Білет №2 Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі



Дата канвертавання08.06.2016
Памер30.21 Kb.
Білет № 2
1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі:

рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V—IX стст.


1. У канцы V — пачатку VII ст. у частак званага Вялікага перасялення народаў славяне пачалі шырока рассяляцца ў Еўропе. Яны займалі землі на поўдзень ад ракі Прыпяць і адсюль рассяляліся па тэрыторыі Беларусі. Рассяленне славян ішло з поўдня і паўднёвага захаду ў напрамку поўначы. Рухаліся яны пераважна па рэках і іх прытоках.

Разам з тым у многіх месцах на тэрыторыі Беларусі жылі балты. Таму доўгі час назіралася змешанае пражыванне славян з балтамі. Затым балты канчаткова зліліся са славянамі, адбылася славянізацыя балтаў.

У VI—VII стст. славяне падзяляліся на тры вялікія групы: заходнія, паўднёвыя, усходнія (апоішнія з’яўляюпца продкамі сучасных беларусаў, украінцаў, рускіх). У VIII— IX стст. на тэрыторыі Беларусі склаліся племянныя абяднанні ўсходніх славян. Крывічы-палачане рассяліліся па цячэнні Заходняй Дзвіны. Існуе літаратурная гіпотэза, што іх назва магла ўтварыцца ад слова крэўныя, што значыць «блізкія па крыві». Крывічы ўзніклі ў выніку славянізацыі балтаў — змяшэння прышлых славянскіх з мясцовымі балцкімі плямёнамі. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былі дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва паходзіць ад слова дрыгва — балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыняцкае Палессе было амаль суцэльным вялізным балотам. Суседзямі дрыгавічоў былі радзімічы, якія аселі на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова асвойвалі тэрыторыю Беларусі і да X ст. сталі яе асноўным насельніцтвам. Для абазначэння агульнасці ўсіх усходпіх славян гісторыкі выкарыстоўваюць назву старажытнаруская народнасць.

2. Грамадскія адносіны былі звязаны з канчатковым фарміраваннем у VIII ст. на тэрыторыі Беларусі суседскай абшчыны. Яе ўзнікненне было абумоўлена нераходам ад падсечна-агнявога да ворнага земляробства. Цяпер апрацоўваць зямлю з дапамогай сахі і рала і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Людзі атрымалі магчымасць жыць особнымі малымі семямі (бацькі і іх дзеці і ўнукі). У пошуках зручнай для земляробства і ўрадліпай глебы родзічы з адной сям’і пачалі пакідаць умацаваныя гарадзішчы і будаваць на новых зе.млях неўмацаваныя паселішчы.

Насельніцтва ў паселішчах складала суседскія абшчыны. Самастойныя сялянскія сем’і ўваходзілі ў суседскую абшчыну, якая называлася ў славян верв. Гэтая назва паходзіць ад слова «вяроўка», якой адмяраті ўчастак зямлі, што належаў кожнаму члену абшчыны.

Ва ўсходніх славян паступова ўзнікала маёмасная няроўнасць сярод сялян-абшчыннікаў з паступовым выдзяленнем знатных людзеіі (знаці). 3 іх ліку выбіралі племяннога правадыра — князя. Спачатку князь у славян быў толькі вайсковым кіраўніком. Усе важныя справы ў славянскіх нлямёнах вырашаліся на народным сходзе — вечы. Паступова ўсё кіраванне племенем перайшло да князя. Ён стаў уладальнікам пэўнай колькасці мясцовых зямель. Разам са сваёй дружынай (атрадам узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей) князь збіраў з падуладнага насельніцтва даніну — натуральны падатак прадуктамі, які пазываўся палюддзем. Звычайна гэта адбывалася восенню, калі быў сабраны ўраджай.

3. Гаспадарчыя адносіны характарызаваліся існаваннем земляробства і жывёлагадоўлі як асноўных заняткаў ўсходнеславянскага насельніцтва зямель Беларусі. Пры падсечна- агнявым земляробстве высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлю. У якасці ўгнаення выкарыстоў- валі попел, які ўтвараўся пасля палення пнёў. Апрацоўвалі зямлю бараной-сукаваткай, зробленай са ствала дрэва з абсечанымі сукамі. Пры пераходзе да ворнага тыпу земіяробства пачалі выкарыстоўваць драўляную саху з жалезнымі сашнікамі і драўлянае рала з жалезнымі нарогамі. Распаў- сюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляваннс, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол. Борцю ў славян называлася дупло, у якім вадзіліся пчолы. Мёд і воск тады высока цаніліся.

Важную ролю адыгрывалі рамёствы. Рамеснікі рабілі рэчы з жалеза. Была наладжана апрацоўка каляровых металаў (медзь, волава, свінец), з якіх выраблялі ўпрыгажэнні. З гліны атрымлівалі посуд (гаршкі, міскі). Жанчыны пралі і ткалі.





: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка