Білет №14 Паўстанне 1863—1864 гг у Беларусі. Погляды і дзейнасць Кастуся Каліноўскага



Дата канвертавання17.06.2016
Памер22.69 Kb.
Білет № 14
2. Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі. Погляды і дзейнасць Кастуся Каліноўскага
1. Выспяванне паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі было звязана перш за ўсё з імкненнем польскай шляхты аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць мэты мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «белымі». Найбольш рашуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «чырвонымі».

Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэвалюцыянераў у Беларусі стаў Канстанцін Вікенцій Каліноўскі, які пазней, у беларускай савецкай гістарычнай навуцы, атрымаў імя Кастуся. Ён нарадзіўся на Гродзеншчыне ў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Вярнуўшыся пасля вучобы на радзіму, ён стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні — цэнтра «чырвоных» у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання супраць царскіх улад, што пачалося ў Польшчы ў 1863 г. заўчасна і нечакана для рэвалюцыянераў Літвы і Беларусі.

2. Свае погляды К. Каліноўскі выказаў у нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеце «Мужыцкая праўда», якую разам са сваімі паплечнікамі ён выдаваў у 1862—1863 гг. У ёй К. Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: «...не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа». Заклікі ў газеце ён падпісваў псеўданімам Яська — гаспадар з-пад Вільні.

Аднак адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне ў беларуска-літоўскіх губернях ваеннага становішча і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі прывялі да падаўлення паўстання ў Беларусі ў 1863 г.

Арыштаваны К. Каліноўскі, знаходзячыся ў турме, напісаў і перадаў на волю тры развітальныя «Пісьмы з-пад шыбеніцы». 3 лістоў вынікала, што К. Каліноўскі не прызнаваў маскоўскі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць «за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную». У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, 26-гадовы К. Каліноўскі пры абвяшчэнні прысуду, у якім яго назвалі «двараніпам», заявіў: «У нас няма дваран — усе роўныя!»

3. Сярод удзельнікаў паўстання быў ураджэнец Беларусі Зыгмунт Мінейка, прыгавораны спачатку да расстрэлу, пазней замененага на 12 гадоў катаргі ў Сібіры, у наступным атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Грэцыі. Ён адшукаў у час археалагічных раскопак старажытны горад, дзе знаходзілася свяцілішча Зеўса. Як выдатны інжынер удзельнічаў у будаўніцтве спартыўных аб'ектаў у Афінах да першых Алімпійскіх гульняў 1896 г. Як ваенны спецыяліст прымаў удзел у Балканскай вайне 1912—1913 гг., заштобыў удастоены самай высокай воінскай узнагароды Грэцыі — Залатога крыжа заслугі.



Высланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні 18-гадовы ураджэнец Віцебшчыны Іван Чэрскі склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера Байкал. Быў памілаваны пасля 22-гадовай ссылкі, атрымаў за свае даследаванні тры залатыя медалі Рускага геаграфічнага таварыства, яго імем названы горны хрыбет у Забайкаллі.


: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка