Білет №3 Пашырэнне ўплыву Адраджэння ў Беларусі ў сярэдзіне XVI — пачатку XVII ст



Дата канвертавання17.06.2016
Памер37.41 Kb.
Білет № 3

2. Пашырэнне ўплыву Адраджэння ў Беларусі ў сярэдзіне XVI — пачатку XVII ст.

  1. Развіццё культуры Беларусі ў сярэдзіме XVI — пачатку XVII ст. адбывалася ва ўмовах пашырэння ўплыву еўрапейскага Адраджэння, якое было звязана з уздымам свецкай навукі і мастацтва, распаўсюджання гуманізму і станаўлення нацыянальнай мовы, літаратуры і самасвядомасці ў еўрапеііскіх народаў. У ВКЛ у гэты перыяд толькі зараджалася свецкая літаратура. Філасофская і грамадская думка яшчэ канчаткова не аддзялілася ад царквы і арыентавалася на Біблію. Тым не менш культура беларускіх зямель удала ўпісалася ў тагачасную еўрапейскую кульгуру.

  2. Развіццё кнігадрукавання і літаратуры ў ВКЛ было звязана з рэфармацыйным рухам і ўзнікненнем рэфармацыйных друкарняў. Першая з іх была створана ў Брэсце пад апекай канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Шэдэўрам кнігадрукарскага мастацтва стала Брэсцкая, або Радзівілаўская Біблія. Гэта вялікая па сваіх памерах кніга апраўлена ў скурапую вокладку, з гравюрамі-ілюстрацыямі, выкананымі на высокім паліграфічным узроўні.

Паслядоўнікам Ф. Скарыны ў справе кнігадрукавання стаў Сымон Будны. Ён у 1562 г. у заснаванай ім Нясвіжскай друкарні выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс», а таксама кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Другім з паслядоўнікаў Скарыны быў Васіль Цяпінскі. У сваім родавым маёнтку Цяпіне (сённяшні Чашніцкі раён Віцебскай вобласці) ён пераклаў і на ўласныя сродкі выдаў у 1580 г. на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле» з уласнай прадмовай. Ён выступаў супраць паланізацыі, развіваў ідэю служэння Радзіме.

Справу Ф. Скарыны на тэрыторыі Бсларусі працягваў ураджэнец Магілёва Спірыдон Собаль. Спачатку ў Кіеве, а затым у Куцеінскім манастыры пад Оршай і Буйніцкай друкарні пад Магілёвам ён выдаў «Псалтыр» і «Буквар». Ён упершышо ўжыў тэрмін «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся «азбука».

У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі кнігу «Апостал», аднак з-за праследаванпя духавенства вымушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Евангелле вучыцельнае». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай II. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове.

У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэрыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мялеція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ём навучаўся вялікі рускі вучоны Міхаіл Ламаносаў.

Як новы жанр літаратуры разглядаецца гістарычная хроніка, напрыклад «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, якога лічаць пачынальнікам гістарычнай навукі ла тэрыторыі Беларусі і Літвы.


  1. Сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі ўключала пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бернардзінцаў, аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама першую ў ВКЛ вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую езуіцкую акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г, і мела статус універсітэта.

  2. Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніцтва былі выкарыстаны пры ўзвядзенні палацава-замкавага комплексу ў Міры. Узорам успрымання лепшых традыцый заходнееўрапейскай культуры стаў палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы. Па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі замак і архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўнесены ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны.

Замкі, якія будаваліся раней як цэнтры абароны, пачынаюць перабудоўвацца, галоўным чынам, у месцы пастаяннага жыхарства магнатаў. Ім сталі ўласцівы раскоша ў афармленні, пышнасць убранства. Такія рысы падабенства , напрыклад, Гродзенскі замак, які пры каралю Рэчы Паспалитай Стафане Баторыю перабудавалі ў палац.

Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду паступопа выяўляюцца рысы архитэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Ён пабудаваны на ўзор галоўнага храма езуітаў Іль-Джэзу ў Рыме ў канцы XVI ст. ма мраекце і гальянскага архітэктара Яна (Джавані) Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў працаваў у Нясвіжы. Вялікую плошчу пад касцёлам займае фамільная пахавальня князёў Радзівілаў — своеасаблівае «царства мёртвых». На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі ў саркафагах гаспадароў Нясвіжскага палаца.



Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ зпайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце дзякуючы намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавязковым элементам такіх пабудоў была вежа.

  1. У выяўленчым мастацтве адбываюцца змены ў іканапісе, дзе вобразы святых надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, а фонам для гэтых вобразаў становіцца арнамент. Развіццё атрымаў мемарыяльны (зроблепы ў памяць) партрэт, напрыклад партрэт памерлай і жывой жонак магната Януша Радзівіла — Катажыны і Марыі, створаны нямецкім майстрам Іаганам Шрэтэрам.

  2. Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на землях Беларусі з XVI ст. стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выглядзе хаткі ці царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узніклі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, старабеларуская, а таксама лацінская мовы для іх трывалага вывучэння.


: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка