Білет №5 Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі



Дата канвертавання27.07.2016
Памер33.49 Kb.
Білет № 5

2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.

Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі
1. ІІрычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся найперш ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы, якое характарызавалася як палітычны крызіс, або безуладдзе. Такое становішча было вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма дзейнічала права «ліберум вета». Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выстунаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. У выніку большасць соймаў была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю каралеўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвапца ва ўнутрапыя справы Рэчы Паспалітай.

Расія і Прусія жадалі мець каля сябе слабую Рэч Паспалітую, таму яны выступалі за захаванне «ліберум вета» і выбарнасці караля. Карыстаючыся правам абароны іншаверцаў ў Рэчы Паспалітай, Расія і ІІрусія выставілі праект ураўнавання ў правах дысідэнтаў з католікамі. Дысідэнтамі называлі шляхту некаталіцкага веравызнання. Аднак сойм Рэчы Паспалітай адмовіўся выканаць гэтае патрабаванне. Тады Расія і Гірусія падтрымалі стварэнне шляхецкіх канфедэрацый — часовых палітычных саюзаў, прадстаўнікі якіх звярнуліся да расійскай імператрыцы Кацярыны II, каб яна дапамагла вярнуць ім былыя правы. Наступны сойм Рэчы ІІаспалітай вымушаны быў задаволіць патрабаванпі дысідэнтаў і прыняць так званыя Кардынальныя правін, якія прадугледжвалі ўсе ранейшыя правы шляхты, але па самаіі справе аслаблялі дзяржаву, што было на карысць Расіі.



2. У Пецярбургу ў 1772 г. быў падпісаны дакумент паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь. Сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў першы падзел краіны, аднак супраць выступіла частка гіаслоў ад ВКЛ, адным з якіх быў дэпутат з Навагрудскага ваяводства Тадэвуш Рэйтан. Ён у знак пратэсту лёг перад пасламі на падлозе ў дзвярах, але большасць шляхецкіх паслоў пераступілі цераз яго і падпісалі пагадненне з замежнымі краінамі.

Спробай выратаваць дзяржаву ад гібелі стала прыняцце чатырохгадовым соймам Рэчы Паспалітай, які працаваў у 1788— 1792 гг. і ўвайшоў у гісторыю як Вялікі, Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агулыіым войскам і фінан- самі, адмяніла права «ліберум вета». Хоць Канстытуцыя заклана аснову для вывядзення Рэчы ІІаспалітай з крызісу, аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.

Паколькі Канстытуцыя 3 мая скасавала шматлікія шляхецкія вольнасці, гэта прывяло да незадаволенасці часткі шляхты і магнатаў, якія стварылі Таргавіцкую канфедэрацыю і папрасілі Кацярыну II аказаць ім ваенную дапамогу.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Пад уладу Расіі адышла цэнтральная частка беларускіх зямель. Маршалак (старшыня насяджэння) сойма Рэчы Паспалітай, што атрымаў назву другога «нямога сойма», бо шляхецкія дэпутаты на ім маўчалі, выказваючы падобным чынам свой прагэст, зацвердзіў другі падзел краіны.

3. Спробай захаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам. Ён кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы. Раней Т. Касцюшка сем гадоў правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх катаній супраць англійскага каланіяльнага ўладарання. Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскай Дэкларацыі Незалежнасці Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі.

Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць». Актыўны ўдзел у ім узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства, сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы). Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі.

У ВКЛ на чале паўстання стаяў інжынер-палкоўнік Якуб Ясінскі. У Вільні быў утвораны асобны ад Полынчы орган кіраўніцтва паўстаннем — Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знайіпоў водгук толькі сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім Паланецкім універсале Т. Касцюшка таксама абяцаў вызваліць з-пад прыгону тых сялян, якія прымуць удзел у паўстанні. У атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры — сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі.

У1795 г. было падпісана пагадненне паміж Расіяй, Аўстрыяй, і Прусіяй аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. добраахвотна адмовіўся ад трона. Рэч Паспалітая прыпыніла сваё існаванне як самас- тойная дзяржава.




: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка