Білет №3 Полацкае княства ў ix—xi стст. Княжацка-вечавы лад



Дата канвертавання06.07.2016
Памер33.82 Kb.
Білет № 3

  1. Полацкае княства ў IX—XI стст. Княжацка-вечавы лад

1. У канцы IX ст. узнікла старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Сучасная тэрыторыя Беларусі складала заходнія землі Кіеўскай Русі, якая лічыцца супольнай дзяржавай усходніх славян. У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі Полацкае княства вядома пад назвай Полацкая зямля. Яго цэнтрам з’яўляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху “з варагаў ў грэкі”. Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамяству.

Першым гістарычна вядомым вядомым князем быў Рагвалод. У летапісе пад 980 г. згадваецца што “Рагвалод жа прыйшоў быў з-за мора і меў воласць сваю ў Полацку». У 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку нада- валася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на шлюб сваёй дачкі Рагнеды з больш моцным кіеўскім князем Яраполкам. Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра. Ён адпомсціў полацкай княжацкай сям’і. Полацк быў узяты і спалены яго войскамі. Рагвалод разам з двума сымамі забіты. Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. І'эта падзея адбылася каля 980 г.

У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Яраполка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў 988 г. і пашырэнне на землях усходніх славян новай рэлігіі — хрысціянства. Уладзімір даў Рагнедзе новае імя Гарыслава. Магчыма, Рагнеда, якая пражыла з Уладзімірам некалькі гадоў, так і не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё. Аднак замах не ўдаўся, у выніку Рагнеду па тагачасных законах павінны былі забіць. Маці абараніў з дзіцячым мячом у руках малалетні сын Ізяслаў. Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір загадаў выслаць Рагнеду з Ізяславам у Полацкую зямлю. Тут для яе быў пабудаваны горад, названы імем сына — Ізяслаўль. Рагнеда пастрыглася (па іншых меркаваннях, была пастрыжана) у манашкі пад імем Анастасія. Яна засталася вядомай у гісторыі як князёўна з трыма імёнамі і адна з першых манашак сярод усходніх славян.

Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі Ізяслава на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ведаў і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Князь Ізяслаў памёр у маладым узросце ў 1001 г., на год перажыўшы сваю маці.

2. Узмацненне Полацкага княства адбылося ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён са сваім войскам захапіў волакі, што злучалі Заходнюю Дзвіну і Дняпро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду. Яны дазвалялі з дапамогай бярвення правесці («правалачы») судны і такім чынам прайсці ад Балтыйскага (Варажскага) да Чорнага (Рускага) мора. Аднак войска Брачыслава было разбіта яго дзядзькам — кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Той хацеў сам кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі» і збіраць даніну з купцоў. Аб княжанні Брачыслава нагадвае назва сучаснага горада Браслаў, пабудаванага па яго загадзе.

Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам бы нарадзіўся ад чараўніцтва. Невядомы аўтар «Слова пра паход Ігаравы» параўноўвае князя Усяслава з ваўкатіакам (пярэваратнем). Болып за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў ГІолацкай зямлёй, якая пры ім дасягнула найвышэйшага ўздыму.

Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захагііць землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні Усяслава трое сыноў кіеўскага кцязя Яраслава Мудрага ў 1067 г. напалі на пагранічны горад Полацкай зямлі — Менск (Мінск). 3 сакавіка адбылася жорсткая бітва на рацэ Нямізе. Горад быў спалены, а яго жыхары — мяняне — узяты ў палон.

3. Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі ўяўляў сабой княжацка-вечавы лад. Улада князя спатучалася з існаваннем веча — агульнага сходу дарослых мужчып, які мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча», верагодна, паходзіць ад таго, што на сходзе вялі гаворкі («вяшчалі») аб важных грамадскіх справах. На сход гараджан заклікаў гук звона, а рашэнне прымалася па гучнасці крыку тых, хто яго падтрымліваў.

У абавязкі князя ўваходзілі арганізацыя і камандаванне войскам, збор даніны з насельніцтва. Войска ў Полацку складалася з дружыны — спецыяльна абучанага ваеннай справе ўзброенага атрада людзей і народнага апалчэння, якое складалася з гараджан і называлася «палком».



Ва ўсходнеславянскіх землях дзейнічалі законы, якія называліся «праўдамі». Найбольш вядомы сярод іх зборнік «Руская праўда», распрацаваны пры вялікім кіеўскім князю Яраславе Мудрым. Лічылася, што доказ віны залежыць ад «суда божага». Напрыклад, калі у абвінавачанага заставаліся апёкі пасля трымання рукі над агнём,то гэта сведчыла аб тым, што ён сапраўды вінаваты. (суд ажыццяўляў князь ці яго прадстаўнікі. Слушнасць ці віна абнінавачанага вызначаліся звычайна на карысць князя праз грашовыя штрафы або фізічныя пакаранні.




: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка