікла ад таго, што абвінавачаных садзілі ў час заслухоўвання справы на звычайную лаву). Органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі — ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на сй.

Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стала ў 1390 г. Берасце (цяперашні Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск — сучасная сталіца Беларусі — атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.






: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст
library -> Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка