Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер22.48 Kb.
Білет № 14


  1. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»

1. Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася з канца XIII ст. па XVI ст. Народнасць — гэта супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і характарызуецца адзінствам паходжання, адзінай мовай, тэрыторыяй, псіхічным складам, этнічнай самасвядомасцю. Фарміраванню беларускай народнасці садзейнічала аб'яднанне беларускіх зямель у складзе адзінай дзяржавы — ВКЛ. Моцная цэнтральная ўлада, якая ўсталявалася ў канцы XIV — пачатку XV ст., станоўча ўплывала на развіццё эканамічных сувязяў паміж рознымі рэгіёнамі краіны. Пачынаючы з Судзебніка 1468 г. фарміруецца адзінае заканадаўства, якое канчаткова ўвасобілася ў Статуце ВКЛ 1588 г.

Сваю ролю ў станаўленні беларускай народнасці адыграла праваслаўе. Абсалютную большасць усходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—XV стст. праваслаўныя вернікі. Пасля заключэння паміж ВКЛ і Польшчай Крэўскай уніі 1385 г. праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ранейшых правоў. Ягайла імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ. Аднак у сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах феадалаў-католікаў і праваслаўных феадалаў. ВКЛ стала першай дзяржавай у сярэдневяковой Еўропе, у якой заканадаўча была замацавана роўнасць праваслаўнай і каталіцкай царквы.

Прыкметай фарміравання народнасці стала складванне ў XIV—XVI стст. асаблівасцей беларускай мовы на аснове сярэднебеларускай (мінска-маладзечанскай) групы гаворак. Сярод гукавых змяненняў асабліва прыкметным стала «дзеканне», «цеканне», цвёрдае вымаўленне гука «р», «аканне» і «яканне». Старабеларуская мова атрымапа дзяржаўны статус як мовы афіцыйнага справаводства ў ВКЛ.

Аб фарміраванні беларускай народнасці сведчыла ўжыванне насельніцтвам саманазваў. Назвы русіны і беларусцы больш датычыліся тэрыторыі Падзвіння і Падняпроўя. Назва ліцвіны — тэрыторыі Верхняга Панямоння (цяперашняй Гродзенскай вобласці). Больш позняя назва палешукі — Палесся (тэрыторыя сучасных Брэсцкай і Гомельскай аблас- цей). Такія назвы з'яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.

Фарміраванне беларускай народнасці праявілася ў складванні асобнага псіхічнага складу. Беларусам былі ўласцівы імкненне гарманічна прыстасаваць сваю працу і адпачынак да пэўнай пары года, высокая духоўнасць, цярпімасць, патрыятызм, высокі ўзровень рэлігійнасці, працавітасць, спагадлівасць і інш.





  1. У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы «Белая Русь». Адны з іх звязваюць яе са стараной свету: белы колер абазначаў усход. Другія — з тым, што насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару. Трэція — з рэлігійным становішчам: белая — значыць праваслаўная, «чыстая», у адрозненне ад язычніцтва («паганства»). Чацвёртыя — са знешнепалітычнымі абставінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свабоднай. Так, адна з гістарычных крыніц пад 1382 г. пазывае Полацк крэпасцю Белай Русі. Больш верагоднай з'яўляецца думка, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае «прывілеяванае» становішча некаторых усходніх зямель Беларусі (Полацкай і Віцебскай) у складзе ВКЛ.







: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст
library -> Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка