Білет №6 Прычыны ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага 1



Дата канвертавання14.07.2016
Памер25.58 Kb.
Білет № 6


  1. Прычыны ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага


1. У XIII ст. на палітычнай карце Еўропы з’яўляецца новая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). Гэта была шматэтнічная краіна. У дзяржаваўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва літоўскіх зямель.

Прычыны ўтварэння ВКЛ заключаліся ў наступным. Зпешнепалітычныя прычыны былі звязаны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць рыцараў-крыжакоў і мангола- татараў. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамичныя прычыны былі звязаны з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб’яднанню.

Сярод гісторыкаў існуюць тры канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. Прыхільнікі так званай літоўскай канцэпцыі лічаць, што ўтварэнне ВКЛ стала вынікам унутранага развіцця балцкіх плямён. Усходнеславянскія тэрыторыі ўвайшлі ў склад гэтай дзяржавы шляхам іх захопу літоўскімі князямі. Таму ВКЛ трэба лічыць літоўскай дзяржавай. У адпаведнасці з так званай беларускай канцэпцыяй, ВКЛ узнікла ў выніку далучэння этнічных балцкіх зямель да заходнярускіх земляў, і, такім чынам, гэта дзяржава можа лічыцца беларускай па сваім характары. У трэцяй канцэпцыі («памяркоўнай») сцвярджаецца, што ў працэсе свайго ўтварэння і да сярэдзіны XV ст. ВКЛ было літоўска-беларускай дзяржавай, а ў другой палове XV — XVI ст. ВКЛ становіцца беларуска-літоўскай.

2. Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Навагрудскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхним і Сярэдним Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Беларусі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Увогуле першыя звесткі пра Літву ў пісьмовых крыніцах адносянна да 1009 г. Аднак адкуль паходзіць такая назва і што яна азначае, канчаткова гісторыкамі не вызначана. Няма адзінай думкі сярод іх і аб тэрыторыі, якую займала тады Літва.

Ва ўмовах феадальнай раздробленасці, калі Полацк страціў сваё дамінуючае становішча, аб’яднаўчым цэнтрам беларускіх зямель стаў Наваградак. Гэты буйны эканамічны і культурны цэнтр не быў закрануты ні крыжакамі, ні мангола-татарамі. Згодна з меркаваннем гісторыкаў, менавіта Навагрудскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб’яднанні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі.

Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Навагрудак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. У Навагрудку ў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб’яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. навагрудскіх, зямель.



Пасля смерці Міндоўга ў канцы XIII ст. вялікім князем стаў Віцень, які, па звестках летапісу, «...учыніў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку — узброены рыцар на кані з мячом, што цяпер называюць Пагоня». Віценю ўдалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы, у склад якой увайшла значная частка беларускіх зямель.







: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка