Білет №4 Гарады на тэрыторыі Беларусі ў IX — сярэдзіне XIII ст.: паходжанне назваў І гаспадарчае жыццё гараджан



Дата канвертавання17.06.2016
Памер25.2 Kb.
Білет № 4

1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў IX — сярэдзіне XIII ст.:

паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан




    1. У VIII—IX стст. адбываецца зараджэнне гарадоў, якія ўяўлялі сабой умацаваныя гарадзішчы. Нашы продкі будавалі свае паселішчы і абносілі іх агароджай. Ад слоў «гарадзіць», «абгароджваць» і паходзіць назва «горад». Прычынамі пераўтварэння гарадзішчаў у гарады былі аддзяленне рамяства ад земляробства; засяроджанне рамеснікаў у месцах, набліжаных да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца, — на скрыжаваннях рэк і дарог. Узнікненне гарадоў стала вынікам аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Рамесніцкія вырабы неабходна было абменьваць або прадаваць, што садзейнічала развіццю гандлю. Дзякуючы гандлю гарады падтрымлівалі эканамічныя сувязі з вёскамі, а таксама замежнымі краінамі.

Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворага. Таму гарады будаваліся на натуральных прыродных умацаваннях — узвышшах і пагорках. Пераважная большасць гарадоў мела абарончыя збудаванні.

Гарады IX—XIII стст. былі выключна драўляныя. Унутраная частка горада, умацаваная валамі, равамі, сценамі, называлася дзядзінцам (ад слова «дзед», бо дзядзінцы былі месцамі збору старэйшын — дзядоў). Паселішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацаванага цэнтра, называлася пасадам. Важным грамадскім месцам быў рынак («торг»), які размяшчаўся на беразе ракі недалёка ад дзядзінца. Вуліцы ў гарадах былі вузкія, каля 3 м у шырыню.



  1. Першыя летапісныя ўпамінанні аб гарадах згадваюідь іх больш за 30 на тэрыторыі Беларусі. Самым старажытным беларускім горадам з’яўляецца Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Да X ст. адносяцца Тураў, Заслаўе (Ізяслаўль), Віцебск. Да XI ст. — Брэст (Берасце), Мінск (Менск), Пінск і інні. Да XII ст. — Гомель, Гродна (Гародня) і інш. Да XIII ст. — Навагрудак (Навагародак), Слонім, Магілёў і інш. На самай справе многія гарады ўзніклі раней, чым звесткі аб іх трапілі ў летапісы.

    1. Паходжанне назваў старажытных гарадоў Беларусі звязана з назвамі рэк, на берагах якіх яны ўзнікалі: Полацк — Палата, Мінск (Менск) — Менка, Віцебск — Віцьба, Пінск — Піна, Слуцк — Случ і інш. Ёсць гарады, назвы якіх паходзяць ад імён князёў, што іх заснавалі або жылі там. Гэта Тураў, Ізяслаўль, Браслаў, Барысаў.

Паходжанне назвы Брэста звязваюць з наступным паданнем. Невядомы купец прабіраўся са сваім таварам праз палескія балоты і трапіў у непраходную дрыгву. Каб выбрацца, ён стаў абдзіраць бярозы і бяростаю шлях высцілаць. У гонар бяросты-выратавальніцы месца назвалі Бярэсцем. Згодна з паданнем, паходжанне назвы Гомеля звязана з тым, што з даўніх часоў насупраць горада ўтварылася на рацэ вялікая мель. I людзі, сплаўляючы па Сажы лес у Дняпро, голасна папярэджвалі адзін аднаго: «Го-го, мель!»

    1. Гаспадарчае жыццё гараджан звязана з заняткамі рамяством і гандлем. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных прылад працы, зброі; ганчарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення.

Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны сухапутныя шляхі зносін — волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.


: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка