Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер27.38 Kb.
Білет № 15


  1. Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст.

1. Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца евагеллі — апісанні «зямнога» жыцця Ісуса Хрыста. Вядомы рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жыровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюць мініяцюры (невялікія малюнкі). Больш за 600 мініяцюр змяшчаў Радзівілаўскі летапіс, перапісаны ў канцы XV ст. У гэтым жа стагоддзі былі створаны «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Беларуска-літоўскі летапіс». З’явілася літаратура, у якой праслаўляліся пэўныя асобы, напрыклад твор «Пахвала Вітаўту».

Вокладкі рукапісных кніг рабілі з дошак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі. Да вокладкі звычайна прымацоўвалі спражкі, каб кнігу зручна было зашпільваць.

2.Барацьба са знешняй пагрозай актывізавала абарончае будаўніцтва. Самым старажытным і буйным з’яўляўся Навагрудскі замак, узвядзенне якога адбывалася паэтапна пачынаючы з X—XI стст. У першай палове XIV ст. былі пабудаваны замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай архітэктуры стаў Гродзенскі замак. У замкавым будаўніцтве пераважаў раманскі стыль, што надавала збудаванням масіўнасць і суровы выгляд.

У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага стылю лічыцца абарончы храм — Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), узведзены ў 1472 г. У в. Сынкавічы (Зэльвенскі раён) у канцы XV — пачатку XVI ст. была ўзведзена царква-крэпасць, якая выконвала ролю замка.

3. Прыкладамі жывапісу XIV — пачатку XVI ст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі — гэта роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Беларускія жывапісцы стварылі ў гэты час шмат абразоў, у т. л. адзін з самых вядомых сёння твораў — абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты, які адносіцца да XIV — пачатку XV ст.

Сцены і слупы касцёла ў Ішкалдзі былі некалі ўпрыгожаны фігурамі святых і арнаментам. Драўляныя скульптуры святых, размаляваныя фарбамі, якія адлюстроўвалі, напрыклад, Дзеву Марыю з немаўляткам на руках, з’яўляліся абавязковымі для каталіцкіх касцёлаў.

Да XIV—XV стст. адносіцца зараджэнне ў Беларусі партрэтнага мастацтва. Так, у замкавай царкве ў Віцебску знаходзіўся партрэт Ульяны, на якім яна была адлюстравана разам са сваім мужам вялікім князем Альгердам.

4. Новыя з’явы ў культуры ў першай палове XVI ст. былі звязаны з распаўсюджваннем Рэнесансу — развіццём заходнееўрапейскай культуры ў XIV—XV стст. Гэта быў час уздыму свецкай навукі і мастацтва, станаўлення нацыянальнай мовы, літаратуры і самасвядомасці ў еўрапейскіх народаў. У аснове Рэнесансу знаходзіўся гуманізм — сістэма светапогляду, паводле якой чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю.

У выяўленчым мастацтве пачынае пашырацца партрэтны жанр. У творах жывапісу знайшлі адлюстраванне вобразы прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Да ліку гак званых сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў належыць партрэт Юрыя Радзівіла ў рыцарскіх даспехах, якога за вялікі рост і фізічную моц празвалі «літоўскім Геркулесам». Назва сармацкага партрэта ўзнікла з-за таго, што шляхта выводзіла сваё паходжанне быццам бы ад старажытных сарматаў, якія калісьці насялялі іх землі.

Важнае месца ў літаратуры часоў ВКЛ займае выхадзец з беларускай зямлі, прадстаўнік лацінамоўнай паэзіі Мікола Гусоўскі. Знаходзячыся ў Рыме, па просьбе папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраўдны гімн Бацькаўшчыне — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», дзе апісваліся сцэны палявання на зуброў у Белавежскай пушчы, а таксама ўслаўляўся час праўлення вялікага князя літоўскага Вітаўта. Паэма была выдадзена ў 1523 г. у Кракаве.

Да першай паловы XVI ст. адносіцца трактат Міхалона Ліцвіна «Пра норавы татараў, ліцвінаў і маскавітаў», выдадзены на лацінскай мове. Гэты твор змяшчаў падрабязныя звесткі аб жыцці згаданых у яго назве народаў, а таксама крытыку п’янства, хабарніцтва, ляноты, марнатраўства, пгго сведчыла аб гуманістычным характары трактата.






: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст
library -> Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка